Серада, 07 Красавік 2021 11:38

14 сакавіка 2021 г. — 15 гадоў з дня адкрыцця Палескага драматычнага тэатра ў г. Пінску (2006)

Тэатральнае жыццё г. Пінска Брэсцкай вобласці мае даўнюю гісторыю. Пасля Вялікай Айчыннай вайны працаваў Пінскі абласны драматычны тэатр (1946–1954). Праз працяглы час прафесійны тэатр у Пінску быў адроджаны — створаны на базе тэатра-студыі «Дыяген» (назва калектыву з 1992 г.) гарадскога Дома культуры.

 

Пад тэатр быў перададзены будынак былога кінатэатра «Радзіма». Будынак узведзены ў 1911 г. у стылі мадэрн, тады ў ім адкрылі кінатэатр «Казіно». У 1990-я гг. будынак пуставаў. Цяпер была праведзена рэканструкцыя, аформлена ўтульная глядзельная зала на 110 месцаў, фае, зманціравана сцэнічнае абсталяванне. 14 сакавіка 2006 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё Палескага драматычнага тэатра.

Першым дырэктарам і мастацкім кіраўніком Палескага драматычнага тэатра быў Іван Іванавіч Базан, які шмат гадоў узначальваў тэатр-студыю «Дыяген». Некаторыя акцёры «Дыягена» перайшлі ў калектыў прафесійнага тэатра: Алена Андрэева, Наталля Гусак, Андрэй Дзмітрычэнка, Сяргей Волкаў, Вольга Ермалаева, Антаніна Ракала, Таццяна Гулевіч, Вольга Шэндэр. Прыехалі выпускнікі Магілёўскага каледжа мастацтваў: Павел Марыніч, Павел Рыжоў, Юлія Зубко (Брылёва). Малады ўзрост акцёрскага саставу зрабіў адбітак на рэпертуары.

Літаратурнай часткай загадвае Наталля Феадосьеўна Базан. У закулісным цэху, які адзявае акцёраў, вырабляе дэкарацыі, забяспечвае пастаноўкі гукавым і светлавым суправаджэннем, працуюць Таццяна Шкабара, Святлана Гладун, Наталля Рогавая, Валянціна Каўтуновіч, Таццяна Левашэвіч, Аляксандр Колб, Вольга Ярмалюк, Марыя Вярэніч.

У 2013 г. дырэктарам – мастацкім кіраўніком назначаны Аляксандр Мікалаевіч Лукашэнка, выпускнік рэжысёрскага аддзялення Мінскага інстытута культуры, з якім калектыў дабіўся новых творчых поспехаў. А. М. Лукашэнка ўзнагароджаны знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2018), па выніках работы за 2015 г. і 2020 г. яму прысвоена ганаровае званне «Чалавек года г. Пінска».

У першы год дзейнасці Палескі тэатр прадставіў 8 прэм’ер: «Волшебный сон», «Маленькие трагедии», «Вернувшиеся», «Тристан и Изольда», «Осторожно, женщины!» і інш. Трупа вядзе напружаную пастановачную работу — кожныя паўтара месяца адбываецца прэм’ера. За 15 гадоў Палескі тэатр паставіў 116 пастановак (з іх больш за 50 для дзяцей), паказаў 4451 спектакль. Наведалі тэатр 445 тыс. гледачоў.

У рэпертуары класічныя і сучасныя творы беларускіх, савецкіх і замежных драматургаў. У афішы спектаклі «Вий», «Гроза», «Утиная охота», «Мнимый больной», «Пусть остановится война», «Рагнеда», «Чёрная панна Несвижа» і інш. Палескі тэатр выконвае і функцыю тэатра юнага гледача, амаль палову пастановак тут рыхтуюць для дзяцей. У рэпертуары дзіцячыя казкі «Золушка», «Малыш и Карлсон», «Оранжевый ёжик», «Жила-была Сыроежка», «Проделки лисы Патрикеевны» і інш.

Візітоўкай тэатра стаў спектакль «Пінская шляхта» паводле п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, які ў 2008 г. паставіў І. І. Базан. У 2015 г. спектакль быў нанова пастаўлены рэжысёрам Віталем Баркоўскім і мастаком-сцэнографам Пятром Анашчанкам. Тэатр за гэту пастаноўку на рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная тэатральная прэмія» атрымаў дыплом «За лепшы спектакль на беларускай мове».

