Серада, 19 Студзень 2022 09:45

21 студзеня 2022 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Рыгора Раманавіча Шырмы (1892–1978), харавога дырыжора, фалькларыста, народнага артыста БССР, народнага артыста СССР, Героя Сацыялістычнай Працы

Рыгор Раманавіч Шырма нарадзіўся 21 студзеня 1892 г. у в. Шакуны Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай сялянскай сям’і. Захапленне роднай песняй пачалося ў раннім дзяцінстве. Першым, хто дапамог Рыгору адчуць прыгажосць харавых спеваў, быў хатні настаўнік Салук. Любоў да песні ўзрасла ў час вучобы ў Пружанскім гарадскім вучылішчы (1905–1910), цягу юнака да народнай паэзіі заўважыў настаўнік літаратуры Манцэвіч, які і параіў Рыгору Раманавічу запісваць песні.

 

У час навучання на двухгадовых Свянцянскіх настаўніцкіх курсах (1911–1912) Рыгор Шырма вывучае сальфеджыа, вучыцца іграць на скрыпцы, адначасова спрабуе запісваць мелодыі. З 1912 г. настаўнічае у Лідскім павеце. У канцы Першай сусветнай вайны мабілізаваны, скончыў Чугуеўскае ваеннае вучылішча, служыў прапаршчыкам ў Туркестане. У 1918 г. атрымаў дыплом Седліцкага настаўніцкага інстытута (тады інстытут знаходзіўся ва эвакуацыі ў Яраслаўлі).

У чэрвені 1922 г. Р. Р. Шырма вяртаецца на Пружаншчыну і некаторы час кіруе царкоўным хорам сабора Аляксандра Неўскага ў Пружанах. Паваротным для яго стаў канцэрт у Пружанах, на якім прысутнічаў Браніслаў Тарашкевіч. Пазнаёміўшыся з фальклорнымі запісамі збіральніка, вядомы філолаг убачыў у Р. Р. Шырме чалавека, здольнага ўзначаліць культурна-асветніцкую працу.

У 1925 г. Рыгор Шырма пераязджае ў Вільню, працуе ў сакратарыяце Грамады, выхавацелем у інтэрнаце для хлопчыкаў Віленскай беларускай гімназіі. Адначасова выкладае спевы і арганізуе хор беларускай гімназіі, а потым хор беларускага саюза студэнтаў універсітэта. З 1926 г. — выкладчык беларускай гімназіі, арганізатар прафесійных і самадзейных харавых калектываў, у тым ліку хора Беларускага саюза студэнтаў (1931) у Вільні. Сакратар Таварыства беларускай школы (1928–1937). Друкавацца пачаў у 1925 г. Вытрымаўшы праверку практыкай, лепшыя апрацоўкі народных песень склалі зборнік «Беларускія народныя песні» (1929), які ўключаў 25 аранжыровак песень.

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР арганізаваў у Беластоку ў 1940 г. Беларускі ансамбль песні і танца. Пасля шэрагу паспяховых выступленняў у многіх гарадах Беларусі калектыў у маі 1941 г. выехаў на гастролі ў Маскву, дзе яго застаў пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Ансамбль працягваў сваю дзейнасць на Урале, у Кузбасе, Сярэдняй Азіі. У канцы 1943 г. вярнуўся ў Беларусь, выступаў перад воінамі 1-га Беларускага фронту. У ліпені 1944 г. ансамбль прыехаў у разбураны Мінск, а восенню таго ж года пераехаў у Гродна.

У 1946 г. Рыгору Рыгоравічу Шырме прысвоена званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР».

У 1950 г. ансамбль быў рэарганізаваны і перайменаваны ў Дзяржаўны хор БССР. У 1952 г. хор пераязджае ў Мінск. У 1957 г. яму надаецца назва «Дзяржаўная харавая капэла БССР». Да 1970 г. Рыгор Раманавіч кіраваў калектывам, які называлі капэлай Шырмы.

Новыя творчыя магчымасці адкрыліся ў савецкі час перад Рыгорам Шырмай — збіральнікам песеннага фальклору. Тысячы яго запісаў становяцца каштоўнейшымі зборнікамі.

Р. Р. Шырма выступаў як публіцыст і літаратурны крытык, быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР (1966). З 1966 г. — старшыня праўлення Саюза кампазітараў БССР і сакратар праўлення Саюза кампазітараў СССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1955–1978).

Двойчы ўдастоены Дзяржаўных прэмій БССР (1966, 1974), звання Героя Сацыялістычнай Працы (1977). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1967, 1977), ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1962), Знакам Пашаны (1944) і інш. За ўмацаванне культурных сувязей паміж славянскімі народамі ўрад Балгарыі ўзнагародзіў Р. Р. Шырму ордэнам Кірылы і Мефодзія, а ў ПНР яму надалі ганаровае званне «Заслужаны дзеяч польскай культуры».

