Пятніца, 03 Чэрвень 2022 09:04

9 сакавiка 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Панасюка (1947), пісьменніка-дакументаліста, публіцыста, паэта

Мiкалай Васiльевiч Панасюк нарадзіўся 9 сакавiка 1947 г. на хутары непадалёк ад вёскі Галоўчыцы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і селяніна. Закончыў Антопальскую сярэднюю школу (1965). У школьныя гады пачаў пісаць вершы. Многія з іх друкаваліся ў «Чырвонай змене», «Сельскай газеце», часопісе «Маладосць», але ў далейшым сваё прызванне знайшоў у дакументальнай прозе.

 

З 1965 г. Мікола Панасюк працаваў літсупрацоўнікам, адказным сакратаром іванаўскай раённай газеты «Чырвоная звязда». Тут ён заснаваў літаратурнае аб’яднанне «Ясельда». Некаторы час працаваў у драгічынскай раённай газеце «Запаветы Леніна», у брэсцкай абласной «Заре». Паступіў на завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.

У кастрычніку 1969 г. яго нарыс «Барозны ніколі не канчаюцца» пра сельскага механізатара П. Л. Пернача надрукавала газета «Звязда». А за нарыс «Кароль кавальскай справы», дасланы на конкурс «Звязды» і Белсаўпрофа, быў удастоены ІІ прэміі. Менавіта гэтыя, а таксама іншыя публікацыі ў рэспубліканскай прэсе і вызначылі яго далейшы лёс: з чэрвеня 1970 г. — уласны карэспандэнт «Звязды» па Брэсцкай вобласці.

У 1975 г. Мікола Панасюк выдаў кнігі «Мужнелі ў барацьбе» – зборнік дакументальных апавяданняў пра піянераў-падпольшчыкаў Заходняй Беларусі, «Арыенцір — сузор’е Арыён» — пра лётчыка-касманаўта П. І. Клімука. У 1977 г. пад назвай «К созвездиям» убачыла свет дапрацаванае другое выданне (пераклад на рускую мову У. Жыжэнкі).Шлях берасцейца ў вялікае, нязведанае жыццё, даследчыка бязмежнага Сусвету, падаецца аўтарам як новае праяўленне ўсенароднага лёсу.

Разам з Васілём Татунам і Сцяпанам Літвінчуком напісаў кнігу нарысаў пра старажылаў рэспублікі – «Шчодрае даўгалецце» (1980), разам з Васілём Татунам — «Крона вечного дерева» (1987) – пра дружбу беларусаў і палякаў, іх прыгранічныя сувязі. Выходзяць кнігі Міколы Панасюка, у якіх ён апавядае пра сваіх землякоў – людзей палескай вёскі: «Полесская целина» (1982), «Світальныя зоркі» (1987), «Зоркі над Бугам» (1990).

Са студзеня 1987 г. Мікола Пансюк працаваў у часопісе «Коммунист Белоруссии». Аўтар многіх дакументальных твораў. Змясціў на старонках часопіса шэраг матэрыялаў пра людзей удмурцкай нацыянальнасці, якія воляй лёсу былі закінуты ў Беларусь. Дакументальная аповесць «Двое у родничка» змешчана ў калектыўным зборніку «Вчера, сегодня, завтра Советской Удмуртии» выдавецтва «Удмуртия» (1990). З 1991 г. Мікола Панасюк — уласны карэспандэнт часопіса «Беларуская думка» па Брэсцкай вобласці, з 2003 г. – газеты «Белорусская нива».

М. В. Панасюк заўсёды сярод людзей, у пастаянным дыялогу. Тыя шчырыя  надзённыя дыялогі-інтэрв’ю з года ў год не зыходзілі са старонак абласной газеты «Народная трыбуна», аформіліся ў асобную кнігу «Дыялог на мяжы стагоддзяў», якая прынесла аўтару тытул «Берасцейская зорка — 2000» у намінацыі «Журналістыка».

Кніга Міколы Панасюка «Крык немаўляці» вытрымала 9 выданняў. Аўтар удала спалучае як вершаваныя, так і гісторыка-дакументальныя радкі, ствараючы праўдзівы летапіс роднага краю, новага стагоддзя. З кожнага паэтычнага твора можа атрымацца мілагучная песня — гімн роднаму краю, маленькай радзіме, сваім бацькам, да якіх аўтар адносіцца з незгасальнай любоўю.

Тэматыка вершаў Міколы Панасюка шматгранная. Аўтара цікавяць самыя разнастайныя праблемы: складаная дэмаграфічная, экалагічныя катастрофы, запусценне ў вёсках і на некалі квітнеючых хутарах. Кола праблем, якія ўзнімае паэт у сваіх творах, надзвычай шырокае, аднак у аснове яго творчасць жыццясцвярджальная. Людзі не вечныя, куды больш працяглае жыццё іх спраў, якія яны пакідаюць пасля сябе, якія застаюцца, як запавет нашчадкам. На вершы патрыёта і сучаснага песняра беларускага народа, роднага краю, зямлі нашай пісалі музыку кампазітары Ігар Лучанок, Фёдар Мозаль, Веньямін Васіленка, Валянцін Перапёлкін.

