Серада, 12 Май 2021 16:40

28 мая 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Іванавіча Дземчука (1946–2016), вучонага ў галіне машынабудавання, дзяржаўнага дзеяча, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР

Міхаіл Іванавіч Дзямчук нарадзіўся 28 мая 1946 г. у вёсцы Дзявяткі Закросніцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласціў сялянскай сям’і. Бацька, Іван Іосіфавіч, быў здольным да вучобы і марыў, каб сын атрымаў вышэйшую адукацыю. Міхаіл закончыў сем класаў у вёсцы Рынкі, потым вучыўся ў сярэдняй школе № 2 г. Кобрына. Праяўляў цікавасць да вучобы, вучыўся на «выдатна». Велізарнае жаданне дасягнуць поспеху пры пастаяннай і карпатлівай працы, мэтанакіраванасці дазволілі юнаку закончыць школу з залатым медалём.

 

У 1963 г. Міхаіл паступіў на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, па заканчэнні якога ў 1968 г. атрымаў кваліфікацыю «фізік са спецыялізацыяй па ядзернай фізіцы» і дыплом з адзнакай.

Пасля паспяховай абароны кандыдацкай дысертацыі ў 1970 г. Міхаіл Дзямчук працаваў у БДУ: малодшы, старшы навуковы супрацоўнік (1970–1976). З 1976 па 1984 г. — загадчык лабараторыі паўправадніковай электронікі Навукова-даследчага інстытута прыкладных фізічных праблем. У 1983–1985 гг. — загадчык кафедры аўтаматызацыі навуковых даследаванняў факультэта радыёфізікі і электронікі, сакратар парткама БДУ. Доктар фізіка-матэматычных навук (1983), прафесар (1985).

Творчы талент М. І. Дземчука праявіўся ў навуковых даследаваннях. Ён развіў новы напрамак у эксперыментальнай і тэхнічнай фізіцы, у аснове якога стварэнне сістэмы арыгінальных метадаў і прэцызійных оптаэлектронных сродкаў часава-імпульснага аналізу інтэнсіўнасці светлавога выпраменьвання. На аснове тэхналогій новага пакалення навуковец распрацаваў і стварыў лазеры ўльтракароткіх імпульсаў субпікасекунднага часавага дыяпазону з параметрамі выпраменьвання, якія праграмуюцца.

У 1982 г. М. І. Дзямчук абараніў доктарскую дысертацыю і, працягваючы навуковую працу, уключыўся ў актыўную дзейнасць па арганізацыі сучаснай галіны навукі і адукацыі ў Беларусі. З 1985 г. працаваў загадчыкам аддзела навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ, з 1988 г. — міністрам народнай адукацыі БССР.

Арганізацыйная дзейнасць М. І. Дземчука выйшла на новы ўзровень, калі ў 1991 г. ён быў прызначаны намеснікам Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, курыраваў пытанні адукацыі, навукі, культуры, аховы здароўя. Міхаіл Іванавіч прымаў самы непасрэдны ўдзел у стварэнні новых органаў дзяржаўнага кіравання — Камітэта па навуцы і тэхналогіях, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, Дэпартамента патэнтазнаўства, Агенцтва па аўтарскіх правах і інш. Усё гэта садзейнічала стварэнню ўмоў для больш эфектыўнага развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу краіны.

З ліпеня 1994 г. прафесар М. І. Дзямчук узначаліў адну з буйнейшых ВНУ рэспублікі — Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (сёння — Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт) і паспеў шмат зрабіць для таго, каб працэс навучання адпавядаў патрабаванням часу. Назапашаны вопыт арганізатара навукі і адукацыі Міхаіл Іванавіч у поўнай меры рэалізаваў на пасадзе рэктара БДПА, якую ён узначальваў па 2000 г. У гэты перыяд кіраўнік ініцыяваў мадэрнізацыю вышэйшай тэхнічнай адукацыі ў адпаведнасці з сучаснымі міжнароднымі нормамі, выступаў распрацоўшчыкам шэрага праектаў і праграм, накіраваных на стварэнне новых эфектыўных навукова-вытворчых комплексаў, фарміраванне ў рэспубліцы высокаэфектыўнай сістэмы трансфера тэхналогій (тэхнаполісаў і тэхнапаркаў), арганізацыю эканамічных зон інавацыйнай актыўнасці і прадпрыемстваў высокай тэхналагічнай культуры.

