Аўторак, 14 Чэрвень 2022 15:52

30 кастрычніка 2022 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Андрэя Міхайлавіча Самсона (1932–1997), вучонага-фізіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (1976)

Андрэй Міхайлавіч Самсон нарадзіўся 30 кастрычніка 1932 г. у г. Давыд-Гарадок Столінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сям’і. З маленства Андрэю давялося дапамагаць бацькам па гаспадарцы. У 1944 г. яго бацьку, Міхаіла Васільевіч Самсона, прызвалі ў Чырвоную армію, з фронта вярнуўся інвалідам (у калене застаўся асколак). Андрэй вельмі хацеў вучыцца, у школе быў адным з лепшых вучняў. Закончыў сярэднюю школу № 1 г. Давыд-Гарадка (1950).

 

Пасля школы Андрэй Самсон паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які паспяхова закончыў  у 1955 г. Пасля заканчэння ВНУ прыйшоў у аспірантуру ў нядаўна створаны Інстытут фізікі і матэматыкі АН БССР (з 1959 г. Інстытут фізікі; з 1988 г. — Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава), дзе застаўся працаваць пасля заканчэння аспірантуры (1958). Доктар фізіка-матэматычных навук (1972). У 1973–1996 гг. — загадчык лабараторыі. Прафесар (1977). Член-карэспандэнт АН БССР.

Распрацаваў тэарэтычныя метады разліку нестацыянарных рэжымаў лазераў і распаўсюджвання і выпрамлення ў нелінейна-аптычных і рассейвальных асяроддзях. Апублікаваны больш за 240 асноўных навуковых работ па лазернай фізіцы і оптыцы, у тым ліку 2 манаграфіі, 5 манаграфічных зборнікаў (выдадзены пад яго рэдакцыяй), больш за 30 работ апулікаваны за мяжой. За работы ў вобласці лазернай фізікі ўдастоены Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1976) разам з Б. І. Сцяпанавым, А. С. Рубанавым і В. П. Грыбкоўскім.

Андрэй Міхайлавіч шмат ўвагі надаваў падрыхтоўцы і выхаванню навуковых кадраў. Кіраваў дыпломнымі работамі студэнтаў, часта выступаў апанентам пры абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 14 кандыдацкіх дысертацый.

Узнагароджаны медалём «За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения В. И. Ленина», значком «Победитель социалистического соревнования», граматамі АН БССР. Лаўрэат прэміі НАН Беларусі (1997; пасмяротна) за цыкл прац «Рэгулярныя і хаатычныя структуры ў квантавай электроніцы і оптыцы» (разам з Л. А. Катомцавай і Н. І. Лойка).

А. М. Самсон памёр 18 студзеня 1997 г.

У памяць вучонага выдадзена кніга «Учёный-физик Андрей Михайлович Самсон» (2017), у якую ўключаны некалькі значных навуковых артыкулаў вучонага, а таксама яго мемуары аб дзяцінстве і юнацтве, шматлікія фотаздымкі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 Працы А. М. Самсона

1.Автоколебания в лазерах / А. М. Самсон, Л. А. Котомцева, Н. А. Лойко; АН БССР, Ин-т физики им. Б. И. Степанова. – Минск : Навука i тэхнiка, 1990. – 280 с. : ил.

2.Полистабильность, автоколебания и гистерезис в лазере с просветляющимся фильтром при внешней подсветке / А. М. Самсон, В. А. Ранцевич. – Минск : ИФ, 1987. – 51 с. : ил.

3.Неусточивости в лазерах с периодической модуляцией параметров / А. М. Самсон, С. И. Туровец. – Минск : ИФ АН БССР, 1986. – 52 с. – (Препринт / Институт физики Академии наук БССР ; № 438).

4.Равновесные состояния, автоколебания, полистабильность и гистерезисные явления в лазерах с просветляющимся фильтром / А. М. Самсон. – Минск : [б. и.], 1984. – 55 с. – (Препринт / Ин-т физики, АН БССР ; № 321).

5.Высокочастотная автомодуляция излучения лазеров и генерация сверхкоротких импульсов / А. М. Самсон. – Минск : ИФ АН БССР, 1979. – 62 с. : ил. – (Препринт / Институт физики АН БССР ; № 189).

6.Квантовая электроника и лазерная спектроскопия / под ред. д-ра физ.-мат. наук А. М. Самсона ; Ин-т физики АН БССР. – Минск : Наука и техника, 1974. – 512 с. : ил.

7.Методы расчета нестационарной генерации оптических квантовых генераторов : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.00.00 / А. М. Самсон. – Минск, 1970. – 587 с. : ил.

Аб жыцці і дзейнасці А. М. Самсона

1.Самсон Андрэй Міхайлавіч / В. А. Савва // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2002. Т. 14. С. 141.

2.Самсон Андрей Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2008. Т. 6. С. 564.

3.Самсон Андрэй Міхайлавіч // Памяць. Столінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск : БЕЛТА, 2003. С. 509.

4.Самсон Андрей Михайлович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 554.

5.Самсон Андрэй Міхайлавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 537.

6.Учёный-физик Андрей Михайлович Самсон : приложение к сборнику «Тураўшчына: мінулае, сучаснасць, будучыня». Вып. 3 / НАН Беларуси, Институт физики им. Б. И. Степанова, Общественное объединение «Туровское научно-просветительское общество» ; [сост. Н. А. Саскевич]. – Минск : Позитив-центр, 2017. – 183 с., [4] л. ил.

7.Андрей Михайлович Самсон : к 50-летию со дня рождения // Журнал прикладной спектроскопии. 1982. Вып. 37, № 4. С. 692–693.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 337 разоў