Серада, 23 Лістапад 2022 08:32

1 студзеня 2022 г. — 40 гадоў з дня адкрыцця народнага літаратурна-краязнаўчага музея імя Ф. М. Дастаеўскага ДУА «Дастоеўская сярэдняя школа імя Ф. М Дастаеўскага» (Іванаўскі р-н; 1982)

У в. Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, якая звязана з імем слыннага рускага пісьменніка Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага, даўно існавала ідэя стварэння літаратурна-краязнаўчага музея. Першыя экспанаты, прысвечаныя вызваленню Дастоева ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, былі сабраны першым дырэктарам Дастоеўскай школы Сямёнам Мартынавічам Крапчуком. У 1960-я гг. настаўніца рускай мовы і літаратуры Людміла Леанідаўна Раманава стварыла куток Ф. М. Дастаўскага.

 У 1970-я гг. у зборы экспанатаў і дакументаў прынялі актыўны ўдзел краязнаўца Іван Сямёнавіч Крапчук, былы партызан Мікалай Аляксандравіч Кухарчук, дырэктар школы Вячаслаў Андрэевіч Ткачук. У стварэнні і афармленні экспазіцый музея ўдзельнічалі настаўнікі Анатоль Іосіфавіч Бурак і Алена Мікалаеўна Мацукевіч. Пры фінансавай падтрымцы калгаса «Чырвоная зорка» (старшыня Васіль Несцеравіч Гурыновіч) у Дастоеўскай сярэдняй школе 1 студзеня 1982 г. быў адкрыты літаратурна-краязнаўчы музей. Тады меліся дзве экспазіцыйныя залы агульнай плошчай 90 кв. м. На 1984 г. было больш за 900 экспанатаў.

Цяпер агульная плошча музейнай экспазіцыі 175 кв. м. Экспазіцыя складаецца з наступных раздзелаў: «З глыбіні стагоддзяў», «У бітвах за волю ў бітвах за долю», «Этнаграфічны падзел», «Ішла вайна народная», «Дастоева. Новыя гарызонты», «Дастоева і Дастаеўскі», «Літаратурная Іванаўшчына», «Салдат вайны не выбірае», «Заснавальнікі і стваральнікі музея», «Пакой, прысвечаны жыццю і творчасці Ф. М. Дастаеўскага».

У фондах музея шмат унікальных артэфактаў, асабліва каштоўныя: «Карта земельных наделов деревни Вулька-Достоевская 1865 г.», «Карта границ имения деревни Достоево» (1894), падарожная кніга манаха Кіева-Пячэрскай Лаўры XVII ст., падборка часопісаў «Нива» за 1912 г., пашпарт грамадзянскі ўзору 1912 г., выданне твораў Ф. М. Дастаеўскага 1912 г., біяграфія Ф. М. Дастаеўскага выдавецтва Паўленкава (1981), прыжыццёвы фотаздымак Ф. М. Дастаеўскага 1878 г., запіскі сына пісьменніка Фёдара, поўны збор твораў Ф. М. Дастаеўскага ў 20 т.

У 2018 г. музей атрымаў у дар ад дабрачыннага фонду «Возрождение Тобольска» факсімільнае выданне «Евангелие Достоевского». На 1 студзеня 2020 г. налічвалася 3225 музейных прадметаў, з іх 1612 асноўнага фонду, 1613 навукова-дапаможных матэрыялаў.

5 кастрычніка 2004 г. рашэннем калегіі ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама музею прысвоена ганаровае найменне «Народны». У 2009–2013 гг. захавальнікам фондаў музея быў краязнавец, мастак А. І. Бурак, які ўнёс вялікі ўклад у развіццё школьнага музея. У 2022 г. ён быў узнагароджаны ордэнам «Звезда Достоевского» (пасмяротна).

Штогод залы музея наведваюць больш за тры тысячы чалавек з Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі, Польшчы, Ізраіля, Італіі, Японіі і іншых краін. Прыязджаюць прадстаўнікі дыпламатычных місій, пасольстваў і консульстваў многіх краін, дзеячы навукі і культуры. У летні перыяд рэгулярна бываюць турысты з круізнага цеплахода «Белая Русь».

Музей з’яўляецца не толькі адукацыйным, але і цэнтрам духоўна-маральнага і гісторыка-культурнага выхавання. Тут праводзяцца тэматычныя і аглядныя экскурсіі, сустрэчы з ветэранамі вайны і працы, прызыўнікамі, былымі выпускнікамі школы, арганізуецца прыём у члены беларускай піянерскай арганізацыі. 11 лістапада 2020 г. пры літаратурна-краязнаўчым музеі адкрыты прэс-цэнтр, які абсталяваны сучаснымі тэхнічнымі сродкамі.

На матэрыялах экспазіцый музея праводзяцца прадметныя ўрокі, тыдні творчасці Ф. М. Дастаеўскага. Матэрыялы школьнага музея служаць асновай для напісання курсавых і дыпломных работ студэнтаў ВНУ і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Вучні школы на матэрыялах музея рыхтуюць пошукавыя, навуковыя і даследчыя работы, становяцца пераможцамі і лаўрэатамі раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсаў. У 2019 г. вучаніца 11 класа Дар’я Фядзьковіч за навуковую працу «Евангелле — галоўная кніга Ф. М. Дастаеўскага» ўзнагароджана дыпломам I ступені аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Пінскай епархіі.

