Чацвер, 24 Снежань 2020 12:39

13 жніўня 2020 г. — 25 гадоў з дня адкрыцця УК «Мотальскі музей народнай творчасці» (Іванаўскі р-н; 1995)

Мотальскі музей народнай творчасці заснаваны ў 1983 г. па ініцыятыве Міністэрства культуры БССР і калгаса «40 год Кастрычніка» на падставе «Плана правядзення мерапрыемстваў па арганізацыі музея-заказніка народнай і самадзейнай творчасці Мотальскага рэгіёна», распрацаванага сумесна творчай групай раённага аддзела культуры, рэспубліканскага навукова-метадычнага цэнтра, праўленнем калгаса «40 год Кастрычніка».

 

У в. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў 1984 г. пад музей народнай творчасці распачалося ўзвядзенне спецыяльнага будынка, якое завяршылася напачатку 1990 г. У 1988 г. дырэктарам Мотальскага музея, які атрымаў статус дзяржаўнага, была назначана Вольга Рыгораўна Мацукевіч. Сама пісала навуковую канцэпцыю, тэматычныя планы. Разам з калегамі, аддзелам культуры райвыканкама на чале з Уладзімірам Васільевічам Шэляговічам правяла каласальную работу па ўзвядзенні будынка музея, наладжванні працы ў ім, зрабіла ўсё магчымае і немагчымае, каб музей быў цікавым, наведвальным і папулярным.

Першымі музейнымі экспанатамі былі паступленні прадметаў са школьных музеяў, калгаснага музея баявой і працоўнай славы, створанага сакратаром партыйнай арганізацыі калгаса П. П. Пташыцам. Мастацкім афармленнем музея займаўся мастак Уладзімір Міхайлавіч Капшай. Экспазицыйная плошча — 820 кв. м. Музей быў адкрыты 13 жніўня 1995 г., што стала значнай падзеяй для ўсяго Палесся.

7 студзеня 2002 г. В. Р. Мацукевіч ад імя калектыву музея атрымала дыплом спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за шматгранную работу па прапагандзе і папулярызацыі народнай творчасці і традыцыйных промыслаў. У 2007 г. установа атрымала дыплом І ступені ў намінацыі «Лепшы турыстычны аб’ект» конкурсу «Пазнай Беларусь».

За дваццаць пяць гадоў (1988–2012) работы ў музеі Вольга Мацукевіч сабрала багатыя калекцыі археалогіі, керамікі, ткацтва, вышыўкі, іканапісу і жывапісу, посуду і мэблі, якія расказваюць пра гісторыю і матэрыяльна-духоўную культуру Заходняга Палесся. В. Р. Мацукевіч таксама стаяла ля вытокаў міжнароднага кулінарнага фестывалю «Мотальскія прысмакі», была аўтарам яго канцэпцыі.

Экспазіцыя музея ўключае аддзелы: гісторыі і сялянскага побыту, рамёстваў, земляробства, ільноапрацоўкі, ткацтва, адзення, абрадаў. У залах прадстаўлены: дыярама рыначнай плошчы Моталя ХVI ст., панарама колішняга Моталя і ракі Ясельда канца ХVII ст., інтэр’ер сялянскай хаты ХIХ ст., выдатныя вырабы майстроў па дрэве, кавалёў, рымараў, мачальнага промыслу.

Дэманструецца ткацтва, ручнікі, абрусы, сурвэты і строі мотальскага адзення. Наведвальнікі знаёмяцца з традыцыямі святкавання зімовых, веснавых, летніх, восеньскіх, сямейна-абрадавых дзей. Багатая фотатэка (звыш 4000 негатываў) даваеннага і пасляваеннага часу першага мотальскага фатографа А. А. Мінюка, якая дапаўняе ілюстрацыйным матэрыялам кожную залу экспазіцыі, з’яўляецца выдатным дакументам паўвекавога перыяду жыцця палескай вескі (1927–1977). У многіх залах змешчаны работы вядомых беларускіх мастакоў У. Капшая, А. Марачкіна, У. Тоўсціка, У. Бабкіна.

Музей пастаянна наладжвае выставы на абласных і раённых святах, фальклорных фэстах і інш. Выставачная зала музея раз-пораз мяняе сваё аблічча. З багатых фондаў музея тут рэгулярна афармляюцца выставы вышыўкі, ткацтва, малюнка па шкле, посуду, драўлянай жанравай скульптуры і інш. Перыядычна зала запаўняецца вырабамі славутых народных майстроў Брэстчыны.

