Аўторак, 22 Студзень 2013 14:50

26 снежня 2012 г. – 75 гадоў з дня нараджэння У. В. Гніламёдава (1937), пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўца

Доктар філалагічных навук, аўтар літаратуразнаўчых кніг, зборнікаў манаграфій, Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў шмат гадоў прысвяціў вывучэнню беларускай літаратуры.

{gcontent}Уладзімір Гніламёдаў нарадзіўся 26 снежня 1937 года ў в. Кругель Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, у сялянскай сям'і. Вучыўся ў Кругельскай школе, якую скончыў у 1954 годзе са срэбным медалём. У гэтым жа годзе паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна (1955–1959), а пасля яго заканчэння некаторы час працаваў завучам у Тамашоўскім дзіцячым доме, а таксама настаўнікам беларускай мовы і літаратуры і рускай мовы і літаратуры мясцовай сямігодкі Брэсцкага раёна. З 1959 да 1961 год служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі пачаў працаваць настаўнікам у Камароўскай сярэдняй школе на Брэстчыне.

З 1962 года Уладзімір Гніламёдаў жыве і працуе ў Мінску. Ён звязаў свой лёс з Інстытутам літаратуры АН БССР: закончыў аспірантуру, працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам (1965). У 1966 годзе паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную праблеме традыцый і наватарства ў беларускай паэзіі 50–60-х гадоў. З 1969 па 1976 год працаваў у апараце ЦК КП Беларусі – інструктар аддзела адукацыі, загадчык сектара мастацкай літаратуры. У 1976 годзе вярнуўся ў Інстытут літаратуры АН БССР, дзе працаваў намеснікам дырэктара і адначасова загадчыкам аддзела тэорыі літаратуры. У 1987 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме “Сучасная беларуская паэзія. Творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс”. У 1998 годзе ўзначаліў Інстытут літаратуры імя Я. Купалы АН БССР, у цяперашні час У. Гніламёдаў яго галоўны навуковы супрацоўнік.

Першыя публікацыі Уладзіміра Гніламёдава ў друку з'явіліся ў 1963 годзе. Першая навуковая тэма была прысвечана сучаснай беларускай паэзіі. Гэтаму жанру вучоны застаўся верным і па сёння. Галоўным аб'ектам даследчых інтарэсаў У. Гніламёдава стала беларуская лірыка і ліраэпас, унутраныя заканамернасці іх развіцця, нацыянальная своеасаблівасць, жанравая і стылёвая разнастайнасць. Плённасць дзейнасці даследчыка ў гэтым напрамку засведчылі шматлікія манаграфічныя працы. Сярод іх – “Традыцыі і наватарства” (1972), “Сучасная беларуская паэзія: творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс” (1983), “Ад даўніны да сучаснасці: нарыс пра беларускую паэзію” (2001) і інш.

Вучоны распрацоўвае тэарэтыка-метадалагічны аспект літаратуразнаўства, даследуе творчасць беларускіх паэтаў і пісьменнікаў: “Іван Мележ: нарыс жыцця і творчасці” (1984), “Ля аднаго вогнішча” (1984), “Класікі і сучаснікі” (1987), “Праўда зерня: творчы партрэт В. Зуёнка” (1992), “Янка Купала: новы погляд” (1995), за апошнюю кнігу даследчыку прысуджана Літаратурная прэмія імя У. Калесніка. У. Гніламёдаў – адзін з аўтараў і рэдактараў новай фундаментальнай працы “Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя” у 4-х тамах (т. 2–4), якая стала значным дасягненнем усёй беларускай навукова-тэарэтычнай думкі.

Пачынаючы з 2000 года, Уладзімір Гніламёдаў выступае як празаік. У часопісе “Маладосць” быў надрукаваны яго раман-хроніка “Уліс з Прускі”, у цэнтры якога – лёсы жыхароў вёскі Пруска паўночна-заходняй ускраіны Беларускага Палесся ў пачатку ХХ ст. Працягам гэтага твора сталі раманы “Усход” і “Вяртанне”. Трылогія Уладзіміра Васільевіча Гніламёдава – сур'ёзная заяўка на новае, важкае слова ў беларускай мастацкай літаратуры.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2012г. Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя У. М. Ігнатоўскага. Лось Ірына Уладзіміраўна, гал. бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі,

Андрайчук Ніна Сцяпанаўна бiблiёграф 1 кат.

