Чацвер, 10 Лістапад 2022 10:57

23 лістапада 2022 г. —75 гадоў з дня нараджэння Віктара Уладзімiравiча Краснапрошына (1947), матэматыка, спецыяліста ў галіне матэматычнай кібернетыкі, тэарэтычных асноў інфарматыкі

Віктар УладзімiравiчКраснапрошын нарадзіўся 23 лістапада 1947 г. у г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Бацька, Уладзімір АляксеевічКраснапрашын, быў ваеннаслужачым. Маці, Ганна Мікітаўна,на той момант была хатняй гаспадыняй. У раннім узросце Віктар разам з сям’ёй пераехаў з Кобрына ў Мар’іну Горку Пухавіцкага раёна, дзе прайшло яго дзяцінства і юнацтва. Вучыўся ў СШ № 2, вельмі любіў матэматыку, паралельна займаўся ў спартыўнай школе лёгкай атлетыкай, стаў кандыдатам у майстры спорту.

 

 

 

 

Закончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум (1966), служыў у Савецкай арміі (1966–1969). У 1974 г. закончыў факультэт прыкладной матэматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Уся працоўная дзейнасць Віктара Краснапрошына звязана з БДУ, дзе ён працуе з 1974 г. на пасадах стажора-выкладчыка, асістэнта, дацэнта, загадчыка кафедры.

У 1979 г. В. У. Краснапрошын абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Математическая кибернетика»,атрымаў ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук. У 1983 г. яму прысвоена вучонае званне дацэнта. У 2007 г. абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Теоретические основы и технологии построения систем распознавания по прецедентности» (спецыяльнасць «Теоретические основы информатики»).Доктар тэхнічных навук (2008), прафесар (2008).

Віктар Уладзіміравіч з'яўляецца навукоўцам у вобласці матэматычнай кібернетыкі і інфарматыкі. Кола навуковых інтарэсаў: распазнаванне вобразаў, штучны інтэлект, тэорыя прыняцця рашэнняў, інфармацыйна-камп’ютарныя тэхналогіі. Мае каля 300 навуковых прац, у тым ліку 7 кніг. Адзін з аўтараў манаграфій «Экспертные системы для персональных компьютеров» (1990), «Физические основы дистанционного зондирования» (1991), «Жуан Абелье: художник и время» (2002) і інш. Вынікі яго навуковых даследаванняў дакладваліся на буйных міжнародных канферэнцыях і сімпозіумах.

В. У. Краснапрошын падрыхтаваў 14 кандыдатаў навук. Стажыраваўся ва ўніверсітэтах Германіі, Іспаніі і Фінляндыі. Для правядзення сумесных навуковых даследаванняў і абмену вопытам неаднараова выязджаў ва ўніверсітэты Германіі, Іспаніі, В’етнама.

Сіламі арганізаванай ім навукова-даследчай лабараторыі «Информа-ционные технологии и компьютерная графика» на працягу шэрагу гадоў выконваюцца праекты па найважнейшых навукова-тэхнічных праграмах Расіі і Беларусі, у тым ліку: «Научные основы информационных технологий и систем», «Защита от чрезвычайных ситуаций», «Триада», «Космос — НТ», «Информатика и космос», «Мониторинг», «Недра» і інш.Распрацаваныя сістэмы ўкаранёны ў розныя арганізацыі і прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь.Інтэлектуальная камп’ютарная сістэма «Орта-Эксперт» выкарыстоўвалася медыцынскай службай зборнай каманды Беларусі пры падрыхтоўцы і непасрэдна ў перыяд правядзення Алімпійскіх гульняў у Пекіне.

Сёння Віктар Уладзіміравіч Краснапрошын — загадчык кафедры інфармацыйных сістэм кіравання факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. З’яўляецца замежным акадэмікам Іспанскай Каралеўскай Акадэміі эканомікі і фінансаў, акадэмікам Еўрапейскай Акадэміі дактароў. Член кіраўнікоў саветаў міжнародных навуковых асацыяцый (AEDEM, AMSE, SIGEF), Дзяржаўнага экспертнага савета Рэспублікі Беларусь па інфарматызацыі, вылічальнай тэхнікі і інфармацыйных тэхналогіях, экспертнага савета фонду фундаментальных даследаванняў НАН Беларусі па інфарматыцы, экспертнага савета ВАК Рэспублікі Беларусь па тэхнічных навуках, савета па абароне доктарскіх дысертацый. Член рэдкалегій айчынных і замежных навуковых выданняў:«Вестник БГУ», «Информатика», «Таврический вестник информатики и математики», «Machine Graphics & Vision», «Fuzzy Economic Review», «Selguk Jornal of Applied Mathematics».

За ўклад у развіццё навукі і плённую педагагічную дзейнасць В. У. Краснапрошын узнагароджаны знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», знакам «Заслужаны работнік БДУ», медалём Францыска Скарыны (2015), падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; Ганаровай граматай Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2009); Ганаровай граматай НАН Беларусі (2010); Ганаровай граматай ВАК Рэспублікі Беларусь; Ганаровымі граматамі БДУ. 19 кастрычніка 2021 г. Віктару Уладзіміравічу прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, бібліёграф I кат.

аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

 

Працы В. У. Краснапрошына

  1. Виссия, X. Э. Р. М. Принятие решений в информационном обществе : учебное пособие / X. Э. Р. М. Виссия, В. В. Краснопрошин, А. Н. Вальвачев. Санкт-Петербург : Лань, 2019. 228 с. : ил. (Учебники для вузов. Специальная литература).
  2. Исследование операций: учебное пособие / В. В. Краснопрошин, Н. А. Лепешинский. Минск: БГУ, 2013. 191с. (Классическое университетское издание).
  3. Визуализация динамических моделей на основе стандартных аппаратно-программных средств / Краснопрошин В. В., Мазовка Д. И. – Минск, 2009.
  4. Теоретические основы и технологии построения систем распознавания по прецедентности : диссертация … доктора технических наук : 05.13.17 : защищена 20.12.2007 : утверждена 02.04.2008 / Краснопрошин Виктор Владимирович. – Минск, 2007.
  5. Жуан Абелье = Joan Abello: художник и время : [альбом] / В. В. Краснопрошин, Т. В. Краснопрошина. – [Минск: Интернешнл транс-кэпитэл, 2002]. 191с. : ил.
  6. Принятие решения на основе прецедентности в задачах управления дискретно-событийными системами / В. В. Краснопрошин, Е. П. Максимович. – Минск : ИТК, 2000. – 42 с. – (Препринт / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т техн. кибернетики ; № 7).
  7. Decision-Making in Economy and Management : Problems and Prospects / V. Krasnoproshin. Barcelona : Royal Academy of Economy and Financial Sciences, 1999. 118 p.
  8. Хил Лафуенте Анна Мария. Финансовый анализ в условиях неопределенности : пер. с испанского /Хил Лафуенте Анна Мария ; под ред. Е. И. Велесько, В. В. Краснопрошина, Н. А. Лепешинского. Минск : Технология, 1997. 166 с.
  9. Кофман А. Пошаговые методы принятия решений на моделях с неопределенностью : пер. с испанского / Кофман А., Хил Алуха Х. ; под ред. В. В. Краснопрошина, Н. А. Лепешинского. Минск : ООО «Скарина», 1995. 259 с.
  10. О методе управления мультиструктурными системами на основе распознания и классификации / В. В. Краснопрошин, Е. П. Максимович. – Минск, 1994. – 58 с.
  11. Кофман А. Модели для исследования скрытых воздействиий : пер. с испанского / Кофман А., Хил Алуха Х. ; под ред. В. В. Краснопрошина, Н. А. Лепешинского. Минск : Вышэйшая школа, 1993.162 с.
  12. Кофман А. Введение теории нечетких множеств в управлении предприятиями : пер. с испанского / Кофман А., Хил Алуха Х. ; под ред. В. В. Краснопрошина, Н. А. Лепешинского. Минск : Вышэйшая школа, 1992. 223 с.
  13. Ватлин, С. И. Проблема обучения понятиям в адаптивных системах искусственного интеллекта / Ватлин С. И., Краснопрошин В. В. – Минск : БелНИИТИ, Серия искусственный интеллект, 1991. 44 с.
  14. Адзериха, К.С. Физические основы дистанционного зондирования / Адзериха, К. С., Киселевский Л. И., Костюкевич С. Б., Краснопрошин В. В. – Минск : Университетское, 1991. 294 с.
  15. Модели с дискретными корректорами в задачах распознавания : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.01.09 / Краснопрошин Виктор Владимирович ; АН БССР, Ин-т математики. – Минск, 1979.
  16. Интеллектуальный анализ программных аномалий / В. В. Краснопрошин, А. И. Наумович // Вестник Брестского государственного технического университета. Серия: Физика, математика, информатика. 2020. № 5. С. 21–25 : ил.
  17. Принятие решений в оперативных задачах регионального управления / Краснопрошин В. В., Виссия Х., Вальвачев А. Н. // Таврический вестник информатики и математики. 2008. № 1. С. 267273.
  18. Гафуров, С. В. Программная технология построения систем для решения задач распознавания со сложной структурой/С. В. Гафуров, В. В. Краснопрошин// Искусственный интеллект. 2008. № 1. С. 3037.
  19. Problem of Research Automation when Solving Face Detection and Recognition Task / Krasnoproshin V. V., Koblov E. V. // Искусственный интеллект. 2006. № 4. С. 641–650.
  20. Применение модели Шеннона-Уивера для задачи коммуникации в системах основанных на знаниях / Краснопрошин В. В., Вальвачев А. Н., Шаках Г. // Инфоматика. 2005. № 1. С. 52–57.

 

Аб жыцці і дзейнасціВ. У. Краснапрошына

  1. Краснопрошин Виктор Владимирович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 507.
  2. Памятныя даты вядомых людзей, жыццё і дзейнасць якіх звязана з краем. 75 гадоў з дня нараджэння В. У. Краснапрошына (1947) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 51.
  3. Краснапрошын Віктар Уладзімiравiч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. 2-е выд., дапрац. і дап. Кобрын, 2020. С. 7576.
  4. Краснопрошин Виктор Владимирович : [к 70-летию доктора технических наук, профессора] //Журнал Белорусского государственного университета. Математика. Информатика. 2018. № 1. С. 107–108.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 260 разоў Апошняя змена Чацвер, 10 Лістапад 2022 16:09