Аўторак, 14 Чэрвень 2022 12:25

28 сакавіка 2022 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Аляксея Трафiмавiча Каўко (1922–2012), пісьменніка, журналіста, заслужанага дзеяча культуры БССР

Аляксей Трафімавіч Каўко нарадзіўся 28 сакавіка 1922 г. у в. Міраслаўка Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. У дзяцiнстве было шмат трагiчнага: пераезд у Сiбiр, смерць брацiка, вяртанне нi з чым у родную Мiраслаўку, у дзедаву хату; горкая доля падпаска ў злога пастуха. Скончыўшы Сялiбскую сямiгодку, адправiўся на вучобу ў райцэнтр Беразiно, з аднакласнiкам наймаў кватэру на ўскраiне. Закончыў 10 класаў у 1941 г.

 

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны — ваяваў з фашысцкімі захопнікамі ў складзе 208-га партызанскага палка, якi зрабiў 600-кiламетровы марш зiмой 1943–1944 гг. з магiлёўскiх лясоў на Пiншчыну. Удзельнiк ваеннага парада 23 лiпеня 1944 г. у Пiнску. За баявыя заслугі ўзнагароджаны ордэнамі баявога Чырвонага Сцяга і Вялікай Айчыннай вайны II ступені, медалямі «Партизану Великой Отечестваенной войны» I ступені, «За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.».

З 1944 г., пасля заканчэння двухмесячных журналiсцкiх курсаў партыйна-савецкага актыву ў г. Мінску, на журналісцкай рабоце. Працаваў рэдактарам жабчыцкай раённай газеты, якую пачынаючаму рэдактару давялося ствараць, нават пешшу насiць тыраж газеты з Пiнскай друкарнi за 12 км. Затым быў рэдактарам газеты палітаддзела Лагішынскай МТС, лунінецкай раённай газеты, уласным карэспандэнтам абласной газеты «Заря». З 1965 г. і да выхаду на пенсію ў 1982 г. працаваў рэдактарам іванаўскай раённай газеты «Чырвоная звязда». Завочна скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС.

Член Саюза пiсьменнiкаў Беларусi (2006) i Беларускага саюза журналiстаў. За дасягненні ў працы А. Т. Каўко прысвоены званнi «Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР» (1971), «Ганаровы грамадзянiн горада Iванава i Iванаўскага раёна» (2009).

Літаратурную працу Аляксей Трафiмавiч пачаў яшчэ ў час вучобы ў школе. Калі вучыўся ў сямiгодцы, часопіс «Іскры Ільіча» надрукаваў першае апавяданне «Вавёрачка». Потым у бярэзiнскай раённай газеце з’явiлiся яго прыпеўкі, за якiя атрымаў свой першы ганарар. Працягваў літаратурны занятак, працуючы ў газетах.

У маi 1947 г. Аляксей Каўко прыехаў у Брэст на збор маладых пiсьменнiкаў заходнiх абласцей Беларусi. Янка Брыль добра адазваўся на прачытанае 25-гадовым празаiкам апавяданне, якое потым было надрукавана ў газеце «Савецкi селянiн». А. Т. Каўко ўдзельнічаў у першай пасляваеннай рэспубліканскай нарадзе маладых пісьменнікаў у лiпенi 1947 г. Там было абмеркавана яго апавяданне «Піянер», якое друкавалася ў часопісе «Бярозка», а потым было ўключана ў хрэстаматыю для 4 класа «Роднае слова». За апавяданне «Васіль прыехаў» атрымаў другую прэмію на конкурсе газеты «Чырвоная змена» (1952). Яно было ўключана і ў альманах «На сонечных сцежках». У свой час высокую ацэнку калег-літаратараў атрымала апавяданне «Я і мая мама», змешчанае ў часопісе «Работніца і сялянка».

