Панядзелак, 21 Лістапад 2022 10:26

26 кастрычніка 2022 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Ільіча Шкапіча (1952), дзяржаўнага дзеяча, ганаровага чыгуначніка

Сцяпан Ільіч Шкапіч нарадзіўся 26 кастрычніка 1952 г. у в. Беразляны Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. Працоўную дзейнасць пачаў у 1975 г. на пасадзе дзяжурнага па станцыі Брэст-Усходні.

 

Паступова прайшоў усе прыступкі кар’ернай лесвіцы: цягніковы дыспетчар, начальнік станцыі, старшы дыспетчар аддзялення дарогі, намеснік начальніка службы руху па вылічальнай тэхніцы, начальнік аператыўна-распарадчага аддзела, начальнік службы руху Беларускай чыгункі.

У перыяд 1984–1988 гг. Сцяпан Шкапіч працаваў на пасадзе першага намесніка начальніка Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі. Паспяхова абараніў дысертацыю па стварэнню аўтаматызаванай сістэмы ўпраўлення аператыўнымі перавозкамі на чыгуначным транспарце ва Усесаюзным завочным інстытуце інжынераў транспарту, атрымаў ступень кандыдата тэхнічных навук. Яго дысертацыя стала навуковай базай для стварэння аўтаматызаваных сістэм упраўлення перавозкамі на ўсёй прасторы Савецкага Саюза.

За актыўную работу па арганізацыі перавозак на Беларускай чыгунцы Міністр шляхоў зносін СССР М. С. Конараў асабіста ўручыў С. І. Шкапічу знак «Почётный железнодорожник». За арганізацыю работ па пастаўцы матэрыялаў і забеспячэнню перавозак у зону ліквідацыі аварыі пасля выбуху ў Чарнобыльскай АЭС у 1986 г. быў адзначаны Вярхоўным Саветам СССР і ўзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

З 1988 г. С. І. Шкапіч працаваў на пасадзе начальніка Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі. У 1990 г. быў прызначаны начальнікам Беларускай чыгункі, прынёс шмат новых ідэй, якія за тры гады здолеў рэалізаваць на практыцы: укараненне галіновай сістэмы ўпраўлення са стварэннем галіновых дарожных прадпрыемстваў, выведзеных з падначалення аддзяленняў дарогі, тэхнічнае пераабсталяванне лакаматыўных і вагонных дэпо да ўзроўня заводаў, інвестыцыйныя праекты па пастаўцы пуцявой тэхнікі, замена парка грузавых лакаматываў, электрычак, пасажырскіх і грузавых вагонаў, развіццё дарожнага дыспетчарскага цэнтра перавозак.

У Сцяпана Ільіча практычная дзейнасць паспяхова спалучалася з навуковай работай, ён закончыў аспірантуру Усесаюзнага завочнага інстытута інжынераў транспарту. У снежні 1992 г. абараніў дысертацыю і стаў доктарам транспарту, акадэмікам Акадэміі транспарту Расійскай Федэрацыі (2001).

Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 1993 г. С. І. Шкапіч быў прызначаны Міністрам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. У гэты час фарміруеца новая транспартная палітыка, падпісваецца шэраг міжнародных дагавораў у вобласці авіацыйнага, чыгуначнага і аўтамабільнага транспарту. Рэспубліка Беларусь становіцца паўнавартым суб’ектам міжнароднага транспартнага права і забяспечвае надзейнае функцыяванне на просторы ўсіх відаў транспарту. У 1994 г. на пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці С. І. Шкапіч абіраецца намеснікам Старшыні дырэкцыі Савета.

Для каардынацыі эканамічнага ўзаемадзеяння зноў утвораных дзяржаў-удзельніц СНД у 1995 г. быў створаны Міждзяржаўны эканамічны камітэт Эканамічнага саюза (Масква). Па прапанове Прэм’ер-міністра Беларусі на пасаду дырэктара Дэпартамента супрацоўніцтва ў галіне транспарту і сувязі, транспарту і камунікацый прызначаюць С. І. Шкапіча. Ён займаў гэтую пасаду з 1995 па 1999 гг.

З 1999 па 2003 гг. — начальнік транспартнага рэгулявання ў галіне транспарту і сувязі Дэпартамента транспарту і камунікацый зоны свабоднага гандлю, начальнік аддзела транспарту і камунікацый Дэпартамента міжгаліновага супрацоўніцтва Выканаўчага камітэта СНД (Масква). У 2003 г. прызначаецца на пасаду Саветніка Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.

У 2008 г. С. І. Шкапіч быў прызначаны дырэктарам ВРУП «Брэсцкі электратэхнічны завод» Беларускай чыгункі (з 2010 г. — ААТ «Брэсцкі электратэхнічны завод»), дзе працаваў па 2017 г. Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці апаратуры і прыбораў, якія прымяняюцца ў прыладах сігналізацыі, цэнтралізацыі і сувязі, іншых вырабаў і запасных частак на аб’ектах чыгуначнага транспарту. Завод экспартуе прадукцыю ў Расію, Украіну, Казахстан, Літву і іншыя краіны.

