Серада, 14 Верасень 2022 10:35

27 жніўня 2022 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іванавіча Махнача (1922–2001), абаронца Брэсцкай крэпасці (1941), пісьменніка, заслужанага работніка культуры БССР

Аляксандр Іванавіч Махнач нарадзіўся 27 жніўня 1922 г. у в. Забалацце Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1935–1939 гг. вучыўся ў Уздзенскай сярэдняй школе, скончыў 8 класаў і паступіў у Мінскае ваеннае пяхотнае вучылішча (1939). У 1940–1941 гг. — курсант Калінкавіцкага пяхотнага вучылішча, якое скончыў у званні лейтэнанта.

 

18 чэрвеня 1941 г. лейтэнант Аляксандр Махнач прыбыў па месцы назначэння — у 455-ы стралковы полк 42-й стралковай дывізіі, які размяшчаўся ў Цытадэлі Брэсцкай крэпасці. Тут у якасці камандзіра ўзвода сустрэў Вялікую Айчынную вайну. Камандаваў групай чырвонаармейцаў і малодшых камандзіраў па абароне Цэнтральнага вострава крэпасці. 27 чэрвеня яго, цяжка параненага, фашысты захапілі ў палон.

Да 9 красавіка 1945 г. Аляксандр Махнач знаходзіўся ў лагеры ваеннапалонных і канцлагерах на тэрыторыі Польшчы, Германіі (Бяла-Падляска, Чанстахова, канцлагер «Везуве»). Пасля вызвалення лячыўся ў эвакашпіталі, у інстытуце хірургіі і аднаўленчай артапедыі (Мінск, Пяцігорск). У 1947 г. дэмабілізаваны, інвалід вайны. Вярнуўся ў родную вёску.

Працаваў загадчыкам Прысынкаўскай сельскай бібліятэкі Уздзенскага раёна. З 1953 г. — бібліятэкар рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва». Адначасова вучыўся на завочным аддзяленні Мінскага бібліятэчнага тэхнікума (1950–1954). У 1954 г. паступіў на завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута імя М. Горкага (скончыў у 1960 г.). У 1956–1968 гг. — літсупрацоўнік аддзела культуры газеты «Літаратура і мастацтва». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1957 г.

Першы верш Алеся Махнача «Калгасная восень» надрукаваны ў уздзенскай раённай газеце «За Савецкую Радзіму» ў 1949 г. Удзельнічаў у рэпубліканскай нарадзе маладых пісьменнікаў (1950). Потым яго вершы, нарысы, рэцэнзіі з’явіліся ў рэспубліканскім перыядычным друку. Аднаактавыя п’есы, сцэнкі, скетчы, камедыі, прысвечаныя калгаснікам, рабочым, моладзі, школьнікам, друкаваліся ў розных перыядычных выданнях. Тэматыка іх была актуальная, яны з поспехам ставіліся ў рэспубліцы і за яе межамі.

Аўтар зборнікаў «Драматычныя мініяцюры» (1956), «Аднаактавыя п’есы» (1961), «Мы будзем жыць» (1967), «Пьесы» (1974) і інш. Па п’есе «Перад бурай» у 1958 г. пастаўлены тэлеспектакль. Шматактовыя п’есы «Шпачок» (пастаўлены ў 1964 г.) і «Гаўрошы Брэсцкай крэпасці» (пастаўлены ў 1969 г.) ішлі на сцэнах тэатраў краіны.

Алесь Махнач шмат увагі надаваў асэнсаванню героікі Вялікай Айчыннай вайны. Пісаў пераважна для дзяцей. Веданне жыцця дапамагло стварыць вобразы юных герояў. Яго творчы дапамагаюць выхоўваць мужнасць, вучаць змагацца за праўду і справядлівасць. Алесю Махначу належаць дакументальныя аповесці «Дзеці крэпасці» (1988), «Камандзір Усходняга форта» (1991).

