Аўторак, 14 Сакавік 2023 08:33

12 сакавіка 2023 г — 80 гадоў з дня нараджэння Веры Паўлаўны Пракаповіч (1943), паэтэсы, празаіка

 Вера Паўлаўна Пракаповіч нарадзілася 12 сакавіка 1943 г. у в. Малыя Мурыны Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. З дзяцінства палюбіла паэзію, пісала вершы і апавяданні, але спачатку саромелася паказваць іх. Першае абуджэнне стваральнай душы, пробу пяра здольнай пяцікласніцы ахвотна надрукавала камянецкая раённая газета «Іскра» (зараз «Навіны Камянеччыны»). Гэта акрыліла школьніцу і падбадзёрыла да творчасці.

Скончыўшы Камянецкую сярэднюю школу (1963), Вера выйшла замуж за свайго аднакласніка Сцяпана, які на той момант скончыў лётнае вучылішча грамадзянскай авіяцыі ў Арэнбургскай вобласці. Нарадзіліся дзеці, быў ад’езд за мяжу. Жыццёвыя клопаты не пакідалі месца паэзіі.

Па вяртанні на радзіму ў Веры Паўлаўны адкрылася «другое дыханне», жаданне пісаць стала патрэбнасцю. У сваіх творах яна апавядае пра чалавечую вернасць і каханне, шчодрасць і чуласць душы, вечныя хрысціянскія каштоўнасці, любоў да роднай зямлі, бацькоўскага куточка, па-мастацку і з даччыной любоўю вымалёўвае вобраз маці, адпрэчвае людскую няшчырасць, жорсткасць і фальш. Яе паэзія – вобразная, глыбакадумная, меладычная, па-жаночы шчырая і кранальная.

На творчым рахунку Веры Паўлаўны мноства вершаў і апавяданняў. Творы таленавітай аўтаркі друкаваліся ў газетах, часопісах «Маладосць», «Гаспадыня», «Алеся», «Акно», «Вместе», у альманахах «Жырандоля» «Берасцейская скарбніца», калектыўных зборніках «Гоман», «Паэзія – 2011».

Першая кніга вершаў Веры Пракаповіч «Незримой нитью» пабачыла свет у 2006 г. У зборнік разам з вершамі аўтар уключыла і навэлы. Далей былі выдадзены зборнікі «Дорога домой» (2009), «Боль от любви» (2010), «Глазами жизни» (2014), «Вселенная любви» (2019), «Судьбы крутые виражи» (2020).

У 2009 г. Вера Пракаповіч была прынята ў Саюз беларускіх пісьменнікаў, у 2012 г. – у Саюз пісьменнікаў Беларусі. Мае два Падзячных ліста ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2010 г. была намінавана на літаратурную прэмію імя У. А. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама.

З паэзіяй Веры Пракаповіч знаёмы і ў Расіі. Пасля размяшчэння вершаў на расійскім літаратурным партале Стихи.ру, яе прыкмецілі і надрукавалі вершы ў літаратурным альманаху «Поэты России». Намінавалася на прэмію «Поэт года России». Намінант літаратурнай прэміі імя С. Есеніна «Русь моя» ў намінацыі «Поэзия». Узнагароджана Ганаровай граматай Саюза пісьменнікаў Расіі (2013).

Зараз Вера Паўлаўна жыве і займаецца творчасцю ў аг. Чэрні Брэсцкага раёна. Праводзіць творчыя сустрэчы, часта разам з сваім сынам Аляксандрам Сцяпанавічам Пракаповічам, спеваком і кампазітарам. Зусім іншае гучанне знаходзяць вершы, пакладзеныя на музыку і выкананыя Аляксандрам. «Уваскрашэнне любові!» – так называецца яго альбом, прадстаўлены на суд гледачоў у 2012 г. Наўрад ці б у кагосьці з кампазітараў атрымалася даць вершам лепшую музычную аправу. Аляксандр як ніхто разумее і адчувае матчыну душу, разам яны выдатна дапаўняюць адзін аднаго.

