Аўторак, 25 Студзень 2022 10:06

18 студзеня 2022 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Уладзіміравіча Смяховіча (1952), вучонага-гісторыка, доктара гістарычных навук

Мікалай Уладзіміравіч Смяховіч нарадзіўся 18 студзеня 1952 г. у в. Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў вялікай сялянскай сямі. У цяжкія пасляваенныя гады атрымаць добрую адукацыю было вельмі складана. I таму для вясковага хлопчыка, якога з дзяцінства вабілі кнігі, накіраванне ў 1959 г.на вучобу ў Дзівінскую школу-інтэрнат было сапраўдным шчасцем. Да дзевятага класа Мікалай ужо дакладна вызначыўся з будучай прафесіяй ён марыў быць гісторыкам.

 

У 1970 г.Мікалай Смяховіч паступіў у Мінскі педагагічны інстытут імя А. М. Горкага. На жаданне стаць прафесійным гісторыкам паўплывалі выкладчыкі інстытута: доктар гістарычных навук Вера Гарамыкіна, якая кіравала яго курсавой работай па гісторыі старажытнага часу, доктар гістарычных навук Аляксей Пянкоў, які выкладаў гісторыю СССР.

Атрымаўшы дыплом з адзнакай (1974), малады спецыяліст з 1974 г. па 1978 г. працаваў дырэктарам Слабадской няпоўнай сярэдняй школы ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Пасля заканчэння службы ў Савецкай арміі з лістапада 1979 г. настаўнік гісторыі сярэдняй школы № 116 г. Мінска.

У 1980 г. М. У. Смяховіч выбраны адказным сакратаром Фрунзенскай раённай арганізацыі Добраахвотнага таварыствааматараў кнігі БССР. На гэтай пасадзе шмат часу надаваў вывучэнню літаратуры, у першую чаргу гістарычнай.У 1985 г. перайшоў на працу ў Мінскі кааператыўны тэхнікум, дзе выкладаў грамадскія дысцыпліны.

З 1987 г. па 2002 г. М. У. Смяховіч працаваў на розных пасадах у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка: асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт. У 1992 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Работа государственных, политических и общественных организаций Беларуси по жизнеустройству и воспитанию детей, оставшихся без родителей (19431950 гг.)».

Дацэнт (1995) М. У. Смяховіч плённа спалучаў выкладчыцкую і навуковую дзейнасць.У верасні 1997 г. за шэраг навуковых прац па гісторыі Беларусі стаў лаўрэатам прэміі БДПУ імя М. Танка.

З 2002 г. па 2005 г. Мікалай Уладзіміравіч— дацэнт кафедры гуманітарных дысцыплін, паліталогіі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва.

З верасня 2005 г. М. У. Смяховіч працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, дзе спачатку ўзначаліў аддзел гісторыі беларускай дзяржаўнасці, у 2006 г.— Цэнтр гісторыі індустрыяльнага грамадства. Даследуе гісторыю беларускай дзяржаўнасці, сацыяльна-эканамічную гісторыю, тэарэтыка-метадалагічныя праблемы гістарычнага пазнання. Як кіраўнік Цэнтра, Міхаіл Уладзіміравіч надаваў шмат увагі арганізацыі навуковых даследаванняў, гістарычнай распрацоўцы нацыянальна-дяржаўных канцэпцый асноўных этапаў развіцця беларускай дзяржаўнасці, эвалюцыі ідэі самавызначэння беларускага народа ў XIX — пачатку XX стст., яе ўвасаблення ў жыццё на працягу XX ст.Са студзеня 2016 г.— загадчык Цэнтра новай і навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.У 2021 г. М. У. Смяховіч абараніў доктарскую дысертацыю «Сельская гаспадарка Савецкай Беларусі ў 1943–1991 гг.: аднаўленне і развіццё».

