Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 24 Снежань 2020 12:42

1 верасня 2020 г. — 20 гадоў з дня адкрыцця ДУК «Іванаўская дзіцячая школа мастацтваў народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці» (2000)

Намаганнямі начальніка аддзела культуры Іванаўскага райвыканкама У. В. Шэляговіча і аднадумца-энтузіяста В. І. Голіка ў г. Іванаве Брэсцкай вобласці была створана дзіцячая школа бондарства — першая ў Беларусі. Адкрылася яна 1 верасня 2000 г. у асобным будынку па вул. Камсамольскай. Першым яе дырэктарам быў назначаны архітэктар і дызайнер Васіль Іосіфавіч Голік, якому давялося распрацаваць праграму і вучэбны план, зацвердзіць іх у шасці міністэрствах.

 

Майстар Сяргей Міхайлавіч Свірэпа з вёскі Рылавічы, якая славіцца бондарамі з ХVI ст., вырабіў неабходныя інструменты, справай і словам падтрымаў школу. Адукацыйная праграма ў навучальнай установе разлічана на тры гады. Навучэнцы асвойваюць восем прадметаў: тэхналогія вырабу бандарнага посуду, матэрыялазнаўства, чарчэнне, малюнак, кампазіцыя, дэкаратыўнае аздабленне посуду, мастацкія рамёствы і вытворчае навучанне.

Працэс вырабу бандарнага посуду, нават самых простых вырабаў, вельмі складаны. Ад падлеткаў патрабуецца многа сіл, цярпення, стараннасці. Паступова ад авалодання практычнымі навыкамі работы ручным дрэваапрацоўчым інструментам, выбару загатовак для вырабу бандарскага посуду навучэнцы пераходзяць да практычнай часткі работы па вырабе клёпак, умела карыстаючыся пры гэтым інструментамі і прыстасаваннямі.

За значны ўклад па захаванні і папулярызацыі старадаўніх народных рамёстваў школа ўзнагароджана спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Народная творчасць» (2009).

У 2012 г. школа была перайменавана ў дзіцячую школу мастацтваў народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці. У 2015 г. адкрыўся клас «Мастацкі роспіс па дрэве». Намаганнямі навучэнцаў посуд набывае новую эстэтычную накіраванасць. Адбываецца адраджэнне рэгіянальнага, непаўторнага агоўскага роспісу, знаёмства з іншымі відамі роспісу па дрэве. У 2020 г. пачала функцыянаваць творчая майстэрня «Майстар» для вучняў малодшых класаў агульнаадукацыйных школ.

У калектыве школы вядзецца пастаянная работа па пошуку і рэалізацыі новых творчых ідэй і праектаў з мэтай адраджэння, папулярызацыі і развіцця бондарскага рамяства, павышэння прафесійнага росту, набыцця і перадачы вопыту. Разам з вырабам традыцыйнага сялянскага начыння (кадак, бочак, барылец, вёдзер) вырабляюць складаныя па кампазіцыйнай структуры і тэхніцы выканання бочкі-бары, купелі, кумганы і іншыя рэчы дэкаратыўнага характару для эстэтычнага афармлення інтэр’ера. Вырабы навучэнцаў і настаўнікаў школы дэманструюцца на міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных святах і фестывалях.

Установа выконвае не толькі адукацыйную і выхаваўчую функцыі, гэта таксама невялікі вытворчы цэх, у якім вырабляецца дастаткова шырокі пералік бандарнага посуду для рэалізацыі па запытах насельніцтва. Бандарны посуд карыстаецца вялікім попытам. Арганізуецца часовая працоўная занятасць для навучэнцаў школы ў вольны ад вучобы час. Пазабюджэтная дзейнасць дазваляе развівацца, умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу.

