Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 23 Ліпень 2021 11:43

2021 г. — 75 гадоў з часу стварэння народнага тэатра Брэсцкага дома культуры чыгуначнікаў (1946)

Самадзейны тэатральны калектыў пры прафкаме Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі быў створаны ў 1946 г. Арганізатар і першы кіраўнік — Аляксей Максімавіч Самараў (1904–1977), заслужаны артыст БССР (1963), у 1947–1977 гг. служыў у Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя ЛКСМБ, выканаўца характарных і камедыйных роляў.

 

У 1956 г. быў адкрыты Дом культуры чыгуначнікаў па вул. Кіжаватава, 9/1, дзе і прапісаўся тэатральны калектыў. У 1961 г. тэатру было прысвоена ганаровае найменне «народны калектыў». З 1962 г. тэатрам кіравалі К. Высоцкі, П. Вінаградаў, В. Банцін, М. Жылін. З 1973 г. кіруе тэатрам Уладзімір Паўлавіч Сусько, выпускнік Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. У рэпертуары народнага тэатра пастаноўкі беларускай нацыянальнай драматургіі, рускай і замежнай класікі, савецкіх аўтараў.

На сярэдзіну 1980-х гг. у рэпертуары былі пастаноўкі: беларускай нацыянальнай драматургіі — «Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка, «Амністыя» М. Матукоўскага, «Мікітаў лапаць» М. Чарота, «Збянтэжаны Саўка» Л. Родзевіча; рускай і замежнай класікі — «Не всё коту масленица» А. Астроўскага, «Фальшывая монета» М. Горкага, «Дом Бернарды Альбы» Ф. Гарсія Лоркі; савецкіх аўтараў — «Василий Тёркин» паводле А. Твардоўскага, «Мужчина и женщины» Л. Зорына, «Вянет, пропадает» В. Шукшына, «Потерянный сын» А. Арбузава, «Океан» А. Штэйна, «Твой дядя Миша» Г. Мдывані, «Странный доктор» А. Сафронава, «Мы, нижеподписавшиеся» А. Гельмана, «Поединок» М. Байджыева, «Ужин на пятерых» Э. Ветэмаа.

Народны тэатр ДК чыгуначнікаў паспяхова выступае на фестывалях, аглядах і конкурсах мастацкай самадзейнасці. Дыпламант Рэспубліканскага агляду народных тэатраў, прысвечанага 110-годдзю з дня нараджэння У. І. Леніна (1980), I Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці працоўных (1975–1977) і інш.

У красавіку 2016 г. на сцэне ДКЧ прайшоў фестываль мастацтваў «Тэатральная вясна», які адкрыўся літаратурна-музычнай кампазіцыяй «Победа продолжается!», падрыхтаванай рэжысёрам У. П. Сусько. На суд гледачоў народны тэатр прадставіў лірычную камедыю «Гарольд и Мод» па п’есе К. Хігінса. Да 1000-годдзя Брэста тэатр падрыхтаваў літаратурна-музычны спектакль «Брест, мы гордимся тобой», які паказаў на конкурсе «Тэатральная вясна-2019».

На абласным фестывалі аматарскага тэатральнага мастацтва «Тэатральнае Палессе-2020» адзін са старэйшых тэатраў Брэсцкай вобласці ўзнагароджаны спецыяльным дыпломам «За вернасць і адданасць тэатральнаму мастацтву».

Да 60-годдзя з часу прысваення звання «народны» тэатральны калектыў пад кіраўніцтвам рэжысёра У. П. Сусько падрыхтаваў прэм’еру спектакля «Седьмое небо» 27 сакавіка 2021 г. — у Міжнародны дзень тэатра. 15 ліпеня быў паказаны спектакль-бенефіс «Лица», прысвечаны 45-годдзю таленавітага акцёра Аляксандра Сямёнава.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Театр народный Дома культуры железнодорожников // Брест : энциклопедический словарь. Минск, 1987. С. 351.
  2. Брэсцкі народны тэатр Дома культуры чыгуначнікаў / Р. М. Бакіевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 499.
  3. Тэатральны калектыў Дома культуры чыгуначнікаў // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 591–592.
  4. Самараў (сапр. Маркін) Аляксей Максімавіч / А. А. Лабовіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 4. С. 632–633.
  5. Нещадим, Д. Театральная весна : [театр Брестского ДК железнодорожников открыл фестиваль искусств «Театральная весна-2016»] / Дарья Нещадим // Заря. 2016. 30 апреля. С. 8.
  6. Федоренко, Ю. Яркие краски «Театральной весны» : [на сцене Культурно-спортивного центра Брестского отделения прошёл фестиваль искусств «Театральная весна»] / Юрий Федоренко // Железнодорожник Белоруссии. 2016. 20 апреля (№ 29). С. 1, 5.
  7. Федоренко, Ю.Краски «Театральной осени» : [о фестивале «Театральная осень» в Бресте, где народный театр Брестского ДКЖ показал спектакль «Чалавек на дрэве» и моноспектакль «Абонент временно недоступен», режиссёр В. П. Сусько] / Юрий Федоренко // Железнодорожник Белоруссии. 2014. 18 октября. С. 6.
  8. Аввакумов, А. Не уставать нести добро : [о 50-летии народного театра Брестского ДК железнодорожников] / Анатолий Аввакумов // Заря. 2011. 17 декабря. С. 8.
  9. Савельева, В. Полвека в образе : [о 50-летии народного театра Брестского ДК железнодорожников] / Влада Савельева // Брестский вестник. 2011. 1 декабря. С. 3.
  10. Бунеева, Л. Палёт над хлявом : [пра спектакль «Свiнячыя выбрыкi» народнага тэатра Брэсцкага ДК чыгуначнiкаў] / Людмiла Бунеева // Вечерний Брест. 2011. 4 марта. С. 9.
  11. Пракаповiч, М. Яд акцёрства у кожным з нас : [народнаму тэатру Брэсцкага ДК чыгуначнікаў — 60 год] / Мікола Пракаповіч // Вечерний Брест. 2007. 2 февраля. С. 8.
  12. Саўчук, I. Узрост сталасцi з маладым запалам : [пра народны тэатр Брэсцкага ДК чыгуначнiкаў] / I. Саўчук // Народная трыбуна. 2001. 22 снежня.
  13. Аввакумов, А. С днем рождения, театр! : [о народном театре Брестского ДК железнодорожников, которому 45 лет] / Анатолий Аввакумов // Заря. 1991. 7 декабря.
  14. Викторов, К. Святая к творчеству любовь : [о народном театре Брестского ДК железнодорожников] / К. Викторов // Заря. 1986. 5 декабря. (Рекламное приложение).
  15. Копачева, С. Чтобы ждали твоего выхода... : [о народном театре Брестского ДК железнодорожников, которому 40 лет] / С. Копачева // Заря. 1986. 28 ноября.
  16. Летун, В. Шекспир — в народном театре : [о народном театре Брестского ДК железнодорожников] / В. Летун // Заря. 1986. 14 января.
  17. Николаев, Н. Бенефис артистов : [о бенефисе актёров народного театра Брестского ДК железнодорожников Людмилы Созиновой и Игоря Максимова, которые показали спектакль «Скамейка»] // Н. Николаев // Заря. 1984. 17 апреля.
Чытаць 619 разоў