Серада, 10 Жнівень 2022 12:16

14 жніўня 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Сухарава (1947), грамадскага дзеяча, Ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна

Уладзімір Іванавіч Сухараў нарадзіўся 14 жніўня 1947 г. у Маскве. Закончыў Маскоўскі юрыдычны інстытут. Прайшоў тэрміновую службу ў Савецкай арміі. З 1971 г. па 1975 г. працаваў у Чаромушкінскім райкаме камсамола г. Масквы. З 1975 г. па 1979 г. — старшыня Чаромушкінскага раённага камітэта ДТСААФ г. Масквы.

 

Доўгі час Уладзімір Іванавіч узначальваў дырэкцыю Чаромушкінскага вытворча-жыллёвага рамонтнага аб’яднання г. Масквы. Шмат увагі надаваў пытанням працаўладкавання насельніцтва, кіраваў службай занятасці г. Масквы.

Уладзімір Сухараў — кіраўнік трох кампаній, заснавальнік шасці арганізацый. У 1989 г. заснаваў асацыяцыю дзелавога супрацоўніцтва з замежнымі краінамі «Інтэртрэйнінг». З 1991 г. з’яўляўся сустаршынёй — выканаўчым дырэктарам Міжнароднага форуму «Сусветны вопыт і эканоміка Расіі», у рамках якога правёў больш за 100 буйнамаштабных усерасійскіх і міжнародных кангрэсаў, сімпозіумаў, канферэнцый у Маскве.

Праводзіў вялікую міжнародную дзейнасць, займаючыся пытаннямі пашырэння супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы з краінамі Блізкага Усходу і Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну. З’яўляўся віцэ-прэзідэнтам міжнароднага грамадскага руху «Восточное измерение», стварэнне якога асабіста падтрымаў прэзідэнт Расійскай Федэрацыі У. У. Пуцін. Надаваў шмат увагі пытанням дзейнасці Асамблеі дзелавых колаў «Расія-Ліван» на пасадзе генеральнага сакратара. З’яўляўся віцэ-прэзідэнтам англійскага Інстытута фінансавых аналітыкаў.

Уладзімір Іванавіч прымае актыўны ўдзел у навуковых пошуках, з’яўляючыся членам Міжнароднай Акадэміі менеджменту, прафесарам Акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій, членам Міжнароднай Акадэміі навук «Праблемы інтэлектуальнага развіцця», членам міжнароднай Акадэміі эканомікі і фінансаў.

Мае ганаровыя ўзнагароды Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, Дзяржаўнай Думы і Савета Федэрацыі ФС РФ, Урада Расійскай Федэрацыі.

Масквіча Уладзіміра Сухарава ў Кобрыне ведаюць многія, таму што ў нашым горадзе ён бываў не раз — і з дзелавымі візітамі, і на святах. З 1991 г. ён актыўна ўдзельнічаў у жыцці Кобрына. Арганізоўваў і праводзіў сустрэчы па абмене вопытам і пашырэнні супрацоўніцтва для прадстаўнікоў бізнесу, прамысловасці, навукі і культуры Расіі і Беларусі.Аказваў дапамогу жыхарам і прадпрымальнікам Кобрыншчыны. Праводзіў вялікую работу па прыцягненні інвестыцый для эканамічнага развіцця рэгіёна, яго прадпрыемстваў і арганізацый. У 2005 г. прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні Міжнароднага Інвестыцыйнага Форума «Кобрын-Інвест».

За вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Кобрыншчыны, умацаванне дзелавых і сяброўскіх сувязяў двух братэрскіх народаў Беларусі і Расіі У. І. Сухараву прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна» (рашэнне Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта № 786 ад 18 жніўня 2005 г., рашэнне Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў № 99 ад 18 жніўня 2005 г.).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Сухарев Владимир Иванович // Долготович, Б. Д. Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. Минск, 2008. С. 33.
  2. О присвоении звания «Почетный гражданин Кобринского района» Сухареву Владимиру Ивановичу : решение Кобринского районного исполнительного комитета, 18.08.2005 г., № 786 // Зональный государственный архив в г. Кобрине. Ф. 4. Oп. 6. Д. 820. Л. 192.
  3. Сухараў Уладзімір Іванавіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. Кобрын, 2018. С. 47–48.
  4. СухаревВладимир Иванович// Списокпочетных граждан города Кобрина, Кобринского района / Отдел идеологической работы Кобринского исполкома. Кобрин, 2002. С. 3–4.
  5. Курачук, С. История кобринского края в лицах : [Почётный гражданин Кобринского района. П. Г. Коренчук, В. И. Сухарев] / страницу подготовила Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2021. 24 июня (№ 25). С. 4.
  6. Неповторимый колорит дружбы : [в августе 2005 г. за большой личный вклад в социально-экономическое развитие Кобринщины, укрепление связей двух братских народов Беларуси и России В. И. Сухарев удостоен звания «Почетный гражданин Кобринского района»] // Кобрынскі веснік. 2007. 25 ліпеня. С. 1.
  7. Почётные граждане Кобринского района: [о присвоении звания «Почётный гражданин Кобринского района» Коренчуку Павлу Григорьевичу, Сухареву Владимиру Ивановичу] // Кобрынскі веснік. 2005. 24 жніўня.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 237 разоў