Панядзелак, 04 Ліпень 2022 11:00

8 чэрвеня 2022 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Тамары Анатолеўны Тэвасян (1952), актрысы тэатра лялек, заслужанай артысткі Беларусі (2008)

Тамара Анатольеўна Тэвасян нарадзілася 8 чэрвеня 1952 г. у Мінску. З дзяцінства праяўляла сябе ў сцэнічных мастацтвах — вучалася харэаграфіі і акрабатыцы, спявала і танцавала. Паступала ў тэатральны інстытут, але з-за малога росту (1,55 м) яе не прынялі.

 

У 1969 г. Тамара Тэвасян па конкурсу паступіла ў дапаможны склад Дзяржаўнага тэатра лялек БССР. Тады акцёры-лялечнікі заўсёды былі за шырмай, не маглі цалкам паказаць сябе, але пачынаючая атрыса прыкіпела да лялечнага тэатра. З 1975 г. служыць у Брэсцкім абласным тэатры лялек, куды прыехала да мужа, акцёра Уладзіміра Георгіевіча Тэвасяна.

Атрымала вышэйшую адукацыю: скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна па спецыяльнасці «руская мова і літаратура» (1977), Сант-Пецярбургскую дзяржаўную тэатральную акадэмію (1993).

У рэпертуары актрысы Тамары Тэвасян лірычныя гераіні, вострахарактарныя і драматычныя ролі. Сыграла больш за 150 роляў у спектаклях, сярод якіх: «Піліпка і ведзьма» (монаспектакль; рэжысёр Дзмітрый Нуянзін), «Аистёнок и пугало», «Крысолов», «Буратино», «Золушка», «Стулья», «Синяя птица» і інш. У «Крысолове», які пастаўлены рэжысёрам Алегам Жугждой паводле паэмы Марыны Цвятаевай, Тамара Тэвасян іграла вобраз паэтэсы. Гэта цяжэйшы шматслойны матэрыял — і вяршныня артыстычнага майстэрства. Гэты спектакль з поспехам паказалі на фестывалях ў Германіі, Польшчы, Літве.

Па-за тэатрам Тамара Анатолеўна паспявае займацца з маладым пакаленнем. Кіраўнік узорнага тэатра лялек «Чароўная табакерка» пры СШ № 12 г. Брэста імя К. Л. Губарэвіча. Выкладае на акцёрскім аддзяленні Брэсцкага музычнага каледжа імя Р. Шырмы.

Уладальнік дыпломаў міжнародных фестываляў тэатраў лялек. На I Рэспубліканскім конкурсе тэатральных пастановак п’ес класічных і сучасных беларускіх драматургаў Т. А. Тэвасян была адзначана спецыяльнай прэміяй і дыпломам «За адкрыццё таленту (яркае ўвасабленне нацыянальнага характару)» (2006).

На VI Раждзественскім фестывалі батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы» (2020) дыпломам «За глыбіню і працяг традыцый батлейкі» ўзнагароджаны сямейны тэатр Быцко за спектакль «Прытулак памяці», рэжысёрам якога была Т. А. Тэвасян.