М. У. Смяховіч папоўніў скарбонку беларускай гістарыяграфіі цікавымі арыгінальнымі даследаваннямі, якія атрымалі прызнанне як у рэспубліцы, так і па-за яе межамі. Аўтар больш за 210 навуковых публікацый, у тым ліку дзвюх манаграфій: «История и метод» (2004), «Сельская гаспадарка Беларусі ў 1943–1991 гадах: этапы развіцця дасягненні, вопыт» (2017). Адзін з аўтараў і рэдактараў пяцітомнага выдання «История белорусской государственности» (2018–2020). У 2018 г. узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы М. У. Смяховіча

  1. Сопротивление колхозного крестьянства Беларуси сталинской аграрной политике: формы и направления (1946–1952 гг.) / Н. В. Смехович // Октябрьская революция в исторических судьбах белорусской государственности : сб. ст. Минск, 2020. С. 114–121.
  2. История советского государства в зеркале «новой» исторической науки России (конец XX — начало XXI века) / Николай Смехович // Беларуская думка. 2020. № 10. С. 56–62.
  3. История белорусской государственности : в 5 т. / Национальная академия наук Беларуси, Институт истории. — Минск : Беларуская навука, 2020. — Т. 5. Национальная государственность на переломе эпох (вторая половина XX — начало XXI в.) / [А. А. Коваленя и др. ; ответственный редактор тома Н. В. Смехович]. — 758 с.
  4. Сельская гаспадарка Савецкай Беларусі ў 1943–1991 гг.: аднаўленне і развіццё : аўтарэферат дысертацыі ... доктара гістарычных навук : 07.00.02 / Смяховіч Мікалай Уладзіміравіч ; ДНУ «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Мінск, 2019. 48 с.
  5. Сельская гаспадарка Беларусі ў 1943—1991 гадах: этапы развіцця, дасягненні, вопыт. / М. У.Смяховіч. — Мінск : Беларуская навука, 2017. — 439 с.
  6. Праявы супраціву беларускага калгаснага сялянства сталінскай аграрнай палітыцы (1946–1952 гг.) / М. У. Смяховіч // Беларускі гістарычны часопіс. 2017. № 12. С. 4–16.
  7. Адміністрацыйна-ўпраўленчы персанал калгасаў і саўгасаў БССР (19531985 гг.) / М. У. Смяховіч // Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта. Серыя 2, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. 2017. № 2. С. 5159.
  8. Праявы супраціву беларускага калгаснага сялянства сталінскай аграрнай палітыцы (19461952 гг.) / Мікалай Смяховіч // Беларускі гістарычны часопіс. 2017. № 12. С. 416.
  9. Савецкая аграрная палітыка ў Беларусі: кірункі, праблемы, вопыт (19651985 гг.) / М. У. Смяховіч // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2, Гісторыя. Эканоміка. Права. 2017. № 1. С. 12Ц20.
  10. Меліярацыя ў Савецкай Беларусі: этапы, асаблівасці, вопыт (1944–1991 гг.) / М. У. Смяховіч // Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Серыя 2, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. 2016. № 4. С. 5055.
  11. Гісторыяграфія гісторыі сельскай гаспадаркі Беларусі: здабыткі і праблемы (19431991 гг.) / М. У. Смяховіч // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук.2016. № 3. С. 4051.
  12. Аплата працы ў калгасах і саўгасах БССР (19441985 гг.) / М. У. Смяховіч // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 2015. № 3. С. 5060.
  13. Дефиниция «государственность»: новое содержание / Николай Смехович ; подготовила Ирина Емельянович // Наука и инновации. 2014. № 10. С. 60–61.
  14. Историческая наука и образование в современном общественном сознании / Н. В. Смехович // Гісторыя і грамадазнаўства. Серыя «У дапамогу педагогу». 2014. № 6. С. 3–6.
  15. «Новая аграрная палітыка» ў СССР і яе асаблівасці ў БССР: асноўныя напрамкі (19861991 гг.) / М. У. Смяховіч // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 2014. № 4. С. 5164.
  16. Белорусская государственность: истоки и формы / Николай Смехович // Беларуская думка. 2013. № 11. С.74–81.
  17. Ценности Школы «Анналов» для изучения истории Беларуси / Н. В. Смехович // Гісторыя і грамадазнаўства. Серыя «У дапамогу педагогу». 2013. № 1. С. 13–15.
  18. Диссертационные исследования по истории в зеркале методологических норм и творческого опыта (2006–2008 гг.) / Николай Смехович // Гістарычна-археалагічны зборнік. Мінск : Беларуская навука, 2010. Вып. 25. С. 229–233.
  19. Восень 1939 года ў гістарычным лёсе Беларусі : матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф. (Мінск, 24 верасня 2009 г.) / НАН Беларусi, Iн-т гiсторыi ; рэдкал.: А. А. Каваленя (гал. рэд.), М. У. Смяховіч [і інш.]. Мінск : Бел. навука, 2010. 413 с.
  20. Исторические истоки, этапы становления и развития белорусской государственности : (теоретико-методологическое эссе) / Н. В. Смехович // Российские и славянские исследования : науч. сб. / Белорус. гос. ун-т. Минск, 2008. Вып. 3. С. 9–25.
  21. Теоретико-методологические основы исторического исследования (на примере западной историографии второй половины ХХ века) / Николай Смехович // Гістарычна-археалагічны зборнік. Мінск : Інстытут гісторыі, 2008. Вып. 24. С. 223–229.
  22. Методология исторического исследования в зеркале научной дискуссии конца ХХ века / Н. В. Смехович // Заходні рэгіён Беларусі вачыма гісторыкаў і краязнаўцаў : зб. навук. арт. Гродна : ГрДУ, 2006. С. 397–403.
  23. Гурьянова, И. В. Меценацтво в Беларуси: нравственные истоки, исторические формы и традиции / И. В. Гурьянова, Н. В. Смехович // Гуманітарна-эканамічны веснік. 2006. № 2. С. 3–11.
  24. История и метод / Н. В. Смехович ; [редактор А. М. Лютый]. — Минск : РИВШ, 2004. — 287 с. : ил.
  25. Методологические школы и направления философии истории / Н. В. Смехович // Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны / адк. рэд. С. М. Ходзін. Мінск, 2002. Вып. 1. С. 77–81.
  26. Нацыянальная ідэя беларусаў у XX стагоддзі : гістарычны аналіз праблемы / М. У. Смяховіч // Беларускі гістарычны часопіс. 1998. № 3. С. 20–25.
  27. Узаемаадносіны самадзяржаўя з каталіцкай царквой на Беларусі / М. У. Смяховіч // Беларускі гістарычны часопіс. 1995. № 1. С. 45–50.
  28. Вырашэнне праблемы дзіцячага сіроцтва на Беларусі ў паршыя пасляваенныя гады / М. У. Смяховіч // Гістарычная навука і гістарычная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь (новыя канцэпцыі і падыходы) : усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў : тэзісы дакладаў і паведамленняў, Мінск, 3–5 лютага 1993 г. Мінск, 1993. С. 211–213.

