Пятніца, 31 Студзень 2020 10:43

27 студзеня 2020 г. — 80 гадоў з дня адкрыцця Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага (Установа культуры «Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага»; 1940)

Брэсцкая абласная бібліятэка была адкрыта на падставе рашэння Брэсцкага аблвыканкама 27 студзеня 1940 г. Яе першым дырэктарам быў Барыс Маркавіч Сінягаў (1914–1941), які разам з дванаццацю штатнымі супрацоўнікамі правёў вялікую работу па адборы літаратуры з кніжных фондаў бібліятэк горада і камплектаванні ядра фонду кнігамі, атрыманымі з Гомельскай вобласці, РСФСР і іншых рэспублік СССР. На пачатак 1941 г. кніжны фонд установы складаў 35 000 экз.

 

Пасля вызвалення Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў абласная бібліятэка ўзнавіла сваю дзейнасць 15 верасня 1944 г. у тым жа невялікім асабняку на вул. Пушкінскай, 42. Першым пасляваенным дырэктарам была Надзея Сямёнаўна Бабкова (1918–1998). Працаваў толькі абанемент для дарослага і дзіцячага чытача з кніжным фондам каля 4000 экз. У 1945 г. у бібліятэцы адкрылі чытальную залу, а на базе абанемента сфарміравалі два аддзелы — для дарослага і дзіцячага чытача. З гэтага часу бібліятэка стала насіць імя пісьменніка Максіма Горкага. З 1946 г. бібліятэка пачала атрымліваць бясплатны абавязковы экзэмпляр з Дзяржфонду, абласнога калектара, а з 1950-га — з рэспубліканскага бібкалектара.

У 1947 г. бібліятэка пачала збіраць і выдзяляць краязнаўчую літаратуру, а з 1949 г. стаў стварацца краязнаўчы каталог. Да 1948 г. на ўсю літаратуру былі складзены алфавітны і сістэматычны каталогі. У 1950-я гг. пры бібліятэцы дзейнічалі курсы па падрыхтоўцы бібліятэкараў, пасведчанне аб заканчэнні якіх прыраўнівалася да бібліятэчнага тэхнікума. У 1954 г. дырэктарам бібліятэкі стаў Мікалай Маркавіч Унукаў (1915–1958), а з 1958 г. — Уладзімір Мікалаевіч Васільеў (1921–2005).

У 1961 г. на базе аддзела абслугоўвання дзяцей была створана абласная дзіцячая бібліятэка, якая атрымала памяшканне на вул. Куйбышава, 32. Яе дырэктарам стала Лізавета Карпаўна Кухарава (1916–2009), заслужаны дзеяч культуры БССР (1967). Ёй удалося да 1969 г. зрабіць рэканструкцыю старога аднапавярховага з пячным ацяпленнем будынка ў двухпавярховы з выгодамі. У 1987 г. дзіцячая бібліятэка была аб’яднана з абласной бібліятэкай імя М. Горкага.

Першае значнае выданне абласной бібліятэкі — рэкамендацыйны паказальнік літаратуры «Крепость-герой» — убачыла свет у 1966 г. 1 жніўня 1969 г. установа афіцыйна пераехала ў новы тыпавы трохпавярховы будынак на бульвары Касманаўтаў, 48. Бібліятэку ўзначаліла Зінаіда Мікалаеўна Потлава (1928–2010). Былі створаны новыя аддзелы: кнігазахоўвання, даведачна-бібліяграфічны, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры, беларускай літаратуры і краязнаўства. У лекцыйнай зале пачалі праводзіцца сустрэчы з пісьменнікамі. У 1983 г. кніжны фонд склаў 625 000 экз. У студзені 1985 г. дырэктарам назначана Аляксандра Васільеўна Яцэвіч, якая раней працавала дырэктарам абласной дзіцячай бібліятэкі.

З 1989 г. вялося супрацоўніцтва з Бяла-Падляскай ваяводскай (цяпер гарадской) публічнай бібліятэкай з мэтай папаўнення фондаў, абмену інфармацыяй, арганізацыі сумесных канферэнцый і семінараў. У больш шырокім дыяпазоне супрацоўніцтва ахапіла краязнаўчую праблематыку.

У сярэдзіне 1990-х гг. адбыліся змяненні прыярытэтных кірункаў развіцця ўстановы, якімі сталі камплектаванне фондаў і аўтаматызацыя бібліятэчных працэсаў. З 1997 г. аўтаматызаваны працэс рэгістрацыі чытачоў. У 1997–2018 гг. бібліятэку ўзначальвала Тамара Паўлаўна Данілюк. На 2000 г. універсальны фонд склаў 735 тыс. Паўстала вострая неабходнасць рамонту і рэканструкцыі асноўнага будынка бібліятэкі. З лютага 2018 г. установай кіруе Алена Якаўлеўна Стрыжэвіч.

