Серада, 08 Верасень 2021 09:15

5 верасня 2021 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Анатоля Аляксеевіча Кудласевіча (1961), паэта, празаіка

Анатоль Аляксеевіч Кудласевіч нарадзіўся 5 верасня 1961 г. у в. Талмачова Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і калгаснікаў. У школе яго здольнасці да літаратуры заўважыла першая настаўніца Клаўдзія Філімонаўна Токарава. У 1977 г. скончыў дзевяць класаў Кароціцкай школы і паступіў у Пінскі сельскагаспадарчы тэхнікум, які скончыў па спецыяльнасці «ветэрынарыя».

 

Служыў у Савецкай арміі, вярнуўся ў родны калгас «Дружба», працаваў ветфельчарам, затым на розных рабочых пасадах на Давыд-Гарадоцкім электрамеханічным заводзе.

У 1989 г. Анатоль Кудласевіч паступіў на завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага (Масква) на семінар паэзіі Валянціна Сарокіна, абараніўся ў 1994 г. з прысваеннем кваліфікацыі «літаратурны работнік». Пасля ўдзелу ў семінары маладых паэтаў у Іслачы (1989) стаў пісаць у асноўным на беларускай мове.

З 1990 г. Анатоль Кудласевіч жыве ў Мінску. Працаваў у Бюро прапаганды мастацкай літаратуры пры Саюзе пісьменнікаў Беларусі. Арганізаваў мноства літаратурных сустрэч беларускіх пісьменнікаў з чытачамі, быў ініцыятарам правядзення Першага фестывалю беларускай бардаўскай песні (1993).

У 1993–1994 гг. — рэдактар рэдакцыі нацыянальных меншасцей Беларускага тэлебачання. З’яўляўся аўтарам праграмы «Шматгалоссе». У 1994–2000 гг. — рэдактар літаратурнай рэдакцыі Беларускага радыё, вёў аўтарскія праграмы «Дрэва жыцця», «Сувязь часоў», «Святыя імёны зямлі беларускай», «Напіцца з крыніцы», загадваў пастановачным аддзелам. У 1999–2000 гг. загадваў аддзелам маркетынгу выдавецтва «Юнацтва». Затым да кастрычніка 2006 г. працаваў у ЗАТ «Атлант» на рабочых пасадах.

Анатоль Кудласевіч шмат друкаваўся ў рэспубліканскім друку («Полымя», «Маладосць», «Літаратура і мастацтва», «Дзень паэзіі»), а таксама ў выданнях Расіі і Украіны. Піша прозу, спрабаваў сябе ў драматургіі. Многія вершы існуюць у выглядзе аўтарскіх песень, якія выконвае пад гітару.

Выдаў кнігі паэзіі «Плакун-трава» (1993), «Зорныя ноты» (1999), кнігу прозы «Пераход» (2013), кнігі прозы і паэзіі «Трынаццаць дзён» (2014), «ТрыТворы» (2017). З’яўляецца ўкладальнікам «Анталогіі беларускай эпітафіі» (2000), «Анталогіі беларускай пародыі» (2001).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Творы і артыкулы А. А. Кудласевіча

