Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 30 Снежань 2020 14:53

23 лютага 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Паўла Мікалаевіча Мельніка (1950), ганаровага грамадзяніна Іванаўскага раёна (2018)

       Павел Мікалаевіч Мельнік нарадзіўся 23 лютага 1950 г. у вёсцы Бродніца Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1973 г. скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «заатэхнія». З 1977 г. працаваў у сельскагаспадарчай галіне Іванаўскага раёна.

З 1985 па люты 2018 г. П. М. Мельнік узначальваў ААТ «Дастоева» (да 2003 г. — калгас «Чырвоная зорка», да 2016 г. —СВК «Дастоева»). Калі новы старшыня прыняў гаспадарку, яна была адстаючай, паказчыкі — ніжэй сярэднераённых. Але ўжо праз тры гады былі рэканструяваны малочнатаварныя фермы, паказчыкі па вытворчасці мяса і малака выраслі.

У перыяд кіраўніцтва П. М. Мельніка асаблівая ўвага была нададзена рэфармаванню і засваенню патрабаванняў вядзення племянной работы — гаспадарка першай у рэспубліцы асвоіла паточна-цэхавую сістэму ўтрымання буйной рагатай жывёлы. Рэканструкцыя малочнатаварных ферм, перавод іх на новыя прагрэсіўныя тэхналогіі ўтрымання і кармлення жывёлы, укараненне новых парод буйной рагатай жывёлы дазволілі дасягнуць высокіх паказчыкаў у жывёлагадоўлі. Першымі ў вобласці надаілі ад кожнай каровы па 4000 л малака.

Неаднаразова гаспадарка «Дастоева» выходзіла пераможцам абласных, раённых спаборніцтваў у галіне жывёлагадоўлі, раслінаводства, агляду-конкурсу машынных двароў. Пабудавана новая ацепленая рамонтная майстэрня для аўтамабіляў, сталовая, у 2007 г. — новы малочнатаварны комплекс у Дастоева на 600 галоў, у 2012 г. — кароўнік на ферме «Дастоева», праведзена будаўніцтва кароўніка на ферме «Вулька», мадэрнізацыя малочнатаварнай фермы «Застружжа».

Асаблівае значэнне П. М. Мельнікам надавалася сацыяльна-культурнаму развіццю гаспадаркі. За час яго дзейнасці станоўча вырашылася пытанне па будаўніцтве Свята-Троіцкай царквы ў Достоева (1996), праведзена добраўпарадкаванне дарог на тэрыторыі гаспадаркі, пракладзены вадаправод з устаноўкай водаразборных калонак.

Дзякуючы аказанай фінансавай падтрымцы гаспадаркі ў 1995 г. устаноўлены помнік рускаму пісьменніку Ф. М. Дастаеўскаму, род якога паходзіць з гэтых мясцін. Сельскагаспадарчай арганізацыяй уладкаваны фізкультурна-аздараўленчы комплекс з устаноўкай сучаснага спартыўнага абсталявання і інвентару. У перыяд падрыхтоўкі да правядзення раённага фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2017» добраўпарадкавана спартыўная зона і зона адпачынку ў парку.

П. М. Мельнік узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны» (1980), Айчыны III ступені (2019), Рускай Праваслаўнай Царквы «У імя святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра» III ступені (1998), Ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2015), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2000), Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (1979), Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў (1999), Брэсцкага аблвыканкама (2002, 2007, 2018), камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама (2000, 2017), Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу (2015), Іванаўскага райвыканкама (2000, 2009). У 2019 г. імя П. М. Мельніка занесена ў Кнігу гонару Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза.

За час працы Павел Мікалаевіч зарэкамендаваў сябе добрасумленным, энергічным, прадпрымальным, прынцыповым і патрабавальным кіраўніком. За значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Іванаўскага раёна і актыўную дзейнасць па рашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва, поспехі і дасягненні ў вытворчай дзейнасці ААТ «Дастоева» П. М. Мельніку прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Іванаўскага раёна» (рашэнне Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў № 42 ад 27 снежня 2018 г.).

Павел Мікалаевіч карыстаецца заслужаным аўтарытэтам і павагай сярод аднавяскоўцаў, кіраўнікоў і спецыялістаў, актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці раёна.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава.
Пай Вольга Васільеўна, б
iблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Почетные граждане: Мельник Павел Николаевич // Ивановский район. Будущее создается сегодня / [гл. ред. А. М. Суворов ; фото: В. В. Байковский и др.]. Брест, 2019. С. 14–15.
  2. Основные показатели социально-экономического развития // Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц и др.]. Брест, 2017. С. 524–564.
  3. Денисейко, А. Достоево. Истоки : от Ф. М. Достоевского до наших дней / А. Денисейко ; Литературное объединение «Ясельда». – Брест : Альтернатива, 2010. – 159 с.
  4. О подвигах, о доблести, о славе... : 75-летию образования Ивановского района и 70-летию Победы советского народа в Великой Отечественной войне посвящается / Ивановская районная организация Белорусского общественного объединения ветеранов ; сост. М. П. Горупа. – Иваново : Ивановская районная типография, 2015. – 349 с.
  5. Соломка, И. Нет берегов у души : [о П. Н. Мельнике] / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2020. 21 лютага. С. 10.
  6. Горупа, М. Достойнейшие из Достоево : [история колхоза «Красная звезда», с 2003 г. — СПК «Достоево»] / Мария Горупа // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 30 студзеня. С. 7.
  7. Котковец, А. Рубежи «Достоево»: [о производстве мяса и молока в СПК «Достоево» Ивановского района] / Алла Котковец // Заря. 2013. 14 марта. С. 6.
  8. Котковец, А. Сегодня работать на ферме — престижно : [П. Н. Мельник рассказывает о трудовом коллективе СПК «Достоево»] / Алла Котковец // Чырвоная звязда. Іванава, 2013. 8 лютага. С. 7.
  9. Величко, В. Орден Отечества Павла Мельника / Владимир Величко // Заря. 2009. 3 сентября. С. 6.
  10. Величко, В. Орден Отечества Павла Мельника / Владимир Величко // Белорусское сельское хозяйство. 2009. № 5. С. 64–67.
  11. Мельник, П. Н. В Молодово через Достоево : [беседа с председателем СПК «Достоево» П. Н. Мельником и директором ЧУП «Молодово-Агро» С. П. Халько] / П. Н. Мельник, С. П. Халько ; записал Николай Панасюк // Белорусская нива. 2007. 24 января.
  12. Горупа, М. Когда цель ясна : [о председателе СПК «Достоево» П. Н. Мельнике] / Мария Горупа // Чырвоная звязда. Іванава, 2005. 14 студзеня.
  13. Кухарчук, Н. Ордэн князя Уладзіміра — старшыні калгаса / Н. Кухарчук // Чырвоная звязда. Іванава, 1998. 16 чэрвеня.

 

Чытаць 715 разоў Апошняя змена Аўторак, 09 Люты 2021 10:48