Чацвер, 24 Снежань 2020 12:32

5 сакавіка 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Васільевіча Шэляговіча (1950–2020), работніка культуры, ганаровага грамадзяніна Іванаўскага раёна (2020)

Уладзімір Васільевіч Шэляговіч нарадзіўся 5 сакавіка 1950 г. у вёсцы Агдэмер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. З маленства яго цягнула да песні, да ігры на гармоніку, якая сагравала душу і дарыла радасць. Яго бацька, Васіль Васільевіч, валодаў прыгожым звонкім голасам і ўсяляк падтрымліваў захапленне сына музыкай. Калі той вучыўся ў 9-м класе, купіў яму вялікі тульскі баян, які той самастойна асвоіў і стаў першым баяністам на ўсю акругу.

 

Пасля заканчэння Гутаўскай сярэдняй школы (1967) Уладзімір Шэляговіч становіцца навучэнцам Гродзенскага культасветвучылішча. Па заканчэнні двух курсаў быў прызваны ў Савецкую армію, служыў на Балтыйскім флоце — у Ліепаі (Латвія). Дзякуючы сваім музычным здольнасцям два разы заахвочваўся кароткатэрміновым водпускам: двойчы падрыхтаваў роту да агляду страявой песні, і абодва разы рота займала першае месца.

Пасля дэмабілізацыі (1972) Уладзімір Шэляговіч па камсамольскай пуцёўцы адправіўся на будаўніцтва Камскага аўтамабільнага завода ў Набярэжных Чаўнах, адпрацаваў некалькі месяцаў. Але яго невядомай сілай цягнула ў свет музыкі. Таму ў жніўні ён вярнуўся на радзіму, перавёўся на завочнае аддзяленне вучылішча і стаў шукаць працу.

У кастрычніку быў прызначаны дырэктарам раённага Дома культуры ў г. Іванаве, адпрацаваў на гэтай пасадзе дзесяць гадоў (1972–1983). Уладзіміру Шэляговічу ўдалося падняць мастацкія калектывы на дастаткова высокі ўзровень. Кадры ўстановы пачалі ўмацоўвацца дыпламаванымі спецыялістамі. Гэта быў час стварэння літаратурных, літаратурна-музычных, мастацкіх гасцёўняў. Дом культуры зажыў насычаным, цікавым жыццём.

Наступныя трыццаць гадоў (1983–2013) У. В. Шэляговіч працаваў начальнікам аддзела культуры Іванаўскага райвыканкама. Тут у поўнай меры раскрыўся яго арганізатарскі талент. Чалавеку творчаму давялося глыбока ўнікаць у фінансавую і гаспадарчую дзейнасць, асвойваць бухгалтарскую навуку. У 1985 г. завочна скончыў Мінскі інстытут культуры.

Па ініцыятыве У. В. Шэляговіча ўзніклі аб’екты культуры, якія з’яўляюцца гонарам усёй Брэстчыны. Была адкрыта першая ў Беларусі дзіцячая школа бондарства (2000), якая ў 2008 г. удастоена спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у Моталі з’явіўся адзін з лепшых на Палессі музей народнай творчасці (1995), у в. Стрэльна — адзіны ў сваім родзе музей народнай медыцыны «Дом траўніка» (2006), у Іванаве — першы ў Еўропе помнік Напалеону Ордзе (1997), ураджэнцу Іванаўшчыны, музыканту і майстру архітэктурнага пейзажа, у в. Варацэвічы — раённы музейны комплекс Н. Орды (2007).

Вынік працы У. В. Шэляговіча ў арганізацыі самадзейнага мастацтва — 23 калектывы са званнем «народны». У 1986 г. па яго ініцыятыве быў створаны ансамбль народнай музыкі і песні «Палешукі», які ў 1990 г. атрымаў ганаровае званне «народны», у 2004 г. удастоены звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», — пастаянны ўдзельнік прэстыжных фестываляў і конкурсаў мастацтваў. Уладзіміру Васільевічу ўдалося арганізаваць працу калектываў мастацкай самадзейнасці, падняць іх выканальніцкае майстэрства на такія вышыні, што запрашэнне мясцовых артыстаў на сталічныя сцэны стала звычайнай з’явай.