Аляксей Каўко валодаў рэдкiм дарам распавядаць карцiнкамi. Прычым карцiнкi не змяняюцца, а адмыслова дапаўняюць адна другую, звiваючыся ў маляўнiчыя каляровыя палотны. Апавяданні, гумарэскі, байкі Аляксея Каўко рэгулярна на працягу ўсяго жыцця друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Работніца і сялянка», «Вожык», «Родная прырода», у газетах «Літаратура і мастацтва», «Звязда», «Белорусская нива», «Чырвоная змена», «Заря», «Народная трыбуна» і іншых, а таксама ў калектыўных зборніках «На сонечных сцежках», «Вожык смяецца». Падобныя шаржы на рэалii сучаснага жыцця-быцця запатрабаваны, бо трапляюць у самыя хворыя месцы грамадскага арганiзма.

Аповесць «На крутых паваротах» друкавалася ў абласной газеце «Заря» (2000). Асобнымі выданнямі выйшлі кнігі «Смех не грэх» (2005), «Пад гоман вогнішча» (2005), «Мая сцежка» (2011), «Неад’емнае» (2012).

Аляксей Трафiмавiч працаваў, разрываючыся памiж газетай i лiтаратурнай творчасцю. Таксама ён быў таленавiтым настаўнiкам, не той, якi вучыць, а той, у каго вучацца i з каго бяруць прыклад. Ён казаў пра сябе: «Я не здзейснiў нiякага подзвiгу. Проста iмкнуўся быць чалавекам. Нiколi i нiкому я не перабягаў дарогу, не лез туды, куды мяне не прасiлi, не карыстаўся пратэкцыяй, не расштурхваў локцямi чаргу, не браў чужога нават на капейку». Жыцёвае крэда творцы з правiнцыi таксама свецiцца сцiпласцю, як iншыя яго выказваннi гумарам альбо дабрынёю, альбо болем…

Не стала Аляксея Трафiмавiча Каўко 23 верасня 2012 г.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 Творы i артыкулы А. Т. Каўко

1.Неад’емнае : выбраныя творы / Аляксей Каўко ; [уступны артыкул А. Крэйдзіча]. – Іванава : Іванаўская раённая друкарня, 2012. – 331, [4] с. – (Бібліятэка газеты «Чырвоная звязда»).

2.Мая сцежка : лістаючы памяць / Аляксей Каўко. – Іванава. 2011. – 48 с.

3.Пад гоман вогнішча / Аляксей Каўко. – Іванава. 2005. – 53 с.

4.Смех не грэх / Аляксей Каўко. – Іванава. 2005. – 80 с.

5.Дзе ж справядлівасць? : пародыі ; Крокў вечнасць : пародыя ; Утомная завiруха / Аляксей Каўко // Ясельда : юбілейны зборнік Іванаўскага літаб’яднання. Іванава. 2006. С. 16, 31, 48–49.

6.Цюха-Мацюха / Аляксей Каўко // Вожык смяецца : сатырычна-гумарыстычныя творы. Мiнск : Мастацкая літаратура, 1992. С. 445–447.

7.Расцi, бярозка! : мiнiяцюра / Аляксей Каўко // Заря. 2012. 27 сентября. С. 18.

8.У старой леснiчоўцы ; Сустрэча ў дарозе : апавяданнi / Аляксей Каўко // Лiтаратура і мастацтва. 2012. 24 жніўня (№ 34). С. 17.

9.Сустрэча ў дарозе : [апавяданне] / Аляксей Каўко // Заря. 2012. 24 мая. С. 18.

10.У старой леснічоўцы : апавяданне / Аляксей Каўко // Заря. 2011. 5 ноября. С. 7.

11.Цімохава навука / Аляксей Каўко // Белорусская нива. 2011. 9 июля.

12.Палесская мадонна : апавяданне / Аляксей Каўко // Заря. 2011. 2 июля. С. 13.

13.Канец свету : абразок/ Аляксей Каўко // Заря. 2011. 25 августа. С. 19.

14.Аскепкі памяці : [абразкi] / Аляксей Каўко // Маладосць. 2010. № 11. С. 58–59.

15.Памiж лiтаратурай i журналiстыкай : вытрымкi з дзённiка / Аляксей Каўко // Чырвоная звязда. Iванава. 2010. 14 мая; 2 лiпеня; 21 снежня.

