Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 23 Ліпень 2021 11:48

14 ліпеня 2021 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Цімафея Зіноўевіча Ільеўскага (1961), тэатральнага рэжысёра, педагога, драматурга

Цімафей Зіноўевіч Ільеўскі нарадзіўся 14 ліпеня 1961 г. у г. Брэсце. Яго бацька, Зіновій Барысавіч Ільеўскі (1913–2001), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ваенны карэспандэнт, пасля вайны прыехаў сюды працаваць журналістам, 30 гадоў быў адказным сакратаром абласной газеты «Заря». Маці, Лідзія Іванаўна, таксама працавала ў «Заре». У сям’і любілі і цанілі кнігі, гэта любоў перадалася Цімафею, які з дзяцінства шмат чытаў і сачыняў вершы.

 

Па рэкамендацыі бацькі, які хацеў для сына стабільную прафесію, Цімафей паступіў у Брэсцкі чыгуначны тэхнікум, закончыў з чырвоным дыпломам. У тэхнікуме адчуў, што аўтаматыка і тэлемеханіка — не яго справа, хацелася большага, яркага, знаёміцца з цікавымі і неардынарнымі людзьмі. Марыў стаць артыстам, паступаў у тэатральнае вучылішча ў Маскве, але няўдала. Служыў у Савецкай арміі. Потым зноў і зноў спрабаваў паступіць у тэатральныя ВНУ, працаваў наладчыкам апаратуры на машынабудаўнічым заводзе. Займаўся ў народным тэатры пад кіраўніцтвам акцёра абласнога драматычнага тэатра Сяргея Іванавіча Еўдашэнкі пры Палацы культуры прафсаюзаў.

У час перабудовы Цімафей Ільеўскі вырашыў стварыць свой тэатр, пакінуў завод і ўладкаваўся ў Цэнтр маладзёжнай творчасці, дзе стаў кіраваць тэатральным гуртком. Тэатразнавец Таццяна Віктараўна Зарэмба сабрала педагогаў, харэографаў, вакалістаў, музыкантаў, выкладчыкаў жывапісу і англійскай мовы, сумеснымі намаганнямі было створана вялікае тэатральнае аб’яднанне для дзяцей і падлеткаў, на вяршыні якога стаў народны тэатр-студыя «Раёк».

Цімафей Ільеўскі з’яўляўся мастацкім кіраўніком «Райка», паставіў больш за 10 спектакляў па творах Петрушэўскай, Метэрлінка, Уальда, Лоркі, Дзюрэнмата, Шоу, Шэкспіра: «Септима, или Библия Буф», «День рождения Инфанты», «Ромео и Джульетта» і інш. Тэатр-студыя «Раёк» прымаў удзел у розных фестывалях і конкурсах тэатральнай творчасці.

У 1994 г. закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, займаўся ў аспірантуры, даследаваў педагагічныя аспекты развіцця творчых здольнасцей дзяцей сродкамі тэатра, выкладаў у спецыялізаваных тэатральных класах.

Мастацкі кіраўнік Брэсцкага тэатра драмы і музыкі імя ЛКСМБ Аляксандр Аляксандравіч Козак запрасіў Цімафея Ільеўскага выкладаць для навучэнцаў акцёрскага аддзялення Брэсцкага музычнага каледжа імя Р. Шырмы, а затым даў магчымасць паставіць спектакль. У прафесійным тэатры Цімафей Ільеўскі дэбютаваў пастаноўкамі: навагодняя феерыя «Щелкунчик» (1996), спектакль «Карнаваль! — Што за дзіўная назва?» (2000).

У штаце Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя ЛКСМБ Цімафей Ільеўскі служыць з 2001 г. — рэжысёр-пастаноўшчык, з кастрычніка 2018 г. — галоўны рэжысёр. Паставіў больш за 30 спектакляў, многія з іх па ўласных інсцэніроўках: «Обыкновенное чудо» (2001), «Ромео и Джульетта» (2002), «Весёлый Роджер» (2003), «Любовью не шутят» (2004), «Маленький принц» (2006; 2018), «Преступление и наказание» (2008), «Шинель» (2010), «Слуга двух господ» (2011), «Над пропастью во ржи» (2012), «Дорогая Памела» (2013), «Молодая семья снимет квартиру» (2015), «Старший сын» (2016), «Фрёкен Жюли» (2017), «Обломоff.ru» (2019), «Олеся» (2020) і інш.