Мэтанакіравана вядзецца работа па фарміраванні кніжных калекцый: рэдкіх выданняў, беларускай мастацкай літаратуры, праваслаўнай калекцыі і інш. За работу па фарміраванні кніжных фондаў бібліятэка была ўзнагароджана дыпломам у намінацыі «Бібліятэчная справа» і спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002). У 2014 г. у фондзе паявіўся фрагмент Брэсцкай Бібліі — помніка культуры ХVI ст. У 2017 г. створаны сектар рэдкай кнігі (фонд 2,5 тыс.). Дакументныя фонды ўстановы налічваюць 850 000 адзінак захоўвання.

Бібліятэка — рэгіянальны цэнтр па зборы, захаванні і папулярызацыі дасягненняў мясцовай культуры ва ўсёй яе шматграннасці. З’яўляецца навукова-метадычным і каардынацыйным цэнтрам для бібліятэк вобласці, займаецца навуковай і выдавецкай дзейнасцю. Штогод выходзіць інфармацыйна-аналітычны альманах «Бібліяпанарама», выдадзены шэраг бібліяграфічных паказальнікаў, у т. л. «Книги войны: библиографические указатели» (2010), «Брестский мир: 95 лет со дня подписания» (2013), «Алесь Каско» (2013), «Брэсцкая унія 1596 года» (2018), «Валянціна Іванаўна Локун» (2019) і інш.

Да 70-годдзя ўстановы выйшла кніга «Листая памяти страницы…» з успамінамі ветэранаў бібліятэкі: Лідзіі Андрэеўны Жыгалавай, Галіны Андрыянаўны Сарокінай, Ліяны Раманаўны Сацэвіч, Зінаіды Мікалаеўны Потлавай, Марыі Філіпаўны Марчык, Ядзвігі Станіславаўны Гіліцкай, Ніны Аляксееўны Гурскай і інш. У 2010 г. адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага — сацыякультурны і інфармацыйны цэнтр рэгіёна». У 2016 г. выйшла даведачна-інфармацыйнае выданне «Кто есть кто в Брестской областной библиотеке», якое адлюстроўвае асноўныя перыяды станаўлення і развіцця бібліятэкі. Значны ўплыў на развіццё бібліятэчнай справы і кніжнай культуры аказала Ала Міхайлаўна Мяснянкіна (1958–2019), якая была ініцыятарам многіх праектаў, канферэнцый, прэзентацый, творчых сустрэч.