{/gcontent}

Работы i мастацкiя творы У. В. Гніламёдава

  1. Ліхалецце : раман / У. Гнiламёдаў // Полымя. 2012. № 6. С. 10–72.

  2. Где прожил жизнь – там Родина : [о поэзии] / В. Гниломёдов // Нёман. 2012. № 4. С. 145–174; № 5. С. 229–248.

  3. За тысячу гадоў / У. Гнiламёдаў // Літаратура XVII–XVIII стагоддзяў / укладанне А. У. Бразгунова, С. Л. Гараніна. Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. 830 с. (Залатая калекцыя беларускай літаратуры).

  4. Сем гадоў у ЦК : раман-дзённік / У. Гнiламёдаў // Полымя. 2011. № 5. С. 4–59; № 6. С. 38–60; № 7. С. 7–32; № 8. С. 6–33; № 9. С. 10–38; № 10. С.11–43; № 11. С. 8–31.

  5. Валошкі на мяжы : сямейная хроніка ў духу барокка : раман / У. Гнiламёдаў // Полымя. 2009. № 8. С. 3–78; № 9. С. 11–82; 2010. № 9.
    С. 10–74; № 10. С. 9–48; № 11. С. 10–41; 2011. № 1. С. 9–50; № 2. С. 9–43.

  6. Возвращение : (семейная хроника) / В. Гниломёдов // Нёман. 2009. № 3. С. 22–55; № 4. С. 7–45.

  7. Вольга Русілка і паэты яе пакалення : [пра творчасць беларусскай паэтэссы В. Русілкі] / У. Гнiламёдаў // Полымя. 2009. № 7. С. 136–145.

  8. Восток : роман-хроника / В. Гниломёдов // Неман. 2004. № 1. С. 37–90; № 2. С. 10–55; № 3. С. 8–56; 2005. № 3. С. 8–56; № 4. С. 21–60; 2006. № 3. С. 3–78; № 4. С. 9–58; № 12. С. 56–92.

  9. Індыйскі дзённік : [пра турпаездку ў Індыю] / У. Гнiламёдаў // ЛіМ. 2011. 25 сак. С. 13.

  10. З любоўю і болем : [творчае аблічча Пімена Панчанкі] / У. Гнiламёдаў // Полымя. 2000. № 8. С. 187–211; 2001. № 1. С. 244.

  11. І ўсіх працягаў я – пачатак” : паэтычны эпас Васіля Зуёнка “Пяцірэчча” / У. Гнiламёдаў // Роднае слова. 1995. № 6. С.8–21.

  12. Літаратурнае жыццё на Беласточчыне : паэзія, проза, крытычныя рэфлексіі / У. Гнiламёдаў // Полымя. 1995. № 3. С. 212.

  13. На шляху да “Брамы неўміручасці” : Кандрат Крапіва і яго роля ў беларускай літаратуры / У. Гнiламёдаў // Роднае слова. 1997. № 12.
    С. 4.

  14. Над старонкамі паэзіі Максіма Танка / У. Гнiламёдаў // Полымя. 2006. № 1. С. 210–222.

  15. Паэма пра Кастуся Каліноўскага / У. Гнiламёдаў // Полымя. 2011. № 2. С. 126–128.

  16. Проза Алеся Жука / У. Гнiламёдаў // Полымя. 1998. № 7. С. 249–268.

  17. Усё – жывое і развагі пра паэзію Рыгора Барадуліна / У. Гнiламёдаў // Роднае слова. 1999. № 4. С. 6–18.

  18. Іван Мележ / У. Гніламёдаў. Мiнск : Народная асвета, 1984. 128 с.

  19. Класікі і сучаснікі / У. Гніламёдаў. Мiнск : Мастацкая літаратура, 1987. 288 с.

  20. Пафас жыццесцвярджэння / У. В. Гніламёдаў. Мiнск : Навука і тэхніка, 1985. 63 с.

  21. Пісьменнік дзюх эпох : [пра творчасць Івана Шамякіна] /
    У. Гнiламёдаў // Полымя. 2009. № 11. С. 130–166.

