Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 06 Люты 2020 13:16

23 лютага 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Рыгоравіча Кузіча (1940), заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна

Уладзімір Рыгоравіч Кузіч нарадзіўся 23 лютага 1940 г. у вёсцы Павіцце Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў мнагадзетнай сялянскай сям’і. Пасля заканчэння школы адслужыў у Савецкай арміі, у Кіеве. Працоўную дзейнасць пачаў на будаўніцтве Чалябінскага металургічнага завода, куды быў накіраваны па камсамольскай пуцёўцы ў 1963 г.

 

Два гады Уладзімір Кузіч адпрацаваў там, а потым вярнуўся на радзіму. Займаў пасады інструктара Кобрынскага райвыканкама (1965–1966), старшыні Павіццеўскага сельскага Савета (1966–1969), інструктара выканкама Кобрынскага раённага Савета (1969–1971). Гэты час Уладзімір Рыгоравіч успамінае як гады свайго станаўлення, назапашвання вопыту работы з людзьмі.

Усё жыццё У. Р. Кузіча звязана з сельскай гаспадаркай, праблемамі і клопатамі сялянства. У 1972 г. закончыў факультэт прыродазнаўства Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. У 1971–1973 гг. працаваў намеснікам старшыні калгаса імя Чкалава Кобрынскага раёна (цяпер СВК «Верхалескі»). Паралельна закончыў курсы падрыхтоўкі кіраўнічых кадраў у Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце.

2 сакавіка 1973 г. У. Р. Кузіч быў прызначаны на пасаду старшыні калгаса імя Дзімітрава Кобрынскага раёна (з 2004 г. ААТ «Стрыгава»), якім ён кіраваўтрыццаць пяць гадоў. Палажэнне ў калгасе было складаным, зламаная тэхніка, а трэба араць, сеяць, карміць і даіць жывёлу. Дзякуючы высокім прафесійным і арганізатарскім здольнасцям Уладзіміра Рыгоравіча, правядзенню механізацыі і мадэрнізацыі вытворчасці, калгас штогод атрымліваў высокія паказчыкі ў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі і раслінаводства. Калгас увайшоў у дзясятку лепшых гаспадарак Брэстчыны.

Уладзімір Рыгоравіч першым у раёне і адным з першых у вобласці перавёў калгас на гаспадарчы падрад. Ён скрупулёзна вывучаў вопыт лепшых аграрнікаў не толькі Беларусі і блізкага замежжа, але і краін Еўропы: Германіі, Польшчы, Францыі, Даніі, Балгарыі. Паглядзець на новую ферму, пабудаваную па самых перадавых еўрапейскіх тэхналогіях, прыязджалі ў тыя часы з усёй вобласці. У гаспадарцы склалася шматузроўневая спецыялізацыя вытворчасці прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі.

Старшыня надаваў увагу не толькі вытворчай, але і сацыяльнай сферы. Рабілася добраўпарадкаванне населеных пунктаў: асфальтаваліся дарогі, газіфіцыравалася в. Стрыгава, будаваліся дзясяткі сучасных дамоў, царква, Дом культуры, кафэ, ФАП, лазня. Людзі атрымлівалі годную зарплату за сваю працу і мелі магчымасць для паўнацэннага адпачынку.

У. Р. Кузіч пайшоў на заслужаны адпачынак 3 сакавіка 2008 г. — у 68 гадоў, пакінуўшы квітнеючай не толькі гаспадарку, але і цэнтральную сядзібу — аграгарадок Стрыгава. Справу перадаў новаму дырэктару, Ігару Валер’евічу Масько, які дваццаць гадоў працаваў у гаспадарцы аграномам, начальнікам участка.

Уладзімір Рыгоравіч актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці. Тройчы выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, узначальваў пастаянную камісію па сельскай гаспадарцы. З 1991 па 2000 г. з’яўляўся старшынёй савета калгасаў Брэсцкай вобласці, з 2000 па 2009 г. — старшынёй Брэсцкага аграпрамысловага саюза. З красавіка 2011 г. — старшыня Кобрынскай раённай арганізацыі беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Узначальваў абласную арганізацыю Беларускай аграрнай партыі.