16.Тэлеграма;Не той бацька : апавяданнi / А. Каўко // Маладосць. 2009. № 11. С. 10–13.

17.І такое было… : журналісцкія замалёўкі / Аляксей Каўко // Заря. 2009. 5 сентября. С. 5.

18.Жывы помнік : апавяданне / Аляксей Каўко // Народная трыбуна. 2009. 8 мая. С. 11.

19.Аддзячыў… краявідам : гумар / Аляксей Каўко // Народная трыбуна. 2009. 10 студзеня. С. 11.

20.Летапiсец беларускай вёскi : [успамiны пра пiсьменнiка Васiля Праскурава] / Аляксей Каўко // Лiтаратура і мастацтва. 2008. 29 жніўня. С. 14.

21.Вось і вер прыкметам!.. : гумарэска / Аляксей Каўко // Народная трыбуна. 2008. 20 верасня. С. 11.

22.Пародыя на верш Уладзiмiра Сітухі «Крыўда» / Аляксей Каўко // Заря. 2007. 3 сакавіка. С. 9.

23.Незабыўнае : да 125-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа / А. Каўко // Маладосць. 2007. № 11. С. 103–104.

24.Землякі па розныя бакі : эсэ / А. Каўко // Маладосць. 2006. № 11. С. 120–121.

25.«Плынь творчасцi няхай не абмяне…» / Аляксей Каўко // Гоман. 2006. № 3. С. 342–343.

26.Бацькі і дзеці : сюжэты / Аляксей Каўко // Заря. 2005. 25 января. С. 5.

27.Асноўны занятак : гумарэска / Аляксей Каўко // Заря. 2005. 27 сентября. С. 3.

28.Если бы не костыль, или Вот такой серьёзный юмор / Аляксей Каўко // Заря. 2005. 31 декабря. С. 7.

29.Прынада для сварлівай жонкі : гумарэска / Аляксей Каўко // Заря. 2004. 5 августа. С. 8.

30.Светлы вобраз паэта : да 60-годдзя Міколы Федзюковіча / Аляксей Каўко // Чырвоная звязда. Iванава, 2003. 18 красавіка. С. 2.

31.Вайна і чайкі : апавяданне-быль / Аляксей Каўко // Народная трыбуна. 2003. 12 ліпеня.

32.Ад шчырага сэрца : да 90-годдзя з дня нараджэння Міколы Засіма / Аляксей Каўко // Чырвоная звязда. Iванава, 2003. 12 верасня. С. 3.

33.З любоўю да роднага краю : [да юбілею Мiколы Панасюка] / Аляксей Каўко // Чырвоная звязда. Iванава, 2002. 30 красавіка. С. 3.

34.З любоўю да роднага краю : [пра кнiгу Міколы Панасюка «Крык немаўляцi»] / Аляксей Каўко // Чырвоная звязда. Iванава, 2002. 8 чэрвеня.

35.Абразкі / Аляксей Каўко // Заря. 2001. 26 июня.

36.На крутых паваротах : аповесць / Аляксей Каўко // Заря. 2000. 11 апреля; 13 апреля; 18 апреля; 20 апреля; 25 апреля; 16 мая; 23 мая; 25 мая; 30 мая.

 

Аб жыцці і творчасці А. Т. Каўко

1.Кавко Алексей Трофимович // Время и судьбы / Ивановский районный совет ветеранов ; автор идеи и составитель Л. А. Добродей. Брест : Ивановская районная типография, 2022. С. 69–84.

2.Почетные граждане. Кавко Алексей Трофимович // Ивановский район. Будущее создается сегодня / [А. М. Суворов, Ю. В. Мулявко, Н. В. Раевская и др.]. Брест : Полиграфика, 2019. С. 14–15.

3.Аляксей Каўко // Іванаўшчына літаратурная: ад сярэднявечча да сучаснасці : зборнік нарысаў / уклад. А. Крэйдзіч. – Мінск : Мінкопрынт, 2018. С. 26–30.

4.О подвигах, о доблести, о славе... / Ивановская районная организация Белорусского общественного объединения ветеранов ; сост. М. П. Горупа. – Иваново : Ивановская районная типография, 2015. – 349 с.