Прадпрыемства з’яўляецца неаднаразовым пераможцам і лаўрэатам конкурсаў на суісканне прэмій Бресцкага аблвыканкама ў вобласці якасці. У 2010 г. завод быў удастоены прэміі Урада Рэспублікі Беларусь, у 2011 г. занесены на рэспубліканскую Дошку пашаны. Па выніках вытворчай дзейнасці прадпрыемства ўзнагароджана сертыфікатамі і медалямі «Лидер отрасли 2013», «Лидер отрасли 2014», «Лидер отрасли 2015».

Шмат добрых спраў Сцяпан Ільіч зрабіў для сваёй малой радзімы. Удзельнічаў у будаўніцтве храмаў на Іванаўшчыне (аг. Дастоева, аг. Сачыўкі), будаўніцтве і рэканструкцыі Іванаўскага соладавага завода, мадэрнізацыі чыгуначнай станцыі Янаў-Палескі, уладкаванні асфальтавых дарог у райцэнтры, работах па ўкладцы асфальтавага пакрыцця на дарогах, якія вядуць з райцэнтра ў Сачыўкі, Моталь.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

 

Працы С. І. Шкапіча

  1. ОАО «Брестский электротехнический завод»: 40 лет успешной работы! / Степан Ильич Шкапич // Знак Качества : международный промышленный журнал / учредитель ЗАО «Промышленное Содружество». 2017. № 1. С. 24–25.
  2. ОАО «Брестский электротехнический завод»: 40 лет успешной работы! / Степан Ильич Шкапич, Александр Евгеньевич Краснослободцев // Знак Качества : международный промышленный журнал / учредитель ЗАО «Промышленное Содружество». 2016. № 2. С. 38–39.
  3. Автоматизированные системы управления на железнодорожном транспорте : [учебное пособие : в 4 ч.] / П. С. Грунтов, С. И. Шкапич [и др.] ; Белорусский институт инженеров железнодорожного транспорта. – Гомель : БелИИЖТ, 1985–1993.
  4. Совершенствование системы управления эксплуатационной работой в железнодорожных узлах : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.22.08 / Степан Ильич Шкапич. – Москва, 1992. – 26 с.
  5. Беларусь – Москва: новый этап сотрудничества / Степан Шкапич // Россия – наш партнер. 2004. Вып. 4. С. 4–18.
  6. Морские ворота союзной торговли / Степан Шкапич // Россия – наш партнер. 2004. Вып. 2. С. 14–23.
  7. Москва и Московская область: формы сотрудничества [с Беларусью] / Степан Шкапич // Россия – наш партнер. 2004. Вып. 2. С. 4–9.

 

Аб жыцці і дзейнасці С. І. Шкапіча

  1. Шкапич Степан Ильич / П. Грунтов // Путь в науку. В. 1. Гомель, 2004. С. 138140.
  2. Брестский электротехнический завод Белорусской железной дороги / С. Я. Якута // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 205–206.
  3. Петровский, И. Силы дала магистраль : [о почетном железнодорожнике С. И. Шкапиче, уроженце д. Березляны Ивановского района] / Игорь Петровский // Транспортный вестник. 2022. 27 октября (№ 43). С. 12–13.
  4. Ананьев, Р. Только добрыми словами : [70-летний юбилей отметил бывший начальник Белорусской железной дороги, министр транспорта и коммуникаций, директор Брестского электротехнического завода Степан Ильич Шкапич] / Руслан Ананьев // Железнодорожник Белоруссии. 2022. 26 октября. С. 4.
  5. Соломка, И. Магистраль судьбы : [о С. И. Шкапиче из д. Березляны] / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2022 16 верасня (№ 37). С. 13.
  6. Владимиров, А. Светлые дали стальных магистралей : [по материалам беседы с директором Брестского электротехнического завода С. И. Шкапичем] / Алексей Владимиров // Директор. 2016. № 6. С. 26–29.
  7. Иванов, С. Дорога на связи : [по материалам беседы с директором Брестского электротехнического завода С. И. Шкапичем] / Сергей Иванов // Директор. 2014. № 5. С. 6–7.
  8. Шкапич, С. И. Пусть возвращается клиент, а не продукция : [беседа с директором Брестского электротехнического завода] / Степан Шкапич ; беседовал Артем Кирьянов // Рэспублiка. 2014. 28 сакавiка. С. 7.
  9. Шкапич, С. И. Стальные магистрали будущего / С. И. Шкапич ; беседовал Андрей Бобок // Советская Белоруссия. 2013. 26 апр. С. 12.
  10. Петровский, И. Человек, опередивший время : [о директоре Брестского электротехнического завода С. И. Шкапиче] / Игорь Петровский // Транспортный вестник. 2012. 25 октября (№ 43). С. 12.
  11. Шкапич, С. И. Пути к магистрали будущего : [беседа с директором ОАО «Брестский электротехнический завод»] / Степан Шкапич // Директор. 2012. № 9. С. 4–7.
  12. Соснов, В. Три «кита» переместились в компьютер : [по материалам беседы с директором Брестского электротехнического завода С. И. Шкапичем] / Владимир Соснов // Директор. 2012. № 5. С. 40–41.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 249 разоў Апошняя змена Чацвер, 24 Лістапад 2022 09:25