Адзін са складальнікаў і членаў рэдакцыі зборніка ўспамінаў абаронцаў Брэсцкай крэпасці «Героическая оборона» (1961). Складальнік зборніка нарысаў «Люди границы» (1989). Аўтар артыкулаў па некаторых пытаннях развіцця малых форм беларускай драматургіі, нарысаў па праблемах экалогіі Нёмана і яго вытокаў, па краязнаўству роднага раёна.

Аляксандр Іванавіч узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Удастоены звання «Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР» (1980).

А. І. Махнач памёр 8 жніўня 2001 г., пахаваны на малой радзіме ў в. Забалацце.У 2001 г. у эфір выйшаў дакументальны тэлефільм «...Я лейтэнант Махнач» (рэжысёр В. Жыгалка), прысвечаны гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці. Забалацкая сельская бібліятэка названа яго імем.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

Творы А. Махнача

  1. Забалацце : краязнаўчы нарыс / Алесь Махнач ; [прадмова У. Кісялёва]. – Мінск : В. Хурсік, 2004. – 82 с. : іл. – (Ведаць свой край Беларусь).
  2. Нізок : краязнаўчыя нарысы / Алесь Махнач. Мінск : Пейто, 1998. 60, [2] с. (Ведаць свой край Беларусь).
  3. Камандзiр Усходняга форта : дакументальная аповесць / Алесь Махнач. Мінск : Юнацтва, 1991. 95 с. : іл.
  4. Люди границы : очерки / [составитель Алесь Махнач]. Минск : Мастацкая літаратура, 1989. 235, [2] с.
  5. Дзеці крэпасці : дакументальная аповесць / Алесь Махнач. – Мінск : Юнацтва, 1988. – 124 , [2] с., [4] л. портр. – (З арлінага племені).
  6. Гаўрошы Брэсцкай крэпасці : п’есы / Алесь Махнач [і інш.]. – Мінск : Юнацтва, 1984. – 190, [2] с.
  7. Няхай красуе жыццё : песы, драмы, камедыі / Алесь Махнач. Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. 205, [2] с.
  8. Не кажы: мая хата з краю... : песы / Алесь Махнач. Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. 110, [2] с.
  9. Песы / Алесь Махнач. Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. 141 с.
  10. Маленькія салдаты : гераічная драма / Алесь Махнач. Мінск : Беларусь, 1971. 67 с.
  11. Аднаактовыя пъесы : для гурткоў маст. самадзейнасцi / Алесь Махнач. – Минск : Дзяржвыд БССР, 1961. – 60 с.
  12. Перад бурай : п’еса у адной дзеi / Алесь Махнач. Мінск : Дзяржвыд БССР, 1958. 28 с.
  13. Драматычныя мініятуры : для гурткоў мастацкай самадзейнасц/ Алесь Махнач. – Мінск : Дзяржвыд БССР, 1956. – 80 с.
  14. «...Я – лейтэнант Махнач» : [фрагменты з успамінаў] / Алесь Махнач ; публікацыя Ірыны Клімковіч // Маладосць. 2009. 11. С. 121124.
  15. Вёска памаладзела : [пра вёску Забалацце Уздзенскага раёна] / Алесь Махнач // Беларуская думка. 2000. № 2. С. 81–87.
  16. Не померкнет слава боевая / А. И. Махнач // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 456–459.
  17. Петр Дурчин : каталог выставки, Москва / [автор предисловия А. Махнач]. Минск : Полымя, 1976. 23 с. : ил.
  18. Не померкнет слава боевая / А. И. Махнач // Героическая оборона : сборник воспоминаний об обороне Брестской крепости в июне – июле 1941 г. 2-е изд., доп. Минск, 1963. С. 362–371.

