Панядзелак, 18 Кастрычнік 2021 10:56

29 жніўня 2021 г. — 75 гадоў з часу заснавання Пінскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа імя А. Я. Кляшчова (1946)

Пасля Вялікай Айчыннай вайны востра адчуваўся недахоп кваліфікаваных кадраў у сельскай гаспадарцы. Пастановай Савета Міністраў БССР № 1659 ад 29 жніўня 1946 г. быў створаны Пінскі сельскагаспадарчы тэхнікум Міністэрства земляробства БССР. Загадам па Міністэрству земляробства СССР № 810 ад 14 кастрычніка 1946 г. замест сельскагаспадарчага тэхнікума быў арганізаваны Пінскі гідрамеліярацыйны тэхнікум.

 

Прыём навучэнцаў у тэхнікум у 1946 г. быў усталяваны ў колькасці 120 чалавек па гідратэхнічнай, аграмеліярацыйнай і торфмейстарскай спецыяльнасцях. Узначаліў установу дырэктар Арцём Мінаевіч Дамаркаў.

З 1951 па 1966 г. кіраваў тэхнікумам інжынер-геадэзіст Іван Мікалаевіч Лапіцкі, які звярнуў асаблівую ўвагу на стварэнне вучэбна-вытворчай базы. У 1961 г. адкрыты новыя спецыяльнасці: «Механізацыя меліярацыйных і водагаспадарчых работ», «Землеўпарадкаванне». З 1966 г. тэхнікумам кіраваў заслужаны меліяратар Беларускай ССР Васіль Фядосавіч Пастухоў, які шмат сіл аддаў справам тэхнікума, вёў вялікую вучэбна-метадычную і грамадскую работу.

Савет Міністраў БССР пастановай № 122 ад 17 красавіка 1970 г. прысвоіў тэхнікуму імя Героя Савецкага Саюза Аляксея Яфімавіча Кляшчова (1905–1968). А. Я. Кляшчоў з 1939 г. працаваў начальнікам Пінскага абласнога зямельнага аддзела. У Вялікую Айчынную вайну быў адным з арганізатараў партызанскага руху ў Беларусі, камандзірам Пінскага партызанскага злучэння. Пасля вайны — на розных кіруючых пасадах, Старшыня Савета Міністраў БССР (1948–1953).

За вялікую працу па стварэнні вучэбна-матэрыяльнай базы, падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў тэхнікум у 1971 г. узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. У гэтым жа годзе была адкрыта спецыяльнасць «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва». У 1991 г. была адкрыта спецыяльнасць «Будаўніцтва аўтамабільных дарог і транспартных аб’ектаў».

Загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь № 253 ад 10 ліпеня 2002 г. да ўстановы адукацыі «Пінскі дзяржаўны гідрамеліярацыйны тэхнікум імя А. Я. Кляшчова» далучана ўстанова адукацыі «Пінскі навучальны цэнтр Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання». Загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь № 168 ад 28 мая 2003 г. перайменаваны ва ўстанову адукацыі «Пінскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж імя А. Я. Кляшчова».

З 1997 па 2005 г. каледж узначальваў Герой Сацыялістычнай Працы, кандыдат сельскагаспадарчых навук Васіль Майсеевіч Гарошка. Вялікую ўвагу надаваў развіццю самастойнай працы навучэнцаў, дэмакратызацыі навучальнага працэсу, умацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы.

З 2005 па 2011 г. дырэктар — Мікалай Іванавіч Князюк, узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны». Пад яго кіраўніцтвам у 2006 г. створана асацыяцыя з беларускім аграрна-тэхнічным універсітэтам і Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам прыродападрыхтоўкі, зроблены грунтоўны рамонт навучальнага корпуса № 1.

З 2012 па 2018 г. дырэктарам каледжа з’яўляўся Васіль Васільевіч Прытульчык. Узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі». Арганізаваў працу па абнаўленні музея. 30 мая 2014 г. каледж атрымаў сертыфікат на ўкараненне сістэмы менеджменту якасці ў адукацыйным працэсе. В. В. Прытульчык быў ініцыятарам і каардынатарам працы калектыву па ўдзеле ў рэспубліканскіх конкурсах прафесійнага майстэрства, аглядах-конкурсах творчых аб’яднанняў, навукова-практычных канферэнцыях, выставах тэхнічнай творчасці, спартакіядах. Па ўсіх гэтых напрамках каледж займаў і займае лідзіруючыя пазіцыі. Асаблівую ўвагу надаваў вытворчаму навучанню праз конкурсы прафесійнага майстэрства «Лепшы па прафесіі».

