Аўторак, 12 Кастрычнік 2021 09:07

12 кастрычніка 2021 г. — 55 гадоў з дня заснавання прадпрыемства «Сельгастэхніка» ў г. Жабінцы (1966; ААТ «Жабінкаўская сельгастэхніка»)

Жабінкаўскае раённае аб’яднанне «Сельгастэхніка» арганізавана 12 кастрычніка 1966 г. На яго ўскладваліся рамонт і тэхнічнае абслугоўванне машынна-трактарнага парка, жывёлагадоўчага абсталявання ферм.

 

У гісторыі прадпрыемства было шмат рэарганізацый: падзел на два калектывы — «Сельгастэхніку» і «Сельгасхімію» — у 1978 г., затым утварэнне райаграпрамтэхзабеспячэння ў 1986 г. з далейшым раз’яднаннем яго ў 1991 г. на РАПТ (райаграпрамтэхніка) і РАПС (райаграпрамсельгасхімія). 14 снежня 2000 г. дзяржаўнае прадпрыемства «Жабінкаўскае раённае прадпрыемства па вытворча-тэхнічнымабслугоўванні аграпрамысловага комплексу» пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Жабінкаўская райсельгастэхніка». 1 студзеня 2003 г. ААТ «Жабінкаўская сельгастэхніка» рэарганізавана шляхам далучэння да яго ААТ «Жабінкаўская райсельгасхімія» і ААТ «Жабінкаўскі райаграпрамснаб».

У 1988 г. пры прадпрыемстве створаны мехатрад для аказання паслуг гаспадаркам раёна па нарыхтоўцы кармоў, уборцы ўраджаю, вывазцы і ўнясенні арганічных угнаенняў, хіміяахоўнай рабоце. У 1999 г.адкрыты тэхнічны цэнтр РУП «Гомсельмаш». Яго задача — сэрвіснае абслугоўванне і рамонт тэхнікі, выпушчанай «Гомсельмашам», ААТ «Бабруйскі аграмаш» і «Мінскі трактарны завод». У 2000 г. у сельгастэхніцы арганізаваны цэх жалезабетонных вырабаў, дзе вырабляюцца некалькі відаў карункавых агароджаў, тратуарнай пліткі і дарожных бардзюраў.

У 2005 г. на базе ААТ «Жабінкаўская сельгастэхніка» адбылося пасяджэнне каардынацыйнага Савета дырэктараў «Брэстаблаграсэрвісу», на якім прысутнічаў намеснік генеральнага дырэктара рэспубліканскага аб’яднання «Белаграсэрвіс» Аляксандр Блізнюк.

Калектыў сельгастэхнікіўзнагароджаны Ганаровай граматай Жабінкаўскага райвыканкама за перамогу ва ўнутрыгарадскім аглядзе па добраўпарадкаванні (2009). У 2013 г. арганізацыі ўручаны Дыплом рэспубліканскага аб’яднання «Белаграсэрвіс» як пераможцу спаборніцтва сярод раённых арганізацый аграсэрвісаў, што маюць высокую культуру вытворчасці, і Дыплом абласнога камунальнага ўнiтарнага вытворча-гандлёвага прадпрыемства (АК УПТП) «Брэстаблаграсэрвіс» за перамогу ў намінацыі «Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне».

На ХХІІ Міжнародным эканамічным форуме ў Мінску (2014) ААТ «Жабінкаўская сельгастэхніка» ад Саюза Нацыянальнага бізнес-рэйтынга Беларусі атрымала званне «Лідар галіны 2013» і сертыфікат на права аказання паслуг па ўсёй краіне, а таксама Ганаровую грамату РА «Белаграсэрвіс» як пераможца спаборніцтва сярод раённых арганізацый аграсэрвісаў, якія займаюцца рамонтам сельгастэхнікі.

Жабінкаўская сельгастэхніка з’яўляецца шматгаліновай гаспадаркай, якая ўключае розныя віды паслуг — ад рамонту і тэхнічнага абслугоўвання машынна-трактарнага парка да рэалізацыі харчовых тавараў. У яе склад уваходзяць: аддзел агратэхнічнага абслугоўвання, аддзел матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, аўтапарк, электрамантажны ўчастак, будаўніча-мантажны ўчастак, станцыя тэхнічнага абслугоўвання машынна-трактарнага парка (СТА МТП), станцыя тэхнічнага абслугоўвання механізацыі жывёлагадоўчых ферм (СТА МЖФ), тэхнічны цэнтр «Гомсельмаша»,механізаваны атрад. У 2013 г. таварыства атрымала сертыфікат на абслугоўванне школьных аўтобусаў.

У 2021 г. да Міжнароднага дня пажылых людзей ААТ «Жабінкаўская сельгастэхніка» выступіла спонсарам пры набыцці прадуктовых набораў для адзінокіх пажылых грамадзян Жабінкаўшчыны.

