Панядзелак, 04 Ліпень 2022 11:06

28 сакавіка 2022 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Гетманчука (1957), паэта

Уладзімір Мікалаевіч Гетманчук нарадзіўся 28 сакавіка 1957 г. у в. Шчакоцк Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Мікалай Міхайлавіч, працаваў лесніком у Мотальскім лясніцтве, наглядаў за Дружылавіцкім лесам; маці, Ксенія Аляксандраўна, працавала ў калгасе.

 

Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. В. Куйбышава ў 1981 г. Пасля заканчэння два гады адпрацаваў на Магілёўшчыне, потым вярнуўся на Брэстчыну. Працаваў эканамістам і ў калгасе, і на заводзе. На працягу многіх гадоў Уладзімір Мікалаевіч працаваў галоўным эканамістам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іванаўскага райвыканкама. Прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы і ажыццяўленні тактыкі і стратэгіі развіцця галоўнай галіны народнай гаспадаркі раёна.

З маленства ўражлівы хлапчук тонка адчуваў жыватворную цеплыню мамінай любові, захапляўся зыркімі сонечнымі промнямі, што танцавалі ля хаты ранішні факстрот, канюшынай, што пчолак гайдала, і, канечне ж, цнатлівай чаромхай у вэлюме белым. З усяго гэтага, шчымлівага, роднага, і пачалася яго дарога ў паэзію. Пісаць вершы пачаў у школьныя гады. Любіў аднолькава матэматыку і літаратуру. Калі вучыўся ў восьмым класе, трапіў у аварыю, збіла машына, дзевяць месяцаў па бальніцах. Часу ў бальніцах было многа, чытаць надакучыла, пачаў пісаць, а настаўнікі мовы і літаратуры падтрымалі. У іванаўскай раёнцы тады быў надрукаваны яго верш — першая публікацыя пачынаючага паэта.

У час вучобы ў інстытуце займаўся на курсах журналістаў, атрымаў пасведчанне грамадскага журналіста. Быў актыўным членам рэдкалегіі інстытуцкай насценгазеты. І цяпер піша артыкулы аб культурным развіцці краю, аб літаратарах-земляках, удзельнічае ў справах раённага літаратурнага аб’яднання «Ясельда».

Уладзімір Гетманчук актыўна займаецца літаратурнай творчасцю з 1974 г. Друкаваўся на старонках рэспубліканскіх і абласных газет, раённай газеты «Чырвоная звязда», «Янаўскі край», украінскай газеты «Нове життя», у часопісах «Нёман», «Маладосць», «Першацвет», у калектыўным зборніку «Дзядзінец», альманахах «Гоман», «На ладонях Припяти и Пины» і інш.

Піша на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах, робіць пераклады і пародыі на аўтараў. Паэзія палескага аўтара вельмі меладычная. На яго вершы «Песня аб роднай вёсцы» i «Беларусь мая» напісалі музыку кампазітары Валянцін Перапёлкін і Валянцін Чугаеў. Песню на верш «Спешу к тебе» выконвае заслужаны артыст Беларусі Леанід Нікольскі.

Першая паэтычная кніжка Уладзіміра Гетманчука «Зараніца», у якой увасобіліся яго назіранні за жыццём, убачыла свет у 1994 г. Змест зборніка складаюць пранізліва-задушэўныя вершы аб роднай зямлі, шчырых працавітых людзях, аб пачуццях і ўзаемаадносінах. У 2011 г. з’явіўся другі зборнік — «Пах чаромхі і аеру». Творы самабытнага паэта з палескай глыбінкі кранаюць філасофскай заглыбленасцю, узнёслым лірызмам, багатай гамай пачуццяў.

Неўзабаве выйшаў трэцяе выданне — «Черемуховый край» (2012). Кніга адкрываецца вершам «Чаромха», гэтае дрэва паэта вельмі хвалюе, нагадвае дзяцінства. Затым змешчаны каля сотні вершаў на беларускай і рускай мовах, аўтар працягвае ісці лірычнай сцяжынай. У пяшчотна-настальгічных, філасофскіх і гумарыстычных творах ён вяртаецца ў родную вёску, маленства і юнацтва, жыве ў суладдзі з маляўнічай прыродай Палесся. Выданне творца прысвячае малой радзіме і памяці бацькі.