  1. ТрыТворы : (зборнік прозы і паэзіі) / Анатоль Кудласевіч. Дніпро : Середняк Т. К., 2017. – 316, [1] с.
  2. Трынаццаць дзён : (зборнік духоўнай прозы і паэзіі) / Анатоль Кудласевіч. – Мінск : Галіяфы, 2014. – 315, [2] с.
  3. Пераход : аповесць, апавяданні / Анатоль Кудласевіч. Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. 189, [2] с.
  4. Анталогія беларускай пародыі : у 2 ч. / [укладальнік і аўтар прадмовы А. Кудласевіч]. – Мінск : Ураджай, 2001. – Ч. 1 : Вершы. – 414, [1] с.
  5. Анталогія беларускай пародыі : у 2 ч. / [укладальнік і аўтар прадмовы А. Кудласевіч]. – Мінск : Ураджай, 2001. – Ч. 2 : Проза. – 222, [1] с.
  6. Анталогiя беларускай эпiтафii / укладальнік, аўтар прадмовы i артыкулаў А. Кудласевiч. – Мінск : Ураджай, 2000. – 222 с.
  7. Зорныя ноты : вершы / Анатоль Кудласевіч. – Мінск : Дом прэсы, 1999. – 30 с.
  8. Плакун-трава : вершы, пародыі / Анатоль Кудласевіч. – Мінск : Тэхналогія, 1993. – 177 с.
  9. Дойлід ; Кропка над і : [казкі] / Анатоль Кудласевіч // Адзін кот і адзін год : казкі / укладальнік Аксана Спрынчан. Мінск, 2016. С. 98–106.
  10. Як я краў цыгарэты : апавяданне-быль / Анатоль Кудласевіч // Літаратура і мастацтва. 2018. 12 кастрычніка (№ 40). С. 9.
  11. Хросныя : апавяданне-быль / Анатоль Кудласевіч // Літаратура і мастацтва. 2015. 13 сакавіка (№ 10). С. 5.
  12. Хрыстосік: гісторыя вар’яцтва, або Споведзь цвярозага чалавека : [аповесць] / Анатоль Кудласевіч // Маладосць. 2014. № 11. С. 67–78.
  13. Летацішына золата : апавяданне-быль / Анатоль Кудласевіч // Літаратура і мастацтва. 2014. 6 чэрвеня (№ 22). С. 5.
  14. Буслянка : апавяданне / Анатоль Кудласевіч // Літаратура і мастацтва. 2012. 17 лютага (№ 7). С. 17.
  15. Патрыёт, франтавік, гісторык : [пра Міхаіла Уладзіміравіча Шэлехава з Давыд-Гарадка] / Анатоль Кудласевіч // Літаратура і мастацтва. 2010. 7 мая (№ 18). С. 13.
  16. Шчодрая зямля : [з гісторыі Столінскага раёна] / Анатоль Кудласевіч // Літаратура і мастацтва. 2010. 30 красавіка (№ 17). С. 12.
  17. «У стрункай напрузе дзён...» ; «Што мінула ўжо не вернеш!» ; Усход і маці ; Перасцярога ; Сокал ; Адзінства ; «Колькі мудрых напісана кніжак...» : [вершы] / Анатоль Кудласевіч // Літаратура і мастацтва. 2009. 27 лістапада (№ 45). С. 8.
  18. Музей беларускага кнігадрукавання : [Полацк] / Анатоль Кудласевіч // Літараутра і мастацтва. 2009. 25 верасня (№ 36). С. 16.
  19. Адказы для ўсіх неабыякавых : [аб кнізе Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта «Вопросите Господа за меня»] / Анатоль Кудласевіч // Літаратура і мастацтва. 2009. 6 лютага (№ 5). С. 13.
  20. Дзеля чыстых дзіцячых душ : [аб выдавецтве Беларускага Экзархата] / Анатоль Кудласевіч // Літаратура і мастацтва. 2008. 10 кастрычніка (№ 41). С. 15.
  21. Веліч народнага духу : [аб выстаўцы «Праваслаўная ікона Расіі, Украіны, Беларусі» ў Мінску] / Анатоль Кудласевіч // Літаратура і мастацтва. 2008. 10 кастрычніка (№ 41). С. 1.
  22. Балючыя кропкі рэчаіснасці : [аб творчасці пісьменніка Леаніда Левановіча] / Анатоль Кудласевіч // Літаратура і мастацтва. 2008. 25 ліпеня (№ 30). С. 5.
  23. Мухабой : апавяданне / Анатоль Кудласевіч // Літаратура і мастацтва. 2008. 18 ліпеня (№ 29). С. 9.
  24. Ахоўная грамата музея імя Янкі Купалы : [аб прэзентацыі каталога «Рукапісная спадчына Янкі Купалы»] / Анатоль Кудласевіч // Літаратура і мастацтва. 2008. 30 мая (№ 22). С. 3.
  25. Шчыпач : апавяданне / Анатоль Кудласевіч // Літаратура і мастацтва. 2007. 16 сакавіка (№ 11). С. 9.
  26. Здымай боцікі! : апавяданне / Анатоль Кудласевіч // Беларуская думка. 2005. № 9. С. 171–176.

 

Аб жыцці і творчасці А. А. Кудласевіча

  1. Анатоль Кудласевіч // Літаратурная карта Берасцейшчыны / рэд. і ўклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 537–541.
  2. Кудласевіч Анатоль Аляксеевіч // Памяць. Столінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 517.
  3. Адам, М. Знакі бясконцасці : [рэцэнзія на кнігу А. Кудласевіча «ТрыТворы» (2017)] / Мікола Адам // Літаратура і мастацтва. 2019. 19 красавіка (№ 16). С. 6.
  4. Піліпчэня, С. Новыя п’есы для беларускіх дзяцей : [аб творах З. Дудзюк, Л. Дранько-Майсюка, А. Кудласевіча] / Сяргей Піліпчэня // Маладосць. 2016. № 6. С. 111.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 521 разоў