 

Аб жыцці і творчасці А. Махнача

  1. Махнач Аляксандр Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2000. Т. 10. С. 225.
  2. Махнач Алесь // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2017. Т. 5, кн. 2. С. 270.
  3. Махнач Алесь // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2014. Т. 5. С. 439.
  4. Махнач Алесь // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2007. Т. 4. С. 679.
  5. Махнач Алесь // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2003. Т. 2. С. 101.
  6. Махнач Алесь / Л. М. Гарэлік // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 4. С. 262–265.
  7. Алесь Махнач // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. С. 375–376.
  8. Махнач Алесь / С. С. Лаўшук // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1986. Т. 3. С. 487.
  9. Махнач Алесь // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 414.
  10. Махнач Алесь // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 413.
  11. Стальмашонак, У. Абаронца Брэсцкай крэпасці Алесь Махнач. 1975: [рэпрадукцыя] / Уладзімір Стэльмашонак // Уладзімір Стэльмашонак = Владимир Стельмашонок = Uladzimir Stelmashonak : [альбом / аўтар тэксту і складальнік І. В. Назімава]. Мінск : Беларусь, 2015. С. 47.
  12. Марціновіч, А. Заўтра пачалася вайна : [пра Алеся Махнача] / Алесь Марціновіч // Літаратура і мастацтва. 2022. 17 чэрвеня (№ 24). С. 5.
  13. Сарычев, В. В поисках утраченного времени. 1956. Приезд героев / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2019. 1 ноября (№ 44). С. 6.
  14. Гурыновіч, Л. П. Алесь Махнач «Дзеці Брэсцкай крэпасці» : літаратурнае чытанне. 4-ты клас / Л. П. Гурыновіч // Пачатковае навучанне. Серыя «У дапамогу педагогу». 2016. № 11. С. 4748.
  15. Котловская, Е. «Кончились сухари и боеприпасы, мы пошли на прорыв» : краткие истории жизни, судьбы и подвига двух защитников крепости : [Александра Махнача и Александра Петлицкого] / Екатерина Котловская // Сельская газета. 2016. 21 июня. С. 7.
  16. Катлоўская, К. 1941-ы: Брэсцкі... : [аб абаронцах Брэсцкай крэпасці А. Махначы і А. Петліцкім] / Кацярына Катлоўская // Культура. 2016. 18 чэрвеня (№ 25). С. 14.
  17. Катлоўская, К. 1941-ы: Брэсцкі... : [аб абаронцах Брэсцкай крэпасці А. Махначы і А. Петліцкім] / Кацярына Катлоўская // Белорусская военная газета. 2016. 18 чэрвеня. С. 14.
  18. Шырко, В. Ад нёманскай крынічкі : нарыс [пра Алеся Махнача] / Васіль Шырко // Белая Вежа. 2015. № 9. С. 2227.
  19. Потребко, А. «Главный человек в моей судьбе...» : [защитник Брестской крепости Алесь Махнач] / Анна Потребко // Заря. 2015. 26 сентября. С. 5.
  20. 27 жніўня 90 гадоў з дня нараджэння А. І. Махнача (19222001), драматурга, празаіка, публіцыста / склад.: Г. В. Брага, Т. І. Лагош, Н. А. Шашэнька ; рэд. К. Д. Варанько // Новыя кнігі : па старонках беларускага друку / Нацыянальная бібліятэка Беларусі. 2012. № 6. С. 3032 (Дадатак: Даты беларускага календара).
  21. Климкович, М. День простоять да ночь продержаться : [о защитнике Брестской крепости в 1941 г. Алесе Махначе] // Советская Белоруссия. 2010. 24 июня. С. 6.
  22. Кісялёў, У. Кола жыцця Алеся Махнача / Уладзімір Кісялёў // Культура. 2004. 16–22 кастрычніка. С. 22.
  23. Занеўская, І. Жыццёвы шлях завершаны кнігай : [пра Алеся МАхнача] / Ірына Занеўская // Літаратура і мастацтва. 2004. 1 кастрычніка. С. 7.
  24. Лукъянцева, Л. Александр Иванович Махнач / Лариса Лукъянцова // Курер. 2002. 4 ліпеня. С. 5.
  25. Шырко, В. Адплаціцца ўзаемнасцю : [да 75-годдзя пісьменніка Алеся Махнача] / Васіль Шырко // Мінская праўда. 1997. 26 жніўня.
Чытаць 332 разоў