М. В. Панасюк — член Беларускага саюза журналістаў (1971), Саюза пісьменнікаў Беларусі (2006). Узнагароджаны Ганаровай граматай Саюза журналістаў БССР (1977), Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога аграпрамысловага камітэта, медалём СПБ «За вялікі ўклад у літаратуру» (2017), Дыпломам ад Мінскага Патрыярхата і Беларускай Праваслаўнай Царквы, Падзякай ад Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха усея Беларусі Філарэта. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка (2021).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

Творы М. В. Панасюка

  1. Пётр Клімук : жыццё і подзвіг касманаўта / [укладальнікі: У. Ліпскі, М. Панасюк]. – 2-е выд., стэрэатып. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2019. – 199 с., [16] л. іл., партр. – (Асобы).
  2. Як Божы дар ; Хутар Ясевы імхі ; Цвіце ў жыце васілёк : памяці бацькі / Мікола Панасюк // Літаратурная прастора Брэстчыны : анталогія твораў сяброў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Брест, 2018. С. 244–247.
  3. В космосе — третий белорус! : [об Олеге Новицком / автор-составитель, гл. редактор и автор творческого проекта М. Панасюк ; фото: С. Адамович, Д. Бусленок, А. Скакун]. Брест : Брестская типография, 2013. 15 с., включая обложку. (Мы и XXI век).
  4. Встречала песня юбиляра : к 70-летию дважды Героя Советского Союза, летчика-космонавта СССР, генерал-полковника авиации Климука Петра Ильича / [М. Панасюк ; фото: Н. Панасюк и др.]. Брест : Брестская типография, 2012. 7, [1] с., включая обложку.
  5. От Комаровки до Байконура : к 70-летию со дня рождения первого белорусского летчика-космонавта Петра Климука / [автор текста Н. Панасюк ; фото: Н. Панасюк и др.]. Брест : РИА «Вечерний Брест», [2012?]. 15 с., включая обложку.
  6. Брестская областная организация ветеранов / авторы текста: В. М. Ераминок, В. Н. Лосский, Н. В. Панасюк . Брест : Брестская типография, 2012. 39 с.
  7. Як набат на ўсе вякі : аб новай кнізе Уладзіміра Сітухі «Стваральнікі», яе героях і творчай працы пісьменніка / Мікола Панасюк. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2011. – 27 с.
  8. К созвездиям : к 70-летию со дня рождения Петра Ильича Климука / Микола Панасюк.Брест : Брестская типография, 2011. 15 с.
  9. Не повторить сорок первый : страницы из жизни современника / Микола Панасюк ; [предисловие Р. Протасевича]. – Изд. 4-е, испр. и доп. – Брест : Брестская типография, 2009. – 149 с., [22] л. ил.
  10. Таленты зямлі Берасцейскай. Красуе май тваім радком : да 70-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага паэта Міколы Федзюковіча, нашага земляка / Мікола Панасюк. – [Б. м. : б. в., 2009]. – 1 л. (складз. у 2 разы).
  11. Завет гражданину ХХI столетия : главная семейная книга / авт.-сост.: С. Н. Панасюк, Н. В. Панасюк.Брест : Брест. тип., 2008. 50 с.
  12. Сітуха, У. М. Скакуны : паэма / Уладзімір Сітуха. – Брэст : Академия, 2005. – Ч. 1 / [прадмова А. А. Попкова ; пасляслоўе М. Панасюка]. – 2005. – 187 с.
  13. Крык немаўляцi : старонкi з жыцця Пятра Клiмука. Вершы. У фотааб’ектыве Аляксея Скакуна / Мікола Панасюк ; прадм. А. Курца. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2004. – 69 с. : фот.
  14. У новы век / Мікола Панасюк. Мінск : Тэхнапрынт, 2001. 83 с.
  15. Завет гражданину Республики Беларусь ХХI столетия : главная семейная книга : памятное издание-пожелание / авт.-сост.: Н. В. Панасюк, С. Н. Панасюк.Минск : Технопринт, 1998. 145 с.
  16. Без маленькой Удмуртии моей... : [очерки] / Микола Панасюк.Брест, 1994.80 с. (Библиотечка публициста ; Вып. 3).
  17. Зоркi над Бугам / Мікола Панасюк. – Мінск : Беларусь, 1990. – 78 с.
  18. Свiтальныя зоркi / Мікола Панасюк. – Мінск : Ураджай, 1987. – 64 с.
  19. Крона вечного дерева / Николай Панасюк. – Минск : Беларусь, 1987. – 127 с.
  20. Полесская целина / Николай Панасюк. – Минск : Беларусь, 1982. – 174 с.
  21. Шчодрае даўгалецце / М. В. Панасюк, В. В. Татун, С. А. Літвінчук. – Мінск : Беларусь, 1980. – 173, [2] с.
  22. К созвездиям : документальная повесть / Н. В. Панасюк ; [авториз. пер. с белорус. В. Жиженко]. – Минск : Беларусь, 1977. – 204, [2] c., [8] л. ил., портр., факсим.
  23. Ваганов, И. И. Петр Ильич Климук / И. И. Ваганов, Н. В. Панасюк ; [фото: Е. Н. Макарчука, И. К. Павлова, Л. И. Попковича]. Минск : Беларусь, 1976. 9, [22] с.
  24. Мужнелi ў барацьбе : [аб стварэнні піянерскай арганізацыі Заходняй Беларусі] / М. В. Панасюк. – Мінск : Народная асвета, 1975. – 79 с.
  25. Арыенцір — сузор’е Арыён : дакументальная аповесць [аб лётчыку-касманаўце П. І. Клімуку] / Мікола Панасюк ; [прадмова В. Севасцьянава]. – Мінск : Беларусь, 1975. – 222 с. : іл.

