Серада, 03 Жнівень 2022 16:10

7 лютага 2022 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Анатоля Пятровіча Мяшкова (1937–1994), спартыўнага арганізатара, гандбольнага трэнера

Анатоль Пятровіч Мяшкоў нарадзіўся 7 лютага 1937 г. у в. Слабада Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1944 г. з бацькамі пераехаў у г. Брэст. У 1955 г. скончыў спартыўную школу № 1, дзе іграў у баскетбол. Працаваў трэнерам па баскетболу ў спартыўным таварыстве «Спартак» (1956–1960) і дзіцячай спартыўнай школе № 4 (1960–1961).

 

У 1956–1961 гг. Анатоль Мяшкоў навучаўся на прыродазнаўча-геаграфічным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Затым служыў у Савецкай арміі. У 1963 г. пачаў педагагічную дзейнасць у БрДПІ на кафедры фізвыхавання на пасадзе асістэнта. Стварыў жаночую гандбольную каманду педінстытута, праз год — мужчынскую.

У 1967 г. А. П. Мяшкоў стаў старшым выкладчыкам кафедры спартыўных дысцыплін БрДПІ. У 1968 г. паспяхова закончыў завочнае аддзяленне Смаленскага інстытута фізічнай культуры.

Да брэсцкіх гандбалістаў першыя сур’ёзныя поспехі прыйшлі ў другой палове 1970-х гг. Мужчынская каманда педінстытута заняла трэцяе месца ў чампіянаце БССР па гандболу ў 1977 г. У 1980-я гг. каманда Брэсцкай вобласці працягвала заставацца адным з лідэраў гандболу ў рэспубліцы — атрымала серабро на Спартакіадзе 1982 г. і бронзу на Спартакіадзе 1986 г. У 1987 г. каманда Брэсцкага педінстытута стала першай на чампіянаце БССР сярод ВНУ. У 1989–1992 гг. каманда выступала як «Цветотрон» па назве завода, які аказваў падтрымку.

У студзені 1992 г. Анатолію Мяшкову было прысвоена вучонае званне дацэнта. За шматгадовую трэнерска-выкладчыцкую работу і вялікі ўклад у падрыхтоўку беларускіх спартсменаў вышэйшага класа ў красавіку 1993 г. было прысвоена званне «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь». Суддзя па спорту нацыянальнай катэгорыі.

За перыяд педагагічнай дзейнасці А. П. Мяшковым было апублікавана 39 навуковых артыкулаў, метадычных рэкамендацый і метадычных распрацовак па гандболу, якія маюць вялікае тэарэтычнае і практычнае значэнне пры падрыхтоўцы спартсменаў высокага класу.

А. П. Мяшкоў заўчасна памёр 5 мая 1994 г.

У маі 1995 г. у Брэсце ўпершыню прайшоў турнір памяці Анатоля Мяшкова. Турнір хутка стаў адным з галоўных у Беларусі, доўгія гады пераможцу турніра ўручаўся таксама Кубак Беларусі па гандболу.

У красавіку 2002 г. быў створаны Брэсцкі гандбольны клуб імя Анатоля Мяшкова. Ініцыятарамі яго з’яўлення сталі сыны Анатоля Пятровіча — Аляксандр і Сяргей Мяшковы. Ужо ў сезоне 2002/2003 гг. БГК імя Анатоля Мяшкова заняў другое месца ў чэмпіянаце Беларусі.