Бібліятэка з’яўляецца ініцыятарам і ўдзельнікам доўгатэрміновых праектаў: «Берасцейскія кнігазборы», «Берасцейскае вогнішча», «Тыдні нямецкай мовы і культуры ў Брэсце» і інш. Літаратурныя вечарыны і прэзентацыі кніг, выязныя выстаўкі, навукова-практычныя канферэнцыі, якія арганізуе бібліятэка, прыцягваюць да сябе ўвагу спецыялістаў і шырокай грамадскасці. Чытачы атрымліваюць карысную інфармацыю на сайце бібліятэкі з субдаменамі «Краязнаўства Берасцейшчыны» і «Книгодом».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2011. Т. 2. С. 56–57.
  2. Брестская областная библиотека имени М. Горького // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 147.
  3. Брестская областная библиотека имени М. Горького / Т. П. Данилюк // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 2. С. 508.
  4. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага / А. В. Яцэвіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1996. Т. 2. С. 92.
  5. Брэсцкая абласная бібліятэка імя А. М. Горкага / З. М. Потлава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 484.
  6. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага = Брестская областная библиотека имени М. Горького // Брест. Брэст. Brest. 1000 / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 236–239.
  7. Кто есть кто в Брестской областной библиотеке / [составители: А. С. Кузьмина, Ю. М. Майкевич]. Молодечно : Победа, 2016. 31с., [24] л. фот. : ил. – Из содерж.: Зеркало времени : 75 лет Брестской областной библиотеке им. М. Горького. С. 7–55.
  8. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага — сацыякультурны і інфармацыйны цэнтр рэгіёна. Да 70-годдзя з дня заснавання : матэрыялы навук.-практ. канф., Брэст, 7–8 красавіка 2010 г. / склад. А. М. Мяснянкіна ; пад агул. рэд. С. Р. Рачэўскага. – Брэст, 2010. – 152 с., [4] л. фат.
  9. Листая памяти страницы… : Брестской областной библиотеке имени М. Горького 70 лет / концепция, сост., лит. редактирование А. М. Суворова ; отв. за вып. Т. П. Данилюк. Брест : Полиграфика, 2009. 111 с. : ил. : фот.
  10. Бурына, Г. І. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага / Г. І. Бурына // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 593–594.
  11. Бурина, Г. И. Очерк истории Брестской областной библиотеки им. М. Горького / Г. И. Бурина // Нарысы гісторыі бібліятэк Брэсцкай вобласці / Брэсц. абл. б-ка імя М. Горкага, Аддзел бібліятэказнаўства ; [склад. Л. І. Рачкоўская, А. М. Мяснянкіна]. Выд. 2-е, дап. і перапрац. Брэст, 2001. С. 108–109.
  12. Яцевич, А. В. Очерк истории Брестской областной библиотеки им. М. Горького / А. В. Яцевич // Очерки истории библиотек Брестской области / Брестская обл. б-ка им. М. Горького. Брест, 1996. С. 65–71.
  13. Мяснянкина, А. М. 10 лет проекту «Берестейские книгосборы» / А. М. Мяснянкина // Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання : матэрыялы і даклады IVМіжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Брэст, 22–25 мая 2018 г. / [склад. А. М. Мяснянкіна] ; пад агул. рэд. А. М. Вабішчэвіча. Брэст, 2019. С. 514–530.
  14. Мароз, В. Светлай памяці Алы Мяснянкінай / Валерый Мароз // Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання : матэрыялы і даклады IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Брэст, 22–25 мая 2018 г. / [склад. А. М. Мяснянкіна] ; пад агул. рэд. А. М. Вабішчэвіча. Брэст, 2019. С. 535–541.
  15. 4 студзеня — 75 гадоў з пачатку дзейнасці (1940) установы культуры «Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага» // Новыя кнігі : па старонках беларускага друку. 2014. № 11. С. 26–29.
  16. Карлюкевіч, А. Бібліятэкар з Вялікай Літары : [памяці бібліятэкара Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Алы Міхайлаўны Мяснянкінай] / Алесь Карлюкевіч // Маладосць. 2019. № 9. С. 99–101.
  17. Атрощенко, В. К читателю — через века : сектор редкой книги открылся в Брестской областной библиотеке имени М. Горького / Виктория Атрощенко // Заря. 2017. 11 ноября. С. 4.
  18. Бурдыка, В. Гiсторыя сяброўства : [аб сустрэчы з пiсьменнiкам, журналiстам Алесем Мiкалаевiчам Карлюкевiчам у абласной бібліятэцы імя М. Горкага] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2016. 16 верасня (№ 38). С. 12.
  19. Пристромская, Л. «Моя родина там, где моя библиотека» : [о деятельности библиотек рассказывает директор Брестской областной библиотеки им. М. Горького Т. П. Данилюк] / Лилия Пристромская // Брестский вестник. 2015. 8 января (№ 2). С. 11.
  20. Свиридович, О. Свидание с книгой : [о работе Брестской областной библиотеки им. М. Горького] / Ольга Свиридович // Заря. 2014. 13 сентября. С. 4.
  21. Рубашевский, Ю. Раритет возвратился на родину : экземпляр Брестской Библии выкуплен за счет областного бюджета : [издание передано в фонд Брестской областной библиотеки им. М. Горького] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2014. 4 июня. С. 1, 3.
  22. Тулупава, І. Па-над зямной прасторай / Ірына Тулупава. У краі родным уваскрасіць гонар / Тамара Данілюк ; гутарыла Ярына Рытамінская. У кантэксце сусветнай культуры / Ірына Тулупава. Загадкавы Псалтыр / Ала Мяснянкіна. Берасцейскае вогнішча, альбо Што я ведаю? / Галіна Бурына // ЛіМ. 2010. 29 студзеня (№ 4). С. 4–6.
  23. Митюков, А. История «храма знаний» : [о книге «Листая памяти страницы…»] / Александр Митюков // Заря. 2010. 27 февраля. С. 16.
  24. Илларионова, Л. Храм знаний в загоне : прихорошиться к юбилею не удалось : [о проблеме реконструкции здания Брестской областной библиотеки им. М. Горького] / Лара Илларионова // Вечерний Брест. 2010. 26 февраля. С. 3.
  25. В память о коллеге : [памяти Зинаиды Николаевны Потловой (1928–2010)] // Заря. 2010. 23 января. С. 15.
  26. Бунеева, Л. Здесь царит познанья культ : [о вечере к 70-летию Брестской областной библиотеки им. М. Горького] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2010. 16 апреля. С. 8.
  27. «Горьковка» назвала своих героев : [об итогах конкурса журналистов «Лучшая публикация о „Горьковке“»] // Брестский курьер. 2010. 30 декабря (№ 53). С. 3.
  28. Рубашевский, Ю. Архитектурная «оправа» для библиотеки / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2008. 8 февраля. С. 5.
  29. Мяснянкина, А. Собрать страницы, унесенные ветрами истории : [о подготовке научно-практической конференции «Берасцейскія кнігазборы»] / Алла Мяснянкина // Вечерний Брест. 2008. 24 октября. С. 4.
  30. Литвинович, Е. Книга жизни Елизаветы Кухаревой : [о первом директоре Брестской областной детской библиотеки в 1961–1974 гг.] / Евгений Литвинович // Заря. 2006. 16 марта. С. 18.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 793 разоў Апошняя змена Чацвер, 28 Студзень 2021 11:31