Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 20 Лістапад 2020 15:49

12 лістапада 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Андрэя Ягоравіча Макаёнка (1920–1982), драматурга, народнага пісьменніка Беларусі

Творы Андрэя Макаёнка, прызнанага аўтара п’ес, вядомага і паважанага ў грамадстве, паспяхова ставіліся Брэсцкім абласным драматычным тэатрам імя ЛКСМБ, вельмі цёпла ўспрымаліся гледачамі. У 1954 г. на рэпетыцыях п’есы «Выбачайце, калі ласка!» прысутнічаў аўтар.

 Канец 1960-х – 1970-я гг. былі для пісьменніка вельмі плённымі. У 1971 г. у Брэсце была пастаўлена п’еса «Трыбунал», у якой упершыню ў беларускай драматургіі высокая героіка ўвасоблена ў камедыйным жанры. Затым пастаўлены «Зацюканы апостал» (1972), «Таблетку пад язык» (1973). Менавіта ў Брэсце ўпершыню была пастаўлена камедыя «Верачка» (1979), у ролі Верачкі была занята таленавітая актрыса Алёна Сідарава. У 1987 г. — «Дыхайце эканомна!». У 2006 г. у БрАТД зноў звярнуліся да спадчыны класіка — здзейснілі новую пастаноўку п’есы «Зацюканы апостал».

З драматургам сябраваў старшыня калгаса «Новае Палессе» Лунінецкага раёна Уладзімір Апанасавіч Сцепчанка (1920–1996), Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Аднагодкі, нарадзіліся ў суседніх вёсках, вучыліся ў адных школах — Шапчыцкай і Журавецкай Рагачоўскага раёна, нават сядзелі за адной партай.

У 1959–1974 гг. пісьменнік неаднаразова наведваў в. Любань, праводзіў тут летні адпачынак. Андрэй Ягоравіч пісаў, бываў на прыродзе і ў полі, хадзіў на гаспадарчыя нарады і ў клуб, усюды слухаў людзей. У вясковым парку і цяпер высяцца пасаджаныя пісьменікам дуб, ясень і два клёны. Сябры абмяркоўвалі калгасную сістэму, адміністрацыйна-камандныя спосабы кіраўніцтва эканомікай краіны.

На сцэне новага Любанскага дома культуры па ініцыятыве А. Я. Макаёнка выступалі артысты Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Я. Купалы, паказвалі свае спектаклі «Лявоніха на арбіце», «Трыбунал». Таксама праходзілі творчыя сустрэчы з рознымі славутымі людзьмі: Іванам Шамякіным, Піменам Панчанкам і інш.

У Любані з’явілася задума напісаць драматычны рэпартаж у форме камедыі. Прататыпам галоўнага героя камедыі «Таблетку пад язык» (1972) — старшыні калгаса «Маяк» Уладзіміра Каравая — стаў У. А. Сцепчанка. Іншыя героі таксама шмат у чым былі пазнавальнымі, рэальнымі людзьмі. Першы паказ гэтай п’есы ў пастаноўцы Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Я. Купалы адбыўся не ў Мінску, а менавіта ў Любані.

15 верасня 1996 г. на будынку Любанскага СДК устаноўлена мемарыяльная дошка, прысвечаная У. А. Сцепчанку і А. Я. Макаёнку. У г. Лунінцы імем народнага пісьменніка БССР А. Я. Макаёнка названа вуліца.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

