Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 08 Май 2013 10:53

25 красавіка 2013 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Святланы Леанідаўны Курылёвай (1928–2011), пісьменніцы

Святлана Курылёва – вядомая на Брэстчыне пісьменніца і публіцыст. Яе творам уласцівы душэўная паэтычнасць, натхненне, асаблівая патаемнасць, здольнасць бачыць дэталі ў час стварэння агульнай карціны.

{gcontent}Курылёва Святлана Леанідаўна нарадзілася 25 красавіка 1928 года ў г. Жытоміры (Украіна) у сям’і ваеннаслужачага. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны бацька памёр ад туберкулёзу, маці са Святланай была эвакуіравана ў г. Перм, затым у Казахстан. У 1944 годзе вярнулiся на Украіну. Святлана скончыла сярэднюю школу ў г. Харкаве. У 1945 годзе Святлана Леанідаўна паступіла на рускае аддзяленне філалагічнага факультэта Харкаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля сканчэння якога (1950) была накіравана на працу ў Беларусь. Святлана Курылёва 33 гады выкладала рускую мову і літаратуру ў СШ № 1 г. Камянца Брэсцкай вобласцi.

Друкавацца пачала ў 1952 годзе. Спачатку – у брэсцкай абласной газеце “Заря”, а з 1960 года – у рэспубліканскім і саюзным друку. Пісала творы на рускай мове. Як пісьменнік яна заявіла пра сябе апавяданнем “Дорога”, які быў упершыню апублікаваны ў часопісе “Юность” (Масква) у 1960 годзе. Пазней гэта апавяданне было перакладзена на некалькі моў, у тым ліку і на кітайскую. Святлана Курылёва – аўтар кнiг апавяданняў, аповесцей: “Жаворонки на улице” (1965), “И нелегко и непросто” (1975), “Формула успеха” (нарысы, 1979), “День председателя” (1980), “Доброта” (1983), “Самый короткий день” (1987) і кнігі-дыялогу “Совхоз-комбинат «Беловежский»: сегодня и завтра” (з Ю. Д. Марозам, 1990).

З 1980 года – член Саюза пісьменнікаў СССР, з 2006 года – член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Узнагароджана медалём “2000 гадоў хрысціянства”. Лаўрэат прэміі Саюза кінематаграфістаў.

Святлана Курылёва пісьменнік-рэаліст і, адначасова, пісьменнік-рамантык. Сваёй творчасцю яна дапамагла пачуць і зразумець час 1950–1980-х гадоў, улавіць пульс таго часу, калі ставіліся і вывучаліся новыя праблемы, з’яўляліся новыя героі. У сваіх творах Святлана Курылёва заўсёды імкнулася да праўды жыцця. Асноўная тэма яе творчасці – побыт, жыццё і праца людзей вёскі. Большасць сваіх твораў пісьменніца прысвяціла моладзі і на працягу ўсёй творчай дзейнасці распрацоўвала гэтую тэму. У апошні час пісьменніца выступала выключна ў ролі публіцыста, супрацоўнічала з абласнымі і рэспубліканскімі газетамі. Як публіцыст яна адгукалася на балючыя тэмы: эканамічныя і духоўныя, якія выклікалі дыспуты чытачоў.

18 лістапада 2011 года на 83-м годзе жыцця перастала біцца сэрца Святланы Леанідаўны Курылёвай, выдатнай пісьменніцы і публіцыста.

У пісьменніцкім стале Святланы Леанідаўны засталося шмат рукапісаў: раманаў, аповесцяў, апавяданняў, п’ес, казак для дзяцей, якія, верыцца, будуць надрукаваны і знойдуць дарогу да чытача.

Да 85-годдзя з дня нараджэння С. Курылёвай у Камянецкай цэнтральнай раённай бiблiятэцы iмя У. Iгнатоўскага праведзена вечарына памяцi пiсьменнiцы.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя У. М. Ігнатоўскага. Лось Ірына Уладзіміраўна, гал. бiблiёграф; Андрайчук Ніна Сцяпанаўна, бiблiёграф I кат.

