Надрукаваць гэтую старонку
Субота, 04 Красавік 2020 13:47

4 красавіка 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Анатоля Іванавіча Жалудко (1960), мастака, краязнаўца

Анатоль Іванавіч Жалудко нарадзіўся 4 красавіка 1960 г. у вёсцы Сабалі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Іван Антонавіч Жалудко, нарадзіўся ў Сабалях, працаваў у Расіі, двойчы ездзіў на цаліну. Маці, Ганна Антонаўна, займалася гаспадаркай, працавала ў калгасе, выхавала траіх дзяцей. Анатоль скончыў Рэвяціцкую сярэднюю школу. З дзяцінства захапляўся маляваннем.

 

У 1978–1982 гг. Анатоль Жалудко вучыўся на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педагагічнага інстытута. Пасля заканчэння інстытута вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам выяўленчага мастацтва і чарчэння Сігневіцкай сярэдняй школы, актыўна займаўся жывапісам. З 1982 г. карціны Анатоля Жалудко пачалі дэманстравацца на абласных, рэспубліканскіх, замежных мастацкіх выставах.

У 1987 г. Анатоль Жалудко стаў выкладчыкам выяўленчых дысцыплін у Брэсцкім педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна. Паспяхова адпрацаваў там дзесяць гадоў. У канцы 1997 г. быў прыняты ў Беларускі саюз мастакоў, перайшоў на працу ў вытворча-мастацкі камбінат «Мастацтва». Працаваў у станковым жывапісе, акварэлі, у галіне рэкламы. З 2008 г. Анатоль Іванавіч выкладаў малюнак на кафедры архітэктурнага праектавання і малюнка Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта.

А. І. Жалудко захапіўся багатай гістарычнай спадчынай Беларусі. Натхняльнікам для маладога мастака стаў Віталь Андрэевіч Клімчук, тады начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама, потым арганізатар ГА «Фонд Напалеона Орды». Шмат ездзіў на пленэры па Драгічынскім, Іванаўскім, Бярозаўскім і Пінскім раёнах, натхнёна маляваў пейзажы і архітэктурныя помнікі. Стварыў серыі жывапісных твораў па архітэктурных помніках: «Кляштар ў Бярозе Картузскай», «Капліца ў Закозелі», «Пінскі калегіум», «Навагрудскі замак».

Анатоль Жалудко актыўна вывучае гісторыю роднага краю. Вёска Сабалі вядома з Метрыкі Вялікая Княства Літоўскага 1512 г. У гэтых мясцінах на пачатку 2000-х гг. ствараўся культурна-этнаграфічны комплекс «Наш родны кут Сабалі». Мастак і краязнавец стварыў першы ў раёне недзяржаўны этнаграфічны музей народнай архітэктуры і побыту Заходняга Палесся — «Сабалёўскі маёнтак». Дзеля музея пад адкрытым небам на прыкладзе традыцыйнай забудовы мастак набыў дом, які прыходзіў у запусценне. Сабалі і навакольныя мясціны маюць спрыяльныя ўмовы для музея: побач знаходзіцца старажытнае гарадзішча, стаіць велічны металічны крыж на месцы пахавання паўстанцаў Рамуальда Траўгута 1863 г., непадалёк — месца былога маёнтка польскага пісьменніка Юзэфа Крашэўскага.

Дзякуючы земляку-краязнаўцу клуб у вёсцы працягвае жыць і дае стымул па-новаму развівацца мясцовасці. Анатоль Іванавіч называе сваю ўстанову «Галерэя мастацкай творчасці і клуб». У клубе ёсць піяніна, баян і гітара, тэнісны стол, плануецца сабраць ткацкі станок, дэталі для якога ўжо маюцца. Тут знаходзяцца этнаграфічная калекцыя, прадметы савецкага перыяду, старыя тэлевізары і радыёлы, экспазіцыя, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне. Асобная палічка выдзелена пад кнігі бярозаўскіх пісьменнікаў. Галерэя напісаных мастаком карцін пра гістарычныя падзеі, партрэты дзеячаў, звязаных з Бярозаўшчынай.

