Пятніца, 31 Студзень 2020 09:53

23 жніўня 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Сяргея Пятровіча Палто (1960), вучонага-фізіка ў вобласці крышталяграфіі, доктара фізіка-матэматычных навук

Сяргей Пятровіч Палто нарадзіўся 23 жніўня 1960 г. у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Маці, Марыя Віктараўна Палто, працавала галоўным бухгалтарам калгаса «40 гадоў Кастрычніка».

 

У школе Сяргей праявіў вялікую схільнасць да матэматыкі. З удзячнасцю ўспамінае настаўнікаў: матэматыкі Пятра Рыгоравіча Прадуна, хіміі Еўдакію Міхайлаўну Кіпнюк, фізікі Аляксандра Рыгоравіча Калільца. Пасля шостага класа вучыўся ў матэматычнай школе пры Ленінградскім універсітэце, затым у завочнай фізіка-матэматычнай школе пры Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытуце. Скончыў Мотальскую сярэднюю школу з залатым медалём (1977).

Вытрымаўшы складаныя экзамены, паступіў у Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут, дзе ў 1983 г. атрымаў дыплом інжынера-фізіка. Па заканчэнні інстытута застаўся працаваць у Маскве, заняўся навукай у вобласці лазерных сістэм, скончыў аспірантуру. У 1989 г. С. П. Палто абараніў кандыдацкую дысертацыю «Штарк-спектроскопия сверхтонких плёнок Ленгмюра-Блоджетт», пабываў на канферэнцыі ў Японіі.

С. П. Палто працаваў у лабараторыях Германіі, Францыі, Італіі, ЗША, Швейцарыі і іншых краін. У 1998 г. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара фізіка-матэматычных навук «Эффекты молекулярного поля в плёнках Ленгмюра-Блоджетт: оптика и штарк-спектроскопия».

Працуе вядучым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лабараторыі вадкіх крышталяў у Інстытуце крышталяграфіі імя А. В. Шубнікава Расійскай акадэміі навук (Масква). Спецыяліст у галіне фізікі кандэнсаванага стану (фізіка вадкіх крышталёў; оптыка неаднародных анізатропных асяроддзяў; мікралазеры на аснове фатонных крышталёў; фізіка сегнетаэлектрыкаў; спектраскапія і штарк-спектраскапія).

С. П. Палто зрабіў больш за 160 навуковых публікацый у вядучых сусветных выданнях. Аўтар новага спосабу мадуляцыі аптычнай затрымкі для фур’е-спектрометра (ФС) і стваральнік першага прататыпа ФС, які выкарыстоўвае дадзены спосаб, для БІК, бачнага і УФ дыяпазону. Аўтар праграмнага забеспячэння, якое кіруе ФС, дзе выкарыстоўваецца мадуляцыя аптычнай затрымкі па гарманічным законе.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы С. П. Палто

  1. Лазерная генерация света слоем нематического жидкого кристалла в ячейке с системой встречно-штыревых электродов / Н. М. Штыков, С. П. Палто, Б. А. Уманский, А. Р. Гейвандов // Квантовая электроника. 2015. Т. 45, № 4. С. 305–311.
  2. Уманский Б. А. Угловые зависимости люминесценции и плотности фотонных состояний в хиральном жидком кристалле / Б. А. Уманский, Л. М. Блинов, С. П. Палто // Квантовая электроника. 2013. Т. 43, № 11. С. 1078–1081.
  3. Блинов Л. М. Пороги лазерной генерации в спиральных фотонных структурах с различным расположением одиночного витка спирали, усиливающего свет / Л. М. Блинов, С. П. Палто // Квантовая электроника. 2013. Т. 43, № 9. С. 841–844.
  4. Amplification of the emission of a liquid-crystal microlaser by means of a uniform liquid-crystal layer/ N. M. Shtykov, M. I. Barnik, L. M. Blinov, B. A. Umanskii, S. P. Palto// JETP Letters.2007.№ 85 (12).Р. 602–604.
  5. Bistability in dual-frequency nematic liquid crystals / S. P. Palto,M. I. Barnik // Opto-electronics Review.2007.№ 15 (1).Р. 5259.
  6. Эффекты молекулярного поля в пленках Ленгмюра-Блоджетт : оптика и штарк-спектроскопия : диссертация ... доктора физико-математических наук / Палто Сергей Петрович ; Ин-т кристаллографии им. А. В. Шубникова. – Москва, 1998. – 255 с.
  7. Штарк-спектроскопия сверхтонких пленок Ленгмюра-Блоджетт : автореферат диссертации ... кандидата физико-математических наук / Палто Сергей Петрович ; АН СССР, Ин-т хим. физики. – Москва, 1988. – 21 с.

 

Аб жыцці і дзейнасці С. П. Палто

  1. Палто, С. П. Мотольский Ломоносов, или Микромир Сергея Палто : [беседа с уроженцем д. Мотоль, зав. лабораторией жидких кристаллов Института кристаллографии им. А. В. Шубникова Российской академии наук] / Сергей Петрович Палто ; [беседовала] Алла Котковец // Чырвоная звязда. Iванава, 2009. 14 жніўня. С. 4 : фот.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 898 разоў Апошняя змена Аўторак, 16 Люты 2021 15:38