Творы А. Я. Макаёнка

  1. Зацюканы апостал : п’есы / Андрэй Макаёнак ; [прадмова А. Сабалеўскага]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 303 c. – (Школьная бібліятэка).
  2. Зацюканы апостал : п’есы / Андрэй Макаёнак. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. – 270 с., [1] л. партр.
  3. Выбачайце, калі ласка : п’есы / Андрэй Макаёнак. – Мінск : Сталія, 2004. – 240 с.
  4. Выбачайце, калі ласка : п’есы / Андрэй Макаёнак. – Мінск : Юнацтва, 1991. – 221 с. – (Школьная бібліятэка).
  5. Избранное : [пьесы] / Андрей Макаёнок. – Москва : Искусство, 1984. – 535 с., [1] л. портр.
  6. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. П’есы / Андрэй Макаёнак ; [уступны артыкул С. Лаўшука]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 383 с., [7] л. іл., партр.
  7. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 2. П’есы, сцэны сельскага жыцця, аднаактовыя п’есы, гумарэскі, фельетоны, артыкулы / Андрэй Макаёнак ; [уступны артыкул С. Лаўшука]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 374 с., [7] л. іл., партр.
  8. Затюканный апостол : пьесы / Андрей Макаенок. – Москва : Советский писатель, 1974. – 279 с.
  9. Таблетку пад язык : камедыя-рэпартаж / Андрэй Макаёнак // П’есы / Андрэй Макаёнак. Мінск, 1974. С. 309–366.
  10. Трибунал : трагикомедия / Андрей Макаенок. – Москва : Искусство, 1971. – 47 с. – (Репертуар художественной самодеятельности).

 