4 студзеня 2020 г. на пасаду дырэктара прызначаны Ігар Міхайлавіч Колб, вядомы педагог і грамадскі дзеяч. Па выніках 2015 г. І. М. Колб быў прызнаны ў г. Пінску «Чалавекам года» ў галіне адукацыі. У 2016 г. быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

Для падрыхтоўкі спецыялістаў каледж валодае сучаснай вучэбна-матэрыяльнай базай: тры навучальныя корпусы, вучэбна-вытворчыя майстэрні, навучальны палігон для правядзення практычнага навучання на трактарах, аўтамабілях, будаўніча-меліярацыйных машынах і правядзення вучэбнай практыкі, два добраўпарадкаваныя інтэрнаты.

Адукацыйную працу праводзяць 50 выкладчыкаў і 12 майстроў вытворчага навучання. Вялікая ўвага ў каледжы надаецца грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню. Выкладчыкі разам з навучэнцамі абсталявалі Музей баявой і працоўнай славы. Дэвіз каледжа — «Годная адукацыя — паспяховая будучыня».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай.
Гарачова А. Н., гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

 

  1. Пінскі гідрамеліярацыйны тэхнікум імя А. Я. Кляшчова // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 12. С. 369.
  2. Пинский аграрно-технический колледж имени А. Е. Клещёва // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2008. Т. 6. С. 67.
  3. Пинский государственный аграрно-технический колледж имени А. Е. Клещёва // Регионы Беларуси : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 217.
  4. Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці : да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання / А. М. Літвін [і інш.]. Мінск : Вышэйшая школа, 2012. – 711 с. – Пінскі аграрна-тэхнічны каледж імя А. Я. Кляшчова. С. 226–559, 610–614, 681–688.
  5. Добровольская, Е. «Мое Отечество» : [мероприятие в Пинском аграрно-техническом колледже им. А. Е. Клещёва] / Елена Добровольская ; фото предоставлено горкомом ОО «БРСМ» // Пінскі веснік. 2021. 11 чэрвеня (№ 24). С. 5.
  6. Кирковец, Н. Знакомство с колледжем... под рэп : [аграрно-технический колледж им. А. Е. Клещёва награждён специальным дипломом Министерства образования Беларуси] / Наталья Кирковец ; фото Ульяны Сидорчук // Пінскі веснік. 2021. 12 лютага. С. 6.
  7. Казлова, І. Што ў назве тваёй? : [аб правядзенні віртуальных экскурсій на ўроках геаграфіі ў Пінскім аграрна-тэхнічным каледжы] / Ірына Казлова // Настаўніцкая газета. 2020. 28 ліпеня. С. 11.
  8. Назначения : [на должность директора Пинского аграрно-технического колледжа имА. Е. Клещёва назначен Игорь Михайлович Колб] // Пінскі веснік. 2020. 14 студзеня. С. 1.
  9. Денисович, И. Труд и духовность : [учащиеся аграрно-технического колледжа им. А. Е. Клещёва трудились в храме Рождества Пресвятой Богородицы в рамках акции БРСМ «Восстановление святынь Беларуси»] / Ирина Денисович ; фото автора // Пінскі веснік. 2019. 16 жніўня. С. 12.
  10. Ильенков, В. Долг и забота : [учащиеся аграрно-технического колледжа им. А. Е. Клещёва наводили порядок на кладбище по ул. Спокойной] / Вячеслав Ильенков ; фото автора // Пінскі веснік. 2018. 24 красавіка. С. 6.
  11. Денисович, И. Приятно, когда помнят : [учащиеся аграрно-технического колледжа им. А. Е. Клещёва посетили блокадника Г. Ф. Боброва] / Ирина Денисович ; фото Анны Веренич // Пінскі веснік. 2018. 2 сакавіка. С. 2.
  12. Милевская, Н. Лучший по профессии : [в аграрно-техническом колледже им. А. Е. Клещёва состоялся конкурс профессионального мастерства] / Наталья Милевская ; фото автора // Полесская правда. Пинск, 2017. 7 июня. С. 1–2.