У 2017 г. музей узнагароджаны дыпломам II ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Літаратурны музей» па выніках абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу музеяў. У кастрычніку 2019 г. музей прымаў актыўны ўдзел у рабоце ІV Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі» ў Брэсце. За значны ўклад у грамадзянска-патрыятычнае выхаванне навучэнцкай моладзі музей быў узнагароджаны дыпломам Міністэрства адукацыі, а таксама дыпломам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

У лістападзе 2020 г. Савет народнага літаратурна-краязнаўчага музея ўзнагароджаны дыпломам ІІІ ступені Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці музея» ў намінацыі «Сувязь часоў». У 2022 г. захавальнік фонду Валянціна Уладзіміраўна Пуцыковіч за ўклад у захаванне памяці аб сусветна вядомым пісьменніку і яго творчасці ўзнагароджана ордэнам «Звезда Достоевского».

На базе музея праводзяцца канферэнцыі, семінары міжнароднага ўзроўню. Гэта штогадовыя Дастаеўскія літаратурныя чытанні пад эгідай Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі і Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Брэсце, канферэнцыі педагогаў і грамадскасці. Праходзяць сустрэчы вучняў і педагогаў школы з членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі. Школьны музей падтрымлівае творчыя сувязі з музейным цэнтрам «Московский дом Достоевского», з літаратурна-мемарыяльным музеем Ф. М. Дастаеўскага ў Санкт-Пецярбургу, з музеямі Ф. М. Дастаеўскага ў Омску, Новакузнецку, Старой Русе, з літаратурнымі музеямі Беларусі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панферава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

 