 

Аб жыцці і творчасці М. В. Панасюка

  1. Панасюк Міклай Васільевіч // Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі : біябібліяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Брэст : Альтернатива, 2018. С. 134–138.
  2. Мікола Панасюк // Літаратурная карта Берасцейшчыны / рэд. і уклад. А. Крэйдзіч. Брэст : ААТ «Брэсцкая друкарня», 2008. С. 186–187.
  3. Мікола Панасюк // Ясельда : юбілейны зборнік Іванаўскага літаб’яднання. Іванава, 2006. С. 76.
  4. Мікола Панасюк // Памяць. Драгічынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 443–444.
  5. Крэйдзіч, А. З палескіх балотаў – у творчы космас : [да 75-годдзя пісьменніка Міколы Панасюка] / Анатоль Крэйдзіч // Драгічынскі веснік. 2022. 4 сакавіка. С. 21.
  6. Дземідовіч, Т. Восень. Лунін. Прэмія Калесніка : [сярод лаўрэатаў Літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка Мікола Панасюк] / Таццяна Дземідовіч // Заря. 2021. 15 декабря. С. 8.
  7. Панасюк, М. Ля чыстай Ясельды-ракі : [успаміны паэта, публіцыста, журналіста аб працы ў іванаўскай раённай газеце] / Мікола Панасюк // Літаратура і мастацтва. 2018. 31 жніўня (№ 34). С. 7.
  8. Парчук, Н. Каб пакінуць свой след на зямлі : [70-гадовы юбілей адзначыў паэт, публіцыст, журналіст Мікола Панасюк] / Надзея Парчук // Звязда. 2017. 18 сакавіка. С. 13.
  9. Парчук, Н. Як Божы дар... : [70-гадовы юбілей адзначыў паэт, публіцыст, журналіст Мікола Панасюк] / Надзея Парчук // Заря. 2017. 16 сакавіка. С. 13. (Народная трыбуна).
  10. Парчук, Н. Прызначана славіць свой край : [70-гадовы юбілей адзначыў паэт, публіцыст, журналіст Мікола Панасюк] / Надзея Парчук // Драгічынскі веснік. 2017. 11 сакавіка. С. 15.
  11. Курец, А. Автору гимна «Сельской газеты» 70 лет : [о творческой деятельности писателя и журналиста Николая Панасюка] / Александр Курец // Сельская газета. 2017. 10 марта. С. 4.
  12. Гарифулин, И. Не повторить сорок первый : [вышла документальная повесть Н. Панасюка о полковнике КГБ А. Кривошеине] / И. Гарифулин // Чырвоная звязда. Іванава, 2007. 22 чэрвеня. С. 7.
  13. Крэйдзiч, А. Акрылёны, узнёслы, апантаны... : нашаму земляку, пісьменніку-дакументалісту Міколе Панасюку – 60 / Анатоль Крэйдзіч // Драгічынскі веснік. 2007. 14 сакавіка. С. 7.
  14. Крэйдзiч, А. Акрылёны, Узнёслы, Нястомны... : пісьменніку-дакументалісту Міколе Панасюку – 60 / Анатоль Крэйдзіч // Белорусская нива. 2007. 10 марта. С. 5.
  15. Остапович, А. За усердные труды во славу церкви : [удостоен благодарности с вручением почётной грамоты Московского Патриарха и Белорусской Православной церкви собственный корреспондент «Белорусской нивы» Н. Панасюк] / А. Остапович // Белорусская нива. 2007. 20 января. С. 1.
  16. Грышкевіч, Т. Дарог і радасці выток!.. : [аб новым выданні Міколы Панасюка «Крык немаўляці»] / Т. Грышкевіч // Драгічынскі веснік. 2005. 1 чэрвеня.
  17. Гармель, І.  Крык немаўляці крык душы... : [пра кнiгу М. Панасюка «Крык немаўляці»] / Іна Гармель // Белорусская нива. 2005. 2 марта.
  18. Сутько, Ю. «Звездное» трио из Антополя : [Н. Кузьмич, Н. Панасюк и А. Денисейко] / Ю. Сутько // Заря. 2003. 8 июля.
  19. Лоскі, В. Кніга пра касманаўта : [выйшла новая кніга М. Панасюка пра касманаўта П. Клімука – «Крык немаўляці»] / В. Лоскі // Лiтаратура і мастацтва. 2002. 5 ліпеня. С. 8.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 394 разоў