Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 07 Жнівень 2020 16:30

19 лістапада 2020 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Віктаравіча Бурдыкі (1955), журналіста, публіцыста, пісьменніка

Вячаслаў Віктаравіч Бурдыка нарадзіўся 19 лістапада 1955 г. у вёсцы Сваткі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. У дзяцінстве яго пахрысцілі, хросным бацькам запрасілі Яўгена Іванавіча Скурко, вядомага як паэта Максіма Танка, родам з суседняй в. Пількаўшчына. Але болей яны не сустрэліся, аб чым Вячаслаў шкадуе. Школьнікам марыў аб моры, але ў дзясятым класе захапіўся журналістыкай, пачаў друкавацца ў барысаўскай «раёнцы».

 

У 1972 г. Вячаслаў Бурдыка закончыў СШ № 17 г. Барысава Мінскай вобласці. Працаваў паляводам у саўгасе «Стара-Барысаў» Барысаўскага раёна. У 1979 г. закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Працаваў на розных пасадах у газетах Мінскай і Брэсцкай абласцей: намеснік рэдактара старадарожскай раённай газеты «Поступ Кастрычніка» (1979–1983), намеснік рэдактара кобрынскай раённай газеты «Камуністычная праца» (1983–1991), з 1991 г. у брэсцкай абласной газеце «Заря».

У 1992 г. В. В. Бурдыка скончыў Кіеўскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання. Працаваў на розных пасадах у рэдакцыі брэсцкай абласной газеты «Заря». Акрамя працы ў газеце, займаўся рэдагаваннем кніг прозы і паэзіі аўтараў Брэстчыны. Член Беларускага саюза журналістаў (1986) і Саюза пісьменнікаў Беларусі (2006).

У 2006–2016 гг. — адказны сакратар абласной беларускамоўнай газеты «Народная трыбуна». На стронках штотыднёвіка стварыў уласныя праекты «Шматкроп’е», «Берасцейскія дыяменты». Дапамог «нарадзіцца» творчым праектам пазаштатнікаў: «Нязведаныя лабірынты адвечнага» Юрыя Паталкова, «Натхненне з майстэрні» Леаніда Валасюка, «Правінцыя» Валерыя Кухарчука, «На хвалях памяці» Эдуарда Кабяка, «Вандроўкі па натхненне» Расціслава Бензерука, «Родам з вёскі» Аляксея Ганчука, «Матчына мова» Міколы Сянкевіча. З 2017 г. «Народная трыбуна» перастала выходзіць, В. В. Бурдыка супрацоўнічае ў ганцавіцкай раённай газеце «Савецкае Палессе».

Празаік і публіцыст Вячаслаў Бурдыка з аповесцямі і апавяданнямі друкаваўся ў часопісах «Маладосць», «Нёман», «Вожык», альманасе «Жырандоля», абласных і рэспубліканскіх газетах. Напісаў шэраг артыкулаў аб жыцці і творчасці пісьменнікаў Брэстчыны: Міколы Купрэева, Міхася Рудкоўскага, Ніны Мацяш, Алеся Каско, Анатоля Шушко, Анатоля Брытуна і інш. Аўтар дэтэктыўнага рамана «Яхта смерти» (2002), дакументальнай кнігі «Команда Кобринщины нашей» (2004).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Творы В. В. Бурдыкі

