Аўторак, 28 Сакавік 2023 09:50

26 мая 2023 г. – 60 гадоў гадоў з дня нараджэння Сцяпана Сцяпанавіча Керазя (1963–1983), воіна-інтэрнацыяналіста

Сцяпан Сцяпанавіч Керазь нарадзіўся 26 мая 1963 г. у в. Гарбаха Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Сцяпан Рыгоравіч Керазь, працаваў вартаўніком у калгасе «Труд», маці, Раіса Барысаўна, – рабочай у сталовай. У 1978 г. Сцяпан Керазь скончыў восем класаў Гарбахскай школы і паступіў у Пінскі мясамалочны тэхнікум, які скончыў у 1982 г.

 

Пінскім райваенкаматам 28 сакавіка 1982 г. Сцяпан Керазь быў прызваны на тэрміновую службу ў Савецкую армію. У ліпені 1982 г. адпраўлены ў Дэмакратычную Рэспубліку Афганістан. Савецкія воіны, кінуўшы выклік сусветнаму тэрарызму, сталі на абарону мірнага насельніцтва дружалюбнай нам дзяржавы. Далёка ад дому, у цяжкіх умовах баявых дзеянняў, рызыкуючы жыццём, нашы салдаты захоўвалі вернасць да ваеннай прысягі.

Сцяпан Керазь прымаў удзел у баявых аперацыях, у суправаджэнні калон аўтатэхнікі, праявіў сябе смелым, ведаюшчым сваю справу байцом. Пры вядзенні баявых дзеянняў у правінцыі Бадахшан трапным агнём мінамётчык Сцяпан Керазь здушыў некалькі агнявых кропак. У гэтым баі быў смяротна паранены, яго вынеслі з-пад абстрэлу, але па дарозе ў шпіталь ён сканаў. Радавы Сцяпан Керазь загінуў 11 чэрвеня 1983 г. Пахаваны ў роднай вёсцы Гарбаха.

Байцы сумленна выканалі свой салдацкі і інтэрнацыянальны абавязак. Памяць аб загінулых воінах-інтэрнацыяналістах захоўваецца на іх радзіме. С. С. Керазь пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Піянерская дружына ДУА «Гарбахская базавая школа» носіць імя Сцяпана Керазя.

6 лістапада 2019 г. у г. Іванава адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака ветэранам баявых дзеянняў, якія выконвалі воінскі абавязак у Рэспубліцы Афганістан. Памятны знак размешчаны ля ўваходу ў гарадскі парк і ўяўляе сабой усталяваную на п’едэстале савецкую баявую машыну пяхоты. На помніку выгравіраваны надпіс: «Священная память о погибших в Афганистане: Керезь Степан Степанович (26.05.1953–11.06.1983), Якушик Николай Гаврилович (20.12.1963–18.03.1984), Базылик Николай Николаевич (10.08.1967–12.04.1986)».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

1.    Керазь Сцяпан Сцяпанавіч// Памяць. Афганістан : [біяграфічны даведнік]. Мінск, 1991. С. 203.

2.    Керазь Сцяпан Сцяпанавіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мiнск, 2000. С. 526.

3.    Рядовой Керезь Степан Степановіч // На линии огня. Воины-интернационалисты Брестской области в афганской войне 1979–1989/ автор концепции и текста А. М. Суворов. Брест : Полиграфика, 2010. С. 203.

4.    Горбаха : [о Керезе Степане Степановиче] // Памятники Ивановщины рассказывают… / сост. И. С. Шпак, Л. А. Добродей. Иваново, 2018. С. 96–100.

5.    Кухарчук, К. Память в сердце не угаснет : [упоминается Степан Керезь] / Катерина Кухарчук // Янаўскі край. Іванава, 2023. 17 лютага (№ 7). С. 15.

6.    Михальчук, В. День памяти – день воспоминаний : [упоминается Степан Керезь] / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2022. 18 лютага (№ 7). С. 6.

7.    Кухарчук, К. День памяти : [упоминается Степан Керезь] / Катерина Кухарчук // Янаўскі край. Іванава, 2022. 22 лютага (№ 14). С. 7.

8.    Кресс, Д. Наши герои чужой войны : [упоминается Степан Керезь] / Диана Кресс // Янаўскі край. Іванава, 2019. 15 лютага (№ 12). С. 5.

9.    Будкевич, Т. Н. Помнить... : [воспоминания о воине-интернационалисте С. С. Керезь из д. Горбаха.] / Т. Н. Будкевич // Янаўскі край. Іванава, 2018. 16 лютага (№ 13). С. 5.

10.Городецкая, Я. Помеченные войной : [упоминается Степан Керезь] / Янина Городецкая // Янаўскі край. Іванава, 2018. 16 лютага (№ 13). С. 4.

11.Кухарчук, В. Душы не паміраюць : [пра воінаў-інтэрнацыяналістаў Мікалая Базыліка, Сцяпана Керазя, Мікалая Якушыка] / Валерый Кухарчук // Чырвоная звязда. Іванава, 1992. 17 лістапада. С. 1–2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 140 разоў