  13. Дзенісовіч, І. Рыцарскія рэплікі : [да навучэнцаў аграрна-тэхнічнага каледжа імя А. Я. Кляшчова завітаў каваль-рамеснік Аляксей Наздрын] / Ірына Дзенісовіч ; фота Ганны Вярэніч // Пінскі веснік. 2017. 24 студзеня. С. 4.
  14. Ильяшевич, А. С прицелом на профессию : [день профориентации для учащихся аграрно-технического колледжа прошёл в Пинском автобусном парке] / Анна Ильяшевич ; фото Вячеслава Ильенкова // Пінскі веснік. 2016. 14 чэрвеня. С. 2.
  15. Лешкевич, Н. Играть на гитаре, виолончели, контрабасе? Легко! : [об учащемся аграрно-технического колледжа Андрее Сачковском] / Наталья Лешкевич ; фото Анны Веренич // Пінскі веснік. 2016. 20 мая. С. 12.
  16. Белоус, М. Показали мастерство : [учащиеся аграрно-технического и индустриально-педагогического колледжей приняли участие в конкурсе профессионального мастерства, который прошёл на базе сельскохозяйственной академии] / Максим Белоус, Сергей Рубец // Полесская правда. Пинск, 2016. 30 апреля. С. 9.
  17. Гришковец, В. Северный шелк: знакомый незнакомец : в Пинском аграрно-техническом колледже организовали праздник, посвященный льну / Валерий Гришковец ; фото Натальи Милевской // Заря. 2016. 23 апреля. С. 5.
  18. Жук, А. Лён продкам паклон, модзе пашана : [мерапрыемствы ў аграрна-тэхнічным каледжы імя А. Я. Кляшчова] / Алена Жук // Пінскі веснік. 2016. 15 красавіка. С. 3.
  19. Добрая традиция : [аграрно-технический колледж им. А. Е. Клещёва в честь
    70-летия Победы пригласил ветеранов педагогического труда] / Елизавета Гурманчук [и др.] // Полесская правда. Пинск, 2015. 16 июня. С. 3.
  20. Милевская, Н. ...И зашумит яблоневый сад : [учащиеся аграрно-технического колледжа им. А. Е. Клещёва в честь 70-летия Победы посадили фруктовый сад] / Наталья Милевская ; фото автора // Полесская правда. Пинск, 2015. 25 апреля. С. 12.
  21. Гришковец, В. Саду Победы расти : [учащиеся аграрно-технического колледжа им. А. Е. Клещёва в честь 70-летия Победы посадили фруктовый сад] / Валерий Гришковец // Заря. 2015. 23 апреля. С. 17.
  22. Владимирова, А. И будет сад цвести : [учащиеся аграрно-технического колледжа им. А. Е. Клещёва в честь 70-летия Победы посадили фруктовый сад] / Анна Владимирова ; фото автора // Полесская правда. Пинск, 2015. 18 апреля. С. 3.
  23. Ильенков, В. Победы саду цвесть! : [учащиеся аграрно-технического колледжа им. А. Е. Клещёва в честь 70-летия Победы посадили фруктовый сад] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2015. 17 красавіка. С. 2.
  24. Терлецкая, А. 65 не возраст! Всё только начинается! : [аграрно-технический колледж им.А. Е. Клещёва] / Ася Терлецкая // Пінскі веснік. 2011. 16 снежня. С. 4.
  25. Техникум стал колледжем : [Пинский государственный гидромелиоративный техникум переименован в Пинский государственный аграрно-технический колледж им. А. Е. Клещёва] // Пінскі веснік. 2003. 3 чэрвеня. С. 1.
  26. Шапиро, С. Большая жизнь : [гидромелиоративному техникуму 55 лет] / С. Шапиро // Полесская правда. Пинск, 2000. 9 августа. С. 3.
  27. Федченко, Г. Василий Горошко директор техникума : [гидромелиоративный техникум] / Г. Федченко // Пінскі веснік. 1997. 28 студзеня.
  28. Пинскому гидротехникуму им. А. Е. Клещёва исполнилось 50 лет! : история учебного заведения в именах, цифрах и фактах // Пинская неделя. 1996. 25 октября.
  29. Александрова, Н. Открывая новые страницы : Пинскому гидромелиоративному техникуму им. А. Е. Клещёва исполнилось 50 лет! / Н. Александрова // Полесская правда. Пинск, 1996. 23 октября.
  30. Кирковец, Н. Пинскому гидротехникуму 50 лет : визитная страничка / Н. Кирковец // Пінскі веснік. 1996. 22 кастрычніка.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 578 разоў Апошняя змена Панядзелак, 18 Кастрычнік 2021 11:07