Лаўрэат грамадскай прэміі «Берасцейская зорка» (1997). Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2002), Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў (2022). Атрымала прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крышталёвая зорка» (2003). Першай з актрыс тэатраў лялек Беларусі ўдастоена звання «Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь» (2008).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Тевосян Тамара Анатольевна // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 410.
  2. Тэвасян Тамара Анатолеўна / С. Ф. Юркевіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2003. Т. 2. С. 453–454.
  3. Каладзінскі, М. А. Брэсцкі абласны тэатр лялек / М. А. Каладзяінскі, С. Ф. Юркевіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2002. Т. 1. С. 167–169.
  4. Бакіевіч, Р. М. Брэсцкі тэатр лялек / Р. М. Бакіевіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2011. Т. 2. С. 86–87.
  5. Шеламова, Т. Тамара Тевосян отметила юбилей : [о капустнике в Брестском театре кукол к 70-летию актрисы Тамары Тевосян] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2022. 10 июня (№ 22). С. 2.
  6. Трибулева, Е. По следам кота Сами : [в д. Стойлы Пружанского района прошла премьера спектакля «Самі з вусамі» с участием брестской актрисы Тамары Тевосян] / Елена Трибулева // Навіны Камянеччыны. 2021. 17 красавіка (№ 16). С. 16–17.
  7. Шляжко, Н. Монолог длиною в шесть десятилетий : [60-летний юбилей отметил ведущий мастер сцены Брестского театра кукол Владимир Тевосян] / Наталья Шляжко // Брестский вестник. 2021. 18 марта (№ 11). С. 18.
  8. Сацута, А. «Я влюбился в театр кукол...» : [Владимир Тевосян – ведущий актер Брестского театра кукол] / Алена Сацута // Заря. 2021. 13 марта. С. 14.
  9. Васькова, Г. Сохраняя любовь в душах : [о кукольном театре «Чароўная табакерка» в СШ № 12 г. Бреста. Руководитель Т. А. Тевосян] / Галина Васькова // Брестский вестник. 2018. 22 марта. С. 23.
  10. Павлова, Л. «Когда не играю спектакли – болею!» : [об актрисе Брестского театра кукол Тамаре Тевосян] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2012. № 23. С. 21.
  11. Сидорук, И. От Аладдина – до Короля Лира : [о спектакле «Король Лир» и актере Владимире Тевосяне Брестского театра кукол] / Игорь Сидорук // Вечерний Брест. 2011. 11 марта. С. 5.
  12. Тевосян, Т. Тамара Тевосян: «Мое кредо – любовь к театру» / Тамара Тевосян ; записала Марина Лазарчук // Брестский вестник. 2008. 25 сентября (№ 39). С. 4.
  13. Бакиевич, Г. Сказки из «корзины»: [о моноспектакле «Пiлiпка i ведзьма» Брестского театра кукол. Режиссер Дмитрий Нуянзин. Артистка Тамара Тевосян] / Григорий Бакиевич // Вечерний Брест. 2004. 10 декабря. С. 3.
  14. Бакiевiч, Р. Аншлаг... пры пустой зале : [пра спектакль «Пiлiпка i ведзьма» Брэсцкага тэатра лялек. Рэжысёр Зміцер Нуянзiн. Артыстка Тамара Тэвасян] / Рыгор Бакiевiч // Рэспублiка. 2004. 4 снежня. С. 14.
  15. Павлова, Л. «Крысолов» шагает по Европе : [об участии Брестского театра кукол в международных театральных фестивалях со спектаклем «Крысолов»] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2004. № 46. С. 27.
  16. Таболiч, С. Вандроўны «Крысалоў» : [пра ўдзел Брэсцкага тэатра лялек у мiжнародных фестывалях у Польшчы, Расii i Германii] / Святлана Таболiч // Народная трыбуна. 2004. 10 лiпеня.
  17. Вашейка, В. Три победы на трех фестивалях : [Брестский театр кукол вернулся с фестиваля в Равенсбурге (Германия), где имел успех со своим спектаклем «Крысолов»] / Вячеслав Вашейка // Брестский курьер. 2004. 1 июля. С. 12.
  18. Вашейка, В. «Крысолов» уехал в Ломжу на международный фестиваль : [об участии Брестского театра кукол со спектаклем «Крысолов» в фестивалях в г. Ломже (Польша) и Москве] / Вячеслав Вашейка // Брестский курьер. 2004. № 23. С. 2.
  19. Бакiевiч, Р. «Крысалоў» iдзе на захад i на ўсход : [пра ўдзел Брэсцкага тэатра лялек са спектаклем «Крысолов» у мiжнародных фестывалях у Польшчы i Германii] / Рыгор Бакiевiч // Вечерний Брест. 2004. 9 июня. С. 16.
  20. Тевосян, Т. «Снова год пролетел быстрой птицей...» / Тамара Тевосян ; расспрашивала Ада Архипова // Заря. 2003. 20 декабря.
  21. Микрюков, А. От «зоркi» до «зоркi» : [о вручении актрисе театра кукол Тамаре Тевосян премии «Крышталёвая зорка»]/ Александр Микрюков // Брестский курьер. 2003. № 14. С. 19.
  22. «Хрустальная звезда» брестской актрисы : [информация об актрисе театра кукол Тамаре Тевосян, награжденной призом «Хрустальная звезда»] // Вечерний Брест. 2003. 2 апреля. С. 1.
  23. Шеламова, Т. Кого наказал Крысолов? : [о спектакле «Крысолов»Брестского театра кукол. Режиссер Олег Жюгжда] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2002. 26 июля. С. 8.
  24. Аб узнагароджаннi Т. А. Тэвасян медалём Ф. Скарыны : Указ Прэзiдэнта Рэспублікі Беларусь № 57 28.01.2002 г. // Заря. 2002. 31 января.
  25. Витальник, К. Любовь в обмен на волшебство : [об артистке театра кукол Тамаре Тевосян] / К. Витальник // Вечерний Брест. 2001. 23 ноября. С. 8.
  26. Сільнова, Л. Лялькі і людзі: брэсцкая версія : [Брэсцкі тэатр лялек на сцэне дзяржаўнага тэатра лялек паказаў свой спектакль «Бусляня і Пудзіла»] / Л. Сільнова // Культура. 1997. 15–21 сакавіка. С. 4.
  27. Тэвасян, Т. «Усе мае ролі – гэта адбітак мяне самой» / Тамара Тэвасян ; гутарыў К. Зёлка // Народная трыбуна. 1993. 12 чэрвеня.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 271 разоў