У 2000 г. М. І. Дзямчук быў прызначаны намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. На гэтай дзяржаўнай пасадзе ён працягваў стратэгічную лінію распрацоўкі навукова-тэхналагічнага і кадравага забеспячэння працэсу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

На працягу 2002–2014 гг. М. І. Дзямчук працаваў рэктарам Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. Пад яго кіраўніцтвам ажыццяўлялася дзейнасць па мадэрнізацыі нацыянальнай сістэмы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з сусветным вопытам і задачамі фарміравання інавацыйнай эканомікі і інфармацыйнага грамадства. Сваю дзейнасць у РІВШ М. І. Дзямчук працягваў да канца сваіх дзён. У якасці прарэктара па інфармацыйна-аналітычнай рабоце ўзначальваў групу спецыялістаў, якая ажыццяўляла прафесійную ацэнку вопыту мадэрнізацыі сістэм адукацыі краін свету і распрацоўвала адпаведныя стратэгіі і палітыку пераўтварэнняў, адпавядаючую нацыянальным інтарэсам нашай краіны.

У апошнія гады ў сферы навуковых інтарэсаў М. І. Дземчука былі праблемы адукацыі і развіцця навукі ў рэспубліцы, тэорыя і практыка стварэння сучасных навукаёмістых, канкурэнтаздольных вытворчасцей і тэхналогій. Прафесар М. І. Дзямчук кіраваў шэрагам праектаў і праграм па ўдасканаленні нацыянальнай сістэмы адукацыі, распрацоўцы новых адукацыйных тэхналогій і фарміраванні навучальных устаноў інтэграванага тыпу — сучасных ліцэяў, гімназій, каледжаў.

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у т. л. 5 манаграфій і 40 вынаходстваў. З’яўляўся арганізатарам і кіраўніком Навукова-педагагічнай школы сістэмнага аналізу, заснаванай у 1998 г. За час існавання навуковай школы абаронены дзясяткі кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый. Вучні М. І. Дземчука працуюць выкладчыкамі ўніверсітэтаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, супрацоўнікамі розных навуковых лабараторый і цэнтраў. Падрыхтаваў 7 дактароў і кандыдатаў навук.

Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1986), акадэмік Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўнічых навук (1994), Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (1993), Беларускай інжынернай тэхналагічнай акадэміі (1995), старшыня Прэзідыума Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі (1995). Міхаіл Іванавіч выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1986–1990) і народным дэпутатам СССР (1989–1991).

Навуковая і грамадская дзейнасць М. І. Дземчука высока адзначана дзяржавай. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі (1979), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне навукі і тэхнікі (1986). За шатгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, шырокае ўкараненне сучасных тэхнічных сродкаў навучання, вынікаў навуковых даследаванняў М. І. Дзямчук узнагароджаны значком «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь». За значны ўклад у развіццё беларускай навукі, падрыхтоўку навуковых і інжынерных кадраў прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (1996). Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Урада Рэспублікі Беларусь.

26 ліпеня 2016 г. Міхаіл Іванавіч Дзямчук пайшоў з жыцця. Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска.

Навуковыя і прафесійныя дасягненні прафесара М. І. Дземчука высока ацэнены землякамі. Рашэннем Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў № 167 ад 19 чэрвеня 2013 г. адной з вуліц г. Кобрына прысвоена найменне — вуліца Дземчука, якая ўрачыста адкрыта 18 ліпеня 2015 г. у Дзень горада.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі.