5.Аляксей Каўко // Літаратурная карта Берасцейшчыны / рэд. i ўклад. А. Крэйдзіч. Брэст : ААТ «Брэсцкая друкарня», 2008. С. 240–241.

6.Кавко Алексей Трофимович // Кто есть Кто в Республике Беларусь / под ред. И. В. Чекалова. Минск : Энциклопедикс, 2004. С. 118.

7.Каўко Аляксей Трафімавіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мiнск, 2000. С. 509.

8.Гетманчук, У. Успомнім добрым словам / Уладзімір Гетманчук // Заря. 2022. 30 марта. С. 18.

9.Крэйдзіч, А. Век — як помнік / Анатоль Крэйдзіч // Янаўскі край. Іванава, 2022. 25 сакавіка (№ 12). С. 9.

10.Лапанік, Ф. Незабыўны Аляксей Каўко / Фёдар Лапанік // Заря. 2020. 5 мая. С. 7.

11.Соломка, И. Их судьбы историей стали : [в районной библиотеке им. Ф. И. Панферова состоялся вечер памяти, на котором участники познакомились с жизнью и деятельностью почетных граждан Алексея Трофимовича Кавко и др.] / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2019. 24 мая. С. 14.

12.Іваненка, А. З хараством духоўным заручоныя : [Аляксей Каўко] / Арцём Іваненка // Полымя. 2018. № 8. С. 118–120.

13.Федарук, Н. Надзея на ўсё жыццё, або Сапраўдных мужчын «лепяць» сапраўдныя жанчыны : [аб А. Каўко] / Н. Федарук // Народная трыбуна. 2014. № 19. С. 11.

14.Бывайце, дарагi Аляксей Трафiмавiч! : [некралог] // Лiтаратура і мастацтва. 2012. 28 верасня (№ 39). С. 4; Народная трыбуна. 2012. 28 верасня (№ 40). С. 12.

15.Каўко Аляксей Трафiмавiч : [некралог] // Заря. 2012. 27 сентября. С. 17.

16.Крэйдзiч, А. Век – як помнiк : [памяцi А. Т. Каўко] / Анатоль Крэйдзiч // Заря. 2012. 27 сентября. С. 18.

17.Котковец, А. Всегда среди людей / Алла Котковец // Чырвоная звязда. Iванава. 2012. 30 сакавіка. С. 3.

18.Пяро не ведае спачыну : [да 90-годдзя А. Т. Каўко] // Лiтаратура і мастацтва. 2012. 30 сакавіка (№ 13). С. 4; Народная трыбуна. 2012. 30 сакавіка. С. 3.

19.Котковец, А. Не знает отдыха перо… : [к 90-летию А. Т. Кавко] / Алла Котковец // Заря. 2012. 29 марта. С. 6.

20.Каўко, А. Т. «Да Беласточчыны мы так і не дайшлі» : [успамiны былога партызана] / Аляксей Трафiмавiч Каўко ; падрыхтаваў Б. Паўлоўскi // Вечерний Брест. 2010. 7 апреля. С. 16.

21.Крэйдзіч, А. Паважаны. Заслужаны. Ганаровы! : [пра А. Т. Каўко] / Анатоль Крэйдзіч // Чырвоная звязда. Iванава, 2009. 21 ліпеня. С. 2.

22.О присвоении звания «Почётный гражданин Ивановского района» Кавко А. Т. : Решение № 88 от 26.06.2009 г. // Чырвоная звязда. Iванава, 2009. 14 ліпеня. С. 2.

23.Сітуха, У. Жыве на Палессі пясняр : [пра А. Т. Каўко] / Уладзімір Сітуха // Заря. 2004. 10 июля. С. 5.

24.Крэйдзiч, А. З ветэранам – ля веснiчак : [пра А. Т. Каўко] / Анатоль Крэйдзiч // Беларуская думка. 2003. № 9. С. 126–130.

25.Крейдич, А. Дыханье тёплое строки : Алексею Кавко – 80 лет // Заря. 2002. 28 марта.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 308 разоў