Асаблівы каларыт музею надае народны фальклорна-этнаграфічны тэатр «Мотальскія суседзі» Мотальскага СДК. Наведвальнікі могуць стаць удзельнікамі стварэння абрадавага вясельнага каравая, павадзіць купальскі карагод, пакалядаваць, патанцаваць пад жывую народную музыку на мотальскіх зборнях, паслухаць вясёлую гісторыю з палескага жыцця.

З 2012 г. дырэктарам стала Вольга Рыгораўна Кульбеда. На 2016 г. налічвалася 18,6 тыс. музейных прадметаў асноўнага фонду. Да асноўнай экспазіцыі дабаўлены філіялы: музей хлеба «Ветраны млын», музей археалогіі «Нашы карані», музей традыцыйнай культуры «Дом траўніка». Аўтарам навуковай канцэпцыі музея археалогіі стала вядомы беларускі археолаг Алена Генадзьеўна Калечыц, музей адкрыты ў 2013 г. «Дом траўніка» ў в. Стрэльна напачатку з’явіўся як грамадскі музей народнай медыцыны «Бабуліны вышкі», які быў створаны Марыяй Васільеўнай Ламаносавай у 1991 г. на гарышчы сельскага клуба, у ім зберагаюцца веды аб лекавых зёлках Палесся.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Мотальскі музей народнай творчасці / В. Р. Мацукевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 10. С. 528.
  2. Мотальскі музей народнай творчасці // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. Мінск, 2014. Т. 5. С. 623–624.
  3. Мотольский музей народного творчества // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 107–108.
  4. Мацукевіч, В. Р. Мотальскі музей народнай творчасці / В. Р. Мацукевіч // Музеі Беларусі. Минск, 2008. С. 397–400.
  5. Мотольский музей народного творчества // Туристическая энциклопедия Беларуси. Минск, 2008. С. 81–82.
  6. Мотольский музей народного творчества // Туристическая энциклопедия Беларуси. Минск, 2007. С. 368.
  7. Мотольский музей народного творчества // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 5. С. 235.
  8. Мотальскі Музей народнай творчасці // Памяць. Iванаўскi раён : гiст.-дакум. хронiка. Мінск, 2000. С. 551–553.
  9. Мотальскі музей народнай творчасці / Вольга Мацукевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1999. Т. 5. С. 222.
  10. Саломка, І. Дакрананне да каранёў / Ірына Саломка // Янаўскі край. Іванава, 2020. 20 лістапада. С. 4.
  11. Гетман, И. «Трудностей ещё много, но перелом уже наметился» / Игорь Гетман // Янаўскі край. Іванава, 2019. 16 красавіка. С. 5.
  12. Крэс, Д. Новы творчы праект у Год малой радзімы / Дзіяна Крэс // Янаўскі край. Іванава, 2019. 15 сакавіка. С. 3.
  13. Кресс, Д. Команда профессионалов : [творческий коллектив Мотольского музея и сельского Дома культуры аг. Мотоль не раз занимал призовые места по итогам работы за год] / Диана Кресс // Янаўскі край. Іванава, 2018. 12 кастрычніка. С. 5.
  14. Аскера, В. Вандроўка па Янаўскім краі: мясціны і асобы / Вікторыя Аскера // Літаратура і мастацтва. 2018. 31 жніўня (№ 34). С. 4–5.
  15. Саломка, І. Ноу-хау Мотальскага музея : [новыя падыходы ў арганізацыі экскурсійных вандровак] / Ірына Саломка // Янаўскі край. Іванава, 2017. 11 жніўня. С. 3.
  16. Целюк, А. Не только красивая женщина, но и руководитель прекрасный : [О. Г. Кульбеда — директор Мотольского музея народного творчества] / Анастасия Целюк // Янаўскі край. Іванава, 2017. 19 мая. С. 5.
  17. Целюк, А. Мотольский музей приглашает! / Анастасия Целюк // Янаўскі край. Іванава, 2017. 31 сакавіка. С. 2
  18. Саломка, І. Экскурсія ў мінуўшчыну / Ірына Саломка // Янаўскі край. Іванава, 2017. 17 лютага. С. 2.
  19. Целюк, А. Мотольский музей пользуется популярностью у туристов / Анастасия Целюк // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 16 верасня. С. 7.
  20. Сацута, А. Хмель гаючых зёлак : унікальны музей народнай медыцыны «Дом траўніка» ў вёсцы Стрэльна / Алёна Сацута // Народная трыбуна. 2016. 22 красавіка (№ 17). С. 10.
