Пятніца, 29 Май 2020 12:28

23 сакавіка 2020 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Іванавіча Малевіча (1930), вучонага ў галіне акушэрства і гінекалогіі

Канстанцін Іванавіч Малевіч нарадзіўся 23 сакавіка 1930 г. у вёсцы Замошша Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1947 г. скончыў сярэднюю школу ў г. Баранавічы, у 1953 г. — лячэбны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. На працягу чатырох год працаваў галоўным урачом участковай бальніцы.

 

У 1957 г. Канстанцін Малевіч паступіў у клінічную ардынатуру на кафедры акушэрства і гінекалогіі МДМІ. З 1959 па 1962 г. працаваў асістэнтам кафедры акушэрства і гінекалогіі Віцебскага, а затым Гродзенскага медыцынскіх інстытутаў. Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Прафілактыка ўнутрычарапных кровазліццяў у плода» (1964). У 1968 г. выбраны дацэнтам кафедры акушэрства і гінекалогіі Гродзенскага медінстытута.

К. І. Малевіч абараніў доктарскую дысертацыю «Скарачальная дзейнасць маткі ў жанчын з генітальным інфантылізмам» (1975), атрымаў ступень доктара медыцынскіх навук (1976). З 1976 па 1980 г. узначальваў кафедры акушэрства і гінекалогіі ў Цэлінаградскім (Казахстан), затым у Смаленскім (Расія) медыцынскіх інстытутах. У 197г. яму было прысвоена вучонае званне прафесара.

У 1980 г. выбраны на пасаду загадчыка кафедры акушэрства і гінекалогіі Беларускага інстытута ўдасканальвання ўрачоў (Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі), якой кіраваў да 1997 г. У 2004–2006 гг. — у Беларускім медыцынскім універсітэце.

К. І. Малевіч апублікаваў 295 навуковых работ, у т. л. 4 манаграфіі, 5 метадычных рэкамендацый. Зяўляецца аўтарам (суаўтарам) 4 вынаходстваў і 60 рацыяналізатарскіх прапаноў, у 1986 г. узнагароджаны граматай «Выдатнік рацыяналізатарства і вынаходніцтва». Вучнямі К. І. Малевіча абаронена 10 кандыдацкіх дысертацый.

Працяглы час Канстанцін Іванавіч быў актыўным лектарам таварыства «Веды». Член Беларускага навуковага таварыства акушэраў-гінеколагаў, неанатолагаў, член спецыялізаваных вучоных Саветаў па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый пры Мінскім і Гродзенскім медыцынскіх інстытутах. У 1997 г. выбраны ганаровым акадэмікам Беларускай інжынернай акадэміі па секцыі «Лазерная медыцына». Узнагароджаны медалямі «За доблестный труд» і «Ветеран труда».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Чачота. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф

 

Працы К. І. Малевіча

  1. Немедикаментозные методы лечения в акушерстве, гинекологии и перинатологии : сб. науч.-практ. материалов, посвящ. 20-летию каф. акушерства и гинекологии № 2 БелМАПО / БелМАПО ; под общ. ред. К. И. Малевича. – Минск : БелМАПО, 2000. – 150 с.
  2. Герасимович, Г. И. Магнитотерапия в комплексном лечении воспалительных процессов женских половых органов : в помощь практикующему врачу / Г. И. Герасимович, К. И. Малевич, О. С. Лобачевская. – Минск : Белорус. центр науч. мед. информ., 1997. – 6 с.
  3. Лечение и реабилитация при гинекологических заболеваниях : справочное пособие / К. И. Малевич, П. С. Русакевич. – Минск : Вышэйшая школа, 1994. – 367 с.
  4. Методы лазеротерапии в акушерстве и гинекологии / К. И. Малевич, Г. И. Герасимович, П. С. Русакевич. – Минск : Вышэйшая школа, 1992. – 124 с.
  5. Внутричерепные кровоизлияния у плода и их профилактика : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук / К. И. Малевич ; Минский государственный медицинский институт. – Минск, 1964. – 24 с.

 

Аб жыцці і дзейнасці К. І. Малевіча

  1. Малевич Константин Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 68.
  2. Малевич Константин Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 627.
  3. Малевіч Канстанцін Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2000. Т. 10. С. 25.
  4. Малевич Константин Иванович : (к 75-летию со дня рождения) // Белорусский медицинский журнал. 2005. № 2. С. 125.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 771 разоў