Сённяшнее ААТ «Жабінкаўская сельгастэхніка» аказвае значнае матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне аграрыям чатырох суседніх раёнаў: Брэсцкага, Кобрынскага, Камянецкага, Маларыцкага. Таксама арганізацыя дапамагае сельгаспрадпрыемствам на ўборцы сельгаспрадукцыі; вырабляе і прадае будаўнічыя металічныя канструкцыі і прычэпы для перавозкі рулонаў саломы і сена; рамантуе і абслугоўвае сельгастрактары, кормаўборачныя і збожжаўборачныя машыны, камбайны і абсталяванне, сродкі вымярэння і КВПіА; праводзіць аптовы і рознічны гандаль дэталямі і запчасткамі для аўтамабіляў і трактароў; аптовы гандаль сельгасмашынамі, тукамі, пестыцыдамі і іншымі аграхімічнымі прадуктамі; ажыццяўляе электрамантажныя работы;з’яўляецца дылерскім цэнтрам адкрытых акцыянерных таварыстваў «Гомсельмаш», «Бабруйскаграмаш» і «Амкадор»; займаецца мантажом, рамонтам і тэхабслугоўваннем электрарухавікоў, генератараў, трансфарматараў, а таксама будаўніцтвам, грузаперавозкамі і інш. Супрацоўнікі сельгастэхнікі прадастаўляюць паслугі забеспячэння і збыту, ажыццяўляюць рэалізацыю і размол зерня. Паслядоўна вядзецца работа па мадэрнізацыі і тэхнічным пераўзбраенні вытворчасці.

У розны час Жабінкаўскай сельгастэхнікай кіравалі: Іван Рыгоравіч Шыла (11.10.1966–07.07.1971); Анатоль Мікалаевіч Бокаў (12.10.1971–01.01.1980); Аляксандр Пятровіч Марковіч (30.05.1988–30.01.2008). З 1 лютага 2008 г. дырэктарам з’яўляецца Уладзімір Мікалаевіч Дземідзюк, які ўзнагароджаны ордэнамі «Зорка славы. Эканоміка Беларусі» і «Прафесіянал года», медалём «За асаблівыя поспехі», Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Карпішчук Марына Віктараўна, бібліёграф

 

  1. Раённае аб’яднанне «Сельгастэхніка» // Памяць. Жабінкаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1999. С. 416.
  2. Бензярук, А. Фарбы жніўнага лета : нарыс : [пра дырэктара ААТ «Жабінкаўская сельгастэхніка» У. М. Дземідзюка] / Анатоль Бензярук ; фота Крысціны Семянюк // Сельская праўда. Жабінка, 2018. 11 жніўня. С. 3.
  3. Лешкевич, М. Эффект многопрофильности : [о деятельности ОАО «Жабинковская сельхозтехника»] / Марина Лешкевич ; фото Валерия Короля // Заря. 2018. 13 января. С. 10.
  4. Кіслая, С. Няпростая ва ўсе часы праца на зямлі : [да 50-годдзя ААТ «Жабінкаўская сельгастэхніка»] / Святлана Кіслая // Сельская праўда. Жабінка, 2016. 7 снежня. С. 4.
  5. Гребенников, О. Работа на результат : [о механизированном отряде ОАО «Жабинковская сельхозтехника»] / ОлегГребенников ; фото Александра Шульгача // Заря. 2016. 10 ноября. С. 19.
  6. Косціна, Л. Лідары галіны : [узнагародыААТ «Жабінкаўская сельгастэхніка» на ХХІІ Міжнародным эканамічным форуме] / Людміла Косціна // Сельская праўда. Жабінка, 2014. 6 снежня. С. 1.
  7. Ковальчук, Ф. Сделай сам! : умельцы ОАО «Жабинковская сельхозтехника» изготавливают узлы и агрегаты для машин, которые не хуже заводских / Фёдор Ковальчук // Заря. 2014. 27 ноября. С. 8.
  8. Муха, Ф. Техника: готовность номер один : [итоги областного семинара-совещания, проведённого на базе предприятий Жабинковского района; посещали ОАО «Жабинковская сельхозтехника»] / Федор Муха // Заря. 2014. 5 июля. С. 8.
  9. Кіслая, С. Якасна, прыгожа і цана задавальняе : [пра цэх жалезабетонных вырабаўААТ «Жабінкаўская сельгастэхніка»] / Святлана Кіслая // Сельская праўда. Жабінка, 2014. 9 красавіка. С. 2.
  10. Дилерский центр притяжения : [на базе ОАО «Жабинковская сельхозтехника» действуют дилерские сервисные центры «Гомсельмаша», «Бобруйскагромаша» и «Амкодора»] // Народная газета. 2013. 2 красавіка. С. 5.
  11. У ААТ «Жабінкаўская сельгастэхніка» новы кіраўнік : [Уладзімір Мікалаевіч Дземідзюк] // Сельская праўда. Жабінка, 2008. 9 лютага. С. 1.
  12. Аляксейчык, Г. За паслугі трэба плаціць : [пасяджэнне каардынацыйнага Савета дырэктараў «Белаграсэрвісу» на базе ААТ «Жабінкаўская сельгастэхніка»] / Г. Аляксейчык //Сельская праўда. Жабінка, 2005. 2 лютага. С. 1.
  13. Марковіч, А. П. Ініцыятыва плюс давер : [інтерв’ю з дырэктарам райсельгастэхнікі А. П. Марковічам] / [Аляксандр Пятровіч Марковіч ; гутарыла] С. Вішнеўская // Сельская праўда. Жабінка, 2005. 26 студзеня. С. 2.
  14. Марковіч, А. П. Партнёры заўжды гатовыя дапамагчы : [інтерв’ю з дырэктарамААТ «Жабінкаўская сельгастэхніка» да 35-годдзя прадпрыемства] / [Аляксандр Пятровіч Марковіч ; гутарыла] С. Вішнеўская // Сельская праўда. Жабінка, 2001. 17 кастрычніка. С. 2.
  15. Вішнеўская, С. Райаграпрамтэхніка — партнёр надзейны / С. Вішнеўская // Сельская праўда. Жабінка, 2000. 30 снежня. С. 5.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 424 разоў