Адбіваючы удары свайго лёсу, пісьменніца не можа заставацца абыякавай да лёсаў іншых людзей, таму тэм для творчасці ў яе яшчэ шмат. Няхай і далей яе аптымістычныя, светлыя паэтычныя радкі нясуць веру ў дабро і чалавечнасць.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя У. М. Ігнатоўскага. Табольчык Ларыса Мікалаеўна, бібліёграф 1 кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы В. П. Пракаповіч

 

  1. Судьбы крутые виражи : непридуманные житейские истории / Вера Прокопович. Брест : Альтернатива, 2020. 206 с.
  2. Вселенная любви : избранное / Вера Прокопович ; [художник-иллюстратор Т. Обысова]. Москва : Адвансед солюшнз, 2019. 239 с., [4] л. ил.
  3. Глазами жизни : [рассказы] / Вера Прокопович. Донецк : ЛАНДОН ХХI , 2014. 277 с.
  4. Боль от любви : стихи / Вера Прокопович. Брест : Альтернатива, 2010. 112, [3] c.
  5. Дорога домой : рассказы / Вера Прокопович. Брест : Альтернатива, 2009. 143 с.
  6. Незримой нитью : стихи, новеллы / Вера Прокопович. Брест : Академия, 2006. 95 с.
  7. «Я вернулась в родные края...»; Приход весны; Голубка : [стихи] / Вера Прокопович // Берасцейская скарбніца : літаратурна-мастацкі альманах Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Брест, 2019. Вып. 2. С. 121–123.
  8. «Я не грущу, что обрывает осень...» ; «Деревенька моя...» ; Зависть ; «Не лёгкой, каменистою дорогой...» / Вера Пракаповіч // Літаратурная прастора Брэстчыны : анталогія твораў сяброў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Брест, 2018. С. 256–259.
  9. «Добела раскалено светило...» ; «Тихий шелест дождя...» ; «Она его, как ангела, любила...» ; «Облокотилась на забор устало...» ; «Мой путь тернист, как и у многих женщин...» : [стихи] / Вера Прокопович // Навіны Камянеччыны. 2021. 17 ліпеня (№ 29). С. 17.
  10. Соседка Вика : житейская история / Вера Прокопович // Заря над Бугом. Брест, 2021. 24 июня (№ 25). С. 9.
  11. «День за днем, неделя за неделей...» : [стихи] / Вера Прокопович // Заря над Бугом. Брест, 2021. 27 мая (№ 21). С. 9.
  12. «Спросил, куда ушли наши любовь и нежность...» : [стихи] / Вера Прокопович // Заря над Бугом. Брест, 2021. 8 апреля (№ 14). С. 9.
  13. Материнское слово ; «Спросил: куда ушли наши любовь и нежность?..» : [стихи] / Вера Прокопович // Заря над Бугом. Брест, 2021. 11 марта (№ 10). С. 9.
  14. Еще не вечер : [стихи] / Вера Прокопович // Навіны Камянеччыны. 2021. 30 студзеня (№ 5). С. 15.
  15. «Твой светлый образ в памяти храню...» ; «И ложатся строчки на бумагу...» : [стихи] / Вера Прокопович // Заря над Бугом. Брест, 2021. 21 января (№ 3). С. 7.
  16. Встреча : [рассказ] / Вера Прокопович // Навіны Камянеччыны. 2021. 2 студзеня (№ 1). С. 17.
  17. «Осень красками своими...» ; «Я вспоминаю годы детства славные...» : [стихи] / Вера Прокопович // Заря над Бугом. Брест, 2020. 31 декабря (№ 53). С. 9.
  18. «Хулиганит ветер озорной...» ; «Я не люблю тебя, ты больше мне не нужен...» ; «Ах, годы-годы, что же вы творите?..» : [стихи] / Вера Прокопович // Заря над Бугом. Брест, 2020. 26 ноября (№ 48). С. 9.
  19. «Не уходи, постой, уйти всегда успеешь...» : [стихи] / Вера Прокопович // Заря над Бугом. Брест, 2020. 22 октября (№ 43). С. 9.
  20. «Страна моя многострадальная...» : [стихи] / Вера Прокопович // Навіны Камянеччыны. 2020. 23 мая (№ 21). С. 15.
  21. «А знаете ли вы, мой генерал...» ; «В тот день березку посадив...» : [стихи] / Вера Прокопович // Навіны Камянеччыны. 2019. 17 жніўня (№ 33). С. 17.
  22. Приход весны ; Я вернулась в родные края ; Тоска по юности : [стихи] / Вера Прокопович // Заря. 2018. 12 апреля (№ 42). С. 18.
  23. Запах скошенных дней ; Родине ; «Ах, какою немыслимой болью...» ; Я вернулась в родные края : [стихи] / Вера Прокопович // Навіны Камянеччыны. 2018. 24 сакавіка (№ 12). С. 6.
  24. Домашняя кошка ; «Ну, здравствуй, самый лучший...» ; Освобождение ; Обманщик ; «Был успех...» ; «Не смотрите на меня...» ; «Дрожит на дереве...» ; «Меня однажды ты наивною назвал...» : [стихи] / Вера Прокопович // Навіны Камянеччыны. 2018. 10 лютага (№ 6). С. 20.
  25. Всадница ; Я могу любить и ненавидеть : [стихи] / Вера Прокопович // Навіны Камянеччыны. 2018. 6 студзеня (№ 1). С. 26.