  22. Праўда зерня / У. В. Гніламёдаў. Мiнск : Мастацкая літаратура, 1992. 143 с.

  23. Сучасная беларуская паэзія / У. В. Гніламёдаў. Мiнск : Навука і тэхніка, 1983. 304 с.

  24. Уліс з Прускі і Сямейная хроніка ў духу барокка / У. Гнiламёдаў // Маладосць. 2000. № 3, 4, 5.

  25. Як само жыццё / У. В. Гніламёдаў. Мiнск : Мастацкая літаратура, 1980. 208 с.

  26. Верность идеалам : о писательнице Таисие Николаевне Бондарь /
    В. Гниломёдов // Нёман. 2005. № 2. С. 188–193.

  27. Поэт Купаловской школы : [о творчестве Петруся Бровки] /
    В. Гниломёдов // Нёман. 2005. № 8. С. 176–190.

  28. Три времени Анатолия Еврутина : литературная критика /
    В. Гниломёдов. // Нёман. 2008. № 7. С. 146–155.

  29. Янка Купала, Якуб Колас и серебрянный век / В. Гниломёдов // Нёман. 2002. № 7. С. 7.

 

Аб жыцці і творчасці пісьменніка

  1. Гарадніцкі, Я. Шлях вучонага пісьменніка : творчы партрэт Уладзіміра Гніламёдава // Маладосць. 2007. № 12. С. 117–121.

  2. Гниломёдов Владимир Васильевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Люди дела / [под ред. И.В. Чекалова]. Минск : Энциклопедикс, 1999. С. 106.

  3. Гниломёдов Владимир Васильевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Брестская область / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 283.

  4. Гниломёдов Владимир Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Г. П. Пашков и др. Минск : БелЭн, 2006. Т. 3. С. 61.

  5. Гніламёдаў Уладзімір Васільевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мiнск : БелЭн, 1996. Т. 5. С. 315.

  6. Гніламёдаў Уладзімір // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1992. Т. 2. С. 228.

  7. Давыдаў, У. Sсriptamanent – напісаннае застанецца : [пра крытыка, літаратуразнаўца, акадэміка НАН Беларусі У. В. Гніламёдава] // Беларуская думка. 2010. № 5. С. 54–60.

  8. Мікуліч, М. “Я заўсёды іду ад факта…” : [гутарка з акадэмікам НАН Беларусі, пісьменнікам У. В. Гніламёдавым] // Полымя. 2007. № 12. С. 133–148.

  9. Кудравец, А. В поисках истины : штрихи к портрету Владимира Гниломёдова // Нёман. 1997. № 12. С. 246.

  10. Раманчук, А. Сапраўднасць таленту : акадэмік, педагог, празаік – Уладзімір Гніламёдаў // Роднае слова. 2007. № 12. С. 16–17.

  11. Студзенка, Т. Беларускі эпас трэцяга тысячагоддзя : [пра творы Уладзіміра Гніламёдава] // Беларусская думка. 2011. № 2. С. 86–93.

  12. Уладзімір Гніламёдаў: "Заставацца сабой..." / укладальнік М. Мікуліч. Минск : Четыре четверти, 2012. 573 с., 4 л. iл. (Асоба i час).

  13. Сiвец, Т. Пра ўсё гаварыць з людзьмi : [да 70-годдзя Уладзiмiра Гнiламёдава] // ЛiМ. 2007. 28 снеж. С. 5.

  14. Уладзімір Гніламёдаў // Літаратурная карта Берасцешчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня, 2008. С. 300–303.

  15. Шамякіна, М. Часопіс “Полымя” – этапы творчага станаўлення : [выступленне акадэміка У. В. Гніламёдава] // Полымя. 2007. № 12. С. 13.

  16. Уладзімір Гніламёдаў: "Сэнс жыцця ў пошуку" / У. Гнiламёдаў // Полымя. 2008. № 12. С. 131–145.

  17. Сем гадоў у ЦК : [фрагменты з дзённікаў] / У. Гнiламёдаў // ЛіМ. 2011. 11 сак. С. 12.

Чытаць 4627 разоў Апошняя змена Панядзелак, 19 Красавік 2021 12:12