Чацвер, 14 Сакавік 2013 12:02

6 лютага 2013 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Прымака (1948), заслужанага трэнера Беларусі

Нарадзіўся Уладзімір Іванавіч Прымак 5 лютага 1948 года ў вёсцы Яглевічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласцi.

{gcontent}Бацька, Іван Дзем’янавіч, – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, працаваў на Івацэвіцкім дрэваапрацоўчым прадпрыемстве. Маці, Настасся Дзмітрыеўна, – настаўніца Яглевіцкай школы. Дзяцінства будучага спартсмена прайшло ў доме па вуліцы Клютко, 35. У 1955 годзе Уладзімір пайшоў у 1-ы клас Яглевіцкай школы, дзе яго першай настаўніцай была любімая матуля. У 1961 годзе ён перайшоў у Івацэвіцкую СШ № 1, якую скончыў у 1963 годзе

Вучыўся ў тэхнічным вучылiшчы ў Брэсце, а ў 1965 годзе стаў навучэнцам Гродзенскага фізкультурнага тэхнікума. Затым перавёўся ў Таджыцкi фізкультурны тэхнікум (Душанбе), які скончыў у 1967 годзе. У 1967–1970 гадах была служба ў Савецкай Армii. У Душанбе Уладзімір Іванавіч пражыў 10 год, працуючы ў розных спартыўных установах. У 1975 годзе ён пераехаў на Поўнач у г. Эвенск (Магаданская вобл.). Тут У. Прымак затрымаўся на тры гады. Пасля вяртання на радзіму, вырашыў усталявацца ў г. Мінску. З 1983 года працаваў старшым трэнерам у СДЮШАР прафсаюзаў Мiнскай вобласцi, трэнерам у зборнай РБ па грэка-рымскай барацьбе.

У 1991 годзе Уладзімір Іванавіч Прымак атрымаў ганаровае званне “Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь”. Быў першым кіраўніком аддзялення грэка-рымскай барацьбы Мінскага дзяржаўнага абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву (1988–1992).

Вучнямі Уладзіміра Іванавіча былі:

-         Ліштван Сяргей – Заслужаны майстар спорту, чэмпіён СССР (1991), трохкратны чэмпіён Еўропы (1996, 1998, 2000), сярэбраны і бронзавы прызёр чэмпіянатаў Еўропы (1995, 2002, 2004), сярэбраны прызёр XXVI Алімпійскіх Гульняў у Атланце (1996), удзельнік XXVII Алімпійскіх Гульняў у Сіднэе (2000) і Гульняў XXVIII Алімпіяды ў Афінах (2004);

-         Чэхоўскі Андрэй – майстар спорту Рэспублікі Беларусь, чэмпіён свету (1995), сярэбраны прызёр чэмпіяната свету сярод студэнтаў (2000) і Еўропы (1999), бронзавы прызёр чэмпіяната свету сярод ваенаслужачых (2000), пераможца і сярэбраны прызёр чэмпіяната Рэспублікі Беларусь (2002, 2003), удзельнік Гульняў XXVIII Алімпіяды ў Афінах (2004).

У цяперашні час У. І. Прымак з’яўляецца настаўнікам 4-х спартсменаў у зборнай РБ па грэка-рымскай барацьбе.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя П. Пестрака. Рэхва Марына Іванаўна, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынга

{/gcontent}

  1. Примак Владимир Иванович // Спортивная энциклопедия Беларуси. Минск, 2005. С. 346–347.
  2. Максимович, В. А. История развития греко-римской борьбы в Республике Беларусь : учебное пособие / В. А. Максимович, В. С. Ивко, А. А Кудел, И. Ю. Попко. Гродно, ГрГу, 2003. 173 с.
  3. www.mgouor.by/.../activities-sport-greco-roman
  4. news.21.by/society/2013/02/05/708854.html
  5. www.expressnews.by/3220.html
  6. www.lib.grsu.by/cgi-bin/fulltext/get.cgi?K_IZD=72623

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 3062 разоў Апошняя змена Панядзелак, 19 Красавік 2021 12:21