Аб жыцці і творчасці А. Я. Макаёнка

  1. Макаёнак Андрэй Ягоравіч / С. С. Лаўшук // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2003. Т. 2. С. 65–66.
  2. Макаёнак Андрэй / С. С. Лаўшук // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 4. С. 167–174.
  3. Андрэй Макаёнак (1920–1982) // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. C. 349–351.
  4. Зарэцкая, В. Андрэй Макаёнак (1920–1982) / В. Зарэцкая // Зарунела літаратурная ніва… : дадатак да альманаха «Лунінецкая муза» / Вера Зарэцкая. Лунінец, 2008. С. 22–24.
  5. Макаёнак Андрэй Ягоравіч // Памяць. Лунінецкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1995. С. 637.
  6. 12 лістапада — 100 гадоў з дня нараджэння А. Я. Макаёнка (1920–1982), драматурга, народнага пісьменніка Беларусі / склад.: В. Я. Асаёнак, Н. А. Шашэнька // Новыя кнігі: па старонках беларускага друку. 2020. № 6. С. 9–11 (дадатак: Даты беларускага календара).
  7. Нефідовіч, С. Іх яднала дружба : [У. Сцепчанка і А. Макаёнак] / Сцяпан Нефідовіч. – Лунінец : [б. в.], 2010. – 20 с.
  8. Колас, Г. Аўтографы Андрэя Макаёнка / Георгій Колас. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. – 286 с.
  9. Усiкаў, Я. К. Андрэй Макаёнак : нарыс жыцця i творчасцi : для ст. шк. узросту / Я. К. Усікаў. – Мінск : Народная асвета, 1984. – 136 с. – (Народныя пiсьменнiкi БССР).
  10. Сохар, Ю. М. На пульсе жыцця : Андрэй Макаёнак i беларускi тэатр / Ю. М. Сохар. – Мінск : Навука i тэхнiка, 1979. – 160 с.
  11. Ліпскі, У. Той, хто ў сэрцы... : [да 100-годдзя з дня нараджэння А. Макаёнка] / Уладзімір Ліпскі // ЛіМ. 2020. 13 лістапада (№ 43). С. 1, 4.
  12. Пепеляев, В. Классик на орбите : вспоминаем лучшие спектакли, поставленные по пьесам Андрея Макаёнка / Валентин Пепеляев // Народная газета. 2020. 13 лістапада (№ 46). С. 30 : фот. 
  13. Нефідовіч, С. Пяць старонак Макаёнка : [аб прыездах А. Макаёнка ў в. Любань] / Сцяпан Нефідовіч // Информ-прогулка. Лунинец, 2020. 12 ноября (№ 46). С. 9.
  14. Нефідовіч, С. «Трыбунал» на вясковай сцэне. З аншлагам : [пра сяброўства А. Макаёнка са старшынёй калгаса «Новае Палессе» Лунінецкага раёна У. А. Сцепчанкам] / Сцяпан Нефідовіч // Звязда. 2020. 11 лістапада. С. 15.
  15. Бутэвіч, А. Чалавек з пазіцыяй. І таленавіты : [успаміны пра А. Макаёнка] / Анатоль Бутэвіч // ЛіМ. 2018. 17 жніўня (№ 32). С. 10.
  16. Лаўшук, С. Узорваючы агрэхі эпохі : [да 95-годдзя з дня нараджэння А. Макаёнка] / Сцяпан Лаўшук // Полымя. 2015. № 12. С. 139–149.
  17. Макаёнок — это целая эпоха : [актёры и режиссёры делятся воспоминаниями об А. Макаёнке] / Борис Луценко [и др.] ; беседовали Полина Питкевич и Анастасия Василевич // Нёман. 2015. № 12. С. 170–183.
  18. Марчук, Г. Андрей Макаёнок : [эссе о белорусском драматурге] / Георгий Марчук // Советская Белоруссия. 2015. 2 декабря. С. 8–9.
  19. Нефідовіч, С. Мужчынская дружба, або Што звязвае Андрэя Макаёнка з вёскай Любань : [пра У. А. Сцепчанку і яго сяброўства з пісьменнікам А. Я. Макаёнкам] / Сцяпан Нефідовіч // Народная трыбуна. 2015. 27 лістапада (№ 48). С. 4.
  20. Шамякіна, Т. І. Драма камедыёграфа : мемуарныя нататкі пра Андрэя Макаёнка / Таццяна Шамякіна // Полымя. 2015. № 11. С. 112–123.
  21. Гатальская, А. «Крамольны» Макаёнак : [сучасны погляд на творчасць А. Макаёнка] / Арыя Гатальская // Дзеяслоў. 2015. № 2. С. 290–291.
  22. Яніцкі, М. І. Нацыянальнае і агульначалавечае як фактары мастацкасці ў трагікамедыях Андрэя Макаёнка / М. І. Яніцкі // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3, Філалогія, педагогіка, псіхалогія. 2012. № 1. С. 78–83.
  23. Ціхая, Д. Сучаснае сцэнічнае ўвасабленне твораў Андрэя Макаёнка / Д. Ціхая // Роднае слова. 2010. № 11. С. 100–102.
  24. Сцежкамі Макаёнка : [у Любанскай СШ прайшла літаратурная канферэнцыя, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння А. Макаёнка] // Информ-прогулка. Лунинец, 2010. 18 ноября (№ 46). C. 11.
  25. Навумчык, М. І. Вывучэнне п’есы А. Макаёнка «Пагарэльцы» / М. І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. Серыя «У дапамогу педагогу». 2010. № 5. С. 9–15.
  26. Яніцкі, М. І. Выяўленне маральна-этычных і агульнакультурных прыярытэтаў моладзі ў трагікамедыі Андрэя Макаёнка «Зацюканы апостал»: інтэртэкстуальнае вымярэнне / М. І. Яніцкі // Веснiк Брэсцкага ўнiверсiтэта. Серыя філалагічных навук. 2009. № 1. С. 66–69.
  27. Бунеева, Л. Цезарь в кроссовках : [о спектакле «Зацюканы апостал» по пьесе А. Макаёнка в театре драмы и музыки, режиссёр В. Савицкий] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2006. 10 марта. С. 8.
  28. Селеня, Е. Не развеется с ветром : [о встрече с драматургом А. Макаёнком в Берёзе в марте 1971 г.] / Евгений Селеня // Маяк. Берёза, 2005. 28 декабря. С. 6.
  29. Левин, В. Исцеляющий смех / В. Левин // Заря. 1980. 12 ноября.
  30. Аграновский, И. Сентиментальный фельетон / И. Аграновский  // Заря. 1979. 24 ноября.
  31. Бакиевич, Г. Новая комедия А. Макаёнка / Г. Бакиевич // Заря. 1979. 2 ноября.
  32. Гарай, А. Спектакль о современной деревне / А. Гарай // Заря. 1973. 23 мая.
  33. Бакиевич, Г. На сцене — колхозная деревня / Г. Бакиевич // Заря. 1973. 7 апреля.
  34. Агроновский, И. Заколдованный круг / И. Агроновский // Заря. 1973. 31 января.

 

 

Чытаць 820 разоў Апошняя змена Аўторак, 24 Лістапад 2020 15:26