Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 05 Красавік 2021 09:13

17 верасня 2021 г. — 180 гадоў з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Рашэтнікава (1841–1871), рускага пісьменніка

Фёдар Міхайлавіч Рашэтнікаў нарадзіўся 17 верасня 1841 г. у Екацерынбургу ў сям’і раз’язнога паштальёна. У раннім дзяцінстве застаўся без маці, жыў і выхоўваўся ў сям’і дзядзькі, чыноўніка паштовай канторы ў Пермі. Жылі бедна, а сірату часта крыўдзілі, білі, прыніжалі. У 1859 г. скончыў Пермскае павятовае вучылішча, з сям’ёй дзядзькі пераехаў у Екацерынбург, дзе ўладкаваўся на службу ў павятовы суд.

 

З таго часу Фёдар Рашэтнікаў пачаў пісаць. З пачатковага творчага перыяду вядомы п’есы «Чёрное озеро», «Деловые люди», аповесць «Скрипач». У 1861 г. пераехаў у Перм, дзе паступіў на службу ў канцылярыю казённай палаты. У жніўні 1863 г. пераехаў у Пецярбург, пачаў друкавацца ў розных выданнях дэмакратычнага кірунку. Адчуваў недахоп сваёй адукацыі і шмат чытаў, але ўсё ж не разумеў філасофскай і палітычный барацьбы.

Найбольшую цікавасць прадстаўляюць твор «Горнорабочие» (1863) — аб жыцці рабочых горнага Урала, аповесць «Подлиповцы» — аб жыцці бурлакоў, якая прынесла аўтару вядомасць. Аўтар паказаў умовы жыцця і працы ўральскіх рабочых, абуджэнне іх самасвядомасці. Ён пакінуў службу і заняўся літаратурнай дзейнасцю, яго адзіным даходам сталі літаратурныя ганарары. У 1864 г. здзейсніў доўгую паездку па Урале, збіраў матэрыял для этнаграфічных нарысаў. Але ў 1866 г. быў закрыты часопіс «Современник», друкавацца стала складаней, выбіцца з беднасці не атрымалася.

Жонка Фёдара Рашэтнікава, Серафіма Сямёнаўна, закончыла Пецярбургскі павівальны інстытут, атрымала месца ў шпіталі Брэст-Літоўскай крэпасці, і прыехала сюды на працу ў канцы 1866 г. Фёдар Рашэтнікаў прыехаў за ёю 9 студзеня 1867 г., а 15 студзеня нарадзіўся яго сын (першай была дачка ў 1865 г.). Сям’я расла і ўтрымліваць яе стала складаней.

У той час Брэст-Літоўск быў невялікім павятовым горадам Гродзенскай губерні. 22 тыс. жыхароў, з іх 8,5 тыс. — яўрэі. Пра знаходжанне ў Брэсце, пра норавы гараджан і кола знаёмых пісаў у дзённіку. Горад яму не спадабаўся, і ён запісаў: «Крепость в 1½ верстах. Скука. Кроме этого, не с кем поговорить от души, а хотя и есть люди хорошие, но они забиты и поневоле подчиняются влиянию других людей, которые интересуются только „Русским инвалидом“. Казённая обстановка, солдатская форма — надоели. ...Мне не нравится крепость и здешняя компания».

Але ўражанням Фёдара Рашэтнікава не заўсёды можна давяраць, бо ён адрозніваўся панурасцю і нелюдзімасцю. Рашэтнікавы пазнаёміліся і пасябравалі з інжынерам П. А. Заварзіным і ўрачом А. А. Сыціным. Пісьменнік часта наведваў Пецярбург, дзе жыў месяцамі, бываў у Беластоку і Варшаве. З Брэст-Літоўска дасылаў лісты М. Някрасаву, В. Курачкіну і іншым пісьменнікам, у якіх скардзіўся на цяжкае жыццё і адсутнасць патрэбнай літаратуры.

У Брэст-Літоўску Фёдар Рашэтнікаў напісаў нарысы «От Брест-Литовска до Петербурга (дорожные впечатления)», «На Западе (рассказ доктора)» (1871), «Ярмарка в еврейском городе», «Будни и праздники Янкеля Дворкина и его семьи», п’есу «Прогресс в уездном городе» (1868), раманы «Где лучше?» (1868) i «Свой хлеб» (1870), завяршыў раман «Глумовы» (1867). Тры нарысы — «Трудно поверить», «Филармонический концерт» і«Яшка» (1868–1869) — адносяцца да лепшых нарысаў пісьменніка. У апошнім ён вярнуўся да праблемы «дурного воспитания» і даў жудасную карціну пралетарскага дзяцінства.

Пісьменніка асабліва цікавіла жыццё яўрэйскага насельніцтва, у яго ўспрыманні Брэст-Літоўск — яўрэйскі горад. У творах Ф. М. Рашэтнікава праўдзіва паказана жыццё паўночна-заходняга краю, жыццё і побыт насельніцтва Беларусі. Пісьменнік спачуваў сялянству і гарадскім рамеснікам, якія вымушаны працаваць з ранку да вечара дзеля скарынкі хлеба. Яго абурала мясцовая «знаць» — афіцэры, чыноўнікі. Аўтар стварае кантрасныя малюнкі становішча працоўнага насельніцтва, сялян і багатых гараджан. У рукапісным накідзе «Прорицатель» намаляваў адмоўны вобраз царскага чыноўніка на Беларусі.

