Пятніца, 18 Лістапад 2022 09:41

19 лістапада 2022 г. — 45 гадоў з дня нараджэння Івана Мікалаевіча Рамановіча (1977), мастака

Іван Мікалаевіч Рамановіч нарадзіўся 19 лістапада 1977 г. у в. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі ліцэй мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка (1996), аддзяленне станковага жывапісу Беларускай акадэміі мастацтваў (2002), дзе вучыўся ў народнага мастака Беларусі Мая Данцыга, Віталя Герасімава, Аляксандра Ксяндзова.

 

Пасля вучобы Іван Рамановіч вярнуўся на малую радзіму, выкладаў у Іванаўскай дзіцячай школе мастацтваў. Працуе ў розных галінах станковага жывапісу і графікі, пераважна ў жанры сюжэтна-тэматычнай карціны, пейзажа, нацюрморта і партрэта. Падпісвае свае работы «Янка Рамановіч», пад гэтым імем стаў вядомы. Даволі рознабаковы жывапісец, якога цікавіць амаль усё, што творыцца ў сучасным мастацтве, пасгаянна знаходзіцца ў пошуках. Часам здзіўляемся, колькі энергіі ў гэтага чалавека. Калі сачыць за яго творчай дзейнасцю, то ён настолькі непрадказальны, што цяжка ўявіць, які сюрпрыз можа падкінуць у наступны раз.

У яго работах і глыбокае пранікненне ў нацыянальную тэму, і роздум над гістарычным мінулым і сённяшнім днём. Тут спалучаюцца і актыўнасць колеру з пластыкай формаў, ліній, і стрыманасць узаемадзеяння тонкіх спалучэнняў каларыстыкі з раўнавагай, статыкай. Усё гучыць, выпраменьвае нястрыманую энергію, а побач — цішыня і спакой.

Стварыў серыі: «Беларуская Атлантыда», «Вясковы акварыум», «Сны», «Святы Палесся», «Этнаграфія», «Дарогамі Напалеона Орды», «Рэклама», «Ню», «Сакральнае», «Прысвячэнне», «Бабіна лета», «Пагоня», «Пра Беларусь» і інш.

З 1994 г. Янка Рамановіч удзельнічае ў мастацкіх выставах і пленэрах. Удзельнік больш за 100 мастацкіх выстаў і пленэраў ў Беларусі і Польшчы. Правёў больш за 20 персанальных выстаў у Мінску, Брэсце, Пінску, Іванава, Моталі. Творы знаходзяцца ў карцінных галерэях, музеях і прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Літвы, Эстоніі, ЗША, Швейцарыі, Ізраіля і інш.