Да свайго 60-годдзя выдаў кнігу «В краю черёмух» (2017). Апошняя па часе кніга — «Милое, родное…» (2020). Зараз падрыхтаваны рукапіс новай кнігі пад назвай «Любовь — как Божий дар», у якую войдуць 150 новых твораў. Прырода ў вершах «іванаўскага Ясеніна» (так ні то жартам, ні то ўсур’ёз называюць Уладзіміра Гетманчука землякі) жыве ў цесным адзінстве з чалавекам. Пейзаж украпляецца і ў інтымна асабістыя, і ў задуменна філасофскія вершы. Яскравыя паэтычныя замалёўкі прыроды з'яўляюцца не проста прыгожым фонам, на якім развіваецца дзеянне твора, але і хвалююча высвятляюць пачуцці лірычнага героя.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы i артыкулы У. М. Гетманчука

  1. Милое, родное... : сборник стихов / Владимир Гетманчук. – Иваново, Брестская область : Ивановская районная типография. 2020. – 92 с.
  2. Черемуховый край : сборник стихов / Владимир Гетманчук. – Смоленск : Ноопресс. 2012. – 88 с.
  3. Пах чаромхі і аеру : вершы, пераклады / Уладзiмiр Гетманчук. – Мінск : Смэлтак, 2011. – 64 с. : іл.
  4. Зараніца : вершы / Уладзiмiр Мiкалаевiч Гетманчук. – Мінск : РВА «Азбука», 1994. – 46 с., [1] л. партр.
  5. Беларусь мая ; Пірагі : [вершы] / Уладзімір Гетманчук // Памяць. Іванаўскі раён : гiст.-дакум. хронiка. Мiнск, 2000. С. 557.
  6. Чытаючы «Красадзён» : [аб кнізе паэта Міколы Федзюковіча] / Уладзімір Гетманчук // Заря. 2022. 28 мая. С. 14.
  7. Разговор на диалекте дружбы : [воспоминания поэта о Северном Кавказе] / Владимир Гетманчук // Янаўскі край. Іванава, 2022. 8 красавіка (№ 14). С. 8.
  8. Успомнім добрым словам : [да 100-годдзя з дня нараджэння А. Т. Каўко] / Уладзімір Гетманчук // Заря. 2022. 30 сакавіка. С. 18.
  9. Родам з Іванаўшчыны  : [215 гадоў з дня нараджэння Напалеона Орды] / Уладзімір Гетманчук // Янаўскі край. Іванава, 2022. 11 лютага (№ 6). С. 13.
  10. Навагодняе ; «Не апошні і не першы...» : [вершы] / Уладзімір Гетманчук // Янаўскі край. Іванава, 2022. 6 студзеня (№ 1). С. 13.
  11. «Мы на земле, конечно, все под Богом...» ; Памяти друзей : [стихи] / Владимир Гетманчук // Янаўскі край. Іванава, 2021. 3 верасня (№ 35). С. 22.
  12. Слова пра Паэта  : [пра Міколу Федзюковіча.] / Уладзімір Гетманчук // Драгічынскі веснік. 2021. 28 мая (№ 21). С. 21.
  13. «Калі ў майскі дзень чароўны...» ; «Узгадваю: прадзе кудзелю маці...» ; «Надо мною небо голубело...» ; «І як у чалавека і паэта...» ; «Адкрыйце дабрыні, каханню дзверцы...» ; «Ападзе парою летняй...» : [вершы] / Уладзімір Гетманчук // Янаўскі край. Іванава, 2021. 14 мая (№ 19). С. 22.
  14. «Ни отца, ни матери, ни брата» ; Уезжаю я. Калины гроздья : [стихи] / Владимир Гетманчук // Янаўскі край. Іванава, 2019. 6 лістапада. С. 19.
  15. «Край небес широко распластался» ; «Так всегда, дорогая подруга» ; «Вспоминаю детства закидоны» : [стихи] / Владимир Гетманчук // Янаўскі край. Іванава, 2019. 23 жніўня. С. 16.
  16. Роднай вёсцы ; Мова : [вершы] / Уладзімір Гетманчук // Янаўскі край. Іванава, 2019. 29 студзеня. С. 6.
  17. Время лечит ; В родном краю : [стихи] / В. Гетманчук // Чырвоная звязда. Іванава, 2017. 3 лютага (№ 9). С. 13.
  18. «Вясна... Вясна...» : [верш] / Уладзімір Гетманчук // Белорусская нива. 2012. 3 мая. С. 1.
  19. Мілай хаціне : [верш] / Уладзімір Гетманчук // Белорусская нива. 2012. 14 марта. С. 1.
  20. «Хочацца ў дзяцінства пазваніць мне...» / Уладзімір Гетманчук // Белорусская нива. 2011. 27 декабря. С. 1.
  21. Так лёсу было трэба : [вершы] / Уладзімір Гетманчук // Акно. 2009. № 3. С. 48.
  22. На жыццёвым раздарожжы : [вершы] / Уладзімір Гетманчук // Акно. 2009. № 1. С. 132–133.
  23. Пироги : [стихи] / Владимир Гетманчук ; перевод с белорусского Валерия Гришковца // Нёман. 2005. № 9. С. 151.
  24. «Там, у зялёным кустощи...» : [верш] / Уладзимир Гетманчук // Заря. 2005. 24 мая.
  25. Вясна на Палессі ; Я б хацеў ; У вербную нядзелю на беразе Піны : [вершы] / Уладзімір Гетманчук // Заря. 2005. 29 марта.
  26. Беларусь мая ; Пірагі : [вершы] / Уладзімір Гетманчук // Белорусская нива. 2004. 30 октября.
  27. «Вы их, случайно, не встречали...» ; «Живешь и снова забываешь...» ; «Облетают осенью деревья...» : [стихи] / Владимир Гетманчук // Заря. 2004. 28 сентября.

