Панядзелак, 31 Май 2021 13:23

5 красавіка 2021 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Майсеевіча Юдзіцкага (1941), журналіста, публіцыста, пісьменніка

Аляксандр Майсеевіч Юдзіцкі нарадзіўся 5 красавіка 1941 г. у г. Херсон (Украіна). Яго бацька Пётр Гранік загінуў на фронце. Выхоўваў малога айчым Міхаіл Юдзіцкі. Дзяцінства прыпала на цяжкія пасляваенныя гады. Пасля заканчэння школы Аляксандр Юдзіцкі працаваў слесарам, мацавальшчыкам горных вырабатак. У 1964 г. скончыў Крыварожскі гарнарудны інстытут па спецыяльнасці «электрапрывад і аўтаматызацыя прамысловых установак».

 

З 1965 г. Аляксандр Юдзіцкі жыве ў Брэсце. Працаваў майстрам, старшым інжынерам Брэсцкага раённага ўпраўлення энергетыкі і электрыфікацыі. Скончыў курсы экскурсаводаў і праводзіў экскурсіі па Брэсту і Брэсцкай крэпасці.

З 1983 г. — пазаштатны аўтар брэсцкай абласной газеты «Заря». Пісаў заметкі, карэспандэнцыі, адносіў да галоўнага рэдактара Пятра Пятровіча Суцько, які стаў для яго настаўнікам і натхняльнікам на творчым шляху. Таксама друкаваўся ў газетах «Правда», «Советская Белоруссия», «Во славу Родины», «Коммунист Беларуси. Мы и время», «Народная трыбуна», у часопісах «Наш современник», «Беларуская думка», альманасе «Астрамечаўскі рукапіс» і інш.

Аляксандр Юдзіцкі піша, як правіла, па свежых слядах падзей, захапляецца людзьмі працы, расказвае пра мастакоў, настаўнікаў, грамадскіх дзеячаў, пра багатае гістарычнае мінулае Брэста, святы і дасягненні. У 1990-я напісаў: «Чем был Советский Союз для меня и моих ровесников-единомышленников? Большой ласковой Родиной. Отечеством. Державой. Страной, которую защитили от фашистов, а потом возродили из руин...». З 1991 г. асноўнай яго тэмай становіцца боль аб страчанай роднай савецкай краіне. На гэтай хвалі напісаны многія апавяданні пісьменніка-патрыёта.

Аўтар кніг прозы: «Поезд оставил дымок...» (2001), «Автостоянка» (2001), «Говорёнки» (2001), «Встречи» (2008), «Лица» (2011), «Беседа» (2015), «Я оглянулся посмотреть...» (2018), «Моя творческая летопись» (2020).

А. М. Юдзіцкі — член Беларускага саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка ў намінацыі «Проза» (2009). Узнагароджаны медалём «Ветеран труда».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Творы А. М. Юдзіцкага

  1. Моя творческая летопись : библиография / Александр Юдицкий ; Библиотека Брестского областного отделения ОО «Союз писателей Беларуси». – Брест : Брестская типография, 2020. – 279 с.
  2. Я оглянулся посмотреть... : избранное / Александр Юдицкий ; Библиотека Брестского областного отделения ОО «Союз писателей Беларуси». – Брест : Брестская типография, 2018. – 463 с.
  3. Беседа. «Встречи» и «Лица» : автографы : 70-летию Победы Советского Союза в Великой Отечественной войне и 75-летию Брестской областной газеты «Заря» посвящаю / Александр Юдицкий. – Брест : Брестская типография, 2015. – 339 с.
  4. Лица. Судьба семьи в судьбе страны : документальный роман ; Калейдоскоп огней : публицистика / Александр Юдицкий. – Брест : Альтернатива, 2011. – 223, [2] с.
  5. Встречи : [рассказы, очерки, миниатюры, публицистика] / Александр Юдицкий. – Брест : Брестская типография, 2008. – 335 с.
  6. Поезд оставил дымок... / Александр Юдицкий. – Брест : Издательство С. Лаврова, 2001. – 176 с.
  7. Автостоянка : (повесть в рассказах) / Александр Юдицкий. – Брест : Изд-во С. Лаврова, 2001. – 176 с.
  8. Говоренки : (миниатюры) / Александр Юдицкий ; [перевод на английский язык В. Б. Гончар]. – Брест : Брестская типография, 2001. – 52, [2] с. : ил.
  9. Прощай, молоткастый, серпастый... ; Двое : [рассказы] / Аляксандр Юдзіцкі // Берасцейская скарбніца : літаратурна-мастацкі альманах Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» / [составитель С. С. Мартынюк]. Брест, 2019. Вып. 2. С. 190–195.
  10. Сон в варшавском экспрессе : рассказ / Аляксандр Юдзіцкі // Літаратурная прастора Брэстчыны : анталогія твораў сяброў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Брест, 2018. С. 304313.

 

Аб жыцці і творчасці А. М. Юдзіцкага

  1. Юдзіцкі Аляксандр Майсеевіч // Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі : біябібліяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Брэст, 2018. С. 170–173.
  2. Аляксандр Юдзіцкі // Літаратурная карта Берасцейшчыны / рэд. і ўклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 40.
  3. Орлова, И. Черты времени : [о писателе А. Юдицком] / Ирина Орлова // Заря. 2021. 20 марта. С. 16.
  4. Сергеенко, А. Каждый человек «планета» : [о книге АЮдицкого «Моя творческая летопись. Библиография»] / Алеся Сергиенко // Заря. 2020. 23 мая. С. 15.
  5. Городецкая, С. Я оглянулся посмотреть... : [под таким названием вышла новая книга АЮдицкого] / Светлана Городецкая // Брестский вестник. 2018. 15 ноября (№ 46). С. 14.
  6. Демидович, Т. Вдумчивый наблюдатель жизни : [о книге АЮдицкого «Я оглянулся посмотреть»] / Татьяна Демидович // Заря. 2018. 14 июля. С. 9.
  7. Бурдыка, В. Родам з СССР : [пра пісьменніка АЮдзіцкага] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2016. 22 красавіка (№ 17). С. 11.
  8. Грышкавец, В. І слова ў сэрцы адгукнецца : [літаратурная прэмія імя У. Калесніка прысуджана А. Юдзіцкаму] / Валерый Грышкавец // Заря. 2009. 3 декабря. С. 2.
  9. Иваненко, С. Дыхание захватило от магии строк : [о книге А. Юдицкого «Встречи»] / С. Иваненко // Заря. 2009. 14 февраля. С. 9.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 587 разоў