Сябра Беларускага саюза мастакоў (2005), творчага аб’яднання «Пагоня» (2005). Узнагароджаны дыпломам вышэйшай катэгорыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2004). Лаўрэат рэспубліканскай выставы «Падарожжа – 2004» (Мінск) у намінацыі «Жывапіс» БСМ (2004). Заняў першае месца па выніках рэспубліканскага пленэра, прысвечанага Уладзіміру Караткевічу (2005). Мае болыш за 20 рознага кшталту дыпломаў за ўдзел у выставах, пленэрах і за важкі ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва Беларусі. Адзначаны Рэспубліканскай стыпендыяй у 2009 г.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панферава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Рамановіч Іван Мікалаевіч // Мастакі Брэстчыны / скл. П. А. Рабаў. Брэст, 2019. С. 64–65.
  2. Крэйдзіч, А. М. Хуліган : аповесці, апавяданні, нататкі, мініяцюры / Анатоль Крэйдзіч. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2017. – 307 с. – (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі). – Са зместу: Атлантыда Янкі Рамановіча : аповесь.
  3. Михальчук, В. Приглашаем на выставку : [в районном музейном комплексе им. Н. Орды действует выставка Янки Романовича] / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2017. 17 сакавіка. С. 2.
  4. Мілеўская, Н. «Натхненне» Янкі Рамановіча : [у Музеі Беларускага Палесся адбылося адкрыццё выставы мастака Янкі Рамановіча з в. Моталь Іванаўскага раёна] / Наталля Мілеўская // Полесская правда. Пинск, 2016. 20 февраля. С. 4.
  5. Ільянкоў, В. Паміж явай і мроямі : [у Музеі Беларускага Палесся адбылося адкрыццё выставы мастака Янкі Рамановіча з в. Моталь Іванаўскага раёна] / Вячаслаў Ільянкоў // Пінскі веснік. 2016. 16 лютага. С. 6.
  6. Гришковец, В. Творчество, пронизанное светом : [в выставочном зале Музея Белорусского Полесья открылась выставка живописи Янки Романовича «Натхненне»] / Валерий Гришковец // Заря. 2016. 13 февраля. С. 8.
  7. Калдунова, К. «Процілегласці», якія яднаюць : [выстава ў Музеі Беларускага Палесся] / Кацярына Калдунова // Чырвоная звязда. Іванава, 2012. 17 красавіка. С. 3.
  8. Гришковец, В. Грани противоположностей : [в Музее Белорусского Полесья открылась персональная выставка художника Янки Романовича] / Валерий Гришковец // Заря. 2012. 13 марта. С. 2.
  9. Убачыць усю Айчыну: погляд з роднай вёскі : [Янка Рамановіч – вядомы ў Беларусі малады мастак з в. Моталь] // Звязда. 2012. 17 жніўня. С. 1.
  10. Дзямід, І. Мотальскія стырны : [Янка Рамановіч] / Іна Дзямід // Культура. 2010. 20 лістапада. С. 12.
  11. Дземiд, I. «Я нарадзiўся тут...» / Iна Дземiд // Пiнскi веснiк. 2010. 12 лiстапада. С. 12.
  12. Каткавец, А. Юны – да ўдалы : [мастак Янка Рамановіч] / Ала Каткавец // Чырвоная звязда. Іванава, 2010. 27 жніўня. С. 4.
  13. Крэйдзіч, А. Богаў сон : [пра мастака Янку Рамановіча] / Анатоль Крэйдзіч // Чырвоная звязда. Іванава, 2010. 5 лютага. С. 7.
  14. Волкович, А. Художник из Мотоля покоряет Вашингтон : [в Конгрессе США в Вашингтоне открылась выставка работ Белорусского союза художников, в т. ч. Янки Романовича]/ Александр Волкович // Брестский курьер. 2009. 3 декабря (№ 49). С. 10.
  15. Сухадолаў, А. «Непапсовы» праект : [выстава мастакоў Брэсцкай вобласці ў Мінску] / А. Сухадолаў // Мастацтва. 2009. № 4. С. 5.
  16. Елянеўскі, М. Сонца да самага вечара : [нарыс пра мастака Янку Рамановіча] / Мікалай Елянеўскі // Заря. 2009. 28 марта. С. 5.
  17. Сухадолаў, А. Берасцейцы захапілі «Vilnius» : [выстава Янкі Рамановіча] / А. Сухадолаў // Літаратура і мастацтва. 2009. 27 лютага. С. 10.
  18. Крэйдзіч, А. Залаты ключык Янкі Рамановіча / Анатоль Крэйдзіч // Чырвоная звязда. Іванава. 2008. 5 снежня.
  19. Крэйдзіч, А. Залаты ключык Янкі Рамановіча / Анатоль Крэйдзіч // Маладосць. 2008. № 11. С. 113–116.
  20. Гармель, Е. Цветные странствия : [в выставочном зале г. Бреста открылась новая экспозиция] / Елена Гармель // Заря. 2008. 12 февраля. С. 5.