Да 65-годдзя Перамогі па ініцыятыве Анатоля Іванавіча ў цэнтры вёскі на месцы былой школы з’явіўся памятны знак землякам, якія не вярнуліся з вайны. Мастак сам выканаў яго, змясціўшы імёны дванаццаці вяскоўцаў на шыльдзе, прымацаванай да валуна. Прымаў удзел у графічным афармленні дамоў на галоўнай вуліцы г. Бярозы. Па выніках конкурсу «Чалавек года – 2018», які праводзіцца раённай газетай «Маяк», А. І. Жалудко названы ў ліку дзесяці лепшых людзей Бярозаўскага раёна.

У 2000 г. у Брэсце была арганізавана персанальная выстава мастака. У наступным годзе — выстава ў Бярозаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Асноўныя творы: карціны «Плач па Палессі», «Палескія краявіды», «Старое Бярэсце» і інш. Творы мастака знаходзяцца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, замежных прыватных калекцыях. У апошні час А. І. Жалудко сваю творчасць звязвае з царкоўным жывапісам. Распісваў храмы і ствараў іконы для іканастасаў у Кацельні-Баярскай, Клейніках, Цюхінічах, Вістычах Брэсцкага раёна.

Цяпер Анатоль Іванавічрыхтуе да выдання сваю кнігу, прысвечаную малой радзіме. Напярэдадні 60-гадовага юбілею ў бярозаўскім музеі-філіяле «Галерэя мастацтваў» адкрылася яго персанальная выстава.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Чацвярова Юлія Уладзіміраўна, бібліёграф II кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Жалудко Анатоль Іванавіч : [рэпрадукцыя «Палескі пейзаж»] // Мастакі Брэстчыны / склад. П. А. Рабаў. Брэст, 2019. С. 40–41.
  2. Анатоль Жалудко : [рэпрадукцыя «Стары мосцік»] // Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог / аўт.-склад. М. П. Кузьміч. Брэст, 2010. С. 50–51.
  3. Анатолий Желудко : епродукция «Плач на Палессі»] // Художники Брестчины : альбом-каталог / авт.-сост.: М. Коньков [и др.]. Минск, 2002. С. 4445.
  4. Жалудко Анатоль Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938–1998 : энцыкл. даведнік. Мінск, 1998. С. 657.
  5. Желудко Анатолий Иванович // Память : историко-документальная хроника Берёзовского района. 2-е изд., перераб. и доп. Минск, 2014. С. 574.
  6. Анатолий Желудко // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 649.
  7. Валасюк, Л. Апантаны мастак і краязнаўца : [пра жыццё і творчасць А. Жалудко; рэпрадукцыі: «Плач на Палессі», «Стары мосцік»] / Лявон Валасюк // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 56–57.
  8. Желудко, А. И. Этнотуристический комплекс «Наш родны кут Сабалі», история его становления и развития / А. И. Желудко // Архитектурное наследие Прибужского региона. Проблемы. Исследования. Тенденции развития : сб. науч. трудов ІV междунар. науч.-практ. конф.Брест, 2013. С. 3842.
  9. Желудко, А. И. Усадебно-парковый комплекс в деревне Сигневичи (Березовский район) / Желудко А. И. // Архитектруное наследие Прибужскаого региона. Сохранение и культурно-туристическое использование : сб. науч. трудов III Междунар. науч.-практ. конф. Брест, 2012. С. 129–131.
  10. Мазюк, В. Живая энергия искусства : [об открытии выставки А. Желудко в «Галерее искусств»] / Виктория Мазюк // Маяк. Берёза, 2020. 21 марта. С. 6.
  11. Хокимова, А. «Дон Кихот» из Соболей : [в Берёзе открылась персональная выставка А. Желудко] / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2020. 20 марта (№ 12). С. 4.
  12. Казловіч, В. Вёска як памяць : брэсцкі мастак Анатоль Жалудко падарыў роднай вёсцы адмысловы музей сялянскага побыту і паставіў помнік загінуўшым на вайне землякам / Валянціна Казловіч // Народная газета. 2019. 14 чэрвеня (№ 24). С. 46.