У 2014 г. імя А. П. Мяшкова прысвоена спорткомплексу «Вікторыя» (пабудаваны ў 2004 г.), дзе выступае БГК. Жонка Адэлаіда Канстанцінаўна Мяшкова (1940–2019) з’яўлялася першым кіраўніком БГК, на працягу сямнаццаці гадоў была яго анёлам-захавальнікам, сімвалам і жывой сувяззю часоў. У 2020 г. БГК імя Анатоля Мяшкова перайменаваны ў «Мяшкоў Брэст». Сёння «Мяшкоў Брэст» — гэта візітоўка горада, 14-кратны чэмпіён краіны, 13-кратны ўладальнік Кубка.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Мешков Анатолий Петрович / А. А. Зданевич // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019.С. 319.
  2. Мяшкоў Анатоль Пятровіч // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 629.
  3. Знахарчук, А. Н. Брестский гандбольный клуб имени А. П. Мешкова / А. Н. Знахарчук // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 171.
  4. Матусевич, Д. С. Брестский областной центр олимпийского резерва по игровым видам спорта «Виктория» имени А. П. Мешкова / Д. С. Матусевич // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019.С. 311–312.
  5. Кудрицкий, В. Н. Гандбол на Брестчине : истоки, тренеры, игроки, победы : 80-летию со дня рождения заслуженного тренера Республики Беларусь Анатолия Петровича Мешкова посвящается / В. Н. Кудрицкий. – Брест : Альтернатива, 2016. – 151 с. : ил.
  6. Канашиц, С. П. Анатолий Мешков: жизнь в игре / С. П. Канашиц. – Минск : Харвест, 2014. – 159 с., [32] л. фот.
  7. Кудрицкий, В. Н. Тренировка вратаря в гандболе / В. Н. Кудрицкий, В. Н. Козлов, А. П. Мешков. Минск : Вышэйшая школа, 1980. 77 с. : ил.
  8. Буцкевич, В. Премьера фильма об Аделаиде Мешковой / подготовила Василина Буцкевич // Брестский вестник. 2020. 3 сентября (№ 36). С. 11.
  9. Мостов, А. ...Словом, все мы птенцы Мешкова : [к 80-летию со дня рождения А. П. Мешкова, история создания и современный состав Брестского гандбольного клуба имени Мешкова] / Александр Мостов // Вечерний Брест. 2017. 8 февраля. С. 1, 8.
  10. Мешков, А. Александр Мешков: «Лимит легионеров в национальных чемпионатах — нонсенс» : [беседа с председателем попечительского совета Брестского гандбольного клуба] / Александр Мешков ; [записала] Катерина Богданова // Вечерний Брест. 2016. 24 августа. С. 10.
  11. Мешков, А. Александр Мешков: Хочу, чтобы Брестский гандбольный клуб был визитной карточкой всей страны : [беседа с председателем попечительского совета Брестского гандбольного клуба] / Александр Мешков ; беседовал Сергей Новиков // Брестский курьер. 2016. 7 января (№ 2). С. 19.
  12. Супрунюк, О. Распахнули двери в новый сезон : презентация брестского гандбольного клуба прошла с размахом : [в спорткомплексе «Виктория»] / Олег Супрунюк // Брестский курьер. 2015. 3 сентября (№ 36). С. 29.
  13. Мешков, А. БГК имени Мешкова: после Лиги Чемпионов : [беседа с председателем Брестского гандбольного клуба по итогам Лиги Чемпионов] / Александр Мешков ; беседовал Артём Кирьянов // Советская Белоруссия. 2015. 27 февраля. С. 15.
  14. Завадский, О. БГК среди лучших в Лиге чемпионов : [гандболисты БГК имени Мешкова завоевали путевку в групповой раунд главного клубного турнира Европы] / Олег Завадский // Брестская газета. 2014. 12 сентября (№ 37). С. 26.
  15. Завадский, О. БГК им. Мешкова одержал победу в 20-м турнире памяти Анатолия Мешкова / Олег Завадский // Брестская газета. 2014. 8 мая (№ 19). С. 3.
  16. Кульбака, А. Когда «зажигают» «звезды» : [в Бресте прошел 20-й гандбольный турнир памяти А. П. Мешкова] / Александр Кульбака // Вечерний Брест. 2014. 8–9 мая (№ 36). С. 8.
  17. Мешков, А. Александр Мешков: Мы не жмоты / Александр Мешков ; беседовал Сергей Канашиц // Советская Белоруссия. 2013. 5 сентября. С. 14.
  18. Кульбака, А. В БГК – первый в сезоне титул : Александр Мешков награжден Указом Президента РФ орденом Почета // Вечерний Брест. 2009. 23 декабря. С. 11.
  19. Мешков, А. Первые из могикан : [интервью с создателем Брестского гандбольного клуба БГК им. Мешкова, история команды] / Александр Мешков : беседовал С. Канашиц // Советская Белоруссия. 2009. 6 февраля. С. 14–15.
  20. Кульбака, А. Ему все возрасты покорны : [в Бресте прошёл спортивный фестиваль посвященный 70-летию со дня рождения заслуженного тренера Республики Беларусь А. Мешкова] // Брестский вестник. 2007. 15 февраля. С. 15.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 260 разоў