  1. Литературно-краеведческий музей Фёдора Достоевского в Достоево // Путешествие по Беларуси. В краю Немана, Западного Буга и Припяти / Е. Н. Мешечко. Брест : Брестская типография, 2012. С. 282.
  2. Достоевский литературно-краеведческий музей // Туристская энциклопедия Беларуси. Минск, 2007. С. 183.
  3. Дастоеўскі літаратурна-краязнаўчы музей / А. І. Бурак // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 275.
  4. Денисейко, А. И. Достоево. Истоки : от Ф. М. Достоевского до наших дней / А. И. Денисейко. Брест : Альтернатива, 2010. 160 с.
  5. Михальчук, В. «Звездой Достоевского» награждены наши земляки / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2022. 23 верасня (№ 38).С. 1415.
  6. Лешкевич, М. «Звезда Достоевского» : [орден «Звезда Достоевского» вручили Валентине Владимировне Пуцыкович, хранителю фондов народного литературно-краеведческого музея Достоевской СШ им. Ф. М. Достоевского, и вдове Анатолия Иосифовича Бурака] / Марина Лешкевич // Заря. 2022. 17 сентября. С. 9.
  7. Сарока, В. Знаёмства з таямніцамі роду Дастаеўскіх / Вольга Сарока // Янаўскі край. Іванава, 2022. 4 сакавіка (№ 9). С. 6.
  8. Голубкова, М. Фамилия обязывает : [о правнуке Ф. М. Достоевского Д. А. Достоевском, жителе Санкт-Петербурга, который побывал в аг. Достоево Ивановского района, откуда пошел род Достоевских] / Мария Голубкова // СБ. Беларусь сегодня. 2022. 14 января. С. I, VI. (приложение: Союз. Беларусь Россия ; № 1).
  9. Кривецкая, Н. Музей, который победил : [литературно-краеведческий музей в Достоево стал победителем XIX Республиканского туристического конкурса «Пазнай Беларусь»] / Наталья Кривецкая // Заря. 2021. 29 декабря. С. 3.
  10. Міхальчук, В.  Лаўрэат Нацыянальнага конкурсу : [дыплом лаўрэата і памятны знак захавальніку фондаў народнага літаратурна-краязнаўчага музея школы Валянціне Уладзіміраўне Пуцыковіч уручыў дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Павел Сапоцька] / Валерый Міхальчук // Янаўскі край. Іванава, 2021. 24 снежня (№ 51). С. 6.
  11. Баравіцкая, Г. Сусвет Дастаеўскага : [аб захаванні памяці пра Ф. М. Дастаеўскага ў аг. Дастоева Іванаўскага раёна] / Галіна Баравіцкая // Белорусская военная газета. 2021. 23 декабря. С. 8.
  12. Гетман-Кривецкая, Н. К юбилею классика / Наталья Гетман-Кривецкая // Янаўскі край. Іванава, 2021. 9 ліпеня (№ 27). С. 10.
  13. Кривецкая, Н. К 200-летию Достоевского : [грамотой за ІІ место в Международном конкурсе «По следам Достоевского» награждена хранитель фондов народного литературно-краеведческого музея ГУО «Достоевская СШ им. Ф. М. Достоевского» В. Пуцыкович] / Наталья Кривецкая // Янаўскі край. Іванава, 2021. 9 красавіка (№ 14). С. 2.
  14. Бизюк, Т. Оцифрованная история : [об открытии пресс-центра при музее Достоевской СШ им. Ф. М. Достоевского Ивановского района] / Татьяна Бизюк // Сельская газета. 2020. 19 ноября. С. 13
  15. Кривецкая, Н. В гостях у Достоевского / Наталья Кривецкая // Заря. 2020. 18 ноября. С. 8.
  16. Маршрутамі янаўскага краю // Янаўскі край. Іванава, 2020. 20студзеня (№ 3). С. 28.
  17. Міхальчук, В. Дастоеўцы ўзнагароджаны Міністэрствамі адукацыі і культуры / В. Міхальчук // Янаўскі край. Іванава, 2019. 18 кастрычніка. С. 13.
  18. Целюк, А. Литературные Достоевские чтения / Анастасия Целюк // Янаўскі край. Іванава, 2018. 23 лістапада. С. 4.
  19. Целюк, А. Бесценная реликвия – в дар / Анастасия Целюк // Янаўскі край. Іванава, 2018. 23 кастрычніка. С. 5.
  20. Кривецкая, Н. В подарок – «Евангелие Достоевского» : [делегация Тобольска передала литературно-краеведческому музею Достоевской СШ им. Ф. М. Достоевского факсимильное издание «Евангелие Достоевского»] / Наталья Кривецкая // Заря. 2018. 20 октября. С. 2.
  21. Чэмер, М. Дастоева: «...место совершенно магического обаяния...» : [літаратурна-краязнаўчы музей Дастоеўскай СШ імя Ф. Дастаеўскага] / Мікола Чэмер // Настаўніцкая газета. 2018. 1 верасня. С.12.
  22. Іваненка, А. З хараством духоўным заручоныя / А. Іваненка // Полымя. 2018. № 8. С. 116–118.
  23. Пуцыкович, В. Место совершенно магического обаяния : [с апреля каждую неделю музей Ф. М. Достоевского посещают участники теплоходного круиза «Белая Русь»] / В. Пуцыкович // Янаўскі край. Іванава, 2018. 24 жніўня. С. 13.
  24. Кривецкая, Н. Круиз в Достоево : [о работе литературно-краеведческого музея им. Ф. М. Достоевского Достоевской СШ Ивановского района, который активно посещают туристы] / Наталья Кривецкая // Заря. 2018. 21 июля. С. 10.
  25. Казловіч, В. Вяртанне Дастаеўскіх / Валянціна Казловіч // Народная газета. 2018. 20 апреля (№ 16). С. 21.
  26. Пуцыкович, В. Экскурсия у музейного снимка : [в музее Достоевской СШ им. Ф. М. Достоевского] / Валентина Пуцыкович // Янаўскі край. Іванава,2017. 3 лістапада. С. 14.
  27. Целюк, А. Школа с именем : [история Достоевской СШ им. Ф. М. Достоевского] / Анастасия Целюк // Янаўскі край. Іванава, 2017. 12 верасня. С. 5.
  28. Сустрэчы і супрацоўніцтва // Культура. 2012. 20 кастрычніка (№ 42). С. 2.
  29. Павловский, Б. И у музеев бывают юбилеи : [в 1-ый день 2012 г. исполнится 30 лет со дня основания литературно-краеведческого музея им. Ф. М. Достоевского в д. Достоево] / Борис Павловский // Вечерний Брест. 2011. 30 декабря. С. 2.
  30. Муха, Ф.Хорошо иметь томик в деревне : [ЕврАзЭС пополнило музей д. Достоево собранием сочинений Ф. М. Достоевского] / Федор Муха // Рэспубліка. 2011. 13 снежня. С. 4.
  31. Грышкевіч, С. Быць годнымі класіка імкнуцца педагогі і вучні Дастоеўскай сярэдняй школы імя Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага Іванаўскага раёна / Сяргей Грышкевіч // Настаўнiцкая газета. 2010. 10 ліпеня. С. 14.
  32. Бурак, А. В Достоево к Достоевскому... : [об экспозиции «Достоево и Достоевский» в музее Достоевской СШ Ивановского района] / Анатолий Бурак // Заря. 2005. 30 июня. С. 7.
  33. Горупа, М. Сюда не зарастет народная тропа : [о литературно-краеведческом музее Достоевской СШ им. Ф. М. Достоевского] / Мария Горупа // Чырвоная звязда. Iванава, 2004. 24 снежня.
  34. Павловский, Б. Садовник человеческой памяти : [о создателе Достоевского музея им. Ф. М. Достоевского Анатолии Бураке] / Борис Павловский // Вечерний Брест. 2003. 15 января. С. 6.
  35. Павловский, Б. В прошлое через окно настоящего : [о создателе Достоевского музея им. Ф. М. Достоевского Анатолии Бураке] / Борис Павловский // Чырвоная звязда. Iванава, 2003. 14 студзеня.

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 229 разоў Апошняя змена Серада, 23 Лістапад 2022 08:37