Рэжысёр эксперымента і маштабнага замыслу. Зарэкамендаваў сябе як майстар у пастаноўцы прозы на тэатральнай сцэне. Ставіў спектаклі паводле твораў Ф. Дастаеўскага, А. Чэхава, М. Гогаля і іншых класікаў сусветнай літаратуры. Імкнецца выкарыстаць усе магчымасці тэатральнай трупы, актыўнага садзейнічання акцёраў розных пакаленняў, лічыць, што з акцёрамі трэба дамовіцца, бо яны сутворцы, саратнікі. Яго пастаноўкі пазнаюцца, гледачы ўжо ведаюць руку майстра, здагадваюцца: «Гэта спектакль Ільеўскага».

Шэраг спектакляў у пастаноўцы Цімафея Ільеўскага цёпла адзначаны тэатральнымі крытыкамі, атрымалі ўзнагароды на фестывалях і конкурсах. У 2002 г. спектакль «Ромео и Джульетта»быў адзначаны Залатым дыпломам міжнароднага тэатральнага фестывалю ў г. Трабзон (Турцыя).

Цімафей Ільеўскі актыўна і паспяхова займаецца літаратурнай творчасцю. Піша вершы на рускай мове, якія друкуюцца ў перыёдыцы, змешчаны ў зборніку«Поэзия русского слова» (2019). Аўтар п’ес, якія адзначаны на літаратурных конкурсах, ставіліся на аматарскай і прафесійнай сцэне: «Homo ludens» (2011), «Франциск. Приповесть» (2016; Гран-пры ў намінацыі «Гістарычная п’еса» літаратурнага конкурсу «Францыск Скарына і сучаснасць»), «Пенаты» (2018), «Последний герой» (2019; пастаўлена на сцэне Маскоўскага мастацкага акадэмічнага тэатра імя М. Горкага). Ужывае псеўданім «Иван Крепостной».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Ильевский, Т. Франциск. Приповесть : послесловие ХХI века : [пьеса] / Тимофей Ильевский // Францыск Скарына і сучаснасць : зборнік п’ес / [складальнік А. Суша]. – Мінск, 2017. – С. 8–96.
  2. Ильевский, Т. В поисках вчерашнего времени ; Два поэта ; Предчувствие истины : [стихи] / Тимофей Ильевский // Поэзия русского слова : антология современной русскоязычной поэзии. Минск, 2019. Т. 2. С. 229–241.
  3. Пепеляев, В. Полесское наваждение : [о спектакле «Олеся» по произведению А. Куприна Брестского академического театра драмы им. ЛКСМБ,режиссёр Т. Ильевский/ Валентин Пепеляев // Народная газета. 2021. 12 лютага (№ 6). С. 30.
  4. Шеламова, Т. Как не породниться с деревней Переброд? : [о спектакле «Олеся» Брестского академического театра драмы им. ЛКСМБ,режиссёр Т. Ильевский/ Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2020. 20 ноября (№ 47). С. 5.
  5. Гніламёдаў, У. Сучасная рускамоўная паэзія Беларусі : [узгадваецца Ц. Ільеўскі] / Уладзімір Гніламёдаў, Мікола Мікуліч // Полымя. 2019. № 9. С. 114–129 ; № 10. С. 124–140.
  6. Ильевский, Т. З. Брестская пьеса на сцене МХАТа / Тимофей Зиновьевич Ильевский ; [беседовала] Марина Лазарчук ; фото Алексея Ганчука // Брестский вестник. 2019. 11 мая (№ 19). С. 17.
  7. Панкратава, Н. З Брэста — у МХАТ : [пра спектакль «Апошні герой», якi пастаўлены ў МХАТ (Маскоўскім мастацкім акадэмічным тэатры імя М. Горкага) па п’есе Ц. Ільеўскага] / Настасся Панкратава // Культура. 2019. 20 красавіка (№ 16). С. 3.
  8. МХАТ поставил спектакль по пьесе брестского драматурга : [о пьесе главного режиссёра Брестского академического театра драмы Т. Ильевского/ Служба информации «БГ» // Брестская газета. 2019. 17 апреля (№ 16). С. 9
  9. Шеламова, Т. «Премьера» на новом посту : [о новом главном режиссёре Брестского академического театра драмы Т. З. Ильевском/ Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2018. 30 ноября. (№ 48). С. 4.
  10. Ильевский, Т. Тимофей Ильевский, режиссёр-постановщик БАТД: «В театре — благословенное время» : [беседа о жизни и творчестве] / Тимофей Ильевский // Вечерний Брест. 2018. 12 января. С. 6.
