Панядзелак, 18 Сакавік 2013 11:15

10 студзеня 2013 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Рыгора Іванавіча Кірдзея (1938), мастака ў галіне станкавага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу

Рыгор Іванавіч Кірдзей нарадзіўся 10 сакавіка 1938 года ў г. п. Чырвоная Слабада Салігорскага раёна Мінскай вобласці.

{gcontent}У сям’і медыцынскага служачага Івана Ігнатавіча і хатняй гаспадыні Марыі Ігнатаўны было пяцёра дзяцей. У час нямецка-фашысцкай акупацыi давялося ўсёй сям’ёй сысцi ў лес. Пасля вызвалення Беларусi бацька быў прызваны ў армiю, трапiў на фронт. У студзенi 1945 года загiнуў пры вызваленнi г. Познанi ва Усходняй Прусii.

Пасля заканчэння школы ў 1956 годзе Рыгор Кiрдзей апыніўся ў Казахстане, куды па камсамольскай пуцёўцы паехаў на будаўніцтва савецка-кітайскай чыгункі. Потым тры гады служыў у армii ў Туркменіі. Скончыў Алма-Ацінскае мастацкае вучылішча імя М.В. Гогаля (1965) з чырвоным дыпломам. Дыпломная праца была па тэме Брэсцкай крэпасці, якую да таго ён бачыў толькі на фотаздымках. З 1966 года Р.І. Кірдзей – удзельнік мастацкіх выстаў. У 1969 годзе закончыў факультэт тэорыі і гісторыі мастацтваў Ленінградскага інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна.

У 1982 годзе Рыгор Іванавіч пераязджае жыць у г. Брэст, які з таго часу стаў для мастака родным і блізкім… Уладкаваўся на працу ў камбiнат “Мастацтва”, прымаў удзел у афармленнi iнтэр’ераў устаноў г. Брэста i вобласцi. Працуе ў галіне станкавага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу (роспiс, мазаіка, сграфiта).

З 1994 года з’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў.

Асноўныя творы: сграфiта “Гiсторыя i сучаснасць” у Бярозаўскiм краязнаўчым музеi, “Айчынная вайна” ў кiнатэатры “Партызан” г. Iвацэвiчы, “Алегорыя” ў Доме тэхнiчнай i мастацкай творчасцi г. Пiнска, “Чалавек у працы” на Брэсцкiм электрамеханiчным заводзе; мазаiка “Музыка” ў Ракiтнiцкiм СДК Жабiнкаўскага раёна; палотны “Восень за ваколiцай”, “Сосны”, “Восеньскi букет”, “Захад сонца на моры”, “Ленiнград. Мойка”.

Творы Р. I. Кiрдзея знаходзяцца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, у прыватных калекцыях Польшчы, Германіі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела

{/gcontent}

  1. Рыгор Кiрдзей : [карцiна “Балотныя кветкi”] // Мастакi Брэстчыны : альбом-каталог. Мiнск, 2010. С. 56–57.
  2. Валасюк, Л. Сустрэча з бацькам : [пра брэсцкага мастака Р. I. Кiрдзея, яго паездку на магiлу бацькi ў г. Познань (Польшча)] / Лявон Валасюк // Народная трыбуна. 2007. 24 ліст. (№ 47). С. 12.
  3. Григорий Кирдей : [картина “Осенняя грусть”] // Художники Брестчины : альбом-каталог. Минск : А. Климов, 2002. С. 52–53.
  4. Григорий Кирдей // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка г. Брэста : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 649.
  5. Кiрдзей Рыгор Iванавiч : [карцiна “Ля возера”] // Беларускi саюз мастакоў. 1938–1998 : энцыклапедычны даведнiк. Мiнск, 1998. С. 257.
  6. Григорий Кирдей : [картина “У озера”] // Художники Брестчины : альбом-каталог. Минск : Хелмон, 1997. С. 36–37.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1954 разоў Апошняя змена Пятніца, 29 Студзень 2021 09:56