Палескі тэатр — удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных тэатральных фестываляў («Белая вежа», «Залаты віцязь», «Молдфест» і інш.), на якіх адзначаны дыпломамі. Калектыў тэатра неаднаразова заносіўся на гарадскую Дошку пашаны, па выніках 2014 г. быў занесены на абласную Дошку пашаны.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Пинский городской театр-студия «Диоген» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 216–217.
  2. Козычко, С. Особенности развития театрального искусства Пинска ХІХ–ХХІ веков / С. Козычко, О. Косач // Духоўнае самавызначэнне асобы ў сучасным свеце : памяці Я. Янішчыц. Брэст, 2015. С. 106–108.
  3. Ильенков, В. «На ступеньку выше, чем в жизни» : [к 15-летию Полесского драматического театра] / Вячеслав Ильенков // Пiнскi веснiк. 2021. 26 сакавiка. С. 7.
  4. Ильенков, В. Притяжение авансцены : [о директоре Полесского драматического театра Александре Николаевиче Лукашенко] / Вячеслав Ильенков // Пiнскi веснiк. 2021. 26 сакавiка. С. 7.
  5. Бунцэвіч, Н. Дык куды глядзіць Вій?, або Хорар з дадаткам філасофіі / Надзея Бунцэвіч // Культура. 2020. 18 красавіка (№ 16). С. 8.
  6. Курак, Г. «Мы ж адвеку шляхта!» : у чым сакрэт папулярнасці тэатра ў глыбінцы / Ганна Курак // Звязда. 2019. 13 сакавіка. С. 13.
  7. Гришковец, В. Жизнь в свете рампы : [об актёре Полесского драматического театра Александре Ивановиче Гораке] / Валерий Гришковец // Заря. 2017. 25 марта. С. 9.
  8. Гришковец, В. Родом из ХIХ века : Полесскому драматическому театру исполнилось 10 лет / Валерий Гришковец // Заря. 2016. 12 марта. С. 7.
  9. Орлова, Т. Шекспировские эмоции полесской деревни : [о спектакле «Пінская шляхта» Полесского драматического театра] / Татьяна Орлова // Рэспубліка. 2015. 24 лістапада. С. 13.
  10. Лукашэнка, А. Чаму пінскі тэатр стацыянарны? / Аляксандр Лукашэнка ; гутарыў Алег Чачанеў // Культура. 2015. 25 ліпеня (№ 30). С. 6.
  11. Ляшук, М. Не расчараваць гледача : такога прынцыпу прытрымліваецца калектыў Палескага драматычнага тэатра, які па выніках 2014 года занесены на абласную Дошку гонару / Марыя Ляшук // Народная трыбуна. 2015. 24 ліпеня (№ 30). С. 11.
  12. Гришковец, В. Вторая молодость «Пінскай шляхты» : [о работе над новой постановкой пьесы В. Дунина-Марцинкевича в Полесском драматическом театре, режиссёр Виталий Барковский] / Валерий Гришковец // Заря. 2015. 17 января. С. 7.
  13. Гришковец, В. «Зал не бывает пустым» : [о первом директоре Полесского драматического театра Иване Ивановиче Базане (к 60-летию)] / Валерий Гришковец // Заря. 2013. 26 октября. С. 6.
  14. Базан, И. Театр начинается... с энтузиастов / Иван Иванович Базан ; интервью взял Валерий Гришковец // Заря. 2011. 29 марта. С. 8.
  15. Базан, И. И.Душой театр открыт для всех / Иван Иванович Базан ; беседовала Ирина Бабич // Пiнскi веснiк. 2011. 4 сакавіка. С. 12.
  16. Ильенков, В. «Домой пока не спешу...» : [о режиссёре Полесского драматического театра Павле Мариниче] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2010. 26 сакавіка. С. 4.
  17. Базан, Н. Репертуар восхитит зрителя : [зав. литературной частью Полесского драматического театра о репертуаре] / Наталья Базан // Пiнскi веснiк. 2009. 23 студзеня. С. 3.
  18. Даль, М. Пинчуки для пинчуков про пинчуков : [о спектакле «Пинская шляхта» Полесского драмактического театра, режиссёр И. Базан] / Марита Даль // Полесская правда. Пинск, 2008. 29 марта. С. 4.
  19. Капачова, А. Бывай, «Дыяген», жыві, Палескі! : ад аматарскага калектыву — да прафесійнага тэатра / Алена Капачова // Народная трыбуна. 2007. 17 лістапада. С. 3.
  20. Шчарбакова, Т. Юнацкiмi сцежкамi песняра : [пра спектакль «Адгукнiся, браце!» Палескага драматычнага тэатра паводле п’есы Г. Марчука,рэжысёр I. Базан/ Тамара Шчарбакова // Пiнскi веснiк. 2007. 19 кастрычніка. С. 12.
  21. Базан, Н. Возрождённый театр Полесья / Наталья Базан // Нёман. 2007. № 8. С. 155–157.
  22. Базан, I. «Радзiма» для Мельпамены / Iван Базан ; гутарыла Таццяна Команава // Культура. 2007. 39 лютага (№ 5). С. 23.
  23. Iльянкоў, В. Палескія сезоны : [Палескі драматычны тэатр распачаў свой першы прафесійны сезон] / Вячаслаў Ільянкоў // Культура. 2006. 9–15 верасня. С. 9.
  24. Щербакова, Т. Прощай, «Диоген»! Здравствуй Полесский драматический! : [об открытии театра] / Тамара Щербакова // Пiнскі веснік. 2006. 17 сакавіка. С. 1.
  25. Пинчук, В. Театр начинается! : [об открытии Полесского драматического театра] / Валентин Пинчук // Мясцовы час. Пiнск, 2006. 16 сакавiка. С. 2.
  26. Базан, И. «Диоген» обретает свой дом : [художественный руководитель создаваемого Полесского драматического театра в г. Пинске о подготовке к открытию учреждения/ Иван Иванович Базан ; беседовал Валерий Гришковец // Заря. 2006. 28 января. С. 9.
  27. Базан, И. И. «Пинску нужен профессиональный театр» / Иван Иванович Базан ; взял интервью Юрий Сергеев // Полесская правда. Пинск, 2005. 10 декабря. С. 4.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 630 разоў