 

Аб жыцці і творчасці У. М. Гетманчука

  1. Уладзімір Гетманчук // Іванаўшчына літаратурная: ад сярэднявечча да сучаснасці : зборнік нарысаў / уклад. А. Крэйдзіч. Мінск : Мінкопрынт, 2018. С. 43–44.
  2. Гетманчук Уладзімір Мікалаевіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мiнск, 2000. С. 556–557.
  3. Людзі Янаўскага краю / [аўтар тэксту і ўкладальнік: І. Гетман ; прадмова Ю. Бісуна ; фота В. Міхальчука, В. Жушмы]. – Мінск : Звязда, 2018. – 163, [3] с.
  4. О подвигах, о доблести, о славе... / Ивановская районная организация Белорусского общественного объединения ветеранов ; сост. М. П. Горупа. – Иваново : Ивановская районная типография, 2015. – 349 с.
  5. Крэйдзіч, А. Чаромхавая песня пра жыццё : [асноўныя вехі біяграфіі пісьменніка У. Гетманчука] / Анатоль Крэйдзіч // Янаўскі край. Іванава, 2022. 1 красавіка (№ 12). С. 10.
  6. Жушма, В. Ёсць «Літкарта» Іванаўшчыны / Васіль Жушма // Янаўскі край. Іванава, 2021. 5 лістапада (№ 44). С. 10.
  7. Саломка, І. Ён у вершах увесь / Ірына Саломка // Янаўскі край. Іванава, 2020. 19 чэрвеня. С. 5.
  8. Гетманчук, У. Уладзімір Гетманчук: «Год малой радзімы – мой год» / Уладзімір Гетманчук ; гутарыў Ігар Гетман // Янаўскі край. Іванава, 2018. 23 лістапада. С. 7.
  9. Саломка, І. За даляглядам – новы далягляд : [творчы шлях паэта У. Гетманчука] / Ірына Саломка // Янаўскі край. Іванава, 2018. 30 сакавіка. С. 5.
  10. Дзе, як стагі, стаялі пірагі : [кароткія звесткі аб паэце У. Гетманчуку з г. Іванава] // Сельская газета. 2017. 15 августа. С. 8.
  11. Саломка, І. «Пах чаромхі і аеру» зачароўвае : [аб новым зборніку вершаў іванаўскага паэта У. Гетманчука] / Ірына Саломка // Чырвоная звязда. Іванава, 2011. 17 мая. С. 3.
  12. Жылко, В. Візіт Іванава – Лунінец : [кароткая інфармацыя аб візіце іванаўскіх літаратараў В. Кухарчука і У. Гетманчука ў Лунінец па запрашэнню творчага клуба «Муза»]/ В. Жылко // Информ-прогулка. Лунинец, 2007. 8–14 марта. С. 8.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 349 разоў