За працоўныя заслугі У. Р. Кузіч неаднаразова адзначаўся дзяржаўнымі ўзнагародамі: ордэнамі «Знак Пашаны» (1978) і Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986), медалём «За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения В. И. Ленина» (1970). У 1999 г. яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь». У 2007 г. У. Р. Кузічу аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў выратаванні дзяцей на вадаёме. Да 75-годдзя Кобрынскага раёна рашэннем Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў № 37 ад 13 студзеня 2015 г. прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Кузич Владимир Григорьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. Минск, 2006. Вып. 3. С. 204.
  2. Кузич Владимир Григорьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Минск, 2005. Т. 2. С. 186.
  3. Кузич Владимир Григорьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь, 2004. Минск, 2004. С. 156–157.
  4. Кузич Владимир Григорьевич // Кто есть Кто. Деловой мир СНГ, 2002. Минск, 2002. Вып. 2. С. 203.
  5. Заслужаныя работнікі Беларусі. Кузіч Уладзімір Рыгоравіч // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 429.
  6. Известные люди.Кузич Владимир Григорьевич // Азбука моей малой родины : 505-летию д. Стригово посвящается / под ред. С. Курачук. Кобрин, 2018. С. 13.
  7. Кузіч Уладзімір Рыгоравіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. Кобрын, 2018. С. 43–45 : фат.
  8. Ширко, В. Стриговские горизонты : документальная повесть о заслуженном работнике сельского хозяйства Республики Беларусь Владимире Григорьевиче Кузиче / Василь Ширко. – Минск : Парадокс, 2017. – 191 с. : ил.
  9. 80 гадоў з дня нараджэння У. Р. Кузіча (1940) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2018. С. 140–141.
  10. Курец, А. Помочь молодым аграриям : [заслуженный работник сельского хозяйства Беларуси В. Г. Кузич принимал участие во встрече с молодыми специалистами организаций агропромышленного комплекса Брестчины] / Александр Курец // Сельская газета. 2019. 29 июня. С. 26 : фот.
  11. Бакун, А. Заўсёды ў страі : [гутарка са старшынёй Кобрынскага раённага савета ветэранаў У. Р. Кузічам] / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. 2018. 7 лютага. С. 5.
  12. Ширко, В. Грести против течения : [фрагменты из книги В. Ширко о В. Г. Кузиче] / Василий Ширко // Сельская газета. 2018. 9 января. С. 15 : фот.
  13. Бакун, Е. Поклон земле и людям уважение : [о председателе районного совета ветеранов В. Г. Кузиче] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2017. 21 студзеня. С. 4.
  14. Курец, А. Вот вам моя рука : [о В. Г. Кузиче, бывшем руководителе ОАО «Стригово», почётном гражданине Кобринского района, главном специалисте Брестского областного агропромышленного союза] / Александр Курец ; фото Ирины Лесик // Сельская газета. 2015. 24 февраля. С. 4.
  15. Кузич, В. Учитель по образованию 35 лет возглавлял колхоз / Владимир Кузич ; [записала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2015. 12 февраля (№ 7). С. 4 : фот.
  16. Сталі грамадзянамі. Ганаровымі : [звання «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна» ўдастоены Марыя Клачковіч, Уладзімір Кузіч і Іван Мароз] // Народная трыбуна. 2015. 23 студзеня. С. 3.
  17. Лесик, И. Сегодня, как и много лет назад / Ирина Лесик // Кобрынскі веснік. 2014. 3 снежня. С. 2 : фот.
  18. Сацук, А. Этапы большого пути : [заслуженный работник сельского хозяйства В. Г. Кузич отработал руководителем колхоза им. Димитрова 35 лет и один день] / Алексей Сацук // Кобрынскі веснік. 2010. 15 студзеня. С. 2–3.
  19. Можаровская, Е. «Созрел, как яблоко на ветке» : [о бывшем председателе ОАО «Стригово» В. Г. Кузиче] / Елена Можаровская // Вечерний Брест. 2008. 14 ноября. C. 5.
  20. Падзяка за мужнасць : [за мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выратаванні дзяцей на вадаёме, Прэзідэнт Республікі Беларусь аб’явіў Падзяку дырэктару ААТ «Стрыгава» У. Р. Кузічу] // Кобрынскі веснік. 2007. 30 чэрвеня.
  21. Бунеева, Л. Директор ОАО «Стригово» Владимир Кузич: «Любимое время — весна» / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2007. 6 апреля. C. 5.
  22. Труд и талант — родному Отечеству : Президент Республики Беларусь А. Лукашенко вручил государственные награды 50 представителям различных сфер деятельности : [директору ОАО «Стригово» В. Г. Кузичу объявлена благодарность Президента] // Народная газета. 2007. 2 лістапада. С. 2.
  23. Кузич, В. Г. С родной землей на всю жизнь! : [беседа с директором ОАО «Стригово» В. Г. Кузичем и председателем СПК «Восходящая заря» И. И. Тарасюком]/ В. Г. Кузич, И. И. Тарасюк ; записал Николай Панасюк // Белорусская нива. 2006. 13 декабря. С. 2.
  24. Хокимова, А. Битва за хлеб… и за жизнь : [директор ОАО «Стригово» В. Г. Кузич спас двух тонувших девочек] / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2006. 2 августа.
  25. Кузич, В. Г. Крепкий орешек / В. Г. Кузич ; беседовал Петр Кавунов // Белорусская нива. 2005. 3 августа.
  26. Васюк, Н. Мечта председателя / Наталья Васюк // Кобрин-информ. 2004. 18 ноября. С. 3.
  27. Жук, Е. «На жизнь обижаться не за что …» / Елена Жук // Кобрынскі веснік. 2002. 25 мая. С. 1, 3.
  28. Архипова, А. Этюд в красных тонах : [о чествовании в облисполкоме лучших тружеников области, удостоенных почётного звания «Человек года», в агропромышленном комплексе — председателя колхоза им. Димитрова В. Г. Kузича] / Ада Архипова // Заря. 2002. 15 июня.
  29. Лучший председатель года : [за большой личный вклад в развитие сельскохозяйственного производства, укрепление экономики объявлена благодарность председателю колхоза им. Димитрова В. Г. Кузичу] // Заря. 2001. 22 марта.
  30. Юнцевич, А. Председателю колхоза имени Димитрова Кобринского района, председателю Брестского областного совета колхозов Кузичу В. Г. : [поздравление с 25-летием работы на посту председателя колхоза им. Димитрова Кобринского района] / А. Юнцевич // Белорусская нива. 1998. № 54.
  31. Кузич, В. «На то она и жизнь, чтобы ставить вопросы. А мы в ней — чтобы их решать» / Владимир Кузич ; [беседовала] Ольга Бородина // Заря. 1997. 8 декабря. С. 2.
  32. Кузич Владимир Григорьевич : [о кандидате в депутаты, его предвыборная программа] // Кобрынскі веснік. 1995. 6 мая. С. 2.
Чытаць 1085 разоў Апошняя змена Чацвер, 11 Сакавік 2021 09:31