Панядзелак, 18 Сакавік 2013 11:24

7 красавіка 2013 г. – 35 гадоў з часу стварэння (1978) ў г. Брэсце Ленінскага і Маскоўскага адміністрацыйных раёнаў

З сярэдзiны 1960-х гадоў г. Брэст хутка развiваўся, будавалiся новыя прадпрыемствы i жылыя кварталы, стваралiся ўстановы сацыяльнай сферы, актыўна асвойвалiся новыя тэрыторыi, далучаныя да горада.

{gcontent}Насельнiцтва г. Брэста ў 1977 годзе склала 166 тысяч чалавек, штогадовы прырост складаў каля 4–5 тысяч. Наспела неабходнасць палепшыць кiраўнiцтва эканомiкай, камунальнай гаспадаркай i сацыяльна-культурным жыццём горада, наблiзiць яго да гараджан.

7 красавіка 1978 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР г. Брэст быў падзелены на два адміністрацыйныя раёны: Ленінскі і Маскоўскі. Стварэнне раёнаў адкрыла новыя магчымасцi для павышэння ўзроўню кiраўнiцтва гаспадарчым i культурным будаўнiцтвам. У красавiку адбылiся першыя канферэнцыi раённых арганiзацый КПБ. 14 мая 1978 года праведзены выбары ў раённыя Саветы народных дэпутатаў. На першых сесiях Саветаў прыняты бюджэты i планы работы, абраны старшынi райвыканкамаў: Ленiнскага – Я. М. Тэмпераментава, Маскоўскага – Л. I. Плячко. Паступова стваралiся адпаведныя аддзелы раённых выканкамаў: у лiпенi 1978 года з’явiлiся раённыя аддзелы ўнутраных спраў, народнай адукацыi i iнш.

Ленінскі раён г. Брэста – гістарычнае сэрца горада. На тэрыторыі раёна размяшчаецца Брэсцкая крэпасць, захавалiся помнiкi архiтэктуры: кафедральны касцёл (1856), Сiмяонаўскi сабор (1865), чыгуначны вакзал (1886). Асноўныя аўтамагiстралi раёна: праспект Машэрава, вулiцы Ленiна, пiсьменнiка Смiрнова, Чырвонагвардзейская, лейтэнанта Рабцава.

Прамысловыя прадпрыемствы раёна выпускаюць каля 70% ад агульнага аб’ёму прадукцыі, што вырабляецца ў Брэсце. На тэрыторыі раёна зарэгiстраваны 37 з 69 рэзiдэнтаў свабоднай эканамічнай зоны “Брэст”, якая пачала дзейнасць у снежні 1996 года.

Дзейнiчаюць Акадэмiчны тэатр драмы iмя Ленiнскага камсамола Беларусi, абласны краязнаўчы музей, Музей гісторыі горада, музей “Выратаваныя мастацкiя каштоўнасцi”, Мастацкі музей. Галоўным цэнтрам навукова-даследчай і вучэбна-метадычнай работы выкладчыкаў стаў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна. Працуюць сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы і ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі: музычны каледж імя Р. Шырмы, палітэхнічны каледж, прафесійна-тэхнічны каледж гандлю, прафесійны ліцэй будаўнікоў, ліцэй швейнай вытворчасці імя Д. М. Карбышава. Дзеці і падлеткі атрымліваюць адукацыю ў 3 гімназіях, 11 сярэдніх школах і дзіцячых дашкольных установах. Самая маладая навучальная ўстанова раёна – абласны агульнаадукацыйны ліцэй імя М. П. Машэрава.

Тут размешчана галоўная спартыўная арэна вобласці – комплекс “Брэсцкі”, а таксама: спартыўныя комплексы “Алімп” i БФСТ “Дынама”, басейн “Няптун”, абласное вучылішча Алімпійскага рэзерву, абласны цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсій, стралковы цір, 9 дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ.

У апошнія гады новае аблічча набываюць дамы і вуліцы раёна. Завяршаецца рэканструкцыя вулiцы Савецкай – любімага месца прагулак гараджан. Нядаўна ўстаноўлены помнік 1000-годдзю горада Брэста.

Маскоўскі раён размешчаны ў цэнтральнай, усходняй і паўднёвай частцы горада. Мяжа з Ленінскім раёнам праходзіць па ўсходняму ўчастку чыгуначнай дарогі Брэст – Мiнск, бульвараў Касманаўтаў і Шаўчэнкi, рацэ Мухавец. Асноўныя магістралі раёна – вуліцы Маскоўская, Янкi Купалы, Суворава, Арлоўская, праспект Партызанскі.