 

Працы М. І. Дземчука

  1. Интернационализация высшего образования в контексте зарубежного опыта / Министерство образования Республики Беларусь, Государственное учреждение образования «Республиканский институт высшей школы» ; [М. И. Демчук и др.]. – Минск : РИВШ, 2012. – 123 с. : ил., табл. – (Экономика, менеджмент, маркетинг современного вуза).
  2. Системная методология инновационной деятельности : учебное пособие / М. И. Демчук, А. Т. Юркевич. – Минск : РИВШ, 2007. – 303 с.
  3. Высшая школа в стратегии инновационного развития Республики Беларусь / М. И. Демчук. – Минск : РИВШ, 2006. – 300 с.
  4. Республика Беларусь: системные принципы устойчивого развития / М. И. Демчук, А. Т. Юркевич. – Минск : РИВШ БГУ, 2003. – 342 с.
  5. Импульсная спектрометрия / М. И. Демчук, М. А. Иванов. – Минск : Университетское, 1986. – 205 с.
  6. Прикладная физика и электронные средства обеспечения эксперимента / М. И. Демчук [и др.]. – Минск : Изд-во БГУ им. В. И. Ленина, 1982.
  7. Статистический одноквантовый метод в оптико-физическом эксперименте / М. И. Демчук, М. А. Иванов. – Минск : Изд-во БГУ, 1981. – 176 с.
  8. Республиканскому институту высшей школы 40 лет / М. И. Демчук // Вышэйшая школа. 2013. № 5. С. 13-17.
  9. Проектирование стандартов высшего образования третьего поколения: преемственность и новации / М. И. Демчук, А. В. Макаров // Вышэйшая школа. 2012. № 5. С. 39.
  10. Болонский процесс и его перспективы для Беларуси : [12 января 2012 г. состоялась онлайн-конференция, посвящённая вопросам присоединения Беларуси к Болонскому процессу. На вопросы посетителей сайта БЕЛТА отвечал ректор РИВШ, доктор физико-математических наук, профессор М. И. Демчук] / М. И. Демчук // Вышэйшая школа. 2012. № 1. С. 2026.
  11. О приложении к диплому для белорусских и иностранных граждан, завершивших обучение в высших учебных заведениях Республики Беларусь / М. И. Демчук // Вышэйшая школа. 2010. № 6. С. 30–34.
  12. Особенности модернизации системы университетского образования в условиях становления общества знаний / М. И. Демчук // Вышэйшая школа. 2009. № 6. С. 17–21.
  13. Болонский процесс: истоки, направленность и перспективы для Республики Беларусь / М. И. Демчук // Вышэйшая школа. 2009. № 4. С. 1116.
  14. Научно-методическое обеспечение идеологической работы в вузе: некоторые итоги и уроки / М. И. Демчук // Вышэйшая школа. 2007. № 4. С. 25–27.

 