Доўгі час дырэктарам школы была Тамара Іванаўна Голік, цяпер установу ўзначальвае Наталля Міхайлаўна Гацэвіч. Адбылося 17 выпускаў. Больш за 450 юнакоў атрымалі практычную і тэарэтычную падрыхтоўку па напрамку дзейнасці — бондарства. Каля 15 % выпускнікоў працягваюць навучанне па спецыяльнасцях, звязанных з дрэваапрацоўкай, ва УА «Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж» і філіяле БрДТУ «Пінскі індустрыяльна-педагагічны каледж».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Приглашаем в школу бондарства : [рекламный буклет] / Отдел культуры Ивановского райисполкома. – [Иваново, 2010]. – 1 л. (слож. в 3 раза).
  2. Іванаўскі раён // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 2014. Т. 5. С. 623–624.
  3. Ивановский район. Будущее создается сегодня / [А. М. Суворов и др.]. – Брест : Полиграфика, 2019. – 79 с.
  4. Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц и др. ; под общ. ред. А. А. Горбацкого]. Брест : Брестская типография, 2017. 839 с., [24] л. ил.
  5. Литвинович, Е. Мастерство без секретов : первой в СНГ и единственной в Беларуси школе бондарства в Иваново исполняется двадцать лет / Евгений Литвинович ; фото Натальи Гетман-Кривецкой // Заря. 2020. 28 ноября. С. 6–7.
  6. Цалюк, А. Правялі лета з карысцю / Анастасія Цалюк // Янаўскі край. Іванава, 2020. 28 жніўня. С. 7.
  7. Цалюк, А. Новае прыстасаванне Моладаўскай капліцы / Анастасія Цалюк // Янаўскі край. Іванава, 2019. 29 лістапада. С. 3.
  8. Строцкая, Г. Чувствовать дерево душой / Галина Строцкая ; фото Валерия Михальцевича // Беларускі час. 2019. 10–16 мая (№ 19). С. 19.
  9. Міхальчук, В. Старадаўняе рамяство / Валерый Міхальчук // Янаўскі край. Іванава, 2018. 12 кастрычніка. С. 10.
  10. Олещеня, Ю. Лад за ладом — бочка! : [о деятельности Ивановской школы искусств народного декаративно-прикладного творчества] / Юлия Олещеня ; фото Александра Шульгача // Заря. 2017. 25 мая. С. 6.
  11. Курэц, А. Клёпкі з характарам / Аляксандр Курэц // Сельская газета. 2017. 8 апреля. С. 25.
  12. Целюк, А. Юным бондарям обеспечили занятость / Анастасия Целюк // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 15 чэрвеня. С. 2.
  13. Рагин, Я. Як дарасці да школы рамёстваў / Яўген Рагін // Культура. 2015. 24 кастрычніка (№ 43). С. 1, 10–11.
  14. Талалаева, Е. Бочка мёда : [об Ивановской школе бондарства] / Елена Талалаева // 7 дней. 2015. 12 июня (№ 24). С. 13.
  15. Талалаева, Е. Бочка мёда : [об Ивановской школе бондарства] / Елена Талалаева // Знамя юности. 2015. 12 июня. С. 13.
  16. Козлович, В. Директор Тамара и ее «бондарята» / Валентина Козлович // Чырвоная звязда. Іванава, 2013. № 23. С. 5.
  17. Муха, Ф. Творцы и дорога : привлекательности Брестчины способствуют сохранение и приумножение здесь вековых традиций народного промысла : [об Ивановской школе бондарства] / Федор Муха // Рэспубліка. 2011. 4 кастрычніка. С. 8.
  18. Михович, С. Секреты мастерства ивановских «бондарят» / С. Михович // Знамя юности. 2011. 23–29 сентября. С. 32.
  19. Озёрный, В. 10 лет высокого творчества / В. Озёрный // Чырвоная звязда. Іванава, 2010. 24 верасня. С. 4.
  20. Суша, Г. Бондарства — драўлянае рамяство / Галіна Суша // Чырвоная звязда. Іванава, 2010. 27 жніўня. С. 6.
  21. Суша, Г. Бондарства драўлянае рамяство / Галіна Суша // ЛiМ. 2010. 6 жніўня (№ 31). С. 4.
