Чацвер, 03 Лістапад 2022 10:54

13 лістапада 2022 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Георгія Аляксандравіча Антанюка (1942), беларускага філосафа, сацыёлага

Георгій Аляксандравіч Антанюк нарадзіўся 13 лістапада 1942 г. у в.Мацы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям'і. Бацька, Аляксандр Барысавіч Антанюк (1911–2003), быў кавалём, маці, Надзея Данілаўна (у дзявоцтве Яфімук; 1924–1996), працавала паляводам. Дзяцінства Георгія прыпала на нямецка-фашысцкую акупацыю, пасляваенную нястачу. У 1949–1953 гг. Георгій вучыўся ў пачатковай школе ў в. Мацы, у 1953–1959 гг. — у сярэдняй школе ў в. Стрыгава.

 

Пасля дзесяці класаў паступіў у Магілёўскі машынабудаўнічы тэхнікум, атрымаў спецыяльнасць «тэхнік-тэхнолаг зварачнай вытворчасці».Праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай арміі (1962–1965).

У 1965 г. Георгій Антанюк паступіў на дзённае аддзяленне філасофскага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «філосаф», які скончыў у 1970 г. Вучыўся ў аспірантуры Інстытута філасофіі і права АН БССР (1970–1973). З 1973 г. працаваў малодшым, а потым старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права АН БССР (цяпер Інстытут філасофіі НАН Беларусі), прымаў удзел у правядзенні прыкладных сацыялагічных даследаванняў.

У 1974 г. Г. А. Антанюк абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Системный подход в социологическом исследовании (методологические проблемы исследования взаимоотношения социальной системы и её компонентов)», атрымаў ступень кандыдата філасофскіх навук.

З 1980 г. па чэрвень 2004 г. — выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт, прафесар на Кафедры філасофіі АН БССР (з 1991 г. — НАН Беларусі, з 1998 г. — у складзе Інстытута філасофіі НАН Беларусі, з 2002 г. — Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі).

У 1990 г. Г. А. Антанюк абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Социальное проектирование (теоретико-методологический аспект)».Доктарская дысертацыя прысвечана тэорыі і метадалогіі праектавання сацыяльных адносін у кіраванні грамадствам.Доктар філасофскіх навук (1991), прафесар (1993).

Г. А. Анатанюком апублікавана звыш 70 навуковых работна папяровых носьбітах і звыш 100 навуковых прац выкладзены для ўсеагульнага доступу ў Інтэрнеце. Аўтар прац па праблемах сацыяльнага кіравання, сацыяльнага праектавання і міжэтнічных адносін: «Социальное проектирование и управление общественным развитием: теоретико-методологический аспект» (1986), «Социальное проектирование в процессе практического применения социальных знаний» (1992), «Социальная идеализация, идеология и общество» (1998), «Объективная цель человечества и его стандартизация» (2003) і інш. Адзін з аўтараў кнігі «Социально-философские проблемы производства и применения научных знаний» (1992).

Прафесар Г. А. Антанюк — наватар у распрацоўцы метадалогіі сацыяльна-інжынернага праектавання, прысвяціў гэтай тэме шэраг грунтоўных работ. Ён лічыцца адным з вядомых футуролагаў,даследчыкаў прадметнай логікі, сацыяльных інжынераў-метадолагаў сацыяльнай інжынерыі і сістэмных падыходаў у сацыялогіі.

З 1990-х гг. Георгій Аляксандравіч паступова пераходзіць да крытычнага пераасэнсавання філасофіі і ў цэлым ідэалогіі як крыніцы аб’ектыўнага пазнання. Даследуе агульнасацыяльныя і агульнафіласофскія праблемы, вывучае праблемы сістэмнага падыходу ў сацыялагічным даследаванні, метадалогіі навуковага пазнання, а таксама маралі, палітыкі, ідэалогіі і дзяржаўнага будаўніцтва, рэлігіі, нацыянальна-этнічных адносін і інш. З 1992 г. рэгулярна публікуецца ў СМІ па розных актуальных праблемах Беларусі і Расіі і праблемах, якія існуюць ва ўзаемаадносінах паміж нашымі краінамі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы Г. А. Антанюка