 

Аб жыцці і дзейнасці М. У. Смяховіча

  1. Корзенко, Г. В. Смехович Николай Владимирович / Г. В. Корзенко // Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. Минск, 2007. С. 357–358.
  2. Смяховіч Мікалай Уладзіміравіч // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 441.
  3. Гапанович, А. Н. Известные уроженцы и жители Дивина : Николай Владимирович Смехович / Афанасий Гапанович // Дивин — древний и молодой / Афанасий Гапанович. Брест, 2017. С. 77–78.
  4. Смяховіч Мікалай Уладзіміравіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. 2-е выд., дапрац. і дап. Кобрын, 2020.  С. 142–144 : фат.
  5. Вядомыя людзі, ураджэнцы в. Дзівін : Смяховіч Мікалай Уладзіміравіч // Дзівінскі шлях: гісторыя і дзень сённяшні : гісторыка-краязнаўчы нарыс да 550-годдзя з часу першага ўпамінання в. Дзівін Кобрынскага раёна / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2016. С. 27–28.
  6. 70 гадоў з дня нараджэння М. У. Смяховіча (1952) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 58.
  7. Смехович, Н. В. Мы помним, как всё начиналось : [кандидат исторических наук Николай Смехович — о событиях 30-летней давности] / Николай Смехович ; [беседовала] Лилия Хлыстун // Рэспубліка. 2021. 15 чэрвеня (№ 111). С. 7.
  8. Смехович, Н. В. «Бэчебэсовцы». Так народ называл холуев, пошедших в услужение к фашистам / [Николай Смехович ; беседовала] Екатерина Веселуха // Сельская газета. 2021. 20 марта (№ 32). С. 9.
  9. Смяховіч Мікалай Уладзіміравіч // Беларускі гістарычны часопіс. 2017. № 12. С. 4.
  10. Даніловіч, В. З гісторыяй у працы і жыцці : [cваё 60-годдзе адзначыў загадчык цэнтра гісторыі Інстытута гістарыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук М. У. Смяховіч] / Вячаслаў Даніловіч, Міхаіл Касцюк // Веды. 2012. 16 студзеня. С. 7.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 401 разоў