Чацвер, 14 Сакавік 2013 12:12

17 сакавiка 2013 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Юрыя Андрэевiча Лабынцава (1948), расiйскага лiтаратуразнаўца, кнiгавыдаўца, гiсторыка культуры, даследчыка гiсторыi, культуры i лiтаратуры Беларусi

Юрый Андрэевiч Лабынцаў нарадзiўся 17 сакавiка 1948 года ў Маскве. Закончыў Вроцлаўскi ўнiверсiтэт (Польшча) у 1976 годзе.

{gcontent}У 1976–1986 гадах працаваў у Дзяржаўнай бiблiятэцы СССР iмя У. I. Ленiна. У 1991 годзе абаранiў у Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы НАН Рэспублiкi Беларусь доктарскую дысертацыю “Беларуская друкаваная літаратура эпохі Рэнесансу і міжславянскія культурныя зносіны”. З 1994 года – дырэктар Цэнтра беларусазнаўчых даследаванняў Iнстытута славяназнаўства i балканiстыкi Расiйскай Акадэмii навук.

Спецыяліст у вобласці культуралогіі, славянскай філалогіі і бібліалогіі. Ю. А. Лабынцаў даследуе гiсторыю, культуру i лiтаратуру Беларусi ХII–ХХ стст., узаемасувязi славянскiх лiтаратур, гiсторыю славянскай старадрукаванай кнiгi. Апiсаў i апублiкаваў крыніцы па гісторыі і культуры беларусаў, якія захоўваюцца ў розных краінах: “Кирилловские издания Супрасльскай типографии” (1978), “Описание изданий Несвижской типографии и типографии Василия Тяпинского” (1985), “В глубинном Полесье: (Турово-Пинская земля)” (1989), “Книги Франциска Скорины” (1991), “Старая сказка Полесья: (Турово-Пинская земля)” (1993), “Архив белорусского Возрождения: документальные памятники белорусской церковной и гражданской истории в собраниях Музея имени И. Луцкевича в Вильне” (1993), “Воссиявший нам на Руси” (1996) i iнш.

Ю. А. Лабынцаў узнагароджаны медаллю Ф. Скарыны (Беларусь), узнагародай імя К. Астрожскага (Польшча), Мажвідаўскай юбілейнай медаллю (Літва), царкоўнымі ордэнамі Свяціцеля Макарыя, мітрапаліта маскоўскага 3-й ст., Свяціцеля Кірылы Тураўскага 2-й ст., Святой Марыі Магдаліны 3-й ст.

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Член рэдкалегій “Православной энциклопедии”, часопiсаў “Древняя Русь” i “Традиции и современность”, штогоднiка “Белоруссия и Украина: история и культура”, выдавецкай серыi РАН “История славянского кирилловского книгопечатания ХV – начала ХVII вв.”. Вядзе выкладчыцкую работу ў якасці прафесара Дзяржаўнай акадэміі славянскай культуры.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

{/gcontent}

Працы Ю. А. Лабынцава

  1. “В лето… 1661” / Юрий Лабынцев, Лариса Щавинская. Москва, 2011. 56 с.: ил., факсим.
  2. Заветная книга Даниила Братковского / Ю. Лабынцев, Л. Щавинская ; Б-ка украин. лит-ры. Москва, 2010. 47 с.: ил.
  3. Документальные собрания белорусов Польши : церковно-исторический архив священника доктора Григория Сосны : материалы к спецкурсу “Документальные собрания белорусов Польши” / Ю. Лабынцев, Л. Щавинская ; БГУ. Москва ; Минск, 2010. 36 с.
  4. Народная литература белорусско-русско-украинского пограничья / Ю. А. Лабынцев, Л. Л. Щавинская. Москва, 2009. 319 с.
  5. “Напечатана… Иваном Федоровым… Москвитином…” / Ю. Лабынцев, Л. Щавинская. Москва : Библиотека украинской литературы, 2007. 111 с.
  6. Западнобелорусское письменное наследие ХVII–ХХ вв. : экспедиционные исследования 2000–2002 гг. / Ю. Лабынцев, Л. Щавинская. Минск, 2004. 328 с.
  7. На крайнем западе Востока : многовековая судьба белорусской духовной культуры Подляшья / Ю. Лабынцев, Л. Щавинская. Минск, 2004. 24 с.
  8. Белорусско-украинско-русская православная книжность межвоенной Польши : исследования и публикации по матеприалам экспедиции 1996 г. / Ю. Лабынцев, Л. Щавинская. Москва : Индрик, 1999. 310 с.
  9. Старая казка Палесся : (Турава-Пінская зямля) / Ю. Лабынцаў ; пераклад з рускай мовы М. І. Шорнікавай ; прадмова Г. Каханоўскага. Мінск : Полымя, 1993. 143 с. (Па родным краі).
  10. 10. Архіў беларускага Адраджэння : дакументальныя помнікі беларусаў / Ю. Лабынцаў ; падрыхтоўка тэкстаў і пераклад Л. Л. Шчавінскай. Мінск, 1993. 48 с.
  11. “Напой росою благодати…” : малітоўная паэзія Кірылы Тураўскага / Ю. Лабынцаў. Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1992. 236 с.: iл.
  12. “Зерцало жития…» : з літаратурнай спадчыны Францыска Скарыны / Ю. Лабынцаў. Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. 220 с.
  13. Пачатае Скарынам : беларуская друкаваная літаратура эпохі Рэнесансу / Ю. Лабанцаў ; пераклад з рускай С. Шупы. Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. 333 с.: іл.
  14. Скарынаўскі каляндар : 2 выд. / Ю. Лабынцаў. Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. 183 с.

 

Аб жыццi i творчасцi Ю. А. Лабынцава

  1. Лабынцев Юрий Андреевич // Сотрудники Института славяноведения Российской академии наук : биобиблиографический указатель. Москва : Индрик, 2012. С. 219–220.
  2. Лабынцаў Юрый Андрэевiч // Вялiкае княства Лiтоўскае : энцыклапедыя ў 2 т. : 2 выд. Мінск, 2007. Т. 2. С. 176.
  3. Лабынцев Юрий Андреевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск : БелЭн, 2007. Т. 4. С. 387.
  4. Сучасныя беларускiя краязнаўцы : Лабынцаў Юрый Андрэевiч // Краязнаўчая газета. 2005. № 40 (105), кастрычнiк. С. 2.
  5. Лабынцаў Юрый Андрэевiч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 416–417.
  6. Лабынцев Ю. А. // Работы сотрудников Российской государственной библиотеки : 1985–2000 гг. : библиографический указатель. Москва, 2003. С. 172.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1876 разоў Апошняя змена Панядзелак, 19 Красавік 2021 12:30