У красавіку 1870 г. Рашэтнікавы пакінулі Брэст-Літоўск, бо Серафіму Сямёнаўну звольнілі, яны вымушаны былі вярнуцца ў Пецярбург. Ф. М. Рашэтнікаў заўчасна памёр ад хваробы лёгкіх 21 сакавіка 1871 г., пахаваны на Волкаўскіх могілках у Пецярбургу. Творчасць пісьменніка высока ацанілі М. Някрасаў, М. Салтыкоў-Шчадрын, І. Тургенеў, Ф. Дастаеўскі, Г. Успенскі.

У СССР пісьменнік-дэмакрат не быў забыты, выйшлі яго поўны збор твораў у 6 тамах (Свярдлоўск, 1936–1948), выбраныя творы ў 2 тамах (Масква, 1956), асобныя творы. Яго імем названы вуліцы ў Санкт-Пецярбургу і Екацерынбургу, сквер у Пярмі. У 1991 г. у Екацерынбургу адкрыты літаратурна-мемарыяльны дом-музей Ф. М. Рашэтнікава.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Творы Ф. М. Рашэтнікава

  1. Повести и рассказы / Ф. М. Решетников ; [составление, вступительная статья и примечания С. Е. Шаталова].  Москва : Советская Россия, 1986.  332 с.
  2. Добрые люди : очерки и рассказы / Ф. М. Решетников ; авт. послесл. и коммент. И. Дергачев. – Свердловск : Средне-Уральское книжное издательство, 1986. – 400 с. – (Уральская библиотека).
  3. Подлиповцы : этногр. очерк из жизни бурлаков / Ф. М. Решетников ; предисл. С. Е. Шаталова ; худож. И. М. Гирель. – Москва : Советская Россия, 1977. – 190 с. : ил. – (Российские повести и рассказы).
  4. Где лучше? : роман / Ф. М. Решетников.  Свердловск : Средне-Уральское книжное издательство, 1971.  41с. (Уральская библиотека).
  5. Подлиповцы : этногр. очерк из жизни бурлаков / Ф. М. Решетников ; послесл. Н. Соколова. – Москва ; Ленинград : Гослитиздат, 1961. –230 с.
  6. Глумовы : роман / Ф. М. Решетников ; послесл. Н. Ждановского.  Москва : Гослитиздат, 1959. – 246 с.
  7. Избранные произведения. В 2 т. Т. 1 / Ф. М. Решетников ; вступ. ст. и примеч. Н. И. Соколова ; ил. Г. Н. Веселова. – Москва : Гослитиздат, 1956. – 615 с. : ил.
  8. Избранные произведения. В 2 т. Т. 2 / Ф. М. Решетников ; ил. Г. Н. Веселова. – Москва : Гослитиздат, 1956. – 655 с. : ил.
  9. Подлиповцы / Ф. М. Решетников ; [послесловие И. Сермана ; иллюстрации В. и Ю. Ростовцевых].  Ленинград ; Москва : Гослитиздат, 1948.  14c., [7] л. ил.  (Библиотека русского романа).

 

Аб жыцці і творчасці Ф. М. Рашэтнікава

  1. Фёдар Міхайлавіч Рашэтнікаў / С. А. Кузняева // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 13. С. 386–387.
  2. Решетников Фёдор Михайлович / Л. Н. Клименюк // Большая советская энциклопедия : в 30 т. Москва, 1975. Т. 22. С. 78.
  3. Фёдар Міхайлавіч Рашэтнікаў // Літаратурная карта Берасцейшчыны / рэдактар і ўкладальнік Анатоль Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 12–14.
  4. Фёдар Міхайлавіч Рашэтнікаў // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 167–168.
  5. Фёдар Міхайлавіч Рашэтнікаў / С. А. Кузняева // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 4. С. 508.
  6. Сажин, В. Н. Книги горькой правды : Н. Г. Помяловский «Очерки бурсы», Ф. М. Решетников «Подлиповцы», В. А. Слепцов «Трудное время» / Валерий Сажин.  Москва : Книга, 1989.  22с.  (Судьбы книг).
  7. Дергачев, И. А. Книги и судьбы : страницы литературной жизни Урала / И. А. Дергачев. – Свердловск : Средне-Уральское книжное издательство, 1973. – 207 с.
  8. Брестские дни Федора Решетникова : [плакат] // Имена и время / автор идеи: Николай Александров. Брест, 2014. Ч. 2. 1 л. : ил.
  9. Александров, Н. Как писателя Решетникова «шмонали» на польской границе / подготовил Николай Александров // Брестский курьер. 2016. 30 июня (№ 27). С. 18–19.
  10. Рубашевский, Ю. Федор Решетников — писатель из простолюдинов / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2014. 19 марта. С. 9.
  11. Потолков, Ю. Брест Фёдора Решетникова / Юрий Потолков // Брестский вестник. 2007. 24 мая. С. 13.
  12. Рубашевский, Ю. До творчества руки доходили редко : [о писателе Ф. Решетникове] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 1997. 14 февраля. С. 4.
  13. Шапран, Ю. Ф. М. Решетников в Бресте / Ю. Шапран // Заря. 1971. 20 марта.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 571 разоў