  11. Ильевский, Т. Тимофей Ильевский: «Фрёкен Жюли» — это букет сложных взаимоотношений / Тимофей Зиновьевич Ильевский ; беседовала Елена Соколовская // Заря. 2017. 14 октября. С. 5.
  12. Весялуха, М. Тимофей Ильевский — победитель республиканского конкурса : [итоги литературного конкурса «Францыск Скарына і сучаснасць»] / Марына Весялуха // Брестский курьер. 2016. 27 октября (№ 43). С. 2.
  13. Дебиш, А.Тимофей Ильевский: «Образ Скорины собирал по крупицам» : [итоги литературного конкурса «Франциск Скорина и современность»;среди победителей — автор пьес Т. Ильевский] / Алена Дебиш ; фото Сергея Пожоги // Заря. 2016. 25 октября. С. 5.
  14. Шеламова, Т. Узник познаньского замка : режиссёр брестского театра Тимофей Ильевский стал победителем конкурса драматургов / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2016. 21 октября. С. 8.
  15. Гапеева, Т. Учат в школе, учат в школе : [о премьере спектакля «Дорогая Елена Сергеевна», режиссёр Т. Ильевский] / Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2016. 25 марта. (№ 13). С. 9.
  16. Ильевский, Т. Коридор из детства в неизвестность / Тимофей Ильевский ; записала Наталья Пригодич // Гомельская праўда. 2013. 27 чэрвеня. С. 9.
  17. Хоміч, І. «Дно» — яно і праз стагоддзе дно : роздум над спектаклем : [спектакль «На дне» паводле п’есы М. Горкага; рэжысёр Ц. Ільеўскі] / Іна Хоміч // Брестский курьер. 2013. 28 марта (№ 13). С. 32.
  18. Ильевский, Т. «Мужчина должен уметь терпеть» / Тимофей Ильевский ; спрашивала Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2011. 12 августа. С. 7.
  19. Данилова, Е. Труфальдино с брестской «пропиской» : [о премьере спектакля «Слуга двух господ»,режиссёр Т. Ильевский / Елена Данилова // Заря. 2011. 29 марта. С. 8.
  20. Шеламова, Т. Не бывает «маленького человека» : [о спектакле «Преступление и наказание»,режиссёр Т. Ильевский/ Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2008. 16 мая. С. 7.
  21. Ильевский, Т. «Когда кусают ещё полезнее...» / Тимофей Ильевский ; беседовала Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2000. 8 сентября. С. 2.
  22. Ильевский, Т. Между премьерами «Раёк» навестил Германию / Тимофей Ильевский // Брестский курьер. 1998. 1 июня. С. 17.
  23. Прохоров, Р. Что подарила испанская принцесса : [о театре-студии «Раёк» Брестского центра молодёжного творчества] / Р. Прохоров // Заря. 1996. 27 апреля.
  24. Петрова, Т. Станиславскому все возрасты покорны : [об участии театра-студии «Раёк» Брестского ЦМТ в I Международном фестивале детских и юношеских театров в Минске] / Т. Петрова // Вечерний Брест. 1996. 19 января. С. 2.
  25. Тимофей Ильевский, режиссер, педагог : [«Брестчанин года»] // Брестский курьер. 1995. № 52. С. 3.
  26. Глущенко, Т. Дети всунули свой нос в святое дело... : [о спектакле «Септима» театра-студии «Раёк», постановка Т. Ильевского] / Т. Глущенко // Вечерний Брест. 1995. 30 июня. С. 8.
  27. Корсаков, А. Играем библию. Всерьез и надолго : [о спектакле «Септима» театра-студии «Раёк», постановка Т. Ильевского] / А. Корсаков // Брестский курьер. 1995. 15 июня. С. 11.
  28. Гусева, Т. О любви молчать предлагает театр-студия «Раёк» : [о спектакле «День рождения Инфанты»] / Т. Гусева // Вечерний Брест. 1993. 30 июля. С. 6.
  29. Александров, Н. В начале было слово. И слово было — театр... : [о театре-студии «Раёк» при Брестском центре молодёжного творчества] / Николай Александров // Брестский курьер. 1993. 7 мая. С. 3.
  30. Ильевский, Т. Что происходит с театром? : [о недостатках в работе Брестского областного драматического театра им. ЛКСМБ] / Т. Ильевский // Заря. 1987. 20 февраля.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 499 разоў