  21. Козлович, В. Каждому туристу — свой музей : [музеи в аг. Мотоль Ивановского района] / Валентина Козлович // Советская Белоруссия. 2015. 21 августа. С. 3.
  22. Каткавец, А. Анджэй Калантай, дырэктар польскай турыстычнай фірмы «Арэа-тур»: «Трэба шукаць тое, што нас аб’ядноўвае» : [польская дэлегацыя наведала Мотальскі музей народнай творчасці] / Ала Каткавец // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 18 жніўня. С. 3.
  23. Каткавец, А. «Роспусты, нэвістка, долю по мойму полю» : [зладзіць вяселле ў мотольскіх звычаях — адна з інтэрактыўных праграм Мотальскага музея народнай творчасці] / Ала Каткавец // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 7 жніўня. С. 4.
  24. Каткавец, А. Са святам народзінаў, этнаграфічная дзівосінка Палесся! : [20-гадовы юбілей адзначае Мотальскі музей народнай творчасці] / Ала Каткавец // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 7 жніўня. С. 4.
  25. Котковец, А. Татьяна Хвагіна: «Всё мотольское для меня — родное» : [экскурсовод из Пинска Т. Хвагина рассказала, что значит для неё Мотольский музей] / Алла Котковец // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 31 ліпеня. С. 7.
  26. Каткавец, А. Мотальскае вяселле — для маладажонаў з Брэста : [вяселле ў Мотольскім музеі народнай твочасці] / Ала Каткавец // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 21 ліпеня (№ 43). С. 3.
  27. Котковец, А. Идею воплотили в жизнь : [13 августа Мотольский музей народного творчества празднует свой 20-летний юбилей] / Алла Котковец // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 10 ліпеня. С. 6.
  28. Котковец, А. На родину предков : [встреча в Мотольском музее] / Алла Котковец // Заря. 2014. 14 августа. С. 19.
  29. Каткавец, А. Сакрэты бабулі Алёны : [музей у в. Моталь] / Ала Каткавец // Чырвоная звязда. Іванава, 2014. 13 сакавіка. С. 6.
  30. Гарупа, М. На скрыжаванні вякоў / Марыя Гарупа // Чырвоная звязда. Іванава, 2007. 30 сакавіка. С. 5.
  31. Міховіч, С. Нам засталася спадчына / С. Міховіч // Чырвоная звязда. Іванава, 2006. 7 лютага.
  32. Гарупа, М. Мотальская святыня / Марыя Гарупа // ЛІМ. Іванава, 2004. 23 красавіка. С. 3.
  33. Пятрова, М. Святыня маталян / М. Пятрова // Чырвоная звязда. Іванава, 2002. 4 кастрычніка. С. 3.
  34. Гарупа, М. Гонар маталян / Марыя Гарупа // Беларуская думка. 2002. № 10.
    С. 155–158.
  35. Рымашэўская, І. Душы пакаленняў ціхі прытулак, ці Гісторыя аднаго ўзыходжання / І. Рымашэўская // Белорусская нива. 2002. 13 апреля. С. 10.
  36. Гарупа, М. Нам засталася спадчына : [пра Мотальскі музей этнаграфіі і народнай творчасці] / Марыя Гарупа // Чырвоная звязда. Iванава, 2002. 5 сакавіка.
  37. Крейдич, А. Престижа Мотолю добавил музей, а музею — президентская премия / Анатоль Крейдич // Заря. 2002. 19 февраля. С. 2.
  38. Маталяне атрымалі прэзідэнцкую прэмію : [Мотальскі музей народнай творчасці] // Чырвоная звязда. Іванава, 2002. 15 студзеня.
  39. Каткавец, А. Ля скарбонкі палескай душы / Ала Каткавец // Чырвоная звязда. Іванава, 1997. 28 кастрычніка.
  40. Квир, А. Из бабушкиных сундуков : [о Мотольском музее народного творчества] / А. Квир // Белорусская нива. 1995. 25 ноября. С. 4.
  41. Ляўковіч, А. Хочаце ведаць пра культуру Палесся больш? Едзьце ў Моталь! / А. Ляўковіч // Звязда, 1995. 22 жніўня.
  42. Крэйдзіч, А. Падарожжа ў часе : [пра адкрыццё музея ў в. Моталь] / Анатоль Крэйдзіч // Заря. 1995. 19 августа.
  43. Крэйдзіч, А. Моталь — сталіца рэгіёна : [аб урачыстым адкрыцці музея] / Анатоль Крэйдзіч // Чырвоная звязда. Іванава, 1995. 18 жніўня.
  44. Крэйдзіч, А. У Моталь — па скарбы / Анатоль Крэйдзіч // Чырвоная звязда. Іванава, 1995. 11 жніўня.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 833 разоў