Серада, 14 Верасень 2022 14:09

31 кастрычніка 2022 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Ігара Уладзіміравіча Луцкага (1972), дзяржаўнага дзеяча

Ігар Уладзіміравіч Луцкі нарадзіўся 31 кастрычніка 1972 г. у г. Століне Брэсцкай вобласці. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў в. Белавуша Столінскага раёна, дзе яго бацька працаваў галоўным інжынерам калгаса «Перамога». Закончыў Белавушскую сярэднюю школу з сярэбраным медалём (1989). У 1994 г. закончыў факультэт радыёфізікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

 

У 1995–2000 гг. — спецыяліст першай катэгорыі, вядучы спецыяліст, галоўны спецыяліст, начальнік аддзела праектавання і адміністрацыі баз дадзеных Міністэрства па ўпраўленню дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь. У 2000 г. закончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 2000–2002 гг. — саветнік-кансультант, намеснік загадчыка аддзелам інфарматыкі і аргтэхнікі канцылярыі Прэзідэнта Республікі Беларусь. У 2002–2004 гг. — загадчык аддзелам інфарматыкі і аргтэхнікі Галоўнага ўпраўлення дакументацыйнага забяспячэння і інфармацыйных тэхналогій апарата Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У 2004–2006 гг. — намеснік дырэктара БелТА. У 2006–2008 гг. — дырэктар УП «Новое радио» Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У 2008–2014 гг. — першы намеснік дырэктара БелТА. І. У. Луцкі ўзнагароджаны медалём «За трудовые заслуги» (2012). У 2014–2018 гг. — першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь. У 2018–2020 гг. — генеральны дырэктар тэлеканала «СТВ» (ЗАО «Столичное телевидение»).

4 чэрвеня 2020 г. І. У. Луцкі быў назначаны міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь. На гэты час прыйшліся актыўныя атакі інфармацыйнай (гібрыднай) вайны калектыўнага Захаду супраць беларускага грамадства. 9 жніўня адбыліся чарговыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у якіх пераканаўча перамог А. Р. Лукашэнка, што не адпавядае чаканням дэструктыўных сіл. З медыяполя краіны зніклі неангажаваныя грамадска-палітычныя СМІ, многія з іх пераўтварыліся ў прапагандысцкія інструменты, накіраваныя на разбурэнне Беларусі. Неабходна было стварыць эфектыўны механізм аператыўнага заканадаўчага рэагавання на змены ў інфармацыйнай абстаноўцы, што дазволіла хутка рэагаваць на пагрозы ў інфапрасторы. 17 снежня 2020 г. І. У. Луцкі быў ўнесены ў санкцыйны спіс Еўрасаюза.

З 5 красавіка 2021 г. І. У. Луцкі назначаны намеснікам Главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Поплавский, Г. Фундамент государства : [об открытии новой СШ № 4 г. Столина с участием заместителя Главы Администрации Президента РБ И. В. Луцкого] / Геннадий Поплавский // СБ. Беларусь сегодня. 2022. 2 сентября. С. 12.
  2. Литвинович, Е. Игорь Луцкий: «Санкции это возможности»: [о посещении г. Малорита заместителем Главы Администрации Президента РБ И. В. Луцким]/ Евгений Литвинович // Заря. 2022. 13 апреля. С. 4.
  3. Курец, А. В диалоге с людьми укрепляется патриотизм : [о посещении г. Малорита заместителем Главы Администрации Президента РБ И. В. Луцким] / Александр Курец // Сельская газета. 2022. 9 апреля. С. 5.
  4. Бондарева, М. В наших интересах и в наших силах сделать так, чтобы общество развивалось без потрясений : [заместитель главы Администрации Президента РБ И. В. Луцкий встретился с активом Гомельской области] / Мария Бондарева // Гомельская праўда. 2022. 13 студзеня. С. 2.
  5. Клімушка, А. Статус СМІ, ілжывая інфармацыя, работа журналістаў : [міністр інфармацыі РБ І. В. Луцкі правёў тэлефонную лінію і асабісты прыём грамадзян у Столінскім райвыканкаме] / Алена Клімушка // Навіны Палесся. Столін, 2020. 2 кастрычніка. С. 2.
  6. Луцкі, І. У. «Святло стваральнага пісьменства...» : [гутарка з міністрам інфармацыі РБ да Дня беларускага пісьментсва ў Бялынічах] / І. У. Луцкі ; гутарыў Кастусь Ладуцька // Беларусь. 2020. № 9. С. 12–13.
  7. Луцкі, І. У. Ігар Луцкі: «Святло стваральнага пісьменства...» : [гутарка з міністрам інфармацыі РБ да Дня беларускага пісьментсва ў Бялынічах] / І. У. Луцкі ; гутарыў Кастусь Ладуцька // Звязда. 2020. 5 верасня. С. 1–2.
  8. Луцкий, И. В. Задача государственных СМИ – доносить правдивую информацию : [беседа с министром информации РБ И. В. Луцким] / И. В. Луцкий // Гродзенская праўда. 2020. 10 чэрвеня. С. 4.
  9. Яковлева, С. Призвал взвесить «за» и «против»: [о встрече министра информации РБ И. В. Луцкого с трудовыми коллективами газет «Витьбичи», «Витебские вести» и областной типографии] / Светлана Яковлева // Віцьбічы = Витьбичи. 2020. 23 июля. С. 2.
  10. Луцкий, И. В. Игорь Луцкий: «Нужно сделать ТВ институтом обсуждения и решения социалных вопросов, волнующих людей» / Игорь Луцкий // Информационный бюллетень Администрации Президента Республики Беларусь. 2020. № 8. С. 38.
  11. Клімушка, А. Мы стварылі сваю краіну : [з рабочым візітам на Століншчыне пабываў міністр інфармацыі РБ І. В. Луцкі] / Алена Клімушка // Навіны Палесся. Столін, 2020. 10 ліпеня. С. 2.
  12. Луцкий, И. В. Чтобы картинка звенела : [беседа с генеральным директором телеканала «СТВ» И. В. Луцким] / И. В. Луцкий ; записала Ирина Овсепьян // Рэспубліка. 2018. 19 кастрычніка. С. 7.
  13. Крят, Д. «СБ. Беларусь Сегодня» возглавил Дмитрий Жук : [кадровые решения в отношении руководства ряда республиканских СМИ; о назначении Игоря Луцкого на должность генерального директора телеканала СТВ] / Д. Крят // Сельская газета. 2018. 8 февраля. С. 2.
  14. Крят, Д. Медиа должны двигаться вперед : [кадровые решения Президента РБ А. Г. Лукашенко в отношении руководства трех республиканских средств массовой информации] / Д. Крят // Рэспубліка. 2018. 7 лютага. С. 2.
  15. Клімушка, А. Ідэалогія – матывацыя ў душы чалавека : [прайшло пасяджэнне Столінскага райвыканкама, удзел у якім у якім прыняў І. У. Луцкі – першы намеснік міністра інфармацыі РБ] / Алена Клімушка // Навіны Палесся. Столін, 2017. 28 лістапада. С. 1–2.
  16. Корбут, В. Акно ў цэнтр Еўропы : [аб сайце Belarus.byў інтэрнэце па матэрыялах гутаркі з першым намеснікам генеральага дырэктара БелТА І. У. Луцкім] / Віктар Корбут // Беларусь. 2009. № 12. С. 24–25.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 290 разоў