Аб жыцці і дзейнасці М. І. Дземчука

  1. Дзямчук Міхаіл Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 6. С. 149.
  2. Дзямчук Міхаіл Іванавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 434.
  3. Демчук Михаил Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 321–322.
  4. Демчук Михаил Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 3. С. 332.
  5. Демчук Михаил Иванович // Большой белорусский энциклопедический словарь. Минск, 2011. С. 111.
  6. Демчук Михаил Иванович // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. Минск, 2017. С. 144145.
  7. Демчук Михаил Иванович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав. Минск, 2003.
  8. Демчук Михаил Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь : справочное издание. Минск, 2005. Т. 2. С. 102.
  9. Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР (1965–1991). Мінск, 2000. Ч. 3. С. 5–10.
  10. Мешечко, Е. Н. Демчук Михаил Иванович / Е. Н. Мешечко // Путешествие по Беларуси. В краю Нёмана, Западного Буга и Припяти / Е. Н. Мешечко. Брест, 2012. С. 225–226.
  11. Навуковец, кіраўнік, дзяржаўны дзеяч : біябібліяграфічны паказальнік да
    75-годдзя з дня нараджэння М. І. Дземчука / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2021. – 40 с. : іл. – (Асоба ў гісторыі малой радзімы).
  12. Дзямчук Міхаіл Іванавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. Кобрын, 2020. С. 38–41 : фат.
  13. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь Дзямчук Міхаіл Іванавіч // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 97–99 : фат.
  14. 75 гадоў з дня нараджэння М. І. Дземчука (1946) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 14.
  15. Дзямчук Міхаіл Іванавіч // Новыя кнігі: па старонках беларускага друку. 2020. № 8. С. 24 (дадатак: Даты беларускага календара).
  16. Курачук, С. Кобринское слово сказано и в науке / Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2017. 20 июля (№ 29). С. 5.
  17. Курачук, С. Таленты роднага краю : [у рамках праекта «Людзі навукі нашага краю» — артыкул пра М. І. Дземчука] / Святлана Курачук, Ксенія Пальто // Кобрынскі веснік. 2017. 1 ліпеня. С. 10.
  18. Кузич, В. Время неумолимо... / Владимир Кузич // Кобрынскі веснік. 2016. 6 жніўня. С. 4.
  19. Демчук Михаил Иванович : [некролог] // Советская Белоруссия. 2016. 28 июля. С. 3.
  20. Светлай памяці калегі і выдатнага чалавека М. І. Дземчука : [некралог] // Настаўніцкая газета. 2016. 28 ліпеня. С. 16.
  21. Этот день в истории: 28 мая 1946 г. : [родился М. И. Демчук, учёный, государственный деятель, уроженец д. Девятки Кобринского района] // Советская Белоруссия. 2016. 28 мая. С. 24.
  22. Гайсенок, В. А. Учёный, руководитель, государственный деятель (к 70-летнему юбилею профессора М. И. Демчука) / В. А. Гайсёнок // Вышэйшая школа. 2016. № 2. С. 24–25.
  23. Дзямчук, М. «Маё сэрца назаўсёды застаецца тут» : [віншаванне землякам з Днём вызвалення г. Кобрына] / Міхаіл Дзямчук // Кобрынскі веснік. 2013. 20 ліпеня. С. 9.
  24. Этот день в истории. 28 мая 1946 г. : [родился М. И. Демчук, учёный, уроженец д. Девятки Кобринского района] // Советская Белоруссия. 2011. 28 мая. С. 30.
  25. Министр учился в средней школе № 2 : ими гордится Кобрин // Кобрин-информ. 2009. 17 сентября. С. 26.
  26. Кушнер, В. Шлях адолее толькі той, хто ідзе наперад : [Рэспубліканскаму дзяржаўна-грамадскаму аб’яднанню «Беларускае таварыства „Веды“», якое с 1988 па 1993 г. узначальваў М. І. Дзямчук, — 60 гадоў] / Васіль Кушнер // Беларускі гістарычны часопіс. 2008. № 2. С. 3–10.
  27. Михаил Иванович Демчук : (к 60-летию со дня рождения) // Известия НАН Беларуси. Серия физизико-математематических наук. 2006. № 2.
  28. Славутыя землякі. Міхаіл Дзямчук // Кобрынскі веснік. 2004. 28 лютага. С. 4.
  29. Дзямчук, М. І. Акадэмія сацыяльнага аптымізму : [гутарка па тэме «Студэнт на рубяжы стагоддзяў: адчуванне перспектывы»] / М. І. Дзямчук // Звязда. 1998. 18 лістапада. С. 3.
  30. Дзямчук, М. «Мы павінны ісці да перадавой мадэлі развіцця вышэйшай школы» / Міхаіл Дзямчук // Настаўніцкая газета. 1998. 31 сакавіка. С. 2.
  31. Ганарымся земляком! : [М. І. Дземчуку — 50 год] // Кобрынскі веснік. 1996. 8 чэрвеня. С. 1.
  32. Дзямчук, М. Каб словы пераплавіліся ў справы / М. Дзямчук ; [гутарыў] А. Сацук // Кобрынскі веснік. 1995. 25 лістапада. С. 2.
Чытаць 605 разоў