  1. Команда Кобринщины нашей: [о работе Кобринского райисполкома] / Вячеслав Бурдыко. – Брест : Брестская типография, 2004. – 73 с., [16] л. цв. фот.
  2. Яхта смерти : остросюжетный детектив / Вячеслав Бурдыко. Брест : Брестская типография, 2002. – 359 с.
  3. Дыдышка, Н. Нітка караляў : вершаваныя творы, падарожжы, жыццёвыя гісторыі, музы вялікіх людзей / Ніна Дыдышка ; [аўтар прадмовы Вячаслаў Бурдыка]. – Брэст : Альтернатива, 2014. – 107 с.
  4. Грыцук, Т. Я з дажджу : вершы / Таццяна Грыцук ; [аўтар уступ. арт. Вячаслаў Бурдыка]. – Брэст : Альтернатива, 2012. – 87 с. : іл.
  5. Успамін пра імгненне : творчы праект брэсцкай абласной газеты «Народная трыбуна» / [рэдактар В. В. Бурдыка]. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2009. – 28с.
  6. Газета — яго жыццё : [пра былога галоўнага рэдактара раённай газеты «Савецкае Палессе» Канстанціна Канстанцінавіча Мохара] / Вячаслаў Бурдыка // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2018. 14 красавіка. С. 4.
  7. Ракетчык з душою паэта : [аб жыцці і творчасці паэта Аляксея Галаскока] / Вячаслаў Бурдыка // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2018. 23 лютага. С. 9.
  8. Родны край Міколы Пракаповіча : [пра паэта] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2016. 18 лістапада (№ 47). С. 11.
  9. Захавальнік гісторыі : [пра заснавальніка Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава Аляксея Міхайлавіча Мартынава (1904–1999)] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2016. 11 лістапада (№ 46). С. 11.
  10. Пастка для... чытача : [пра паэта Алеся Паплаўскага] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2016. 21 кастрычніка (№ 43). С. 11.
  11. Урокі кахання ад Валерыя Гапеева : [пра пісьменніка] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2016. 16 верасня (№ 38). С. 11.
  12. Белавежскі летапісец : [пра пісьменніка Анатоля Брытуна] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2016. 3 чэрвеня (№ 23). С. 11.
  13. Родам з СССР : [пра пісьменніка Аляксандра Юдзіцкага] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2016. 22 красавіка (№ 17). С. 11.
  14. «Зорка-белаазёрка» : [пра паэтэсу Ніну Мацяш] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2016. 25 сакавіка (№ 13). С. 11.
  15. Чалавек-свята : [пра пісьменніка Уладзіміра Сітуху] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2015. 25 снежня (№ 52). С. 11.
  16. Літаратурны дуэт: бацька і сын : [пра пісьменнікаў Расціслава і Анатоля Бензерукоў] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2015. 27 лістапада (№ 48). С. 11.
  17. Дзівак з Чудзіна, або Чаму шчаслівыя вершаў не пішуць : [пра паэта Алеся Каско] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2015. 9 кастрычніка (№ 41). С. 11.
  18. З усмешкай па жыцці : [пра паэта Анатоля Шушко] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2015. 14 жніўня (№ 33). С.11.
  19. Палескі валацуга : [пра паэта Міколу Купрэева] / Вячаслаў Бурдыка // Жырандоля. Мінск, 2015. № 7. С. 128–132.
  20. Востраў любові : [прапаэта Міхася Рудкоўскага] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2015. 19 чэрвеня (№ 25). С. 11.
  21. Дзедава навука : урывак з аўтабіяграфічнай аповесці «Сказ пра мой род» / Вячаслаў Бурдыка // Жырандоля. Мінск, 2015. № 6. С. 43–49.
  22. Лунінская восень Мікалая Елянеўскага : [пра пісьменніка] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2015. 1 мая (№ 18). С. 10.
  23. Дайсці да небакраю : [пра пісьменніцу Зінаіду Дудзюк] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2015. 27 сакавіка (№ 13). С. 11.
  24. Сувязны літаратур : [пра пісьменніка Валерыя Грышкаўца] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2015. 13 сакавіка (№ 11). С. 11.
  25. Псеўданім — «Валодзя» : [пра гісторыка Васіля Пятровіча Ласковіча] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2014. 5 снежня (№ 49). С. 10.
  26. Настаўнік творцаў : [пра пісьменніка, літаратуразнаўца Уладзіміра Андрэевіча Калесніка] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2014. 21 лістапада (№ 47). С. 4.
  27. Юбілейны кліент : гумарэска / Вячаслаў Бурдыка // Жырандоля. Мінск, 2013. № 5. С. 285–288.
  28. Паэзія болю і кахання : [пра пісьменніцу Веру Пракаповіч] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2013. 15 сакавіка (№ 11). С. 3.
  29. Паход у Траццякоўку : апавяданне / Вячаслаў Бурдыка // Маладосць. 2012. № 8. С. 10–13.
  30. Вяртанне Берасцейскай Стралы : [пра выставу Леаніда Валасюка] / Вячаслаў Бурдыка // Культура. 2011.8–14 студзеня ( 1/2). С. 9.
  31. Вяртанне : апавяданне / Вячаслаў Бурдыка // Маладосць. 2010. № 11. С. 49–55.
  32. Лятучка : урывак з аповесці «Газета. Made in Belarus» / Вячаслаў Бурдыка // Жырандоля. Мінск, 2010. 3. С. 209222.
  33. «Честь моей бригады — моя честь...» : [о гвардии полковнике войсковой части 11921 Фёдоре Фёдоровиче Потанине] / Вячеслав Бурдыко // Нёман. 2010. № 2. С. 180–191.
  34. Фуршэт : гумарэска / Вячаслаў Бурдыка // Вожык. 2009. № 7.
  35. Як Янка Плыткевіч на тым свеце пабываў : урывак з аповесці «Абвяржэнне» / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2008. 29 сакавіка (№ 13). С. 11.
  36. Візіт у Траццякоўку : апавяданне / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2007. 10 лістапада (№ 45). С. 10.
  37. Белы свет Аляксея Бакуменкi : [мастак і паэт] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2007. 10 сакавіка. С. 4.
  38. Сузор’е талентаў : [пра народны ансамбль песні і танца «Сузор’е» і яго кіраўніка Веніаміна Васіленку] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2006. 30 снежня. С. 7.

 

Аб жыцці і творчасці В. В. Бурдыкі

  1. Бурдыка Вячаслаў Віктаравіч // Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі : біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі / Н. М. Парчук ; пад рэд. Т. А. Дземідовіч. Брэст, 2018. С. 29–30.
  2. Валасюк, Л. Вячаслаў Бурдыка // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 212.
  3. Вячаслаў Бурдыка // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 313.
  4. Бурдыка, В. Я — сёмы, або Дзядуля ў «дэкрэце» : [пра ўласны вопыт выхавання ўнука пры афармленні дэкрэтнага водпуску замест маці] / Вячаслаў Бурдыка // Звязда. 2020. 16 ліпеня. С. 3 (дадатак: Сямейная газета ; № 13).
  5. Бурдыка, В.40 год у журналістыцы, або Шчодрае слова раёнцы : [пра свой журналісцкі шлях] / Вячаслаў Бурдыка // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2020. 30 красавіка (№ 17). С. 8.
  6. Крэйдзіч, А. Ліст сябру, калегу, паплечніку : 19 лістапада пісьменнік Вячаслаў Бурдыка адзначыў 60-гадовы юбілей / Анатоль Крэйдзіч // Народная трыбуна. 2015. 20 лістапада (№ 47). С. 12.
  7. Мазіна, Г. Журналіст, які шукае... дыяменты : «трыбунавец» Вячаслаў Бурдыка ўмее шчыра радавацца поспехам творчых людзей / Галіна Мазіна // Народная трыбуна. 2015. 20 лістапада (№ 47). С. 12.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 882 разоў