У партрэце Уладзіміра Васільевіча, акрамя яркага таленту кіраўніка, арганізатара, стваральніка, выхавальніка, ёсць яшчэ адна рыса — вакальнае майстэрства. Доўгі час быў салістам ансамбля «Палешукі». Слухачоў пакараў яго выдатны барытон. Асабліва яму ўдаваліся рамансы, якія зачароўвалі, пераварочвалі душу. Калі ў выкананні Уладзіміра Васільевіча раздаваліся гукі рамансаў «Гори, гори, моя звезда», «Звезда пленительного счастья», зала замірала, каб затым падарвацца шквалам апладысментаў.

Уладзімір Васільевіч абіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, на працягу дваццаці гадоў запар — дэпутатам Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў. Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2002), Ганаровым знакам Міністэрства культуры, Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў (2004). Па выніках работы за 2002 г. удастоены звання «Чалавек года» Брэсцкай вобласці.

За значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё і духоўна-патрыятычнае выхаванне моладзі рашэннем Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў № 85 ад 27 снежня 2019 г. У. В. Шэляговічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Іванаўскага раёна». Уручэнне дыплома, пасведчання і памятнай стужкі адбылося 17 студзеня 2020 г. на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 80-годдзю з дня ўтварэння Іванаўскага раёна.

Бясконца важнай для Уладзіміра Васільевіча была сям’я. Жонка, Раіса Іванаўна, дочкі Ірына і Юлія, унукі купаліся ў яго клопаце і ўвазе, ён браў на свае плечы адказнасць за ўсё і за ўсіх, назаўжды захаваў трапяткое стаўленне да сваіх бацькоў, бацькоўскага дому, да бацькоў жонкі, павагу да ўсіх сваякоў.

