Панядзелак, 18 Сакавік 2013 11:17

2013 г. – 90 гадоў з часу адкрыцця ў Брэсце гарадской бальніцы (1923)

У 1921–1939 гадах у горадзе працавалi тры бальніцы і адна лячэбніца.

{gcontent}Дапамога некалькіх кваліфікаваных урачоў, медыцынская апаратура, курс лячэння, добры дагляд хворых – гэта тое, што бальніцы маглі даць сваім пацыентам. У горадзе працавалi i прыватныя ўрачы-спецыялiсты: педыятры, акулiсты, хiрургi, тэрапеўты, гiнеколагi. Дзейнiчалi 8 аптэк i 15 аптэчных складаў.

У 1923 годзе ў г. Брэст-над-Бугам была адкрыта гарадская бальніца. У студзені 1926 года бальніца была перададзена ў веданне магістрата, паслугі аказваліся ўсім слаям насельніцтва. За лячэнне гараджане плацiлi 7 злотых, iншагароднiя 8 злотых 1 грош.

Пасады ў бальнiцах займалiся на конкурснай аснове. У 1929 годзе дырэктар гарадской бальнiцы быў назначаны на пасаду толькi пасля хадайнiцтва прэзiдэнта горада.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела

{/gcontent}

  1. Ярацэвiч, Г. М. Урачэбная дзейнасць на Брэстчыне ў 1921–1939 гадах / Г. М. Ярацэвiч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка г. Брэста : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 243–244.
  2. Ахова здароў’я // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка г. Брэста : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 319–320.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2055 разоў Апошняя змена Панядзелак, 06 Красавік 2020 14:12