{/gcontent}

Мастацкiя творы i публiцыстыка С. Л. Курылёвай 

  1. Лёс трох народаў: нататкі публіцыста : [аб узаемаадносінах паміж трыма народамі ўсходніх славян] / С. Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2008. 23 крас. С. 2.
  2. Устоять против сети : [о романе Ю. Полякова “Грибной царь”, повести Н. Ивеншева “Едоки картофеля”] / Святлана Курылёва // Беларуская думка. 2007. № 2. С. 134–137.
  3. Сіндром выгарання :[пра раман Сяргея Трафіменкі “Сіндром выгарання”] / Святлана Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2007. 26 верас.
  4. Нясі свой крыж :нявыдуманая гісторыя / С. Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2007. 7 лют.
  5. Во саду ли, в огороде: [деревенская тема в современной литературе] / Светлана Курылева // Беларуская думка. 2007. № 8. С. 165-168.
  6. Быць запатрабаванай :нататкі публіцыста : [аб пенсійным узросце] / Святлана Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2007. 5 снеж.
  7. Каб зло не кранула душу : нататкі публіцыста : [аб інтарэсе моладзі да неафашызму] / Святлана Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2006. 2 чэрв.
  8. Фабрика телесериалов : культура против антикультуры/ Светлана Курылева // Беларуская думка. 2005. № 9. С. 152–157.
  9. Голубые глаза : [рассказ] / Святлана Курылёва // Песнi Белавежы : Камянеччына лiтаратурная : проза, паэзiя, публiцысцiка / уклад. З. Дудзюк. Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2005. С. 236–242.
  10. Сіла слова : нявыдуманая гісторыя / С. Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2003. 23 крас.
  11. Прыдуманы не мною: нявыдуманая гісторыя / С. Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2003. 23 крас.
  12. Переходный период : [размышления писателя о молодом поколении] / Светлана Курылева // Заря. 2003. 1 февр.
  13. Пабочны сынок :нявыдуманая гісторыя / С. Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2003. 30 жн.
  14. Мыла : нявыдуманая гісторыя / С. Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2003. 5 сак.
  15. Шляхціц : нявыдуманая гісторыя / С. Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2002. 22 мая.
  16. Не адзінока :нявыдуманая гісторыя / С. Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2002. 17 крас.
  17. Куфэрак: нявыдуманая гісторыя / С. Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2002. 21 жн.
  18. Зайздрасць :нявыдуманая гісторыя / С. Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2001. 12 верас.
  19. Прымірэнне : нявыдуманая гісторыя / С. Курылёва // Навіны Камянеччыны. 2000. 7 чэрв.
  20. Ці лёгка быць бацькам? : апавяданне / Святлана Курылёва // Навіны Камянеччыны. 1992. 12 снеж.
  21. Мороз, Ю. Д. Совхоз-комбинат “Беловежский”: сегодня и завтра / Ю. Д. Мороз, С. Л. Курылева. Минск : Ураджай, 1990. 248 с. : ил.
  22. На практике : рассказ / Светлана Курылева // Заря. 1990. 26 апр.
  23. Самый короткий день : повесть и рассказы / С. Л. Курылева. Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. 223 с.
  24. Дворовый диктатор : рассказ / Светлана Курылева // Заря. 1985. 11 апр.
  25. Доброта : повести / С. Л. Курылёва. Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. 222 с.
  26. Приблудный : рассказ / Светлана Курылева // Заря. 1981. 6 янв.
  27. Крылатые соседи : [рассказы о птицах] / С. Курилева // Заря. 1980. 6 сент.
  28. Формула успеха : очерки / С. Л. Курылева. Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. 176 с.
  29. Сотвори добро : [о фильме «Портрет с дождем»] / С. Курылева // Заря. 1978. 25 марта.
  30. Подвиг учителя : [о фильме «Обелиск», созданного по мотивам повести Василия Быкова] / С. Курылева // Заря. 1978. 22 нояб.
  31. З раніцы да вечара і круглы год… :нарыс / Святлана Курылёва // Ленінец (Камянец). 1978. 1 жн. С. 3.
  32. Жаворонки на улице : рассказы / С. Курылева. Мінск : Беларусь, 1965. 191 с.

