Аўторак, 28 Сакавік 2023 09:53

20 снежня 2023 г. — 60 гадоў гадоў з дня нараджэння Мікалая Гаўрылавіча Якушыка (1963–1983), воіна-інтэрнацыяналіста

Мікалай Гаўрылавіч Якушык нарадзіўся 20 снежня 1963 г. у в. Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Гаўрыл Гаўрылавіч Якушык, інвалід Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Гаўрыл Гаўрылавіч і Вольга Аляксандраўна выгадавалі чацвёра дзяцей, а Мікалай быў самым малодшым.

 

У 1981 г. Мікалай Якушык скончыў Дастоеўскую сярэднюю школу, працаваў трактарыстам у калгасе «Чырвоная зорка» Іванаўскага раёна.

Іванаўскім райваенкаматам 27 красавіка 1982 г. Мікалай Якушык быў прызваны ў Савецкую армію. Спачатку служыў у Прыбалтыцы, атрымаў вайсковую спецыяльнасць механіка-вадзіцеля баявой машыны пяхоты (БМП). У жніўні 1982 г. накіраваны на службу ў Дэмакратычную Рэспубліку Афганістан. Савецкія воіны, кінуўшы выклік сусветнаму тэрарызму, сталі на абарону мірнага насельніцтва дружалюбнай нам дзяржавы. Далёка ад дому, у цяжкіх умовах баявых дзеянняў, рызыкуючы жыццём, нашы салдаты захоўвалі вернасць да ваеннай прысягі.

М. Г. Якушык служыў у 1179-м гвардзейскім артылерыйскім палку 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі. Адбіваючы нападзенне праціўніка на аўтакалону, радавы М. Г. Якушык загінуў 18 сакавіка 1984 г., пахаваны на радзіме ў Дастоева.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 чэрвеня 1984 г. радавы М. Г. Якушык пасмяротна ўзнагароджаны медалём «За боевые заслуги». Так сама ўзнагароджаны медалямі «За отвагу», «Воину-интернационалисту от благодарного афганского народа».

Байцы сумленна выканалі свой салдацкі і інтэрнацыянальны абавязак. Памяць аб загінулых воінах-інтэрнацыяналістах захоўваецца на іх радзіме. У літаратурна-краязнаўчым музеі Дастоеўскай сярэдняй школы імя Ф. М. Дастаеўскага, дзе вучыўся Мікалай, яму прысвечаны стэнд. Піянерскі атрад школы носіць імя Мікалая Якушыка.

6 лістапада 2019 г. у г. Іванава адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака ветэранам баявых дзеянняў, якія выконвалі воінскі абавязак у Рэспубліцы Афганістан. Памятны знак размешчаны ля ўваходу ў гарадскі парк і ўяўляе сабой усталяваную на п’едэстале савецкую баявую машыну пяхоты. На помніку выгравіраваны надпіс: «Священная память о погибших в Афганистане: Керезь Степан Степанович (26.05.1953–11.06.1983), Якушик Николай Гаврилович (20.12.1963–18.03.1984), Базылик Николай Николаевич (10.08.1967–12.04.1986)».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

1.    Якушык Мікалай Гаўрылавіч// Памяць. Афганістан : [біяграфічны даведнік]. Мінск, 1991. С. 492.

2.    Якушык Мікалай Гаўрылавіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мiнск, 2000. С. 526.

3.    Верность воинскому долгу // Памятники Ивановщины рассказывают… / сост. И. С. Шпак, Л. А. Добродей. Иваново, 2018. С. 205–207.

4.    Рядовой Якушик Николай Гаврилович // На линии огня. Воины-интернационалисты Брестской области в афганской войне 1979–1989/ автор концепции и текста А. М. Суворов. Брест : Полиграфика, 2010. С. 202.

5.    Кухарчук, К. Память в сердце не угаснет : [упоминается Николай Якушик] / Катерина Кухарчук // Янаўскі край. Іванава, 2023. 17 лютага (№ 7). С. 15.

6.    Михальчук, В. День памяти – день воспоминаний : [упоминается Николай Якушик] / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2022. 18 лютага (№ 7). С. 6.

7.    Кухарчук, К. День памяти : [упоминается Николай Якушик] / Катерина Кухарчук // Янаўскі край. Іванава, 2022. 22 лютага (№ 14). С. 7.

8.    Кресс, Д. Наши герои чужой войны : [упоминается Николай Якушик] / Диана Кресс // Янаўскі край. Іванава, 2019. 15 лютага (№ 12). С. 5.

9.    Городецкая, Я. Помеченные войной : [упоминается Н. Якушик] / Янина Городецкая // Янаўскі край. Іванава, 2018. 16 лютага (№ 13). С. 4.

10.Пуцыкович, В. Солдат войны не выбирает : [о Н. Г. Якушике] / Валентина Пуцыкович // Янаўскі край. Іванава, 2018. 16 лютага (№ 13). С. 5.

11.Кухарчук, В. Душы не паміраюць : [пра воінаў-інтэрнацыяналістаў Мікалая Базыліка, Сцяпана Керазя, Мікалая Якушыка] / Валерый Кухарчук // Чырвоная звязда. Іванава, 1992. 17 лістапада. С. 1–2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 138 разоў