  21. Карлюкевіч, А. Краскі Радзімы : [падарожжа па Палессі] / Алесь Карлюкевіч // Полымя. 2008. № 10. С. 149–168.
  22. Карлюкевіч, А. Аглядаючы свет з Моталя : [біяграфія Янкі Рамановіча] / Алесь Карлюкевіч // Літаратура і мастацтва. 2008. 17 кастрычніка. С. 14.
  23. Андрэева, М. Імпрэза для пэндзля з алоўкам : [у Музеі Беларускага Палесся працуе новая выстава «Гульні ў жывапіс»] / Маргарыта Андрэева // Народная трыбуна. 2007. 8 снежня. С. 12.
  24. Андрэева, М.Iмпрэза для пэндзля з алоўкам : [пра выставу «Гульнi ў жывапiс» мастакоў Я. Рамановiча, В. Чмiля i З. Бяляева ў Музеi Беларускага Палесся] / Маргарыта Андрэева // Полесская правда Пинск, 2007. 24 ноября.
  25. Рубашевский, Ю. Што схавана за сцяной? : [в Бресте открылась экспозиция работ Янки (Ивана) Романовича из д. Мотоль] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2007. 10 августа. С. 3.
  26. Демид, И. «Я живу ради искусства» : [художник Янка Романович] / Инна Демид // Пінскі веснік. 2007. 9 лютага. С. 3.
  27. Леванчук, Л. Крыница натхнення – родныя прасторы : [Янка Рамановіч] / Л. Леванчук // Народная трыбуна. 2007. 3 лютага. С. 4.
  28. Бучык, А. «Лёс» Янкi Рамановiча : [пра выставу жывапiсу ў Музеi Беларускага Палесся] / Аляксандр Бучык // Мясцовы час. Пiнск, 2007. 1 лютага. С. 6.
  29. Леванчук, Л. Яго Радзіма – Моталь : [мастак Янка Рамановіч] / Л. Леванчук // Культура. 2007. 27 студзеня (№ 4) . С. 17.
  30. Леванчук, Л. Мастак вярнуўся ў вёску / Л. Леванчук // Белорусская нива. 2007. 20 января. С. 14.
  31. Жигар, А. Брестская палитра :[о трёх выставках в Бресте: Янки Романовича, Леонида Соловьёва и преподавателей детской художественной школы] / Антон Жигар // Брестский вестник. 2006. 14 декабря. С. 8.
  32. Гармель, Е. В каждом мгновении находить прекрасное стремится художник из Мотоля Янка Романович / Елена Гармель // Заря. 2006. 5 декабря. С. 4.
  33. Пракаповіч, М. Беларуская Атлантыда Янкі Рамановіча / Мікола Пракаповіч // Вечерний Брест. 2006. 29 ноября. С. 18.
  34. Леванчук, Л. Выстава Янкі Рамановіча : [24 лістапада ў Берасцейскай галерэі «Беларт» адбудзецца адкрыццё выставы мастака Янкі Рамановіча] / Л. Леванчук // Наша слова. 2006. 22 лістапада. С. 4.
  35. Демид, И. О Полесье словом живописи : [о художнике Иване Романовиче из Мотоля] / Инна Демид // Заря. 2006. 17 августа. С. 19.
  36. Кухарчук, В. Сонечны зайчык Янкі Рамановіча / Валерый Кухарчук // Літаратура і мастацтва. 2006. 7 красавіка. С. 11.
  37. Горупа, М. Полесская этнография в произведениях Ивана Романовича : [новая выставка произведений художника в Мотольском музее] / Мария Горупа // Чырвоная звязда. Іванава, 2006. 14 сакавіка.
  38. Вдохновленный Ясельдой : [Иван Романович – художник из д. Мотоль] / Мария Горупа // Заря. 2006. 16 февраля. С. 1.
  39. Кухарчук, В. Янка Рамановіч: «Мастак без выставы – не мастак. Яго ж нікто не бачыць» / Валерый Кухарчук // Чырвоная звязда. Іванава, 2005. 13 снежня. С. 3.
  40. Азёрны, В. Мастакі адкрылі вернісаж : [выстава карцін мастакоў Янкі Рамановіча і Васіля Юшкаўца ў Іванаўскім раенным Цэнтры культуры і народных традыцый] / В. Азёрны // Чырвоная звязда. Іванава, 2005. 4 сакавіка.
  41. Кухарчук, В. Мастака нараджае глыбінка / Валерый Кухарчук // Чырвоная звязда. Іванава, 2004. 2 сакавіка.
  42. Кухарчук, Н. «Салодкі сон» – карціна аб дзіцячых марах : [аб карціне Янкі Рамановіча] / Надзея Кухарчук // Чырвоная звязда. Іванава, 2004. 14 снежня.
  43. Сяргеева, Л. Нялёгкі шлях на парнас : [творчасць мотальскага мастака Янкі Рамановіча] / Л. Сяргеева // Чырвоная звязда. Іванава, 2003. 23 мая.
  44. Каткавец, А. Падайце руку теленту : [аб творчасці мастака Янкі Рамановіча] / А. Каткавец // Чырвоная звязда. Іванава, 1995. 29 жніўня.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 243 разоў Апошняя змена Пятніца, 18 Лістапад 2022 09:46