Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 23 Ліпень 2021 11:41

23 верасня 2021 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Яўгенія Іванавіча Боўбеля (1941–2008), радыёфізіка, кандыдата фізіка-матэматычных навук

Яўгеній Іванавіч Боўбель нарадзіўся 23 верасня 1941 г. у г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў СШ № 1, якую скончыў у 1959 г. У 1960 г. паступіў у Мінскі радыётэхнічны тэхнікум, які толькі што быў створаны. Па яго заканчэнні быў прызваны на тэрміновую службу ў Савецкую армію.

 

Пасля дэмабілізацыі Яўгеній Боўбель паступіў на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які закончыў у 1970 г. Як адукаванага і практычнага чалавека, які вылучаўся сярод астатніх працаздольнасцю, зацікаўленасцю да працы, Яўгенія Боўбеля запрашаюць працаваць ва ўніверсітэце.

Працаваў выкладчыкам на кафедры радыёфізікі і электронікіБДУ, вучыўся ў аспірантуры, рыхтаваў дысертацыю. Пасля паспяховай абароны кандыдацкай дысертацыі «Исследование функции неопределённости неузкополосных сигналов численными методами» (1976) Я. І. Боўбелю была прысвоена навуковая ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук.

З 1976 па 1990 г. Яўгеній Іванавіч — дацэнт кафедры радыёфізікі, намеснік дэкана факультэта радыёфізікі і электронікі БДУ. Навуковыя інтарэсы: статыстычная апрацоўка сігналаў, частотна-часавы аналіз, скрытыя маркаўскія мадэлі і індэксацыя аўдыяпаслядоўнасцей па семантычнаму зместу.

Вучоны ўнёс вялікі ўклад у адно з прыярытэтных напрамкаў даследаванняў кафедры — арганізацыю і правядзенне інфармацыйных тэхналогій і камп’ютарна-арыентаваных сістэм апрацоўкі сігналаў рознай фізічнай прыроды і прызначэння. На яго рахунку больш за 200 навуковых прац, якія апублікаваны ў міжнародных часопісах. Навуковы кіраўнік пяці праектаў міжнароднага навукова-тэхнічнага цэнтра ў Маскве.

Я. І. Боўбель — ганаровы прафесар Ліёнскага ўніверсітэта, прафесар кафедры інфарматыкі Вышэйшай школы г. Ліёна (Францыя). Амерыканскі Біяграфічны Інстытут(АБІ) узнагародзіў Я. І. Боўбеля медалём гонару «2000 Millenium». Медаль, які сімвалізуе важнасць дасягненняў вучонага для ўсяго чалавецтва ў вобласці радыёэлектронікі, адліты ўручную амерыканскім дызайнерам, мае 2 дзюймы ў дыяметры і ўтрымлівае 24 караты золата, з указаннем асабістага імя ўзнагароджанага.

За значныя заслугі Я. І. Боўбель атрымаў выключнае запрашэнне на сёмае выданне «Пяць тысяч асоб свету», якое выдаецца АБІ. У аснове гэтага выдання словы брытанскага пісьменніка, публіцыста, гісторыка і філосафа Томаса Карлейла з іх вялікім і значным сэнсам: «Гісторыя свету складаецца з біяграфій вялікіх людзей». У гэтую даведачную працу, якаязаснавана ў 1967 г. і з’яўляецца адной з папулярных біяграфічных калекцый, унесены 5 тыс. асоб свету, лідары з пяцідзесяці краін. Прэстыжна і ганарова, што дзейнасць нашага земляка знаходзіцца сярод тых, што інстытут пажадаў размясціць у выданні «Пяць тысяч асоб свету».

Яўгеній Іванавіч Боўбель памёр у 2008 г.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Кобрынскай

цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна,

гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы Я. І. Боўбеля

  1. Скрытые марковские модели и машины на опорных векторах от теории к практике : пособие для студентов естественнонаучных специальностей / Е. И. Бовбель, И. Э. Хейдоров, Ю. В. Пачковский. – Минск : Белорусский государственный университет, 2008. – 129, [2] с. : ил., табл.
  2. Исследование функции неопределенности неузкополосных сигналов численными методами : автореферат диссерптации ... кандидата физико-математических наук : (01.04.03) / Е. И. Бовбель ; Белорус. гос. ун-т им. В. И. Ленина. – Минск, 1976. – 20 с.
  3. Элементы теории информации / Е. И. Бовбель, И. К. Данейко, В. В. Изох ; под ред. В. В. Изоха. – Минск : Издательство БГУ, 1974. – 112 с. : ил.

 

Аб жыцці і дзейнасці Я. І. Боўбеля

  1. Бовбель Евгений Иванович // Физический факультет / Белорусский государственный университет. Минск, 2008. С. 103.
  2. Боўбель Яўгеній Іванавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. 2-е выд., дапрац. і дап. Кобрын, 2020. С. 13–14 : фат.
  3. Знакамітыя выпускнікі школы. Боўбель Яўгеній Іванавіч // Самая «першая» : інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне да 110-годдзя з часу заснавання ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Кобрына» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. Святлана Курачук. Кобрын, 2020. С. 21. (Адукацыя на Кобрыншчыне).
  4. 80 гадоў з дня нараджэння Я. І. Боўбеля (1941) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 12.
  5. Курачук, С. Кобринское слово сказано и в науке : [Кобринская центральная районная библиотека начинает работу над очередным проектом «Славутыя имёны Кобрыншчыны», первый этап которого — БД «Людзі навукі нашага краю»] / Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2017. 20 июля. С. 5.
  6. Сарычев, В. Школа моей мамы : [из стен СШ № 1 г. Кобрина вышли многие учёные, среди которых Е. Бовбель] / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2010. 10 ноября. С. 1–2 (приложение: Вечёрочка).
  7. Час пазнанняў і адкрыццяў : [у сярэдняй школе № 1 г. Кобрына вучыўся Я. І. Боўбель] // Кобрынскі веснік. 2003. 26 красавіка.
  8. Піліпук, С. Цікавыя людзі побач : [Я. І. Боўбель — кандыдат фізіка-матэматычных навук, ураджэнец г. Кобрына] / Света Піліпук // Маладзік. 2001. № 1. С. 1, 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 489 разоў