Серада, 12 Кастрычнік 2022 13:55

6 верасня 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Папечыца (1947), вучонага-фізіка, педагога, лаўрэата прэміі імя А. М. Сеўчанкі (2003, 2009)

Уладзімір Іванавіч Папечыц нарадзіўся 6 верасня 1947 г. у г. п. Целяханы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1964–1969 гг. навучаўся на фізічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Закончыў аспірантуру ў БДУ (1972).

 

З красавіка 1972 г. Уладзімір Папечыц працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у НДІ прыкладных фізічных праблем БДУ, з жніўня 1973 г. — старшым навуковым супрацоўнікам. З мая 1976 г. — вучоны сакратар інстытута.

 

У. І. Папечыц — вядомы спецыяліст у галіне люмінесцэнцыі і спектраскапіі. Пачынаў сваю навуковую дзейнасць непасрэдна пад кіраўніцтвам акадэміка А. Н. Сеўчанкі. У сакавіку 1974 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Исследование межмолекулярных взаимодействий в люминесцирующих растворах».

У красавіку 2003 г. У. І. Папечыц абараніў доктарскую дысертацыю «Термо-, фото-, радиационная стойкость и спектрально-люминесцентные свойства красителей в конденсированных средах», атрымаў ступень доктара фізіка-матэматычных навук. У чэрвені 2008 г. яму прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «фізіка»Унёс вялікі ўклад у стварэнне беларускай навуковай школы па малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Ім апублікавана больш за 190 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфіі.

У кастрычніку 2003 г. У. І. Папечыцу прысуджана прэмія імя А. Н. Сеўчанкі БДУ за развіццё тэорыі анізатрапіі паглынання і выпускання святла складанымі арганічнымі злучэннямі, распрацоўку і ўкараненне ў практыку новых лазерных асяроддзяў, вадкакрысталічных матэрыялаў, спектрафлуараметрычных прыбораў і сістэм адлюстравання інфармацыі. У кастрычніку 2009 г. прысуджана прэмія імя А. Н. Сеўчанкі БДУ за цыкл работ «Исследование воздействия высокоэнергетического излучения на вещество с целью создания новых материалов и технологий».

Навуковую працу Уладзімір Іванавіч паспяхова спалучае з педагагічнай дзейнасцю. Праводзіць заняткі са студэнтамі фізічнага факультэта БДУ, кіруе вытворчай практыкай, курсавымі і дыпломнымі работамі студэнтаў, работамі аспірантаў і суіскальнікаў. З студзеня 2010 г. — прафесар (па сумяшчальніцтве) на кафедры фізікі і аэракасмічных тэхналогій факультэта радыёфізікі і камп'ютэрных тэхналогій.

Праводзіць вялікую навукова-арганізацыйную і выхаваўчую працу. З’яўляецца членам рэдакцыйнай калегіі навуковага часопіса «Электроника инфо». Працуе ў складзе секцыі па кірунку «Техническая диагностика» Міжведамаснага экспертнага савета па прыярытэтнаму кірунку «Машынабудаванне. Сістэмы і комплексы сельскагаспадарчых машын. Кантроль і дыягностыка ў машынабудаванні» НАН Беларусі.

 

Чытае лекцыі школьнікам, удзельнічае ў арганізацыі і правядзенні алімпіяд па фізіцы, чытае лекцыі па лініі таварыства «Веды», удзельнічае ў арганізацыі і правядзенні навуковых канферэнцый, неаднаразова абіраўся ў кіруючыя органы розных грамадскіх арганізацый, членам навуковых, праблемных і спецыялізаваных саветаў.

 

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Івацэвіцкай раённай бібліятэкай імя П. Пестрака. Русак Таццяна Сяргееўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

 

 

Працы У. І. Папечыца

  1. Термо-, фото-, радиационная стойкость и спектрально-люминесцентные свойства красителей в конденсированных средах : диссертация ... доктора физико-математических наук : 01.04.05 / Попечиц Владимир Иванович ; БГУ. – Минск, 2002.
  2. Антон Никифорович Севченко : биобиблиографический указатель / [сост.: В. И. Попечиц, Д. С. Умрейко, А. П. Хапалюк]. – Минск : Изд-во БГУ, 1983. – 56 с.
  3. Исследование межмолекулярных взаимодействий в люминисцирующих растворах : (01.04.05) / Попечиц Владимир Иванович ; БГУ им. В. И. Ленина. – Минск, 1973. – 16 с. : граф.
  4. Регистрирующие системы для радиационного неразрушаеющего контроля на основе трехкомпонентных растворов органических красителей / В. И. Попечиц // Приборы и методы измерений. 2015. Т. 6, № 2. С. 173–180.
  5. Радиоэкологическое исследование природных и техногенных объектов с помощью визуализаторов гамма-излучения / В. И. Попечиц // Сахаровские чтения 2012 года: экологические проблемы XXI века. Минск : МГЭУ им. А. Д. Сахарова, 2012. С. 270.
  6. Дефектоскопия материалов и промышленных изделий с помощью многокомпонентных растворов красителей / В. И. Попечиц // Современные методы и приборы контроля качества и диагностики состояния объектов : материалы 4-й международной научно-технической конференции, Могилев, 26—27 сентября 2012 г. Могилев : Белорусско-Российский университет, 2012. С. 86–88.
  7. Кучинский, П. В. Институту прикладных физических проблем им. А. Н. Севченко БГУ – 40 лет / П. В. Кучинский, В. И. Попечиц // Вестник БГУ. Серия 1, Физика, математика, информатика. 2011. № 2. С. 5–10.
  8. Применение визуализаторов ионизирующих излучений для радиоэкологического мониторинга окружающей среды / В. И. Попечиц // Актуальные проблемы эклогии : материалы VI Международной научно-практическаой конференции, Гродно, 27–29 октября 2010 г. Гродно : ГрГУ, 2010. С. 264–266.
  9. Влияние гамма-облучения на спектральные характеристки ксантеновых растворов красителей // В. И. Попечиц // Вестник БГУ. Серия 1, Физика, математика, информатика. 2008. № 2. С. 49–52.
  10. Радиоэкологический мониторинг наземных и водных экосистем с помощью арилметановых красителей / В. И.  Попечиц // Экологические проблемы западного региона Беларуси : сборник научных статей. Гродно : ГрГУ, 2007. С. 191–195.
  11. Исследование свойств лазерных сред на основе трикарбоцианиновых красителей // В. И. Попечиц // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. 2006. № 6. ч. 2. С. 7–10.
  12. Использование ксантеновых красителей для радиоционного мониторинга лесных территорий / В. И. Попечик // Труды Института леса : сборник научных трудов. Гомель, 2004. Вып. 61. С. 249–251.
  13. Влияние гамма-облучения на спектры поглощения растворов кислотных красителей / В. И. Попечиц // Журнал прикладной спектроскопии. 2003. Т. 70, № 1. С. 34–37.
  14. Спектроскопическое исследование радиационной устойчивости растворов красителей / В. И. Попечиц // Спектроскопия и люминесценция молекулярных систем. Минск, 2002. С. 275–286.

 

Аб жыцці і дзейнасці У. І. Папечыца

  1. Попечиц Владимир Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 258.
  2. Попечиц Владимир Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 6. С. 199–200.
  3. Папечыц Уладзімір Іванавіч // Памяць : гiст.-дакум. хронiка Iвацэвiцкага раёна. Мінск : БЕЛТА, 1997. С. 458.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 217 разоў Апошняя змена Чацвер, 13 Кастрычнік 2022 08:33