Панядзелак, 18 Сакавік 2013 11:20

2013 г. – 90 гадоў з часу адкрыцця (1923) таварыствам “Polska macierz szkolna” жаночай васьмікласнай гімназіі ў Брэсце

Жаночая васьмікласная гімназія была адкрыта ў Брэсце-над-Бугам польскім таварыствам “Polska macierz szkolna” ў 1923 годзе.

{gcontent}З 1924 года размяшчалася ў будынку на вуглу вуліц Уніі Любельскай і Перацкага (зараз вугал вуліц Леніна і Дзяржынскага). Будынак быў спецыяльна куплены для гімназіі. Спачатку аднапавярховы, але ў 1930-ыя гады надбудаваны другi паверх. Вакол гiмназii расло шмат прыгожых кветак.

Гiмназiя “Мацеж школьна” была не адзiнай у горадзе, працавалi так сама прыватная гiмназiя iмя Нямцэвiча i дзяржаўная iмя Траўгута.

Навучанне было платным, але невысокім, бо гэта гiмназiя мела дзяржаўныя датацыi. Гiмназiсткам выкладалi матэматыку, гiсторыю, прыродазнаўства, нямецкую i лацiнскую мовы, фiзкультуру i iншыя прадметы. У педагагiчным калектыве былi палякi i яўрэi. Сваёй спартыўнай залы ў гiмназii не было, займалiся гiмнастыкай у спартыўнай зале “Свiт”, якая была на месцы, дзе цяпер тэатр драмы.

Акрамя вучобы, навучэнкi гiмназii займалiся ў аматарскiм тэатры, у таварыстве краязнаўцаў. Ладзiлiся канцэрты, танцавальныя вечары, экскурсii за горад пешшу альбо на веласiпедах. Дзяўчынкi вельмi любiлi свята “Свентэго Мiкалая” (6 снежня), калi ладзiлася яркае прадстаўленне, раздавалiся падарункi.

Дзейнiчала польская гiмназiя да пачатку Другой сусветнай вайны. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў былым будынку “Мацежы школьнай” знаходзілася агульнаадукацыйная школа № 2 г. Брэста. У 2012 годзе будынак былой школы рэканструяваны пад банк.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела

{/gcontent}

  1. Мацеж школьна // Сарычев, В. В поисках утраченного времени. Кн. 1 / Василий Сарычев. Брест, 2007. С. 226–229.
  2. Сарычев, В. В поисках утраченного времени : Мацеж школьна / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2005. 14 янв. С. 8.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2260 разоў Апошняя змена Панядзелак, 06 Красавік 2020 14:32