  22. Жушма, В. Рукатворная прыгажосць / Васіль Жушма // Чырвоная звязда. Іванава, 2010. 5 студзеня. С. 4.
  23. Федорук, М. Десятка за бочку / Мария Федорук // Чырвоная звязда. Іванава, 2009. 2 кастрычніка. С. 3.
  24. Занесены на областную Доску Почёта // Чырвоная звязда. Іванава, 2009. 5 мая. С. 1.
  25. О занесении на Доску Почёта Брестской области победителей соревнования 2008 года : [среди учреждений культуры Ивановская школа бондарства] // Заря. 2009. 25 апреля. С. 1–2.
  26. Дзяргач, І. Царская бочка для гуркоў і грыбочкаў : [хату знакамітага бондара Сяргея Міхайлавіча Свірэпы з в. Рылавічы ведаюць многія] / І. Дзяргач // Народная газета. 2009. 4 сакавіка. С. 8.
  27. Козлович, В. Бочка не для Диогена : [в Иванове продолжают старинное ремесло бондарей] / Валентина Козлович // Советская Белоруссия. 2009. 10 февраля. С. 18.
  28. Казловіч, В.Сакрэты майстэрства / Валянціна Казловіч // Беларусь. 2009. № 2. С. 3233.
  29. Кіт, А. Бондарства — гэта Іванаўшчына / Антаніна Кіт // ЛiМ. 2009. 30 студзеня (№ 4). С. 4.
  30. Кухарчук, В. Каб не страціць святое штосьці… : лаўрэаты спецыяльнай прэміі Прэзідэнта / Валерый Кухарчук // Народная трыбуна. 2009. 24 студзеня. С. 2.
  31. Бочки из провинции на волне признания : премия Президента Республики Беларусь «За духовное возрождение» вручена Ивановской школе бондарства // Брестский курьер. 2009. 22 января. С. 2.
  32. Кіт, А. Бондарства: жывая старажытнасць Іванаўшчыны / Антаніна Кіт ; фота В. Міхальчык // Чырвоная звязда. Іванава, 2009. 16 студзеня. С. 1.
  33. Бондары і… «бандароўна» : адзіная на Беларусі школа бондарства // Культура 2009. 10 студзеня (№ 1). С. 5.
  34. Арлова, І. У спадчыну — майстэрства продкаў: лаўрэаты спецыяльнай прэміі Прэзідэнта / Ірына Арлова // Народная газета. 2009. 9 студзеня. С. 1.
  35. Кобяк, Э. Здесь готовят бондарей / Эдуард Кобяк // Белорусская нива. 2008. 30 мая. С. 1.
  36. Драўляны эксклюзіў : Іванаўскую школу бондарства наведалі прадстаўнікі сэрвіснай службы дыпкорпуса пры адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь // Народная трыбуна. 2008. 26 студзеня. С. 2.
  37. Жушма, В. Ивановские бондари для администрации Президента / Василий Жушма // Чырвоная звязда. Іванава, 2008. 18 студзеня.
  38. Пай, Д. Бондарь — профессия редкая. Но уже востребованная : [о школе бондарей в г. Иванове] / Дмитрий Пай // Вечерний Брест. 2007. 12 декабря. С. 7.
  39. Жушма, В. Поспех юных бондараў / Васiль Жушма // Чырвоная звязда. Іванава, 2006. 18 кастрычніка.
  40. Азёрны, В. Сувеніры паехалі за мяжу / В. Азёрны // Чырвоная звязда. Іванава, 2005. 12 красавіка.
  41. Волкович, В. Сам министр Гуляко похвалил юных бондарей из Иваново / В. Волкович // Брестский курьер. 2005. 2 августа (№ 32). С. 9.
  42. Пятрова, М. Майстэрства, натхненне, фантазія / М. Пятрова // Чырвоная звязда. Іванава, 2002. 4 кастрычніка.
  43. Андрушевич, А. Откуда катятся бочки / А. Андрушевич // Аргументы и факты в Белоруссии. 2002. 2 августа (№ 34). С. 20.
  44. Крейдич, А. Школа бондарей получила грант / Анатоль Крейдич // Заря. 2002. 7 февраля.
  45. Свірко, І. Дзяржава сёння — лепшы мецэнат / І. Свірко // Рэспубліка. 2002. 30 студзеня. С. 1.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 750 разоў