У. В. Шэляговіч памёр 31 кастрычніка 2020 г.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Людзі Янаўскага краю / [аўтар тэксту і ўкладальнік І. Гетман ; прадмова Ю. Бісуна ; фота В. Міхальчука, В. Жушмы]. – Мінск : Звязда, 2018. – 163, [3] с.
  2. Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц и др. ; под общей редакцией А. А. Горбацкого] ; Ивановский районный исполнительный комитет. – Брест : Брестская типография, 2017. – 839 с., [24] л. ил.
  3. О подвигах, о доблести, о славе... / Ивановская районная организация Белорусского общественного объединения ветеранов ; сост. М. П. Горупа. – Иваново : Ивановская районная типография, 2015. – 349 с.
  4. Мир книги глазами читателя. Обратная связь : [отзывы на книгу А. И. Денисейко «Любовь в огне войны» / [сост. А. И. Денисейко]. – Брест : Альтернатива, 2015. – 69 с.
  5. Денисейко, А. Огдемер. Свет полесских звезд : легенда мирового хоккея Уэйн Гретцки и другие : [история деревни Дрогичинского района] / Анатолий Денисейко ; Литературное объединение «Ясельда». Брест : Альтернатива, 2011. – 19с.
  6. Сiтуха, У. Землякі : паэма : [прысвячаецца Драгічынскаму раёну, яго знакамітым ураджэнцам, узгадваецца У. В. Шэляговіч] / Уладізімір Сiтуха. – Брэст : Альтернатива, 2008. – 191 с.
  7. Денисейко, А. Жизнь как песня, в которой солнца луч, и луч человека : [памяти В. В. Шеляговича] / А. Денисейко // Янаўскі край. Іванава, 2020. 4 снежня (№ 49). С. 19.
  8. Светлой памяти Человека : [некролог] // Янаўскі край. Іванава, 2020. 6 лістапада (№ 45). С. 19.
  9. Шелягович Владимир Васильевич : [некролог] // Заря. 2020. 4 ноября. С. 20.
  10. Гетман, І. Уладзімір Шэляговіч: «Ідэі будуць заўсёды. Проста трэба ўмець іх рэалізоўваць» : [у рубрыцы «Невялікая, але наша» У. В. Шэляговіч, былы начальнік аддзела культуры Іванаўскага райвыканкама] / І. Гетман // Янаўскі край. Іванава, 2018. 31 жніўня. С. 5.
  11. Целюк, А. К 210-летию Наполеона Орды : [воспоминания людей, которые были причастны к работам по созданию музейного комплекса, картинной галереи, памятника, экспозиции литографий и о том, как произошло их знакомство с именем Н. Орды] / опрос провели Анастасия Целюк и Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2017. 10 лютага. С. 5.
  12. Шелягович, В. Дарите людям радость и хорошее настроение / Владимир Шелягович ; беседовала Надежда Кухарчук // Чырвоная звязда. Iванава, 2008. 10 кастрычніка. С. 1–2.
  13. Шелягович, В. Владимир Шелягович: «Все, что сделано, осязаемо!» : [интервью с начальником отдела культуры Ивановского райисполкома] / Владимир Шелягович // Чырвоная звязда. Iванава, 2007. 12 кастрычніка. С. 2.
  14. Шэляговiч, У. В. «Культура — душа народа» / Уладзiмiр Васiльевiч Шэляговiч ; гутарыла Марыя Гарупа // Чырвоная звязда. Iванава, 2006. 29 верасня. С. 1, 4.
  15. Шелягович, В. Сохраним культурное наследие наших потомков : [о реализации комплексной программы по сохранению историко-культурного наследия в районе] / Владимир Шелягович // Чырвоная звязда. Iванава, 2006. 16 чэрвеня. С. 2.
  16. Панасюк, М. Як пачынаецца любое свята : [У. В. Шэляговіч] / Мікола Панасюк // Белорусская нива. 2005. 3 сентября.
  17. Шэляговiч, У. Памяць пра Напалеона Орду вяртаецца ў Іванава / У. Шэляговіч, Л. Дрычыц // Голас Радзiмы. 2005. 10 лютага. С. 10.
  18. Шелягович, В. Если огни клуба зажигаются... / Владимир Шелягович ; интервью взяла Мария Горупа // Чырвоная звязда. Iванава, 2004. 8 кастрычніка.
  19. Віншуем з узнагародай : [У. В. Шэляговіч узнагароджаны Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў]// Заря. 2004. 18 сентября. С. 2.
  20. Шэляговіч, У. В. Званне «Чалавек года» абавязвае… / Уладзімір Васільевіч Шэляговіч ; гутарыла Марыя Гарупа // Заря. 2003. 17 июня. С. 3.
  21. Шэляговiч, У. В. Самадзейная мастацкая творчасць — дзяржаўны набытак / Уладзiмiр Васiльевiч Шэляговiч ; запiсала Марыя Гарупа // Чырвоная звязда. Iванава, 2003. 28 сакавіка. С. 2.
  22. Шелягович, В. Дарим радость и хорошее настроение : [ко Дню работников культуры] / Владимир Шелягович // Чырвоная звязда. Iванава, 2002. 11 кастрычніка. С. 2.
  23. Ганаровай граматай Савета Міністраў РБ узнагароджаны : Шэляговіч Уладзімір Васільевіч// Культура. 2002. № 41. С. 2.
  24. Шэляговiч, У. Няхай гарыць агеньчык у сэрцах! / Уладзiмiр Васiльевiч Шэляговiч ; інтерв’ю правяла Надзея Кухарчук // Чырвоная звязда. Iванава, 2001. 12 кастрычніка.
  25. Шэляговiч, У. Не ведаючы сваiх каранёў, не маеш будучынi : [пра культурнае жыццё Iванаўшчыны да 60-годдзя раёна] / Уладзiмiр Шэляговiч // Чырвоная звязда. Iванава, 2000. 14 студзеня.
  26. Шэляговіч Уладзімір Васільевіч// Чырвоная звязда. Iванава, 1999. 30 сакавіка.
  27. Шэляговіч, У. Свята песні, музыкі і танца / Уладзімір Шэляговіч ; [інтэрв’ю вёў] В. Жушма // Чырвоная звязда. Iванава, 1994. 29 сакавіка.
  28. Шэляговіч, У. Важная задача ўстаноў культуры / Уладзімір Шэляговіч // Чырвоная звязда. Iванава, 1984. 24 студзеня.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 781 разоў Апошняя змена Панядзелак, 28 Снежань 2020 14:40