 

Аб жыцці і творчасці С. Л. Курылёвай

  1. Курылёва Святлана Леанідаўна : [некралог, пісьменніца (1928–2011); біяграфія, фота] // Навiны Камянеччыны. 2011. 26 лістап. С. 15.
  2. Слова на развітанне: [некралог; Святлана Леанiдаўна Курылёва (1928–2011)] // Народная трыбуна. 2011. 26 ліст. (№ 48). С. 12.
  3. Лiтаратурная карта Берасцейшчыны : [кароткiя біяграфічныя звесткі пра Святлану Курылёву] / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст : ААТ Брэсцкая друкарня, 2008. С. 281.
  4. Курылева Светлана Леонидовна // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2005 / под ред. И. В. Чекалова, автор-сост. А. И. Котов. Мінск : ООО Мэджик-Бук, 2005. Т. 2. С. 192.
  5. Курылёва Святлана Леанідаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мінск : БелЭн, 1999. Т. 9. С. 55.
  6. Курылёва Святлана // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 3. С. 573–575.
  7. Каменецкому району 70 лет : [в содержании биографические сведения о Светлане Курылевой] / Отдел идеологической работы Каменецкого районного исполнительного комитета. Каменец, 2010. С. 34.
  8. Песнi Белавежы: Камянеччына лiтаратурная : проза, паэзiя, публiцысцiка : [кароткiя біяграфічныя звесткі пра Святлану Курылёву] / уклад. З. Дудзюк. Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2005. С. 301.
  9. Крэчка, Г. Яе героі жывуць побач з намі : пісьменніцы Святлане Леанідаўне Курылёвай – 75 : [аб жыцці і творчасці Святланы Курылёвай] / Галіна Крэчка // Навіны Камянеччыны. 2003. 23 крас.
  10. Павлова, Л. Долгий путь слова : последняя беседа со Светланой Курылевой / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2011. 1 дек. (№ 48). С. 9.
  11. Нарэйка, Н. Ствараць у iмя справы : [пра вечарыну памяцi пiсьменнiцы С. Курылёвай у Камянецкай раённай бiблiятэцы] / Настасся Нарэйка // Навiны Камянеччыны. 2013. 4 мая. С. 15.
  12. Трибулева, Е. “Молчать о важном – преступление” :каменецкий литератор Светлана Курылева – об участи “немодного” писателя / Елена Трибулева// Вечерний Брест. 2005. 2 сент. С. 4.
  13. Калеснiк, У. Ля алтара адвечнага : [аб творчасцi пiсьменнiцы С. Курылёвай] / Уладзiмiр Калеснiк // Народная трыбуна. 1993. 30 крас.
  14. Марцiновiч, А. Адчуванне пульсу часу : да вторчага партрэта С. Курылёвай / А. Марцiновiч // Настаўнiцкая газета. 1988. 23 крас.
  15. Скуратава, Т. Прэм’ера новай кнігі пісьменніцы С. Л. Курылёвай : [аб прэм’еры кнiгi “Самый короткий день” у Камянецкай раённай бiблiятэцы] / Т. Скуратава // Ленінец (Камянец). 1987. 3 снеж.
  16. Камолаў, А. Творчасць – у iмя справы : [аб творчый сустрэчы з пiсьменнiцай С. Л. Курылёвай у Брэсцкай гарадской бiблiятэцы iмя А. С. Пушкiна] / А. Камолаў // Ленiнец (Камянец). 1987. 5 снеж.
  17. Кускевіч, І. Формула поспеху : [аб кнізе Святланы Курылёвай “Формула поспеху”] / І. Кускевіч // Ленінец (Камянец). 1980. 3 студз.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2484 разоў Апошняя змена Панядзелак, 06 Красавік 2020 14:34