Р. Р. Шырма памёр 23 сакавіка 1978 г., пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска. У Мінску на доме, дзе жыў музыкант (вул. Савецкая, 19), устаноўлена мемарыяльная дошка (1980; скульптар У. Хмызнікаў). Яго імя прысвоена Пружанскай дзіцячай музычнай школе, Брэсцкаму дзяржаўнаму музычнаму каледжу. У рамках тыдня, прысвечанага 125-годдзю з дня нараджэння Рыгора Шырмы, у Пружанах была праведзена цырымонія гашэння маркі з яго выявай (мастак Яўгенія Бядонік).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Засіма. Казлоўская Надзея Анатольеўна, бібліёграф ААіІ

 

  1. Шырма Рыгор Раманавіч / Л. С. Мухарынская // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 20.
  2. Шырма Рыгор Раманавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2015. Т. 6. С. 472.
  3. Шырма Рыгор Раманавіч // 250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур. Мінск, 2008. C. 312313.
  4. Шырма Рыгор Раманавіч / Т. Б. Варфаламеева // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2006. Т. 2. С. 774–775.
  5. Шырма Рыгор / У. А. Калеснік // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1995. Т. 6. С. 429–435.
  6. Шырма Рыгор Раманавіч / Л. С. Мухарынская // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 5. С. 608–609.
  7. Няспынны пошук гармоніі ; «Вось ізноў я спеў капэлы чую…» : з успамінаў М. Танка пра Р. Р. Шырму ; Калеснік, У. Песні Захвеі / У. Калеснік // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Пружанскага раёна. Мінск, 1992. С. 403–408.
  8. Дубкова, Т. А. Родина Ширмы Григория Романовича : [д. Шакуны] / Т. А. Дубкова // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 374–375.
  9. Мемарыяльная дошка Шырме Рыгору Раманавічу // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск. Мінск, 1988. С. 184.
  10. Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусі імя Р. Р. Шырмы // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 6. С. 145.
  11. Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла БССР імя Р. Р. Шырмы / Г. І. Цітовіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 310–311.
  12. Шырма, Р. Р. Песня – душа народа : з літаратурнай спадчыны / Рыгор Шырма ; [склад. В. Ліцвінка]. – Мiнск : Мастацкая літаратура, 1993. – 349 с.
  13. Шырма, Р. Р. Песня – душа народа : Публiцыстыка. Фальклор. Музыка. Лiтаратура. 1929–1939. 1944–1974 гг. / Рыгор Шырма ; [навук. рэд. Н. Гiлевiч ; уклад., камент., бiблiягр. В. Лiтвiнкi]. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1976. – 408 с.
  14. Беларускiя песнi / склад. Р. Шырма. – Мінск : Выдавецтва АН БССР, 1955. – 215 с.
  15. Шырма, Р. Р. Беларускiя народныя песнi, загадкii прыказкi : Т. 1 / Рыгор Шырма. – Мінск : Дзяржвыдавецтва БССР, 1947. – 219 с.
  16. Марціновіч, А. Рыгор Шырма: з песняй праз усё жыццё / Алесь Марціновіч. – Мінск : Харвест, 2013 – 64 с. – (100 выдатных дзеячаў беларускай культуры).
  17. Жураў, А. В. Жыццё з песняй : біяграфічны нарыс Рыгора Раманавіча Шырмы; дзённік / Аляксандр Жураў ; [аўтар прадмовы І. К. Цішчанка]. – Мінск : Бестпрынт, 2001. – 224 с.
  18. Рыгор Шырма : [жыццё і дзейнасць] / аўт.-склад. В. Дз. Ліцвінка. – Мінск : Беларусь, 1990. – 63 с.: іл.
  19. Нисневич, И. Г. Григорий Романович Ширма : очерк жизни и творчества / И. Г. Нисневич. – Москва : Музыка, 1971. – 80 с.
  20. Ліцьвінка, В. Д. Вялікі беларус з-пад Белай Вежы / Васіль Ліцьвінка // Крыніца народнай мудрасці / Васіль Ліцьвінка. Мінск, 2012. С. 280–286.
  21. Чыгрын, С. Рыгор Шырма на старонках часопіса «Калоссе» / Сяргей Чыгрын // Такі іх лёс / Сяргей Чыгрын. Мінск, 2012. С. 48–53.
  22. Курков, И. Н. Хоровых дел мастер / Илья Курков // Брестчина: легенды, события, люди / Илья Курков. Минск, 2005. С. 130–134.
  23. Бунцэвіч, Н. Музыка з’яднанай Беларусі : [уплыў далучэння Заходняй Беларусі да БССР на музычнае мастацтва. Пра дзейнасць Р. Р. Шырмы] / Надзея Бунцэвіч // Культура. 2021. 18 верасня (№ 38). С. 8–9 : фат.