Аб жыццi i творчасці В. П. Пракаповіч

 

  1. Пракаповіч Вера Паўлаўна // Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі : біябібліяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі / склад. Н. М. Парчук. Брэст, 2018. С. 147–149.
  2. Мышленник, С. Встреча с Верой / Светлана Мышленник // Навіны Камянеччыны. 2020. 14 сакавіка (№ 11). С. 15.
  3. Прокопович, В. П.«Лучшая награда благодарность от президента» / Вера Прокопович ; беседовали Максим Корхов и Эдуард Олиферук // Навіны Камянеччыны. 2019. 16 марта (№ 11). С. 8.
  4. Уроки мудрости Веры Прокопович : [о книге рассказов В. Прокопович «Глазами жизни»] // Астрамечаўскі рукапіс : брэсцкі раённы краязнаўчы альманах. Брэст, 2014. № 4. С. 68.
  5. Будкова, С.«Дуэт Прокоповичей подарил минуты наслаждения» : [о творческой встрече с В. Прокопович в Страдечском Доме культуры] / Светлана Будкова // Заря над Бугом. Брест, 2015. 26 февраля (№ 9). С. 8.
  6. Души прекрасные порывы : [о творческом вечере В. Прокопович] // Заря над Бугом. Брест, 2014. 27 марта. С. 9.
  7. Самасевіч, М. «Душа мая, ты зноў ірвешся ў высь» : [пра творчы вечар В. Пракаповіч] / Марына Самасевіч // Літаратура і мастацтва. 2013. 2 красавіка (№ 17). С. 3.
  8. Каменкова, М.«Мне просто надо верить в чудо...» : [творческий вечер писательницы В. Прокопович прошел в Брестском ООКЦ] / Марина Каменкова // Брестский вестник. 2013. 28 марта (№ 13). С. 12.
  9. Бурдыка, В. Паэзія болю і кахання : [пра творчасць В. Пракаповіч] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2013. 15 сакавіка (№ 11). С. 3.
  10. Каменкова, М. «Небо бескрайнее – моя душа» / М. Каменкова // Брестский вестник. 2012. 20 декабря (№ 51). С. 13.
  11. Деркач, В. Поэзии высокая строка : [о творчестве В. Прокопович] / В. Деркач // Брестский вестник. 2012. 26 июля.
  12. Самосевич, М. «Небо бескрайнее – моя душа» : [о творческом вечере В. Прокопович] / Марина Самосевич // Заря над Бугом. Брест, 2012. 8 февраля. С. 8.
  13. Глуўенко, Т. Поэзия духовного родства : [о поэтэссе В. Прокопович и её сыне Александре, певце и композиторе] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2012. 3 февраля. С. 8.
  14. Васільева, Н. Раскажу я лепей вершам... : [аб кнізе паэзіі В. Пракаповіч «Боль ад кахання»] / Н. Васільева// Навiны Камянеччыны. 2010. 29 мая. С. 4.
  15. Курец, А. Книга с доброй душой : [рецензия на книгу рассказов В. Прокопович «Дорога домой»] // Заря над Бугом. Брест, 2009. 31 октября. С. 5.
  16. Крейдич, А. И автор близок, и герой / Анатолий Крейдич // Заря. 2009. 24 сентября. С. 17.
  17. Крейдич, А. И автор близок, и герой : [о книге рассказов В. Прокопович «Дорога домой»] / А. Крейдич  // Чырвоная звязда. Iванава, 2009. 4 верасня. С. 7.
  18. Самосевич, М. Как приходит вдохновенье? : [о встрече школьников с поэтэссой В. Прокопович] / Марина Самосевич // Заря над Бугом. Брест, 2008. 9 апреля. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 227 разоў