  13. Синкевич, Н. Сельский пейзаж : [художник и краевед А. Желудко создаёт в родной деревне Соболи музей] / Николай Синкевич // Маяк. Берёза, 2019. 19 июля. С. 8.
  14. Лосич, П. Жизнь как чудо : [брестский художник и краевед А. Желудко создаёт в родной деревне Соболи музей под открытым небом] / Павел Лосич // Рэспубліка. 2018. 17 лютага. С. 9.
  15. Шыманскі, М. Дзякуй, вёсачкі дарагія : [пра вёскі Бярозаўскага раёна і іх знакамітых жыхароў] / Міхаіл Шыманскі ; фота Мікалая Сінкевіча // Беларуская думка. 2018. № 7. С. 46–51 : фат.
  16. Хокимова, А. Утоли мои печали, «Соболи» : [о культурно-этнографическом комплексе «Наш родны кут Сабалі» в Берёзовском районе] / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2016. 16 марта. С. 5.
  17. Вертинская, С. Долгий зов Соболей : об этномузее художника Анатолия Желудко / Светлана Вертинская ; фото автора // Брестский курьер. 2014. 4 сентября (№ 36). С. 10.
  18. Бяласін, Я. Закладнікі вайны : мастак намаляваў расстрэл сваіх родзічаў : [аб карціне А. Жалудко «На расстрэл»] / Яўген Бяласін // Брестский курьер. 2013. 21 февраля (№ 8). С. 9.
  19. Бяласін, Я. Пабачыць старое Берасьце : арыгінальная ідэя арыгінальнага канцэптуаліста : [аб карціне А. Жалудко «Берасьце. ХVІ ст.»] / Яўген Бяласін // Брестский курьер. 2013. 11 июля (№ 28). С. 10.
  20. Желудко, А. И. Этнотуристический комплекс «Наш родны кут Сабалi», история его становления и развития / Желудко А. И. // Вестник Брестского государственного технического университета. 2013. № 1. С. 38–41.
  21. Синкевич, Н. Соболёвские тайны. Ч. ІІ. Потерянная военная касса / Николай Синкевич // Маяк. Берёза, 2012. 22 декабря. С. 8.
  22. Синкевич, Н. Соболёвские тайны. Ч. І. Городище из каменного века / Николай Синкевич // Маяк. Берёза, 2012. 15 декабря. С. 7.
  23. Хокимова, А. Тайны «Сабалеўскага маёнтка» : [о краеведческой деятельности художника А. Желудко] / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2011. 4 ноября. С. 7.
  24. Карпеш, Р. Не дать исчезнуть наследию предков : б увлечении краеведением художника А. Желудко] / Розалия Карпеш // Маяк. Берёза, 2011. 20 августа. C. 4–5.
  25. Денисик, И. Юбилей художника : Анатолию Желудко — 50 лет / И. Денисик // Газета для вас. Івацэвічы, 2010. 23 красавіка. С. 14.
  26. Валасюк, Л. Апантаны мастак : [да 50-годдзя мастака, педагога, краязнаўца А. Жалудка] / Леанід Валасюк // Народная трыбуна. 2010. 10 красавіка. С. 12.
  27. Денисик, И. Обелиск в деревне дань памяти солдатам и жертвам войны : [о памятнике, сооружённом А. Желудко в д. Соболи Берёзовского района] / И. Денисик // Газета для вас. Івацэвічы, 2010. 19 сакавіка. С. 2.
  28. Не подлежит забвению : [художник А. И. Желудко соорудил памятник землякам, погибшим в годы Великой Отечественной войны, в родной деревне Соболи] // Заря. 2009. 29 октября. С. 8.
  29. Карпеш, Р. Похороненым в землях чужих : [о памятнике жертвам войны, установленном в д. Соболи по инициативе А. Желудко] / Розалия Карпеш // Маяк. Берёза, 2009. 14 октября. С. 2.
  30. Синкевич, Н. Соболи : [об этнографической коллекции А. Желудко] / Николай Синкевич // Маяк. Берёза, 2006. 19 августа. С. 4.
  31. Барашко, А. Портрет основателя Березы : [портрет Льва Сапеги обнаружен в фондах Смоленского областного музея; художник А. Желудко сделал копию] / А. Барашко // Маяк. Береза, 2002. 10 апреля.
  32. Карпеш, Р. Выратаванне свету ў прыгажосці : [аб выставе мастака АЖалудко ў гісторыка-краязнаўчым музеі] / РазаліяКарпеш // Маяк. Берёза, 2001. 27 июня. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1269 разоў Апошняя змена Субота, 04 Красавік 2020 15:03