Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 27 Снежань 2012 11:22

9 кастрычніка 2012 г. – 90 годоў з дня нараджэння У. І. Стальмашука (1922–1966), пісьменніка, капітана міліцыі

Уладзiмiр Iванавiч Стальмашук нарадзіўся 9 кастрычнiка 1922 года ў в. Забалацце Брэсцкага раёна.

{gcontent}Пятае дзiця ў вялiкай сялянскай сям’і, пачаў помніць сябе з пастушковай торбачкай за плячыма і рабенькім кійком у руках. Але ў шматгаліновым родзе Стальмашукоў цанілі навуку. Валодзя закончыў чатыры класы Камяніца-Жыравецкай “паўшэхнай” школы, потым вучыўся ў вячэрняй школе, скончыў у Мінску афіцэрскія курсы Міністэрства ўнутраных спраў СССР. Асноўныя ўніверсітэты праходзіў падлеткам, дапамагаючы члену КПЗБ, падпольшчыку, роднаму дзядзьку Мікіту. На пачатку вайны ўступіў у партызанскі атрад, які ўзначальвалі вядомыя на Брэстчыне рэвалюцыянеры Дзмітрук, Салейка, Купрыянюк. У атрадзе блізка сышоўся з паэтам Міколам Засімам. Больш як за два гады партызаніў, у чэрвені 1944 года дабравольцам пайшоў на фронт. Да 1946 года быў разведчыкам 270-й стралковай дывізіі 1-га Прыбалтыйскага фронту. З 1946 года працаваў у міліцыі на аператыўна-следчай рабоце.

Працуючы ў органах мiлiцыi, пiсаў апавяданнi i нарысы на дакументальнай аснове аб раскрыццi злачынстваў. Сюжэты яго твораў займальныя, не астаўляюць чытача абыякава сачыць за лёсам галоўных дзеючых персанажаў. Цёпла i задушэўна пiсаў аб сябрах-партызанах, воiнах-земляках, з якiмi не парываў сувязяў да самых апошнiх дней. У. Стальмашук – аўтар кнігі дакументальнай прозы “Шумят ели” (1967), пасляслоўе ў якой напiсаў У. А. Калеснiк.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага сцяга і Чырвонай зоркі, медалямі “Партызану Вялікай Айчыннай вайны” I ступені, “За адвагу”. Як запісана ў асабовай справе капітана міліцыі У. І. Стальмашука “исключён из списка личного состава по причине смерти 10 октября 1966 г. ”.

У апашнія гады жыцця Уладзiмiр Iванавiч цяжка хварэў, не дажыў да выхаду асноўнага свайго жыццёвага набытку – кніжкі, аб якой шчыра выказаўся У. А. Калеснік: “Гэта сумленна зроблены помнік ягоным сябрам па зброі, доўг сумлення, адданы ў першую чаргу тым з сяброў-таварышаў, хто пайшоў ад нас незваротна, а таксама тым, хто жывым сціпла маўчыць аб сваім гераічным мінулым. А яно дастойна ўсеагульнай увагі”.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2012 г. Брэсцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Васiлюк Таццяна Iванаўна,

бiблiёграф II кат. аддзела абслугоўвання i iнфармацыi

{/gcontent}

Творы У. І. Стальмашука

  1. Шумят ели : рассказы : [Иван Солейко ; Шумят ели ; Вылазка ; Лесное эхо ; Журавлиный крик ; Разведчицы ; Партизанская справка ; Старые раны ; Хвосты ; Милицейская операция; и др.] / Владимир Стельмашук ; послесловие В. Колесника. Минск : Беларусь, 1967. 135 с.

  2. Журавлиный крик : [рассказ] / В. Стельмашук // Советская Белоруссия. 1966. 19 февр. (Литературный Брест).

  3. Шумят ели : рассказ / В. Стельмашук // Жырандоля : лiтаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускiх пiсьменнiкаў. Брэст, 2010. № 3. С. 48–52.

 

Аб жыцці і творчасці пісьменніка

  1. Уладзімір Стальмашук (1922–1966) // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укладальнік А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 47–48.

  2. Уладзiмiр Стальмашук (1922–1966) // Жырандоля : лiтаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускiх пiсьменнiкаў. Брэст, 2010. № 3. С. 47.

  3. Філатаў, Л. Г. Стальмашук Уладзімір Iванавiч / Л. Г. Філатаў // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Брэсцкага раёна. Мінск : БЕЛТА, 1998. С. 478–479.

  4. Горба, Н. День памяти писателя : [о вечере памяти В. Стельмашука к 75-летию со дня рождения в Мухавецком СДК] // Заря над Бугом (Брестский р-н). 1996. 11 сент.

  5. Гарай, А. Шэбрынскі лес : памяці Уладзіміра Стальмашука : [верш] / Анатоль Гарай // Заря. 1967. 19 апр.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2271 разоў Апошняя змена Серада, 25 Сакавік 2020 09:39