На 27 прадпрыемствах прамысловасці працуе больш за 13,5 тыс. чалавек. Найбольшую частку ў структуры прамысловай вытворчасці займае харчовая – 65%, лёгкая – 11,8%, машынабудаванне, металаапрацоўка і радыёэлектроніка – 10,4%, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў – 7,4%.

Развіваецца сацыяльная сфера раёна. Тут знаходзяцца вядучыя медыцынскія ўстановы: абласная бальніца, абласны радзільны дом, цэнтральная гарадская бальніца, цэнтральная паліклініка. У сістэму адукацыі ўваходзяць: Брэсцкі дзяржаўны палітэхнічны ўніверсітэт, 6 устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, 33 установы школьнай адукацыі (ліцэй iмя А. С. Пушкiна, 3 гімназіі, 21 агульнаадукацыйная школа, 4 школы-сада, 2 пачатковыя школы).

У раёне сканцэнтраваны спартыўныя аб’екты: абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па веславанню, абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па гульнёвых відах спорту “Вікторыя”, абласная Спартыўная дзiцяча-юнацкая школа алiмпiйскага рэзерву, хакейны клуб, спартыўны клуб “Будаўнік”, фізкультурна-аздараўленчая служба, абласны цэнтр Алімпійскага рэзерву па водных відах спорту.

У апошнiя гады вядзецца масавае будаўнiцтва жылля па левым беразе ракi Мухавец (“Зарэчны раён”): мiкрараёны Паўднёва-заходнi, Вулька, Кавалёўка. Зараз у Маскоўскiм раёне жыве дзве трэцiя часткi насельнiцтва горада – каля 220 тысяч чалавек. 15 верасня 2012 года на пляцоўцы вяслярнага канала адбылося свята раёна “Мой адрас – Маскоўскi раён”, якое можа стаць традыцыйным.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела;

Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф Брэсцкай абласной бiблiятэкi iмя М. Горкага

{/gcontent}

  1. Охремук, Л. Представлен новый глава Ленинского района г. Бреста : [Андрей Анатольевич Клец] / Лариса Охремук // Заря. 2013. 7 марта. С. 3.
  2. Комплексный план работы на 2012 год / Администрация Московского района г. Бреста. Брест : Брестская типография, 2012. 25 с.
  3. Кадровые решения : [о назначении Александра Степановича Рогачука главой администрации Московского района г. Бреста] // Заря. 2010. 10 июля. С. 3.
  4. Ленинский. Самый западный район страны : [фотоальбом; Ленинский район г. Бреста] / гл. ред. В. Шпарло. Брест : Вечерний Брест, 2009. 100 с.: ил.
  5. Шишко, А. “Начальник не должен становиться великим” : [интервью с главой администрации Московского р-на г. Бреста] / Александр Алексеевич Шишко ; беседовал Борис Павловский // Вечерний Брест. 2009. 9 окт. С. 5.
  6. Евтух, М. “Завтра в Ленинском районе будет лучше, чем вчера” / Михаил Павлович Евтух ; беседу с главой администрации Ленинского р-на г. Бреста вела Елена Трибулева // Вечерний Брест. 2008. 1 авг. С. 4.
  7. Евтух, М. “Останавиться на достигнутом – значит начать движение назад” / Михаил Павлович Евтух ; беседу с главой администрации Ленинского р-на г. Бреста вёл Сергей Рекуц // Вечерний Брест. 2007. 17 мая. С. 3.
  8. Вялічка, У. Там, дзе пачыналася Бярэсце : [нарыс аб Ленінскім раёне г. Брэста] / У. Вялічка, А. Марціновіч // Беларуская думка. 2004. № 8. С. 56–69.
  9. Евтух, М. “Город древний, город молодой…” : [о Ленинском районе г. Бреста] / Михаил Евтух // Вечерний Брест. 2004. 30 сент. – 6 окт. С. 4.
  10. 25 летЛенинскому району г. Бреста 1978–2003. Брест, 2003. 12 с.: ил.
  11. 25 лет Московскому району г. Бреста. 1978–2003. Брест, 2003. 15 с.: ил.
  12. Вчера. Сегодня. Завтра. 1978–2003 гг. / Отдел образования администрации Московского района г. Бреста ; сост. С. А. Смирнова, А. Н. Омельянчук. Брест : С. Лавров, 2003. 60 с.: ил.
  13. Ленінскі раён Брэста адзначыць юбілей : [25 год] // Народная трыбуна. 2003. 19 крас.
  14. Ленинскому району Бреста – четверть века // Вечерний Брест. 2003. 11 апр. С. 7.
  15. Маскоўскаму раёну Брэста – 25 // Народная трыбуна. 2003. 25 крас.
  16. Московский район г. Брест : [справочно-информационный материал]. Брест, 1999. 11 с.: ил.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1897 разоў Апошняя змена Панядзелак, 06 Красавік 2020 14:26