  24. Галоўка, С. Віленская партытура Рыгора Шырмы / Сяргей Галоўка // Беларуская думка. 2020. № 9. С. 28–35 : фат.
  25. Ганул, Н. Спяваць заўсёды, спяваць усюды! : юбілей Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Р. Шырмы / Наталля Ганул // Мастацтва. 2020. № 4. С. 32–33 : фат.
  26. Бунцэвіч, Н. Калі і хварэць, дык толькі музыкай : Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Рыгора Шырмы святкуе сваё 80-годдзе / Надзея Бунцэвіч // Культура. 2020. 29 лютага (№ 9). С. 8–9 : фат.
  27. Мазурына, Н. Паслядоўнік Рыгора Шырмы : [вучань і паслядоўнік Р. Р. Шырмы – Уладзімір Раговіч] / Наталля Мазурына // Культура. 2018. 8 верасня (№ 36). С. 14.
  28. Варфаламеева, Т. Б. Савецкі перыяд жыцця і дзейнасці Рыгора Раманавіча Шырмы / Т. Б. Варфаламеева // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. 2018. Вып. 32. С. 40–44.
  29. Зялевіч, А. Залатыя каласы і галасы «Пеўчага поля» : [свята харавога мастацтва «Пеўчае поле», прысвечанае памяці Р. Р. Шырмы, прайшло ў Пружанах] / Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2017. 24 мая. С. 1, 8.
  30. Жураў, В. Чараўнік народнай песні : [на Пружаншчыне да 125-годдзя Р. Р. Шырмы ладзіліся розныя мерапрыемствы] / Васіль Жураў // Голас Радзімы. 2017. 23 лютага (№ 8). С. 1, 3.
  31. Лапцеў, Я. Гісторыя адной песні : [успаміны аб Р. Р. Шырме] / Яўген Лапцеў // Рэспубліка. 2017. 31 сакавіка. С. 13.
  32. Кетрык, І. «Песня на усё жыццё» : да 125-годдзя з дня нараджэння Рыгора Шырмы : [сцэнарый] / І. Кетрык // Бібліятэка прапануе. 2017. № 4. С. 19–22.
  33. Зайка, А. Песня і лёс : да 125-годдзя Рыгора Шырмы : [пра стасункі Р. Шырмы з сям’ёй Грэцкіх з в. Бялавічы Івацэвіцкага раёна] / Алесь Зайка // Краязнаўчая газета. 2017. Люты. (№ 5). С. 6.
  34. Зялевіч, А. Рыгор Шырма: лёс на паштоўцы : [да 125-годдзя з дня нараджэння Р. Р. Шырмы праведзена цырымонія гашэння маркі з яго выявай] / Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2017. 25 студзеня. С. 1, 5.
  35. Сімаковіч, Л. ...Як мы без Шырмы? : [аб жыцці і дзейнасці Р. Шырмы] / Ларыса Сімаковіч // Літаратура і мастацтва. 2017. 3 лютага (№ 5). С. 15.
  36. Зялевіч, А. Песня на усё жыццё : [літаратурна-музычная імпрэза, падрыхтаваная Пружанскай ЦРБ імя М. Засіма, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Р. Р. Шырмы, адбылася ў Палацы культуры] / Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2017. 1 лютага. С. 1, 5.
  37. Вакульская, М. Да вытокаў роднай песні : [мерапрыемствы з нагоды 75-годдзя Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Р. Р. Шырмы прайшлі ў Пружанах] / Марына Вакульская // Раенныя будні. Пружаны, 2014. 3 снежня. С. 5.
  38. І сэрца, і песні – народу : сцэнарый літаратурна-музычнай вечарыны, прысвечанай Р. Шырме // Бібліятэка прапануе. 2013. № 11. С. 69.
  39. Пашкевiч, К. Пеўчае поле славутага земляка : [пра свята да 120-годдзя з дня нараджэння Р. Р. Шырмы ў Пружанскім палацы культуры] / К. Пашкевіч // Заря. 2012. 24 января. С. 5.
  40. Рагойша, В. Ахоўнік душы народа / Вячаслаў Рагойша // Літаратура і мастацтва. 2012. 20 студзеня (№ 3). С. 1, 18.
  41. 20 студзеня – 120 гадоў з дня нараджэння Р. Р. Шырмы (1892–1978), харавога дырыжора, фалькларыста, музычнага і грамадскага дзеяча, публіцыста, народнага артыста Беларусі і СССР / склад.: Г. В. Брага // Новыя кнiгi. 2011. № 10. C. 20–21. (Даты беларускага календара).
  42. Варанько, К. Рыгор Раманавіч Шырма / К. Варанько // Музычнае і тэатральнае мастацтва: праблемы выкладання. 2011. № 4. 2-я стар. вокл., с. 7.
  43. Зялевiч, А. Чырвоны псаломшчык : [да 120-годдзя з дня нараджэння Р. Р. Шырмы] / Алена Зялевіч // Раённыя буднi. Пружаны, 2012. 21 студзеня. С. 4.
  44. Селяменева, В. «Застаў ансамбль у цяжкім стане... » : невядомы ліст Рыгора Шырмы / В. Селяменева // Мастацтва. 2010. № 5. С. 50–51.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 645 разоў