  1. Чалавек і грамадства : энцыклапедычны даведнік / [У. Л. Абушэнка, Т. І. Адула, Г. А. Антанюк і інш.]. – Мінск : БелЭН, 1998. – 285 с. : фот. – (Энцыклапедычная бібліятэчка школьніка).
  2. Социально-философские проблемы производства и применения научных знаний / Г. А. Антонюк [и др.] ; под ред. А. И. Головнева ; АН Беларуси, Кафедра философии. – Минск : Навука і тэхніка, 1992. – 255, [1] с.
  3. Социальное проектирование (теоретико-методологический аспект) : диссертация ... доктора философских наук : 09.00.01 / Георгий Александрович Антонюк. – Минск, 1990.
  4. Социальное проектирование : (теоретико-методологический аспект) : автореферат диссертации ... доктора философских наук : (09.00.01) / Г. А. Антонюк ; АН БССР, Ин-т философии и права. – Минск, 1989. – 39, [1] с.
  5. Социальное проектирование и управление общественным развитием : теоретико-методологический аспект / Г. А. Антонюк ; АН БССР, Кафедра философии. Минск : Наука и техника, 1986. 205 с.
  6. Вопросы управления исследованиями и разработками : сб. науч. трудов / [Г. А. Антонюк и др.]. – Минск : ИТМО, 1979. – 219 с. : черт.
  7. Методологические проблемы научного знания / [Г. А. Антонюк и др.] ; АН БССР, Кафедра философии. – Минск : Наука и техника, 1983. – 239 с.
  8. Социальное проектирование : некоторые методологические аспекты / Г. А. Антонюк. – Минск : Наука и техника, 1978. – 127 с.
  9. Производственный коллектив: функционирование и управление / [Э. М. Сороко, Г. А. Антонюк и др.]. – Минск : Наука и техника, 1978. – 152 с.
  10. Методологические основы социального управления / [Н. А. Аитов, Г. А. Антонюк и др.]. – Минск : Изд-во БГУ, 1977. – 239 с.
  11. Системный подход в социологическом исследовании (методо-логические проблемы исследования взаимоотношения социальной системы и ее компонентов) : диссертация ... кандидата философских наук / Георгий Александрович Антонюк ; АН БССР, Ин-т философии и права. – Минск : [б. и.], 1974. – 196 с.
  12. Большая стирка мозгов может не получиться : зачем вдруг понадобилась гос. идеология / Г. Антонюк // Белорусский рынок. 2004. 1–7 марта (№ 8). С. 7.
  13. Объективная цель человечества и его стандартизация / Г. А. Антонюк// Восточнославянские страны в эпоху глобализации: выбор путей развития. Гродно, 2003.
  14. Белоруссияне/ Г. А. Антонюк // Восточнославянские страны в эпоху глобализации: выбор путей развития. Гродно : ГрГУ, 2003.
  15. Национальная идея / Г. А. Антонюк // Этносоциальные и конфесиональные процессы в современном обществе : сборник. Гродно : ГрГУ, 2000.
  16. Идеологи и правители (антиидеологическая защита государства и его правителей) / Г. А. Антонюк // Гуманитарно-экономический вестник. 1999. № 2.
  17. Идеология, идеализация и вера / Г. А. Антонюк // Гуманитарно-экономический вестник. 1998. № 2.
  18. Марксистская философия, вера и новый рационализм/ Г. А. Антонюк // Гуманитарно-экономический вестник. 1997. № 4.
  19. Западные полешуки: их путь во всемирной истории (краткая историческая справка) / Г. А. Антонюк // Збудінне. Мінск, 1993. № 6.
  20. Социальное творчество и конструктивно-инженерный подход к управлению общественными процессами/ Г. А. Антонюк // Методологические проблемы научного знания. Минск, 1983.

 

 

Аб жыцці і дзейнасці Г. А. Антанюка

  1. Антанюк Георгій Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 1. С. 382.
  2. Антанюк Георгій Аляксандравіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2010. Т. 1. С. 171.
  3. Антонюк Георгий Александрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Мінск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 22.
  4. Антонюк Георгий Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 2. С. 122.
  5. Антонюк Георгий Александрович / А. Н. Елсуков // Социологическая энциклопедия. Минск, 2005. С. 20.
  6. Антанюк Георгій Аляксандравіч // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 431.
  7. Знаменитые земляки // Открытое акционерное общество «Стригово» / [автор текста Е. Жук ; гл. редактор В. Шпарло ; фото А. Рыбачука, Г. Козловского]. Брест, 2021. С. 2021.
  8. Кавецкий, С. Т. Брестчина социологическая. Антонюк Георгий Александрович / С. Т. Кавецкий // Брестский социологический барометр / С. Т. Кавецкий. Брест, 2005. С. 25.
  9. Антанюк Георгій Аляксандравіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. 2-е выд., дапрац. і дап. Кобрын, 2020. С. 8–9. (Імёны на карце Кобрыншчыны).
  10. Памятныя даты вядомых людзей, жыццё і дзейнасць якіх звязана з краем : 80 гадоў з дня нараджэння Г. А. Антанюка (1942) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 44.
  11. Курачук, С. Кобринское слово сказано и в науке : [ГУК «Кобринская централизованная библиотечная система» начинает работу над очередным проектом «Славутыя імёны Кобрыншчыны»] / Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2017. 20 июля (№ 29). С. 5.
  12. З філасофскім падыходам да жыцця // Кобрынскі веснік. 2013. 23 лютага. С. 4.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 299 разоў Апошняя змена Чацвер, 03 Лістапад 2022 11:00